- •Асветніцкая дзейнасць
- •Выдавецкая дзейнасць
- •Мае думкі
- •Цётка - Скрыпка
- •Шануйце роднае слова!
- •Мары паэта
- •Мастацкія асаблівасці
- •I стаіць яна прад панам, Як калінка тая, Што у лузе над ракою Вецер пахінае. ...Глядзіць смела, ані моргне, Ворагу у вочы.
- •Мастацкія асаблівасці
- •1 Вопрос 18 билет
- •Філасофскі змест паэмы “Сымон-музыка” (1911-1925) я.Коласа як алегарычнае ўвасабленне шляхоў нацыянальнага мастацтва. Сэнсавае напаўненне ўстаўных навел, лірычных адступленняў.
Мастацкія асаблівасці
У аснову сюжэта паэмы (1913) лягла народная песня пра Бандароўну, вядомая на Украіне і Беларусі. Купала заглыбіў сюжэт фальклорнага твора сацыяльна і псіхалагічна: канфлікт у паэме не паміж Бандароўнай і панам, а паміж народам і прыгнятальнікамі. Дзяўчына гаворыць Патоцкаму: «За мной праўда і народ мой». Смерць Бандароўны стала той кропляй, што перапоўніла чашу народнага цярпення.
Вобраз Бандароўны ў паэме ідэалізаваны, падаецца аўтарам як сімвал дзявочай прыгажосці, знешняй і ўнутранай. Яна гордая, смелая, незалежная, гіне, духоўна перамагаючы пана-спакусніка.
У абмалёўцы вобразаў герояў, узнаўленні падзей побач з фальклорнымі сродкамі аўтар выкарыстоўвае рамантычныя. Так, рамантычная выключнасць, гіпербалізацыя, арганічна спалучаная з фальклорнымі параўнаннямі, эпітэтамі, прысутнічае ў партрэтнай характарыстыцы Бандароўны:
Хараства такога ў свеце Не было, не будзе; Аб ёй людзі гаварылі, Як аб нейкім цудзе. Як маліны, яе губкі, А твар, як лілея, Як дзве зоркі, яе вочкі, Гляне — свет яснее.
У плынь аб'ектывізаванага апавядання ўведзены радкі суб'ектыўнага аўтарскага перажывання за гераіню, выяўлення адносін да пана Патоцкага. Купала адкрыта спачувае Бандароўне («Ой, няшчасна Бандароўна, адпачні часіну, памаліся за сябе ты, за сваю Ўкраіну!»).
Падзеі ў паэме развіваюцца імкліва, канфлікт востры і напружаны. Паэма «Бандароўна» мае падзагаловак «з народнай песні». Купала выкарыстаў у творы некаторыя кампазіцыйныя элементы песні, напрыклад, паралелізм.
МАГИЛА ЛЬВА У аснове сюжэта паэмы — легенда пра ўзнікненне Магілёва, пра Машэку, нібыта пахаванага на гары з назвай Магіла льва альбо Машэкава гара. Але народная легенда была толькі адпраўной кропкай для купалавай фантазіі. Вобраз Машэкі атрымаў у Купалы прынцыпова розную ад фальклорнай інтэрпрэтацыю. Ад фальклорнага прататыпу аўтар узяў толькі вонкавае — канву сюжэта і народныя ўяўленні пра Машэку як волата, яго незвычайныя рост і моц. Аўтар змяніў матывы, паводле якіх Наталька — каханая Машэкі — пакідае яго і ідзе за панам, а вобраз Машэкі падаў не як волата і народнага заступніка, што помсціць панам за народную крыўду, а як разбойніка, аслепленага асабістай крыўдай, аднолькава варожага ў сваёй помсце і грамадзе і пану. Асноўная ідэя паэмы — асуджэнне проціпастаўлення асобы народа, асуджэнне эгаізму, сляпога індывідуалізму, няразвітасці грамадскай самасвядомасці.[1]
«Збіраць пачнем зярно к зярняці, Былое ў думках ускрашаць, Каб быт на новы лад пачаці І сеўбу новую пачаць. Пачнём дакапывацца самі Разгадкі нашых крыўд і бед, Што леглі цёмнымі лясамі На нашай долі з даўных лет. » |
Я. Купала З паэмы «Магіла льва» |
Вобраз Наталькі ў паэме з'яўляецца супярэчлівым. З аднаго боку, яна — гераіня, якая ўздымае справядлівы караючы меч, здзяйсняючы народную волю, народны прысуд Машэку-разбойніку. Але з другога — яна выступае здрадніцай, прычынай шаленства і разбою Машэкі, яго жыццёвай драмы. І Наталька, і Машэка — вобразы глыбока рамантычныя, постаці незвычайныя. Паэма аб іх каханні — твор рамантычны, і рэалістычных матывіроўкаў паводзін, рэалістычнага раскрыцця стану душы герояў у ёй няма. Паэт рамантычна трактуе каханне як загадку, як насланнё. Пакуты кахання, аднак, аказаліся нішто перад пакутамі здрады. Ды здрада Наталькі, паводле паэмы, не яе віна: яна стала ахвярай «людской хітрасці», «данімання», панскіх заляцанняў, што павялі яе «пуцінамі крывымі». У сваёй лучнасці з роднай вёскай, з грамадой Наталька становіцца гераіняй. Народная памяць яе як бы выбачае, забываецца на тое, што яна аслепленая панскімі харомамі, калісьці пакінула сваю вёску.[1]
Крывавая развязка любоўнае калізіі ў паэме — як папярэджанне, заклён Купалы ад небяспекі быць адлучаным ад свайго народа. Прыватная крыўда Машэкі-разбойніка перарастае ў Купалы ў праблему нацыянальнае крыўды ўвогуле, у сцверджанне, што «крыўда цэлай грамады» ёсць сіла правамерная, натхняльная, гуманістычная.[1]
Па сваёй форме паэма нескладаная, арыентавана на класічную сіметрычнасць кампазіцыі: мае 20 раздзелаў, у кожным з якіх па 6 катрэнаў аднолькавай рыфмоўкі. Чатырохстопны ямб у першым і трэцім радках нарошчаны да жаночай рыфмы.[1]
16
Літаратурна-грамадскі рух пачатку ХІХ ст. Асветніцкая і патрыятычная дзейнасць таварыстваў філаматаў і філарэтаў. Іх роля ў абуджэнні цікавасці да беларускага фальклору. Творчасць Яна Чачота (1796 – 1847) філамацкага перыяду.
