Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Билеты Бел.лит.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
266.32 Кб
Скачать

Шануйце роднае слова!

Роднае слова!

З малых дзён чуем мы цябе з матчыных вуст. Ты нам тлумачыш усе дзівы свету, якія дзіцячае вока бачыць навокал сябе першы раз. I тады выказваем мы свой дзіцячы жаль, крыўду, жаданне, радасць...

Што можа быць даражэй сэрцу чалавека, як у сталых гадах пачуць цябе, роднае слова, у чужой старане? Здаецца, быццам з далёкай чужыны пераносіш ты нас у родны край - родну вёску, дзе мы ўзраслі, дзе першыя думкі складалі, дзе гора і радасць першы раз спазналі...

Чаму ж, роднае слова, гэтак часта забываюць цябе лю-дзі - нават тут, між сваімі?

Чаму сыны нашага народу так лёгка адракаюцца ад матчынай гутаркі?

Кажуць: бо цёмны нашы беларусы. Але гэта няпраўда: забываюць родную мову, адракаюцца бацькоў і братоў сваіх найбольш тыя, хто дайшоў навук, выйшаў у людзі.Яны няцёмны: яны пераймаюць чужое - дзеля карысці.

У сэрцы такіх людзей загасла любоў да свайго народу і роднай мовы. Дачэсная карысць, жаданне пашаны ў чужых, смешны гонар - усё гэта заняла мейсца ў апусцеўшай іх душы. А за іх прыкладам і наша вясковая моладзь, наламываючы сябе, пачынае праз несвядомасць чурацца таго, што яе выдзяляе з паміж іншых народаў, пачынае глядзець на ўсё сваё, роднае чужымі вачыма, думаючы, быццам гэта добра, калі людзі "вышэйшых станаў" так робяць...

Але няма на свеце такіх скарбаў, што б вечна цешылі нашае сэрца. Хваробы, калецтвы, смерць паказываюць, якую малую цану маюць дастаткі, гонар, высокае становішча. Здрада, ашуканства - вось адплата за прыязнь і любоў да вышэйшых ад нас. Чым болып пазнаем мы свет, тым меншую цану маюць для нас яго скарбы, тым болей бачым благога, болей здзеку, крыўд і слёз...

Бедны той, хто, апрача грошы, апрача багацця, каторае пры першым няшчасці счэзне дазвання, не мае скарбаў веч-ных - скарбаў душы. Такі скарб, каторы ніхто і ніколі адабраць ад нас не здалее, гэта любоў да бацькаўшчыны, да свайго народу, да роднай мовы, - гэта вялікае мілаванне чалавека - слабога, пакрыўджанага.

Яркім полымем гарыць такая любоў у душы, сагравае яе, асвятляе дарогу ў жыцці. Хто любіць свой народ, хто ў кожным бачыць брата - чалавека, той не сагнецца перад крыўдай, перад здзекам: ён бачыць навакол сябе мільёны падобных сабе, і яго думкі, яго жаданн^зліваюцца з думкамі і жаданнямі вялікай людской грамады. Такі чалавек ніколі не будзе адзін - самотны і пакінуты.

Але поруч з любоўю да сваіх братоў патрэбна яшчэ нешта, што злучае людзей у суцэльны народ - гэта родная мова.

Яна, быццам цэмент, звязывае людзей. Яна дае ім найлепшы спосаб разумець адзін аднаго, адной думкай жыць, адной долі шукаць. Хто адрокся мовы бацькоў сваіх, хто ўздзеў чужую апратку - той адышоў ад народу далёка - далёка. Ён чужы ў роднай вёсцы, у сваёй сям'і. I на яго браты глядзяць, як на чужынца...

Да нашай моладзі звяртаемся мы з гэтымі словамі. Вы, маладыя, найчасцей пападаеце між чужых людзей, што вашай мовы не шануюць, "простай", "мужыцкай" завуць. 3 вас часта насмяхаюцца, калі гаворыце па - свойму. I вы, чуючы гэта, пачынаеце саромецца матчынай мовы, свайго народу, сваёй радні. Так разрываецца тая жывая звязь, што злучае вас з беларускім народам. Аб ім вы забываеце. Чужых багоў прымаеце: чужую гутарку, звычаі, чужое імя.

Для сваіх вы прападаеце. Адны служаць чужым - бо свайго бога не маюць, бо ад вялікай грамады народнай адарваліся, як галіна ад дрэва. Другія - затым, што добрую плату даюць ім... Але няма такой заплаты, што дае забыццё ад здрады. Юдавы срэбнікі не ўцешаць іх, калі, змогшыся жыццём і няшчасцямі, захочуць яны знайсці спакой душы, сагрэць яе чыстай любоўю.

Быў у нас пясняр, што ў час спячкі народнай першы адважыўся клікаць беларусаў, каб шанавалі мову бацькоў і дзедаў сваіх. "Не кідайце мовы сваёй, каб не ўмёрлі", - пісаў Мацей Бурачок да беларусаў. I гэты вокліч збудзіў прыспаныя сэрцы. Народ прачнуўся. Ён пазнаў, хто ён. Родная мова яго - загнаная, пагарджаная - паднялася высока і стае ўжо поруч з "панскімі" мовамі. I здабывае пашану ў людзей: людзі бачаць, што мы яе шануем, што яна для нас мае вялікую цану, - ды самі пачынаюць інакш глядзець і на нас, і на яе.

На вас - моладзі - ляжыць вялікая павіннасць: развіваць далей родну мову, узбагачываць свой народ знаннем і культурай. Вы здабаваеце навуку для сябе, дык дзяліцеся ёю з тымі, хто для вас цяжкай працай здабывае кусок хлеба. Толькі не кідайце роднай мовы: бо запраўды для свайго народу тады вы ўмёрлі! Мейце сілу і адвагу дзяржацца роднага слова. Мейце смеласць усюды голасна казаць па-свойму. I, глядзячы на вас, асмеляцца і іншыя, зразумеюць, што шчырае сэрца беларускае б'ецца не толькі пад мужыцкай сярмягай, павераць у ўласныя сілы свае і пойдуць цвёрдай ступой да лепшай будучыны, да ясных зор шчасця народнага.

Цётка

7

Скарынаўскія прадмовы і пасляслоўі да кніг Бібліі як новыя літаратурныя жанры. Іх роля ў раскрыцці поглядаў Ф.Скарыны на грамадскі прагрэс,адносіны да рэлігіі, духоўныя традыцыі народа. Вобраз Скарыны ў мастацтве.

БИЛЕТ 6

Цетка-празаік. Разнастайнасць жанравых формаў апавяданняў “Асеннія лісты”, “Міхаська”, “Зялёнка” і інш. Асаблівасці псіхалагізму. Выкарыстанне сімволікі і алегорыі.

Міхаська – сірата. адзіная яго радасць – жораў, якога ён, падстрэленага, выратаваў ад пастухоў. Страшэнна непрыгожы ад роду дзіцяці, шкодлівым яго зрабіла адзінота. Ён быў зацюканы ўсімі, ад мачахі да пастухоў, ад якіх ён адасобіўся, пасучы кароў. Міхаська памёр ад воспы. Апавяд. накіравана супраць чал. чэрствасці, супраць сац. абставін, якія яе нараджалі.

Асаблівага ўздзеяння на душы чытачоў дасягае Цётка сваімі апавяданнямі пра дзяцей, паказваючы трагедыю народа праз трагедыю і пакуты дзяцей. Апавяданне «Міхаська» не толькі рэалістычнае і трагічнае, пранізлівае, але і глыбока псіхалагічнае, тонкае. І папераджальнае. У ім пераканальна паказана, што вынішчае душу і што здольна яе адрадзіць. Вынішчаюцца душы людской чэрствасцю, жорсткасцю, абыякавасцю, а лечацца — толькі любоўю і міласэрнасцю. Цётка папярэджвае, што гора чакае тых, хто сее зло і нялюдскасць. Нагадаем, што азвярэласць Міхаські стала ўжо небяспечнай для ўсіх. Усё жывое, намі адрынутае, рана ці позна стане нашым ворагам, сцвярджае Цётка-філосаф.  

   Значнасць зробленага ёю для свайго народа Цётка вызначыла вычарпальна і афарыстычна: «Стану песняй у народзе!» і песня тая — бунтоўная, аптымістычная і адначасова пранізлівая, шчырая і светлая.

