- •Асветніцкая дзейнасць
- •Выдавецкая дзейнасць
- •Мае думкі
- •Цётка - Скрыпка
- •Шануйце роднае слова!
- •Мары паэта
- •Мастацкія асаблівасці
- •I стаіць яна прад панам, Як калінка тая, Што у лузе над ракою Вецер пахінае. ...Глядзіць смела, ані моргне, Ворагу у вочы.
- •Мастацкія асаблівасці
- •1 Вопрос 18 билет
- •Філасофскі змест паэмы “Сымон-музыка” (1911-1925) я.Коласа як алегарычнае ўвасабленне шляхоў нацыянальнага мастацтва. Сэнсавае напаўненне ўстаўных навел, лірычных адступленняў.
Мае думкі
Хацела б быць зярном пшаніцы,
Упасць на ніўкі вёскі,
Зазалаціцца, без мятліцы
Даць хлеб смачнейшы трошкі.
Хацела б быць я рэчкай быстрай,
Абегчы родны край!
Дзе напаіць, а дзе скупаць,
А дзе ўтуліцца ў гай,
То зашумець, то зашаптаць,
То спаць ў салодкім сне,
То зноў сарвацца, зноў гуляць,
Агнём кіпець у дне.
Ды так разгрэцца і спяніцца,
Каб ў неба хваляй здаць,
Украсці сонца, зноў спусціцца
Й больш света людзям даць.
Прыгарнуць усё ў дарозе,
Каплю шчасця, долі ўліць,
Думаць ўсюды аб народзе,
Родны край усюды сніць,
То рассыпацца расою
Па галінках, па лісткох,
То абняцца так з зямлёю,
Каб ніхто разняць не мог!
Альбо ветрам абярнуся
Ды над светам пралячу,
Цёмным віхрам закручуся,
Уверх на месяц заскачу.
З усёй сілы і размаху,
Як крэсівам, ў звёзды дам,
Сыпне іскраў сноп ад страху,
Задрыжыць аж месяц сам:
«Хто ты, скуль ты, чаго хочаш,
Чаго выеш і шуміш?
То праз слёзы нам рагочаш,
То гарыш весь і дрыжыш?»
— Я — пасланец, вецер буйны,
Прыляцеў на суд вас зваць!
У нас цёмна, край наш хмурны,
Ад цямноты людзі спяць.
Я там біўся, я там віўся,
Я ім хаты паламаў,
А ўсё ж такі не дабіўся,
Каб народ свой голас даў!..
Пасля паражэння рэвалюцыі 1905—1907 гг. Цётка не губляе надзеі на перамогу, верыць у непазбежнасць новай рэвалюцы
Так, у вершы «На магіле» паэтэса як бы прадказвае сваю будучыню:
На магіле ўзыду дубам, Пачну шалтаць братнім губам Аб іх долі, аб свабодзе, Стану песняй у народзе!
“Мае думкі”
Хацела б быць зярном пшаніцы,
Упасць на ніўкі вёскі,
Зазалаціцца, без мятліцы
Даць хлеб смачнейшы трошкі.
Хацела б быць я рэчкай быстрай,
Абегчы родны край!
Дзе напаіць, а дзе скупаць,
А дзе ўтуліцца ў гай,
То зашумець, то зашаптаць,
То спаць ў салодкім сне,
То зноў сарвацца, зноў гуляць,
Агнём кіпець у дне.
Ды так разгрэцца і спяніцца,
Каб ў неба хваляй здаць,
Украсці сонца, зноў спусціцца
Й больш света людзям даць.
Прыгарнуць усё ў дарозе,
Каплю шчасця, долі ўліць,
Думаць ўсюды аб народзе,
Родны край усюды сніць,
То рассыпацца расою
Па галінках, па лісткох,
То абняцца так з зямлёю,
Каб ніхто разняць не мог!
Альбо ветрам абярнуся
Ды над светам пралячу,
Цёмным віхрам закручуся,
Уверх на месяц заскачу.
З усёй сілы і размаху,
Як крэсівам, ў звёзды дам,
Сыпне іскраў сноп ад страху,
Задрыжыць аж месяц сам:
«Хто ты, скуль ты, чаго хочаш,
Чаго выеш і шуміш?
То праз слёзы нам рагочаш,
То гарыш весь і дрыжыш?»
— Я — пасланец, вецер буйны,
Прыляцеў на суд вас зваць!
У нас цёмна, край наш хмурны,
Ад цямноты людзі спяць.
Я там біўся, я там віўся,
Я ім хаты паламаў,
А ўсё ж такі не дабіўся,
Каб народ свой голас даў!..
Цётка - Скрыпка
Чаго словам не сказаці, Што на сэрцы накіпела, Астаецца скрыпку ўзяці; Покі ў сілы крэпка вера, Покі думка рве да неба, Покі скрыдал не зламалі, Покі трэба душы хлеба, — Будуць струны байчэй граці, Будзе смык вастрэй хадзіці, Будзе скрыпка паслушнейша. Ў песні можна пераліці Ўсё найлепша, наймілейша; Ў песні можна даць пяруны, Песняй сэрца рваць на часці; Крэпкі толькі былі б струны, Я заграла бы аб шчасці! Я заграла б смехам кветак, Нівак шэптам залацістых, Звонам серпа, касы ўлетак, Мёдам ліп з садоў душыстых. Я заграла б песню матак Над калыскаю дзіцяці. Ўсе багацтвы з родных хатак Я хацела б песні даці. Я на струнах раззваніла б, Дух народу я абняла б, Ў жары сэрца растапіла б, Алтар новы улівала б, Пры алтары тым я грала б, Так на струнах галасіла б, То склікала б, то вітала б, То суседзяў весяліла б; То малітвай смык завыў бы, То закляў бы на пяруны, То аж скаргай ў неба біў бы, Толькі крэпкі б былі струны! Смык гатовы, струны тугі, Кроў у жылах закіпае. Ну, слухайце, мілы другі, Скрыпка мая ужо грае! 1906
Верш «Скрыпка» з'яўляецца паэтычным уступам, прэлюдыяй да зборніка «Скрыпка беларуская». Акрэсліўшы задачы музыкі-артыста яшчэ раней, у вершы «Музыкант беларускі», Цётка як бы зноў падкрэслівала грамадскую важнасць пяснярскай справы ў той момант, калі народ пачынае падымацца да гістарычнага жыцця. У такі момант паэзія выконвае адказную місію — абуджае і стварае грамадскую думку, акумулюе вызваленчыя ідэі. Каб паэтычна выразіць гэтую важнейшую эстэтычную формулу свайго часу, Цётка выкарыстоўвае дынаміку дзясловаў умоўнага ладу, узмоцненую анафарай. Стварыўшы паэтычную экспазіцыю зборніка, настроіўшы скрыпку на гранне, Цётка ў наступным вершы «Вам, суседзі», звяртаючыся ласкава і з пашанай да народа («беларусы-галубочкі», «кумочкі»), адчувае сябе, як запявала перад хорам, і марыць пачуць водгук сваёй песні ў грамадзе. Гэты калектыўны спеў для яе з'яўляецца ў нейкай меры сімвалам адраджэння.