Дзейнасць філаматаў і філарэтаў — тайных студэнцкіх таварыстваў з'яўляецца надзвычай важнай старонкай у гісторыі беларускай літаратуры і нацыянальнага адраджэння. Гэта былі таленавітыя, рамантычна ўзнёслыя юнакі, бязмерна адданыя сваёй Айчыне, ахопленыя прагай да асветы. Таварыства філаматаў было створана восенню 1817 г. у Віленскім універсітэце па ініцыятыве студэнтаў Тамаша Зана і Адама Міцкевіча. Мэта таварыства — творчае ўдасканаленне юнакоў, узаемадапамога ў набыцці і паглыбленні ведаў, садзейнічанне ўсеагульнай "асвеце", вывучэнне гісторыі роднага краю, вуснапаэтычнай народнай творчасці. На пасяджэннях арганізацыі слухаліся і абмяркоўваліся навуковыя даклады і рэфераты на самыя разнастайныя тэмы, а таксама ўласныя мастацкія творы. Даволі часта філаматы наладжвалі маёўкі, розныя святкаванні (асабліва дні нараджэння). Для такіх мерапрыемстваў складаліся цэлыя сцэнарыі, у якіх выкарыстоўваліся ўласныя вершы, народныя песні, музычныя творы. Асабліва папулярнымі на гэтых урачыстасцях былі імянныя вітанні Яна Чачота, прысвечаныя сябрам-філаматам і складзеныя па ўзоры беларускіх народных песень. З мэтай пашырэння адукацыі народа філаматы рыхтавалі да друку падручнікі, навуковыя энцыклапедыі, арганізоўвалі школы. Францішак Малеўскі, напрыклад, адкрыў школу для сялян у Шчорсах на Навагрудчыне. Для ажыццяўлення сваіх асветніцкіх задач філаматы стваралі свае адгалінаванні — больш масавыя арганізацыі тыпу Саюза сяброў (браталюбцаў), Таварыства прамяністых, Навуковага таварыства, Саюза маладых адвакатаў, Саюза айчынных натуралістаў. Найбольш вядомым і прадстаўнічым было Таварыства прамяністых, асновай дзейнасці якога была абвешчаная Тамашам Занам тэорыя прамяністасці. Згодна з ёй, прамяністым можа быць той, хто імкнецца стаць высокамаральным, духоўна багатым чалавекам, хто выпраменьвае святло і тым самым уздзейнічае на іншых, духоўна і маральна ўдасканальвае іх. У 15 правілах прамяністых адзначалася, што важнейшымі крокамі на шляху да маральнага ўдасканалення чалавека з'яўляюцца "прыхільнасць да айчыннай зямлі", веданне яе гісторыі, захаванне традыцый і звычаяў сваіх бацькоў, іх мовы, гатоўнасць да самаахвярнасці дзеля выратавання айчыны і інш. Масавасць Таварыства прамяністых напалохала ўніверсітэцкае кіраўніцтва, і ў канцы мая 1820 г. па загадзе рэктара Сымона Малеўскага яно было распушчана. Замест прамяністых філаматы стварылі тайнае таварыства філарэтаў (прыхільнікаў маральнай чысціні). Таварыства філарэтаў, старшынёй якога з'яўляўся Тамаш Зан, мела 4 аддзелы (адпаведна факультэтам універсітэта): матэматычна-фізічны, юрыдычны, літаратурны, медыцынскі. Сваёй мэтай аб'яднанне лічыла не толькі маральнае ўдасканаленне чалавека, але і вырашэнне разнастайных культурна-асветніцкіх і палітычных задач. У 1823 г. дзейнасць філаматаў і філарэтаў была выкрыта. Доўгія месяцы ішло следства. Прысуд быў жорсткі: 10 філаматаў і 10 філарэтаў, сярод якіх Тамаш Зан, Ян Чачот, Адам Міцкевіч, Юзаф Яжоўскі, Францішак Малеўскі, Адам Сузін, Мікалай Казлоўскі, Ян Крыніцкі, былі высланы з Літвы ў аддаленыя губерні Расіі. Тамашу Зану, Яну Чачоту і Адаму Сузіну ў дадатак было прысуджана зняволенне ў крэпасці. Над 80 філаматамі і філарэтамі быў замацаваны пільны паліцэйскі нагляд. Жорстка караючы маладых людзей за іх вальнадумства, царскі ўрад імкнуўся вынішчыць беларускі нацыянальны дух з перадавой навучальнай установы. Аднак ён не змог пагасіць высокіх пачуццяў і шчырых парываў студэнтаў, скарыць моц і незалежнасць іх духу. Параскіданыя па свеце, філаматы і філарэты засталіся вернымі сваім юнацкім ідэалам, якія натхнялі іх на высакародныя дзеі і патрыятычныя ўчынкі, дапамагалі выстаяць у самых складаных жыццёвых сітуацыях, ажыццявіць задуманае.