“Зялёнка” – пра бел. студэнтаў, што вучыліся ў Пецярб. У цэнтры хворая на сухоты курсістка Зялёнка

е менш празорлівым палітыкам паўстае перад намі Цётка і ў апавяданні «Прысяга над крывавымі разорамі». І ў гэтым творы яна выступае прапагандыстам ідэі аб'яднання і салідарнасці як абавязковай умовы перамогі ў барацьбе. Асноўным прыёмам выяўлення ідэі з'яўляецца сімвал. Сімвалаў у апавяданні шмат. Сімвалічны ўвесь сон Мацея, які і складае змест апавядання. Хворы, змардаваны Мацей прыйшоў араць, бо больш няма каму. Але, знясілены, ён «як стаяў, так і лёг, так і заснуў».  

   Тры скрыжаваныя далоні — сімвал саюзу рабочых, сялян і салдат (адзін сын Мацея — парабак, другі — салдат, трэці — пецярбургскі рабочы). Толькі калі ўсе аб'яднаюцца, стануць і сілай, і правам, змогуць даць народу зямлю і волю. Беларускі народ задыхаўся ад беззямелля. Трагедыя народа, што не быў гаспадаром на сваёй зямлі, выяўляецца праз рэфрэн: «Вузка! Цесна! Мала!» Праз рэфрэн вы-яўляецца і Цётчына ўсведамленне еднасці як сілы, што здольна змяніць становішча народа: «Мы — сіла! Мы — права!»  

   Сыны Мацея становяцца на калені і прысягаюць гэтымі словамі, скрыжаваўшы далоні над разорамі. Толькі праз адну дэталь: «разоры стаяць, поўныя крыві» — Цётка прароча папярэджвае, што шлях да волі будзе крывавы. Але толькі ён адзіна правільны, бо, ідучы па ім, дойдзеш да сілы і права. І зноў дэталь! «і раздаецца ціха ясны голас: «Мы — сіла! Мы — права!» Тымі ж словамі прысягалі «громка, ясна, паволі». A ў канцы апавядання — голас «раздаецца». Ён ідзе быццам з неба...  

   Невялічкае памерам апавяданне ўвабрала ў сябе так многа! Талент Цёткі-празаіка, на жаль, да канца не рэалізаваўся з-за яе ранняй смерці. Але і тое, што яна паспела напісаць, уражвае і сваёй мастацкасцю, вобразнасцю, гарманічным спалучэннем умоўнага і рэальнага, і глыбінёйпадтэксту, выяўленай праз дэталь.  

8

Мікола Гусоўскі (каля 1470 – каля 1533) – буйнейшы славянскі паэт эпохі Адраджэння.. Паэтызацыя роднай зямлі ў “Песні пра зубра”. Алегарычныя апавяданні Ядвігіна Ш. (“Падласенькі”, “Бярозка”, “Дуб-дзядуля”). Ядвігін Ш – “прыроджаны байкапісец” (М. Багдановіч).

Кожны народ не без роду і племя мае Летапіс свой і гісторыі след на старонках. М. Гусоўскі

iкола Гусоўскi — наш славуты зямляк эпохi Адраджэння, сучаснiк Францiшка Скарыны. Сёння мы не ведаем дакладна нi колькi жыў, нi калi памёр паэт. Не акрэслена пакуль што i месца на беларускай зямлi, якое дало свету генiяльнага чалавека, бо паселiшчаў i рэк з назвамi Гусаў, Усава, Уса на Беларусi шмат. Адно несумненна: паэт з Гусава нарадзiўся на беларускай зямлi Вялiкага княства Лiтоўскага. Пяру М. Гусоўскага належаць тры паэмы, больш за дзесяць вершаў. Самы ўдалы твор, якому былi суджаны доўгае жыццё i вялiкая слава, — паэма "Песня пра зубра" (поўная назва "Песня пра постаць, дзiкi нораў зубра i паляванне на яго"). Дзякуючы таленту i багатаму жыццёваму вопыту паэта паэма стала песняй яго сэрца, гiмнам бацькаўшчыне, паэмай жыцця зямлi "пад зоркай Палярнай". Цудоўны высокапатрыятычны твор "Песня пра зубра" напiсаны ўдалечынi ад радзiмы (у 1522 г.) па просьбе папы Льва X, якi хацеў пачуць праўдзiвае паэтычнае слова пра паляванне на зуброў. Напiсана паэма на лацiнскай мове — на той час мове навукi, культуры, мiжнародных зносiн у Еўропе. На беларускай мове "Песня" з'явiлася ў другой палове 60-х гг. XX ст. у перакладзе Язэпа Семяжона. У 1994 г. чытач змог пазнаёмiцца з новым варыянтам славутага твора ў перакладзе У. Шатона. Паэма прасякнута любоўю паэта да роднага краю, глыбокiм адчуваннем радзiмы як месца адзiнага i непаўторнага. "Думкай ляцiш быстракрылай ноччу i днём на радзiму, — пiша М. Гусоўскi, — у памяцi сецi вабiш той час незабыўны, што некалi ў нетрах родных лясоў разгубiўся, i клiч — не даклiчаш..." Аўтар замiлавана любуецца пушчай, дзе прайшло яго дзяцiнства i юнацтва, захапляецца "дзiвосным прыстанкам загадак i цудаў". Лес i прырода для паэта — "элiксiр маладосцi, бадзёрасцi духу". У беларускiх пушчах незлiчоныя багаццi, мноства звяроў, птушак, у нераст рыба кiшыць не толькi ў рэках i азёрах, але i ў лужынах: Нашы лясы - гэта нашых даброт i багацця невычарпальны калодзеж. А як маляўнiча ён iх апiсвае! Хмаркi навiслi на "макаўках кронаў", ад ранняй вясны да позняй восенi пушча напоўнена водарам кветак, спевам птушак. I гэтыя "скарбы свае нашы людзi на золата нават не прамяняюць"

 Ядвігін Ш. — не байкапісец, а менавіта баечнік, як дакладна вызначаў М. Багдановіч стылёвую і жанравую асаблівасць яго творчасці. Байкапісец і баечнік — блізкія, але не тоесныя паняцці.  

   Ядвігін Ш. — выдатны апрацоўшчык, інтэрпрэтатар філасофскіх і сатырычна-гумарыстычных народных жанраў, у якіх з асаблівай сілай якраз і выяўляецца ментальнасць народа.  

 «Дуб-дзядуля» — своеасаблівая літаратурная загадка, сутнасць якой можна раскрыць словамі Ф. Скарыны: у ёй хаваецца «іншая мудрасць і навука». У ёй схавана «мудрасць, як сіла ў дарагім каменні, як золата ў пяску, і ядро ў арэху».  

   Змест твора складае сон-сімвал. Сімвал, бо нехта ўсвядоміць яго як суцяшэнне знявераным, што шлях да выратавальнай жывой вады ляжыць праз пакуты і выпрабаванні, праз працу, праз бяду і гора - праз цярпенне; нехта — як наказ мудрым і дужым ісці і не схіляцца ні перад чым у імя таго, каб «ценькія, але гладкія, роўныя дубочкі» вылезлі з-пад дуба-дзядулі.  

   Сімвалічны і вобраз жывой вады. Нехта разумее яе як мэту ці як ісціну, а яна, ісціна — у вечнасці і несупыннасці жыцця. Для некага жывая вада — гэта сіла, якая і забяспечвае вечнасць жыцця.  

   Повязь вякоў і пакаленняў, сіла і мудрасць, якую перадаюць дубы-дзядулі «ценькім дубочкам», — вось, на думку пісьменніка, закон вечнасці і яе ўмова. Маналог дуба-дзядулі напоўнены пісьменніцкім клопатам і пачуццём трывогі за найвялікшую каштоўнасць, якая перадаецца ў спадчыну новаму пакаленню і дзеля якой трэба шукаць жывой вады, — за Бацькаўшчыну. Шукаць жывую ваду і знайсці яе — значыць служыць Бацькаўшчыне верай і праўдай, берагчы яе як зрэнку вока. Толькі пры такой умове з-пад дубоў, што ўпалі, будуць прарастаць ценькія дубочкі... Метафарычнае апавяданне «Дуб-дзядуля» — мудрая казка жыцця.  

Талент Ядвігіна Ш. як сатырыка-байкапісца ярка праявіўся ў алегарычным апавяданні «Падласенькі» (1910). Па сутнасці гэта невялічкая сатырычная камедыя, у якой надзвычай каларытна выпісаны характары.    Апавяданне складаецца з чатырох маленькіх сцэн, у кожнай з якіх раскрываецца ў розных варыянтах адна і тая ж думка, якая валодае галоўным героем: сцярпець любыя пакуты, абы вучыўся сынок, абы «з бычаняці зрабіць чалавека».    I ў кожнай сцэне раскрываюцца ў адпаведнасці з магчымасцямі баечнага жанру характар героя, яго псіхалогія і нават у некаторай ступені грамадскія ўзаемаадносіны (вельмі характэрная сцэна размовы са скуралупам, якому Падласы прапанаваў сваю скуру).    Развязка канфлікту — у апошняй сцэне. Перш чым прадаць на сынаву вучобу апошнюю скуру, бацькі — Падласы і яго жонка Красуля — вырашылі паклікаць сына дадому, паглядзець, як ён на чалавека рыхтуецца. Прыехаў Падласенькі. Бацькі «...глянулі і абамлелі: сын-то, сын, — і Падласенькі, толькі морда свінячая і не мычыць, а рохкаць стаў. Зараўлі з жалю Красуля і Падласы, але сынок скора іх усцешыў: «Гэта я, — кажа, — толькі так, — да часу, а калі хочаце, каб зусім стаўся чалавекам, то на навуку не адну, а тры скуры спусціце...»    За празрыстымі алегарычнымі вобразамі і сітуацыямі стаяць рэальныя чалавечыя характары. Падласы — алегарычны вобраз таго беднага беларускага селяніна, цягавітага, самаахвярнага, які мяркуе, што толькі адукацыя дапаможа мужыку пазбавіцца ад цемры і галечы. Гэты селянін гатовы на любыя ахвяры, абы толькі вывучыць, «вывесці ў людзі» сваіх дзяцей. Аднак абставіны аказваюцца мацней за самыя рашучыя дзеянні селяніна ў яго імкненні да чалавечага жыцця.    Асвета, навука, лічыць Ядвігін Ш., — адзін з самых асноўных сродкаў паляпшэння жыцця народа. Зрабіць беларускага мужыка пісьменным і свядомым — такая, на думку пісьменніка, бліжэйшая мэта нацыянальнай інтэлігенцыі. I ўвесь пафас сваёй сатыры пісьменнік накіроўвае супраць тых сацыяльных умоў, якія параджаюць ненармальныя Грамадскія з'явы, ствараюць свайго роду зачараванае кола — каб выбіцца з галечы, селяніну трэба пазбавіцца сваёй духоўнай цемнаты, неадукаванасці, але перашкодай на шляху да адукацыі стаіць тая самая галеча, матэрыяльная незабяспечанасць.    Аднак ідэйная задума алегорыі «Падласенькі» не абмяжоўваецца толькі гэтым. Пісьменнік выстаўляе на суд рэнегацтва некаторых прадстаўнікоў інтэлігенцыі, з'яву, якая балюча і востра паўстала перад грамадскай думкай у пачатку стагоддзя, у перыяд нацыянальна-вызваленчага ўздыму на Беларусі. У алегорыі асуджаюцца тыя беларускія інтэлігенты, якія, атрымаўшы адукацыю на горкія бацькоўскія грошы, пачынаюць цурацца і працоўнага асяроддзя, і бацькоў, і роднай мовы. Больш шырока пра рэнегацтва інтэлігенцыі і пра яе прычыны Ядвігін Ш. скажа некалькі пазней у сваіх публіцыстычных нарысах.

БЯрозка

Вырасла дачка Лявона Марыська, пара замуж аддаваць. Справіў ён дачцы вяселле і, адпраўляючы ў чужую сям'ю, параіў: "Калі будзе надта цяжка, нікому не жалься. Ідзі ў лес, выберы дрэва і толькі яму адкрывай сваю душу".

Прайшло нямнога часу. Паехаў Лявон да дачкі. Узяў сякеру і павяла яго Марыська, каб паказаць тую бярозку, што ведала ўсе яе беды і крыўды. Бярозка стаяла ўчарнеўшая.

Ссек Лявон дрэва, знутры яно было нежывое. "Гэта-ж твой боль, гэта-ж твой жаль спарахнілі гэтую бярозку, - бо ты доляй сваёй жалілася ёй. Дрэва і то спужалася такой долі", - патлумачыў бацька дачцы. Марыська, горнучыся да бацькі, спытала: "Татачка, а чаму паміж людзей я не знайшла каму пажаліцца ?" Лявон маўчаў.

Вытокі творчасці Ядвігіна Ш. (Антона Іванавіча Лявіцкага) (1868-1922). Сувязь ранніх твораў з вуснай народнай творчасцю (“Важная фіга”, “Хлеб”, “Суд”). Прыемы стварэння характараў. Майстэрства дэталі ў творах пісьменніка.

Ядвігін Ш. (сапраўдныя імя і прозвішча пісьменніка Антон Лявіцкі) увайшоў у беларускую літаратуру як навеліст, нарысіст, фельетаніст, перакладчык, аўтар аднаго з першых беларускіх раманаў. Пісаў ён на беларускай, польскай і рускай мовах. Першыя апавяданні пісьменніка лічацца мастацкімі апрацоўкамі, інтэрпрэтацыямі народных жартаў, анекдотаў, гутарак, казак, нагадваюць байкі ў прозе і характарызуюцца вострай сатырычнай скіраванасцю. У іх выкрываюцца зайздрасць, сквапнасць, празмерная цікаўнасць, забабоннасць і іншыя заганы чалавечай натуры. Героямі іх у большасці выпадкаў з'яўляюцца простыя людзі, сяляне, якім аўтар спачувае і якіх павучае з пазіцый народнай маралі. Так, у серыі гумарыстычных навел "Вучоны бык", "3 маленькім білецікам", "Пазыка", "Заморскі звер", "Цырк" сяляне трапляюць у даволі кур'ёзныя сітуацыі гарадскога жыцця, дзе паводзяць сябе па-дзіцячы наіўна, даверліва, неразважліва, часам алагічна (прымаюць чалавека за малпу, вераць у магчымасць вучобы бычка на чыноўніка, сушаць у партэры анучы, у цягніку замест вызначанага ў білеце месца займаюць туалет і інш.). Апавяданне "Рабы" з'яўляецца вострай крытыкай на людское хамства, блізарукае жыццё, "Падласенькі" — сатырай на тых прадстаўнікоў інтэлігенцыі, якія, вывучыўшыся на бацькоўскія грошы, адракаліся ад іх, "Важная фіга" — высмейваннем злых і сварлівых свякрух, "Дачэсныя" — выкрыццём сквапнасці, несумленнасці, няўдзячнасці, ашуканства. Пазнейшыя творы пісьменніка характарызуюцца большай рэалістычнасцю, сацыяльнай завостранасцю. Цяжкая доля вясковай жанчыны паказваецца ў апавяданнях "Гаротная" (пра шматпакутнае жыццё Тамашыхі), "Бярозка" (аб нялюбым замужжы і горкім лёсе Марысі), "Шчаслівая" (аб сквапнай жонцы, якая, падманутая мужам, памірае з думкай аб золаце ў гаршку, дзе на самой справе знаходзілася ўсялякае смецце). У цэнтры алегарычнага апавядання "Дуб-Дзядуля" вобраз мужыка, які ў сне шукае ваду старому дубу. Пошукі прыводзяць селяніна да трох азёр, ля якіх ён сустракае трох бабуль — Працу, Бяду і Цярпенне. Бабулі хочуць дапамагчы людзям, але іх вялікія намаганні не могуць пазбавіць чалавека ᴨᴏᴛу, слёз і крыві. У апавяданні паказваецца цяжкі лёс беларускага селяніна, выказваецца шчырае спачуванне народу, мара аб яго лепшым будучым. Раман Ядвігіна Ш. "Золата" спалучае ў сабе рэалістычныя, рамантычныя і дэтэктыўныя прыёмы і сродкі і раскрывае тэму ўлады грошай, іх згубнага ўплыву на чалавека. Падзеі ў рамане адбываюцца на Беларусі пасля адмены прыгоннага права. Цэнтральнымі героямі з'яўляюцца Мікола Стрончык, яго дачка Зося, Васіль Дубінскі, Прузына Салянічышка, Алёкса Гуронак, карчмар Лейба. Сюжэт твора будуецца вакол дэманічнай па натуры Зосі. Яна кахае Алёксу, якога бацькі хочуць ажаніць з багатай Прузынай. Люта ненавідзячы сваю саперніцу, Зося робіць закаханага ў яе Васіля Дубінскага забойцам Прузыны (яна была кінута ў калодзеж). Падазроным жа ў злачынстве аказаўся не Васіль, а Алёкса, які з-за гэтага вымушаны эмігрыраваць ў Амерыку. Зося ў хуткім часе выходзіць замуж за Васіля, сумеснае жыццё для якога становіцца невыносным, трагічным. У стане афекту (калі нованароджаную дачку назвалі Прузынай) ён кідаецца ў калодзеж. Самагубства Васіля ўспрымаецца як божае пакаранне, помста за заўчасную смерць дзяўчыны. У рамане, як адзначалася ў крытычнай літаратуры, перавага аддаецца сюжэту, дзеянню, меладраматычным сцэнам, а не псіхалагічнаму раскрыццю вобразаў, раскрыццю сацыяльна-класавых канфліктаў, што, безумоўна, крыху зніжае мастацкія вартасці твора.,

9

Вобраз князя Вітаўта як ідэал дзяржаўнага дзеяча ў паэме М. Гусоўскага “Песня пра зубра”. Агульначалавечая значнасць ідэй твора. Пераклады паэмы на беларускую мову.

Князь Вітаўт выступае ў паэме, як ідэал дзяржаўнага ўладара.

...Вітаўт апекаваў тых, каму дазваляў уладарыць,

Воляю князя васал жыў або траціў жыццё,

Быццам нявольнік які, маскавіт яго зваў уладыкам,

Хоць і магутным царом быў сярод многіх цароў...

Вітаўт, як ніхто да яго, узвысіў мясцовую шляхту, і заручыўшыся яе падтрымкай, скарыў гардыню ўдзельных князёў і дабіўся цэнтралізацыі ўлады. У паэме княжанне Вітаўта паўстае як час гераічных спаборніцтваў, у якіх кожны чалавек меў прастору для подзвігаў і сцвярджэння сваёй годнасці, і гэтыя паляванні-спаборніцтвы ўслаўляюцца, як сапраўдная школа ваеннага выхавання.

Гусоўскі апісвае і набажныя рысы князя, звяртаючы ўвагу на тое, што «ён быў набожны і першы з народамі княства сам ахрысmціўся», «цэрквы Богу адзінаму скрозь будаваў».

Вітаўт у паэме паўстае мудрым дзеячам, які заахвочваў падданых сцвярджаць сваю грамадзянскую прыдатнасць удзелам у ваенных спаборніцтвах і сумленным выкананнем даручаных абавязкаў. Можна заўважыць, як аўтар параўноўвае мужнага і моцнага духам князя з самім зубрам

 У часы княжання Вітаўта дзяржава дасягнула небывалага росквіту і ўздыму, мела дыпламатычныя сувязі з усімі заходнееўра-пейскімі краінамі. 3 князем Вітаўтам стара-ліся жыць у міры і згодзе многія суседзі. I яны не столькі баяліся яго, колькі паважалі за адвагу, мудрасць, справядлівасць:

Княжанне Вітаўта лічаць усе летапісцы  Росквітпам княстпва Літпоўскага, нашага краю,  I называюць той век залатым.

Вітаўт паказаны ў паэме таксама і ў паўсядзённым жыцці. Ён высакародны, справядлі] вы, чулы чалавек. У адносінах да злачынцаў хабарнікаў — жорсткі і патрабавальны. КнязІ па заслугах шчодра адорваў мужных воінаў-зма-І гароў, але сурова і справядліва караў баязліў| цаў, клятваадступнікаў, ілжывых сведак:

Строга і сурова караў звычкі дурных людзей. Ён справядлівасць любіў, шанаваў яе нормы святыя, Не дазваляў, каб махляр дзесьці абходзіў закон... Жорстка ўладар катаваў ілжывых падкупленых сведкаў, 3 тым, каб ніхто надалей суддзям хлусіць не пасмеў.

3 мэтай падрыхтоўкі сваіх воінаў да барацьбы з ворагам Вітаўт часта наладжваў у пушчы паляванні, якія лічыліся своеасаблівай шко-| лай вайсковага выхавання. Падчас паляванн: воіны вучыліся валодаць кап'ём, рагацінай, лукам. У гэтых дзікіх аблавах на звяроў выпрабоўваўся характар воіна, загартоўваўся яго баявы дух. Галоўнымі якасцямі воіна, на думкі Вітаўта, павінны быць смеласць, адвага, баявое майстэрства.

У вобразе Вітаўта Мікола Гусоўскі паказвае ідэальнага кіраўніка, палітыка і грамадскап дзеяча. У яго вобразе паэт хацеў уславіць сва-| бодную, мужную і адважную асобу, уславіі людзей, шчыра адданых сваёй Бацькаўшчыне.

Гусоўскі надзяляе зубра здольнасцю мысліць, рэагаваць на дабро і зло:

Зубр, як мы лічым спрадвеку, хоць звер,але ж ратнік,

Ён прызнае перамогу, здабытую чэсна,-

Сілай на сілу, у рожкі і мужнасць на мужнасць.

У паэме пераплятаюцца вобразы зубра, князя і народа. Безліч радкоў прысвечана паляванню ў пушчы – на зубра сыплецца цэлы рад стрэл і коп’яў. (3 мэтай падрыхтоўкі сваіх воінаў да барацьбы з ворагам Вітаўт часта наладжваў у пушчы паляванні, якія лічыліся школай вайсковага выхавання. У гэтых дзікіх аблавах на звяроў выпрабоўваўся характар воіна, загартоўваўся яго баявы дух). Зубр у паэме параўноўваецца з адважным Вітаўтам. У часы княжання Вітаўта дзяржава дасягнула небывалага росквіту і ўздыму. Вітаўт паказаны і ў паўсядзённым жыцці. Ён справядлівы, чулы чалавек. У адносінах да злачынцаў хабарнікаў-жорсткі і патрабавальны; шчодра адорваў мужных воінаў; сурова караў баязліўцаў, клятваадступнікаў. У вобразе Вітаўта Гусоўскі паказвае ідэальнага кіраўніка, палітыка і грамадскап дзеяча.

Гора нясуць войны народу. Галоўная прычына паражэнняў – у раз’яднанасці людзей, таму і заклікае паэт да аб’яднання: “Ад сваіх міжусобіц мы ўсе не дужаем,Нашы ж мячы падсякаюць і веру Хрыстову.

  • На беларускую мову існуюць 3 пераклады паэмы: Язэпа СемяжонаНаталлі Арсенневай і Уладзіміра Шатона

Алегарычныя апавяданні Ядвігіна Ш. (“Падласенькі”, “Бярозка”, “Дуб-дзядуля”). Ядвігін Ш – “прыроджаны байкапісец” (М. Багдановіч).

Билет 8

10

Характарыстыка рэфармацыйнага руху і яго ўплыў на развіцце культуры і асветы на Беларусі ў канцы ХVI – пачатку XVII ст. Культурна-асветніцкая дзейнасць Сымона Буднага (каля 1530 – 1593). Патрыятычны змест прадмовы С.Буднага да “Катэхізіса” (1562).

Другая чвэрць 16 ст. азнаменавалася распаўсюджаннем рэфармацыйных ідэй у шэрагу краін Заходняй Еўропы. Рэфармацыя з пачатку свайго ўзнікнення прымала форму рэлігійнай барацьбы.

Пачаткам заходнееўрапейскай Рэфармацыі прынята лічыць выступленне Марціна Лютэра ў 1517г. супраць папскіх індульгенцый. У 95 тэзісах, якія сталі першым дакументам нямецкай Рэфармацыі, а потым у Вялікім і Малым катэхізісах ен выклаў сутнасць новай рэлігійнай дактрыны – лютэранства. Лютэр адхіліў вярхоўную ўладу папы рымскага ў справах царквы.

Барацьба пратэстанцкіх рэфарматараў супраць хрысціянскай царквы за больш танны яе рэлігійны рытуал і абмежаванне эканамічнай, палітычнай і ідэалагічнай магутнасці так або інакш уцягвала ў сваю арбіту амаль усе саслоўі феадальнага грамадства.

Асаблівасці Рэфармацыi на Беларусi:

1. Рэфармацыя ахапіла вышэйшыя колы грамадства.

2. Сацыяльнай апорай рэфармацыі была феадальная знаць, частка сярэдняй і дробнай шляхты.

3. Бацькам рэфармацыі ў ВКЛ быў Мікалай Радзівіл Чорны.

4. Асноўная форма распаўсюджвання – кальвінізм.

Галоўныя мэты:

1) пазбаўленне каталіцызму ідэалагічнага і палітычнага панавання ў дзяржаве  2) памяншэнне царкоўнага землеўладання  3) умацаванне ўнутранай веры людзей 

Літаратура: У перыяд рэфармацыйнага руху,я кі ахапіў у сяр. 16 ст. ВКЛ, прыкметна ажывілася выданне рэлігійна-маральнай, царкоўна-дыдактычнай, вучэбнай і перакладной літаратуры. Змяніўся характар літаратуры, якая стала выразніцай пэўных саслоўна-класавых інтарэсаў і тэндэнцый. Літаратура расшырыла свой ідэйна-тэматычны дыяпазон і сферу эстэтычнага ўздзеяння. Яна пачала часцей звяртацца да фактаў рэчаіснасці і даваць ім ацэнку з пункту гледжання цвярозага розуму, прытрымліваючыся традыцый гуманізму эпохі Адраджэння.

Рацыяналістычны падыход да з’яў рэчаіснасці абумовіў узрастанне гуманістычных тэндэнцый у літаратуры. У некаторых творах таго часу адкрыта і смела ставілася на парадак дня надзенныя пытанні сацыяльна-палітычнага і культурнага жыцця грамадства, рабіліся спробы крытычна асэнсаваць з’явы рэчаіснасці, праблемы багатых і бедных, маральнай адказнасці чалавека за свае ўчынкі

Рэфармацыйны рух ва ўмовах ВКЛ быў складаным і супярэчлівым. Ні на адно пытанне грамадскага жыцця ў яго ідэолагаў не было адзінства поглядаў, таму што яны стаялі на розных ідэйных пазіцыях.

Найбольш яркімі прадстаўнікамі рэфармацыйнай думкі ў Беларусі былі С. Будны і В. Цяпінскі.(В 11 билете первый вопрос-это часть вопроса)

Біяграфія

Пытанне пра месца нараджэння і нацыянальнасць Буднага застаецца дыскусійным. Дакладна не высветлена, ліцвін (беларус) ён ці паляк, нарадзіўся ў Будах беларускіх ці ў Будах, што знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы.

Каля 1544 Будны паступіў на факультэт свабодных мастацтваў Кракаўскага ўнівэрсытэта, дзе атрымаў грунтоўную гуманітарную і багаслоўскую адукацыю. Магчыма, пасля Кракава ён працягваў вучобу ў Базельскім пратэстанцкім унівэрсітэце.

У 1558 Будны прыехаў у сталіцу ВКЛ — Вільню, дзе заняў пасаду катэхізіста (настаўніка пратэстанцкай беларускай суполкі) з абавязкам выкладаць асновы кальвінісцкага вучэння дзецям і дарослым. У выніку гэтай дзейнасці, якая працягвалася 2 гады, склалася яго першая праца на беларускай мове — «Катэхізіс».

Катэхізіс

У 1560 ён прызначаны прапаведнікам у Клецк. Сумесна з нясвіжскім намеснікам Мацеем Кавячынскім і яго братамі, а таксама з кальвінісцкім міністрам (прапаведнікам) Лаўрэнціем Крышкоўскім Будны заснаваў у Нясвіжы друкарню, пры якой была пабудавана і паперня. Падтрымку, у тл. і фінансавую, беларускім кнігавыдаўцам аказвалі ўладальнік Нясвіжа Мікалай Радзівіл Чорны і будучы канцлер ВКЛ Астафій Валовіч. Па загадзе апошняга з Вільні ў Нясвіж былі перавезены шрыфты Ф.Скарыны. У 1562 у Нясвіжскай друкарні выйшла першая кніга — «Катэхізіс». Аўтарамі гэтай кнігі лічыцца Будны. Ён уяўляе сабой кароткія пытанні на рэлігійную тэму і разгорнутыя адказы. Спэцыфіка мовы заключаецца ў тым, што побач з старабеларускай мовай прыводзяцца вялікія цытаты на царкоўна-славянскай мове, якія нічым не абазначаюцца. Такім чынам Будны пайшоў далей за Скарыну на шляху збліжэння пісьмовай мовы рэлігійных твораў і жывой беларускай мовы. «Катэхізіс» быў створаны дзеля пашырэньня асветы — «для простых людзей языка рускага».

У сваёй прадмове да «Катэхізіса» Сымон Будны адзначае, што яго кніга выдаецца не толькі з асветніцкіх мэтаў:

Сію книжку написахъ, абы... истинны разуменіа жаждущиі мели, чого бы ся и сами учили и деток своихъ научали

Ён заклікае феадалаў, найперш маладых князёў Радзівілаў, шанаваць тагачасную беларускую мову і клапаціцца аб развіцці культуры, адукацыі і кнігадрукавання:

Абы ваши княжацкия милости не только в чужоземских языцех кохали, але бы ся теж... и того здавна славного языка славянского размиловати и оным ся бавити рачили. Слушная бо речь ест, абы ваши княжацкие милости того народу язык миловати рачили, в котором давъные предъки и их княжацкие милости панове отци ваших княжацких милости славне преднейшие преложеньства несуть

Пісьменнік-палеміст рашуча асуджае імкненне Рэчы Паспалітай вывесці з ужытку «рускую мову» (старабеларускую мову) і замяніць яе польскай[2]. Акрамя выкладаў асобных палажэнняў хрысціянскага веравучэння, у кнізе ўзнімаліся такія актуальныя для таго часу праблемы, як грамадзянскія абавязкі чалавека, адносіны да дзяржаўных пасад, права валодання зямельнай уласнасцю, стаўленне хрысціян да войнаў і інш[2].

Погляды

Вялікае значэнне Будны надаваў прапагандзе сваіх рэлігійна-філязофскіх ідэй і на Захадзе. На працягу 1574 ён выдаў у Лоскай друкарні на лацінскай мове некалькі твораў: «Аб дзвюх прыродах Хрыста», «3 нагоды аргумэнтаў Сімлера», «Кароткі доказ, што Хрыстос не з’яўляецца такім жа богам, як бацька» і інш.

У 1576 у Лоску выйшаў у свет галоўны рэлігійна-філасофскі твор Буднага «Пра найважнейшыя палажэньні хрысьціянскай веры», у якім ён абагульніў свае радыкальныя ідэі. Трактат Буднага «Пра найбольш важнейшыя палажэньні хрысціянскай веры» пераважна палемічны. У ім аўтар дыскутуе ня толькі з трынітарыямі, але і з прыхільнікамі дытэізму (двухбожжа) — Пятром з Ганёндза і Станіславам Фарноўскім. У гэтым творы ён распрацоўвае ўнітарную канцэпцыю Бога і натуралістычную вэрсыю паходжаньня Хрыста. Паводле Буднага, богам з’яўляецца толькі Бог Айцец, Святы Дух — сіла боская. Хрыстос жа наогул не мае ніякіх адносінаў да боскай супольнасьці паколькі па сваім паходжанні ён натуральны чалавек, узведзены ў боскі сан дзякуючы сваім высокім маральным якасцям і заслугам у прапагандзе хрысьціянства.

Апошнія гады Будны жыў пры дварах выпадковых мэцэнатаў. Да 1956 дакладная дата смерці Буднага ня была вядома. Яе ўстанавіў Станіслаў Кот. Будны памер 13 студзеня 1593.

Асветнiцкая дзейнасць

Творы С. Буднага паводле іх зместу пераважна палемічныя і філасофска-публіцыстычныя, з выразнай дыдактычнай скіраванасцю. Зварот да друкаванага слова асветнік растлумачыў жаданнем спыніць распаўсюджанне «хлуслівых вучэнняў», «злых рэчаў, якія перамаглі ў Хрыстовай Царкве». Яго Катэхізіс («Катэхізіс, або Навука старадаўняя хрысціянская для простых людзей», Нясвіж, 1562) прывабліваў чытачоў зместам і манерай выкладання матэрыялу, логікай разважанняў і пераканаўчасцю доказаў. Напрыканцы 1560-х г. асветнікам валодала ідэя зрабіць новы, больш дасканалы пераклад Бібліі і выправіць хібы, што трапілі ў Пісанне на працягу стагоддзяў.

Для філасофска-публіцыстычных і дыдактычных твораў С. Буднага, асабліва пачатковага перыяду, уласцівы непрыхаваны дыдактызм і маралізаванне. У творах моцны дыдактычна-павучальны струмень. Яго «Катэхізіс» можна лічыць узорным дапаможнікам, у якім спалучаўся навучальны матэрыял з літаратурна-публіцыстычным выкладам. Зварот да формы кароткіх пытанняў і поўных адказаў сведчыць пра асветніцкія памкненні. С. Будны, як правіла, звяртаецца да чытача з прамымі сентэнцыямі, проста і даступна адказвае на складаныя пытанні, што хвалявалі сучаснікаў. Дастутупасць выкладання, моўная-стылёвая адшліфаванасць выразаў, лагічнасць і паслядоўнасць думак, дакладнасць фармулёвак — характэрныя рысы яго стылю. Кожная семантычная частка, што ўключала пытанні, аргументы, доказы, абвяржэнні і аспрэчанні, як правіла, завяршалася дыдактычнай высновай, рэкамендацыяй або пажаданнем. Так, разважанні пра ўрад пісьменнік падсумоўвае павучальнай сентэнцыяй: «Прото, годиться хрістьянину урад держати, судити, добрих бороинти, злых карати, не только на маетности, але и на горле, только бы справедливее». Творы С. Буднага знаходзілі зацікаўлены водгук чытачоў, атрымлівалі шырокі розгалас.

Майстэрства псіхалагічнага аналізу ў апавяданнях Ядвігіна Ш. “З бальнічнага жыцця”, “Гаротная”, “Зарабляюць”. Іх уплыў на развіцце жанру беларускай філасофскай прозы. Роля Ядвігіна Ш. у беларускім літаратурным працэсе пачатку ХХ ст.

  

З бальнічнага жыцця” «Нумар семнаццаты» — так называюць чалавека, які канае на бальнічным ложку. Начны служачы нават вылаяўся, калі яго разбудзілі з той прычыны, што хворы памірае: «Вось выбраўся! Супакою чалавеку не даюць!» А тыя з хворых, што былі на выздараўленні, паджартоўвалі: «Проціў ночы выбраўся, нябось, якраз трапіць да Абрагама на піва». I ніводнага слова спачування, увагі. Крыху надгарэўшая свечка — увесь знак, уся нядоўгая памятка, што на свеце не стала аднаго чалавека. Жорсткае, бязлітаснае жыццё заўчасна кінула чалавека ў абдымкі смерці. Гэта ж жыццёвая жорсткасць зрабіла людзей абыякавымі, раўнадушнымі да чужой трагедыі.

 

Тут пісьменнік выяўляе майстэрства псіхалагічнага аналізу. Чытач знаёміцца з героем, калі той у непрытомнасці ляжыць на бальнічным ложку. Увесь трагізм становішча гэтага чалавека, прыгнечанасць яго псіхічнага стану адчуваюцца вельмі выразна. Апавяданне будуецца на яркім драматызме знешніх сюжэтных сітуацый, а чалавечыя настроі, адчуванні застаюцца недзе ў падтэксце.  “Гаротная”

 На долю гераіні Тамашыхі выпалі цяжкія выпрабаванні лёсу: сірочае дзяцінства, пастаянная нястача, голад, цяжкая праца і, нарэшце, самае страшнае — смерць дзяцей, знясіленых паўгалодным жыццём і недзіцячай працай.    Пісьменнік, хоць яшчэ і нясмела, выкарыстоўвае форму няўласна-прамой мовы. Ён ад свайго імя апавядае пра жыццё Тамашыхі, але ў аўтарскае апавяданне часам уліваецца моўная плынь з не ўласцівымі яму размоўнымі інтанацыямі. Гэта апісанне падзей і чалавечых настрояў з пункту погляду гераіні, выяўленне светаразумення гаротнай вясковай жанчыны, непісьменнай, забітай і бяспраўнай.    Такім чынам, вобраз Тамашыхі аказваецца асветленым «знутры» — у няўласна-прамой мове самой гераіні, якая мяркуе і аб сваіх учынках, і аб розных праявах вясковага жыцця, зыходзячы з уласнага вопыту, вузкага кола ўзаемаадносін з блізкімі ёй людзьмі, з аднавяскоўцамі; і як быццам бы збоку — у характарыстыках пісьменніка, які бачыць падзеі шырэй і прад'яўляе патрабаванні да жыцця, да грамадства, зыходзячы з высокіх ідэалаў гуманізму, сацыяльнай справядлівасці. Гэта і ёсць пачатак, зародкі аб'ёмнасці ў паказе чалавека.    Апавяданне «Гаротная» не багата на знешнія падзеі, але драматызм гэтых падзей глыбокі і хвалюючы. Цёмная, энясіленая горам і адчаем жанчына адважваецца на небяспечныя сродкі, змагаючыся за жыццё сына, і не толькі не выратоўвае яго, але паскарае смерць. Праўда, і тут замалёўка таго ці іншага псіхалагічнага стану яшчэ не стварае цэласнага літаратурнага характару. Сюжэт апавядання будуецца не на сутыкненні характараў (іх у творы яшчэ няма), а на апісанні падзей. Але на тым этапе, калі псіхалагічнае апавяданне знаходзілася ў працэсе станаўлення, дасягненнем для прозы былі і псіхалагічныя эцюды, эмацыянальна яркія і праўдзівыя, якімі напоўнена большасць рэалістычных твораў Ядвігіна Ш.   

Зарабляюць”

Адамка ўспамінае маленства, маці, якая памерла, пакінуўшы васьмігадовага сына і крыху старэйшую дачку. Памерла яна, заўважыў хлопчык, неяк не так, як трэба, бо пахавалі яе не на могілках, а за плотам (так найчасцей хавалі самагубцаў. — Т. Г.). Жывуць яны з сястрой у прыгожым мураваным доме, але ў самым яго нізе, дзе з вакна відаць толькі ногі людзей.

Ганулька спачатку зарабляла нейкія грошы падзёншчынай — мыла багатым падлогу, дапамагала па гаспадарцы. Потым яе перасталі браць на такую працу. Адамка чуў ад дворнічыхі, што ганарыстых паны не любяць.

Брат і сястра вымушаны былі пайсці працаваць у рэстаран. Адамку паставілі за лёкая. «Ганульку адзелі, як кралю якую, але работы не назначылі ніякай...» Наліваючы віно ў шклянкі «чыста і багата адзетых паноў», з якімі за сталом сядзіць «родная, каханая сястрычка», хоча крыкнуць Адамка на ўвесь белы свет: «Кідай, сястра, безработную службу! Кідай, дарагая мая!».

Ядвігін Ш. адзін з пачынальнікаў нацыянальнай празаічнай традыцыі. Як і ў многіх іншых пісьменнікаў пачаткуXX ст. яго мастацкі талент фарміраваўся пад уплывам фальклору. У жанравых адносінах творчасць Ядвігіна Ш. разнастайная і цікавая з'ява. Ён пісаў рэалістычныя псіхалагічныя апавяданні, творы алегарычныя і філасофскія.

Спачуванне простаму абяздоленаму чалавеку гучыць у апавяданнях «Зарабляюць» і «Гаротная». Героі яго твораў — ахвяры зла, ахвяры несправядлівасці, якая пануе ў грамадстве. Гэта дзеці-сіроты і жанчына-маці. Разважаючы разам з Тамашыхай (апавяданне «Гаротная») над яе жыццём, а ў ім адна бяда змянялася другой, як здавалася жанчыне, найгоршай, аўтар ад сябе зазначае: «I не думалася ёй, што на свеце бяда не мае канца, што можа быць яшчэ цяжэй». Так, у параўнанні з дзяцінствам і маладосцю сталае жыццё Тамашыхі намнога цяжэйшае. Муж «праз колькі-то год духі вымаўбіў», цяжкая праца і напаўгалоднае існаванне, хвароба і смерць сыноў. Да смерці апошняга свайго дзіцяці, шукаючы яму ратунку, прычынілася сама Тамашыха.

Не мае бяда канца і для Адамкі з Ганулькай, герояў апавядання «Зарабляюць». Цяжка, у голадзе, холадзе жылося з маці, яшчэ цяжэй у першыя гады пасля яе смерці. Безвыходнасць штурхнула Ганульку заняцца працай, якая прыніжае душу і цела.

 

Ядвігін Ш. меў адметны погляд на жыццё. ЁнМне прызнаваў гвалтоўны, рэвалюцыйны шлях вырашэння грамадскіх супярэчнасцей. «Тыя, хто рассейвае не яднанне, а раз'яднанне, не дружбу, а варожасць, не любоў, а нянавісць, тыя не ўсведамляюць ніякай адказнасці не толькі перад кім-небудзь, але, я ўпэўнены, і самі перад сабой», — пісаў ён у 1905 г. у артыкуле «Егаге питапит». Галоўнае для пісьменніка былі дабрыня і любоў да бліжняга, і адзіны прымальны шлях — маральнае ўдасканальванне кожнага чалавека і грамадства ў цэлым.

11

Рэфармацыя на Беларусі. Гуманістычная скіраванасць прадмовы В.Цяпінскага да перакладу “Евангелля” (1580). Клопаты пісьменніка аб развіцці нацыянальнай школы і адукацыі.

СМ ПРЕД БИЛЕТ 1 ВОПРОС

В. Цяпінскі быў перакананы, што толькі з дапамогай асветы і адукацыі на роднай мове можна супрацьстаяць асімілятарскай палітыцы з боку Польшчы. Ён першым з беларускіх асветнікаў выступіў супраць паланізацыі роднага краю, заклікаў духоўных і свецкіх феадалаў агульнымі намаганнямі ствараць і падтрымліваць нацыянальныя школы і навуку.

В. Цяпінскі тлумачыць, чаму ён узяўся за пераклад кніг Бібліі.

«...Владыки и нихто з учоных через так многий час не хотели, — з убогое свои маетности народу моему услугую». Аўтар «Прадмовы» называв тыя хрысціянскія народы, якія даўно «слово божее з латинских и иных писм своим теж езыком прирожоным перакладати и читати почали». Сэрца слязьмі абліваецца, гаворыць ён, бачачы, як вялікія князі і багатыя паны, нявінныя дзеткі, мужы і жонкі занядбалі сваю мову, некаторыя з іх і пісаць на ёй і з Богам гаварыць саромеюцца. Продкаў некаторых нашых, што паказалі сябе «не толко в своем, але теж и в розных езыках науки», называлі «залатавустамі», Калі б яны цяпер былі, то надта засмуціліся б, «видечи, яко краса и оздоба народу их в потомстве их отнята а просто загинула».

Звяртаючыся да паноў і духавенства, В. Цяпінскі нагадваў пра іх абавязак клапаціцца аб простым людзе, яго навучанні. На гэта, а «не на марнотрацтва, не на строй и што такого», павінны траціцца багацці, якія перайшлі ў спадчыну ад продкаў. Школы, на думку асветніка, павінны даваць больш ведаў, «.. леч не такой, яко тепер на вечный свой встыд только прочести и то ледво в своем езыку на болшь учате».

У канцы «Прадмовы» В. Цяпінскі заклікае ўсіх да цярпімасці. «Не мець варожасці да тых, хто нас щипанем, ожиганем преследують», а просіць пана Бога і за іх.

Прадмова да "Евангелля" адрозніваецца ад іншых прадмоў у беларускіх старадруках вастрынёй пастаўленых пытанняў. Васіль Цяпінскі асуджае царкоўную і свецкую знаць, якая абыякава ставіцца да будучынi Айчыны. У рукапіснай прадмове да Евангелля выдавец пісаў пра сваё высокае прызначэнне служыць беларускаму народу. Васiль Цяпiнскi імкнуўся даказаць вялікую карысць чытання Евангелля на роднай мове, якое дае магчымасць лепш разумець рэлігію. Такiм чынам асветніцкая праграма Васiля Цяпінскага была разлічана на ўздым нацыянальнай культуры, школьнай справы, пісьменства, кнігадрукавання, умацаванне пазіцый беларускай мовы, абуджэнне грамадзянскай актыўнасці беларускага народа, яго гістарычнай і нацыянальнай свядомасці. У яго творчасці прысутнічаюць выразныя дэмакратычныя тэндэнцыі. Асноўную прычыну цяжкага становішча і заняпаду сваёй Айчыны ён бачыў у афіцыйнай палітыцы паланізацыі і акаталічвання беларусаў. Даўно наспелай справай ён лічыў адкрыццё школ, у якіх выкладанне вялося б не на лацінскай ці польскай, а на беларускай мове, дастаткова багатай для выкарыстання яе ў навучальных установах.

Змітрок Бядуля (1886-1941) як пачынальнік лірычнай плыні ў беларускай прозе пачатку ХХ ст. Арыентацыя на экспрэсіянісцкія прыемы пісьма ў зборніку “Абразкі”. Рамантычнае светаадчуванне героя.

Сапраўднае прозвішча Самуіл Плаўнік. Псеўданімы: Ясакар, Сымон Пустэльнік, Іскра, Святагор, Ярыла Чырвоны.

Нарадзіўся 23 красавіка 1886 г.у в.Пасадзец Лагойскага раёна ў сям’і яўрэя-арандатара. Вучыўся ў пачатковай яўрэйскай школе – хедэры. Гэтыя часы пісьменнік прыгадае ў 1939 годзе ў аўтабіяграфічнай аповесці“У дрымучых лясах”. Пасля хедэра Бядуля вучыўся ў ешыбоце – духоўная школа рабінаў.

Першы мастацкі твор Бядулі надрукавала “Наша ніва” 23 верасня 1910 г.Гэта была імпрэсія“Пяюць начлежнікі”.Твор на бел. мове. У імпрэсіі Бядуля сцвярджае права селяніна на актыўнае ўнутранае жыццё, услаўляе народную песню, лічыць яе духоўнай сілай народа.

Гэтым творам Бядуля ўваходзіў у бел. літ. як цікавы, арыгінальны аўтар, які ўмее перадаваць самыя тонкія пачуцці, адчуваць зрухі настрою. Своеасаблівасць таленту Бядулі вымагала адпаведнай жанравай формы.

Імпрэсіі Бядулі, а таксама яго вершы ў прозе аб’яднаны ў першым зборніку пісьменніка Abrazki (“Абразкі”) (1913 – у пецярбурскім выдавецтве “Загляне сонца і ў наша аконца”). Назва зборніка абумоўлена жанравымі асаблівасцямі твораў – імпрэсій і вершаў у прозе, якія нагадваюць абразкі з жыцця.

Верш ў прозе, імпрэсію, абразок даволі цяжка размежаваць. Верш у прозе, паводле агульнапрынятых вызначэнняў, уяўляе сабой “ паэтычны твор у празаічнай форме”. Імпрэсія – “жанравая форма, якая ўтварылася ад спалучэння адзнак апавядання і лірычнага верша”. Абразок – “малая празаічная форма-замалёўка з слабаразгорнутым сюжэтам або безсюжэтная”.

Такім чынам, усе гэтыя жанравыя формы адносяцца да лірызаванага эпасу. Акрамя гэтага яны вызначаюцца яскравай суб’ектыўнасцю. Усе творы Зм. Бядулі вельмі лірычныя, эмацыянальныя, у іх аснове ляжыць перажыванне аўтара, выклікаае жыццёвай з’явай, выпадкам або ўражаннем. У творах пісьменнік дасягае адзінства выказвання і настраёвасці.

Яшчэ адно падабенства паміж імпрэсіяй, вершам у прозе і абразком – філасафічнасць, прытчавасць (алегарычнасць зместу).

У ідэйна-тэматычных адносінай “Абразкі” разнапланавыя. Бядуля паэтызуе прыроду, жывёльны свет, нялёгкае, але светлае чалавечае жыццё. Трагічным пафасам прасякнуты творы пра лёс жанчыны: “Жальба”, “Пастушка”, “Плач пралескаў” і інш.

Каштоўнасць зб. “Абразкі” заключаецца ў арыгінальнасці жанравай формы твораў, у эмацыянальнай насычанасці, у рамантычнай прыўзнятасці. “Абразкі” Бядулі значна паглыбілі лірычную плынь бел. літ.

У пазнейшы перыяд творчасці Бядуля не страціў лірызм, рамантычную ўзнёсласць, рытмізаванасць прозы (гл. пачатак апавядання “Рунь”, 1929 г.). Пачынаючы з 1912 г. у яго спадчыне з’яўляецца шэраг сацыяльна-бытавых апавяданняў.

Плач пралескаў

Плакалі пралескі, дзеці вясны...

-​ Гэта раса на голых лепястках! – пяяў жаўранак і кружыўся над імі...

Фарбаваныя небам, узгадаваныя сонейкам, яны на чорнай зямлі не хацелі перажыць нават ад маладзіка да ветаха вясенняга месяца... плакалі ды плакалі... Месцамі на лагчынках лядок стаяў, месцамі траўкі зазелянеліся.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .. . . . . . . . . . . . . . . . . .

Новыя нарогі панёс на плячах араты ад каваля; дзяцюк ахвотна быкоў

накарміў. Палала зарніца над бярэзнікам. У вёсцы з закураных комінаў круціўся ўверх, быццам кудзеля, белы дым – гаспадыні снеданне гатавалі. Выйшла дзяўчына першы раз босая ў чыстае поле; убачыла, як пралескі слёзы льюць, ды сама заплакала.

-​ Ой, мяне за нямілага замуж выдаюць!

Ой, пагубіла я леты маладыя свае!..

Абхапіла рукамі бярозку маладую ды абамлела разам з ёй, а вакруг плакалі пралескі, дзеці вясны...

Абразок-імпрэсія «Плач пралескаў» пакідае вялікае ўражанне вобразнасцю, якая дасягаецца праз мноства дакладных і каларытных штрыхоў і дэталей у апісанні малюнка прыгожых вясенніх першацветаў, эмацыянальна і псіхалагічна напоўненых вобразаў кветак і дзяўчыны, метафар,параўнанняў і эпітэтаў.    У творы пераважае сумна-лірычны настрой, які ствараюць вобразы-матывы «плачу пралескаў» і роспачы дзяўчыны, якая разумее, што яе аддадуць замуж за нялюбага, чым яна і пагубіць сваю маладосць, а таксама паўтарэнні («плакалі пралескі, плакалі пралескі»), эпітэты «кволых, далікатных пялёстках »). Нават спеў жаўранка не можа зняць засмучанасць апавядальніка аб тым, што такія прыгожыя кветачкі хутка адцвітуць. Іх нябесна-чысты колер аўтар параўноўвае з слёзкамі, што перш за ўсё асацыіруецца з плачам. Гэтае мімалётнае хараство прыроды хвалюе эмацыянальную душу чалавека (дзяўчына ўбачыла плач пралескаў, ды і сама заплакала). Мастацкія сродкі робяць твор жывым і непаўторным. Чалавеку, лічыць аўтар, трэба заўважаць прыгажосць вакол сябе і даражыць кожным імгненнем хараства, любіць жыццё і радавацца яму.    «Весяліся разам з кветкамі канюшыны, завадзі песні з крынічкай, і шчасліў будзеш», — пісаў Бядуля ў абразку «У заварожаных казках».

Нібы рупны араты...

Нібы рупны араты, выходжу я раніцай на дзядзінец, яшчэ як сам бог спіць, здаецца...

Пад белым морам тумана дрыжыць густы хвойнік на лагчыне. Над рэчкай месяц бляднеець. Галавешкі начлежнага вогнішча яшчэ смаляцца пад сухім карчом. Бярэзнік абхоплен чырвоным морам усходняй зарніцы. Вароны пачалі крычаць і крыліцца над зялёнай елкай. Канюшына смачна запахла, і ў вёсцы вароты заскрыпелі...

А пасля бяссонай ночы, калі ў нейкай непрытомнай гарачцы мучыцца чалавек, і, быццам калючыя шышкі, думы абхапілі яго сэрца, - вельмі прыемна дачакаць усходу сонейка... жадаеш цеплаты яго і, пасылаючы на ўзгорку шчырую малітву дню, скідаеш, як непатрэбныя атопкі, думы начныя...

   У абразку «Нібы рупны араты...» перадаецца роздум і стан чалавека, які пасля бяссоннай ночы выйшаў досвіткам за вёску на дзядзінец. Герой-апавядальнік хоча сустрэць сонейка, дачакацца яго ўсходу і цеплыні. Таму на душы ў яго радасна, ён шле сонейку «шчырую малітву». Стан сваёй душы ён параўноўвае з аратым, які таксама так рана («яшчэ як сам бог спіць») ідзе ў поле працаваць.    У апісанні наваколля пераважаюць белы і чырвоны колеры. Прыгожы малюнак раніцы ўтвараецца з дапамогай эпітэтаў, параўнанняў, метафар: пад белым морам туману, бярэзнік ахоплен чырвоным морам усходняй зарніцы; нібы рупны араты, дрыжыць густы хвойн

12

Літаратура Контррэфармацыі. Прычыны ўзнікнення рэлігійна-палемічнай літаратуры. Агульная характарыстыка дзейнасці прадстаўнікоў розных ідэйных напрамкаў.

канцы 16ст. на Беларусі пачынаецца актыўная палеміка вакол мэтаў і прынцыпаў аб’яднання Праваслаўнай і Каталіцкай цэркваў. Першая спроба падвесці тэарытычны падмурак - рэктар Львоўскага каталіцкага калегіўма Гербест у сваёй працы «Вывады веры рымскага касцёла і гісторыя грэчаскай няволі» выступiў ЗА унію. Значна далей у распрацоўцы ўніяцкай праблематыкі пайшоў Пётр Скарга. 1577г. – твор «Аб адзінстве царквы божай» Яго абмеркаванне уніі: праваслаўныя павiнны перайсцi пад уладу Папы Рымскага; прызнанне яго найвышэйшым пастарам усёй Царквы. Ен выступаў ЗА унію.

СУПРАЦЬ унii выступілі артадаксальныя праваслаўныя пісьменнікі. З’явіліся творы: «Артыкул супраць лаціянаў», «Зачапка» Крыштафа Русіна і «Сціслы адказ» Феадула.

У 1589 створана Маскоўская патрыярхія. Тарлецкі, Пяльчыцкі, Збруйскі, Балабан распрацавалі план практычных дзеяннеў да падрыхтоўкі да ўніі. Мітрапаліт Рагоза падтрымаў іх.   Канстанцiн Астрожскі напісаў «Ліст да М.Рагозы», крытыкуючы яго. Прапанавау сілвавое вырашэнне праблемы. СУПРАЦЬ уніі.

Яго спынiу Леў Сапега. Напiсау «Прамову на Берасцейскім сойме 1596 г.», у якой ен падтрымаў ідэю пераходу праваслаўнай царквы пад уладу Папы Рымскага.

Хрыстафор Філарэт у сваiм «Апокрысіва» выступiу СУПРАЦЬ унii.

Іпацій Пацей у творах «Унія», «Справядлівае апісанне Берасцейскага сабора» выступiу ЗА унiю.

Такім чынам, царкоўна-палемічная публіцыстыка канца 16 – п.п. 17 ст. – гэта цэлы перыяд у развіцці беларускай літаратуры. Будучы яшчэ звязанай з сярэдневяковай ідэалогіяй, яна перакладвала шляхі для дэмакратызацыі і гуманізацыі літаратуры

Паглыбленне рэалістычных асноў у празаічных творах Змітрака Бядулі (апавяданні “Гора ўдавы Сымоніхі”, “Злодзей”, “Ашчаслівіла”). Тэма мастацва ў вершах “На горне душы першы верш я каваў…”, “Мары паэта”, “Песняру”. Значэнне творчасці З.Бядулі для развіцця беларускай літаратуры пачатку ХХ ст. 

Злодзей”,

Кастусь не паспеў звесці ў гумно ўсё жыта, таму пайшоў начаваць у поле. Заснуць яму не даюць песні, якія чуваць і з вёскі, і з панскага фальварка, і з пасекі, дзе былі начлежнікі.

З'явіўся злодзей і ўзяўся "сярпом абразаць спрытна каласы ды сыпаць у мяшок". Калі ён збіраўся закінуць поўны мех за плечы, Кастусь схапіў яго за каўнер. У злодзеі Кастусь пазнаў суседа Ліканора, які "меў пяток дзяцей і крыклівую бабу".  Кастусь пачаў сарамаціць Ліканора, хацеў нават даць таму ў каршэнь, але надта жаласна енчыў сусед. Тады ён вырашыў узяць з суседа слова, што той больш не будзе красці. Ліканор гэтага яму не абяцаў. Ад такой нечаканасці Кастусь нават зарагатаў.

"Нешта ёкнула ў сэрцы Кастуся, ён успомніў высахшую, заўсёды галодную Ліканорыху і абарваных дзяцей ". Кастусь аддаў мех з каласамі суседу, патрабуючы паабяцаць, што той у другі раз не пойдзе да яго красці. I зноў Ліканор цвёрда сказаў: "Не!.. Не, абяцаю!" Кастусь папярэдзіў тады, што ў другі раз жывым Ліканора не выпусціць, і сусед шпарка пайшоў з вялікім мехам на плячах. "- Дык няхай яго трасца, гэтакага... Які ён акуратны, не фальшывы чалавек!" -сказаў Кастусь, ... лёг пад крушняй з нейкай лёгкасцю на душы".

Ашчаслівіла”

На горне душы першы верш я каваў,  Мне молатам гора служыла;  Зык песні паўночнай у сэрцы хаваў,  I сэрца свой боль гаварыла... На струнах душы першы верш я зайграў,  Імчаліся рэхі далёка.  Ратай пры іх шнур свой глыбей заараў,  I слёзы туманілі вока..