- •Асветніцкая дзейнасць
- •Выдавецкая дзейнасць
- •Мае думкі
- •Цётка - Скрыпка
- •Шануйце роднае слова!
- •Мары паэта
- •Мастацкія асаблівасці
- •I стаіць яна прад панам, Як калінка тая, Што у лузе над ракою Вецер пахінае. ...Глядзіць смела, ані моргне, Ворагу у вочы.
- •Мастацкія асаблівасці
- •1 Вопрос 18 билет
- •Філасофскі змест паэмы “Сымон-музыка” (1911-1925) я.Коласа як алегарычнае ўвасабленне шляхоў нацыянальнага мастацтва. Сэнсавае напаўненне ўстаўных навел, лірычных адступленняў.
Выдавецкая дзейнасць
Пасля знаёмства з лацінскімі, чэшскімі, старажытнаяўрэйскімі і царкоўнаславянскімі тэкстамі Бібліі, у 1517—1519 гг. пракаменціраваў і надрукаваў кірыліцай у Празе 23 кнігіБібліі пад агульным загалоўкам «Библия руска, выложена доктором Франциском Скориною из славного града Полоцька, богу ко чти и людем посполитым к доброму научению». Доўгі час сярод лінгвістаў вялася дыскусія аб мове, на якую пераклаў кнігі Скарына: на беларускую рэдакцыю царкоўнаславянскай мовы ці на царкоўны стыльстарабеларускай мовы. Беларускія лінгвісты прыйшлі да высновы, што мова перакладаў Бібліі Францыска Скарыны — гэта беларуская рэдакцыя царкоўнаславянскай мовы, дзе маецца пэўны ўплыў гутарковай беларускай, чэскай і польскай моў.
Заснаванне беларускага кнігадрукавання стала вяршыняй духоўнай дзейнасці Францыска Скарыны, найбольш выразным і яскравым пралогам беларускага Адраджэння 1-й пал.XVI ст. У друкаванай кнізе Скарына бачыў невычарпальныя магчымасці духоўнай асветы народа, выхавання высокіх хрысціянскіх, маральных і грамадзянскіх якасцей, усё большага далучэння і актыўнага ўзаемадзеяння з еўрапейскім культурна-гістарычным соцыумам. Верагодна, доўгія падарожжы Скарыны па краінах з развітым кнігадрукаваннем (Польшча, асабліва Італія, Чэхія і інш.), знаёмства з друкаванай кнігай, якая з канца XV ст. ўсё ў большых маштабах пранікала на землі ВКЛ, спрыялі яго планам, а падтрымка беларускіх мяшчан Вільні і Полацка забяспечыла іх ажыццяўленне. У адрозненне ад Польшчы, дзе ў той час значныя колы духавенства і вярхоўная ўлада не падтрымлівалі падобных праектаў (як раней Ш. Фіёля ў канцы XV ст.), дзе існавала значная манапалізацыя друкарскай справы, больш падыходзіла для рэалізацыі яго планаў Чэхія. Менавіта ў Празе Скарына ў асноўным завяршыў свой пераклад і каменціраванне тэкстаў Бібліі на падставе лацінскіх, чэшскіх, старажытна-яўрэйскіх і царкоўна-славянскіх крыніц і ў 1517—1519 гг. выдаў 23 кнігі Старога Запавету. Віленскія выданні 1520-х гг. — «Малая падарожная кніжка» і Апостал — больш звязаны з традыцыйнай беларускай і ўсходне-славянскай кніжнасцю (за выключэннем некаторых дадаткаў, арнаментыкі і каментарыяў Скарыны) і выдаваліся на царкоўна-славянскай мове. У Вільні Францыск Скарына ў адрозненне ад Прагі меў сваю друкарню ў доме найстаршага бурмістра Якуба Бабіча каля Рынку і больш актыўна займаўся непасрэднымі друкарскімі справамі.
Кнігі Скарыны вылучаюцца высокімі выдавецкімі і друкарскімі якасцямі. Беларускае кнігадрукаванне адразу пачалося з высокага еўрапейскага ўзроўню. Рэнесансныя выданні Ф. Скарыны, адметныя мастацкім, гравюрным, арнаментальным упрыгожваннем, шрыфтам і іншымі кампанентамі выдавецкай эстэтыкі і майстэрства, былі арыентаваны на ўсе пласты беларускага насельніцтва. Яны вылучаліся практычнымі памерамі, а каментарыі разлічаны на ўспрыняцце кніжнай прамудрасці простым («паспалітым») людам «языка рускага» (беларускай і іншых усходне-славянскіх моў). 3 гэтай мэтай ён тлумачыў на палях кнігі архаічныя царкоўна-славянскія словы «рускай мовай». Іншыя маргіналіі Скарыны павінны былі падкрэсліць духоўнае адзінства Свяшчэннага Пісання. 3 замежных, магчыма, славянскіх выданняў ён запазычыў падзел псалмоў на вершы.
Кнігі Скарыны зрабілі вялікі ўплыў на развіццё духоўнай культуры Беларусі і Украіны, стымулявалі ўзнікненне кнігадрукавання ў Маскоўскай Русі, распаўсюджваліся ў шматлікіх рукапісных копіях. Арнаментальныя матэрыялы Віленскай друкарні Скарыны да 1652 г. выкарыстоўваліся ў выданнях найбуйнейшай беларускай друкарні — Віленскай брацкай друкарні і яе філіяла — Еўінскай друкарні, а некаторыя пражскія ініцыялы сустракаюцца ў выданнях Астрожскай друкарні ва Украіне ў канцы XVI ст.
Невядома, хто супрацоўнічаў са Скарынам у яго выдавецкай і друкарскай дзейнасці. На думку даследчыкаў, шматлікія рэнесансныя гравюры пражскіх выданняў выконваліся прадстаўнікамі розных мастацкіх школ пры ўдзеле самога Францыска (партрэт Скарыны да кнігі «Ісус Сірахаў» і «Царствы»). У Віленскай друкарні, безумоўна, працавалі і беларускія мастакі, гравёры, рамеснікі, друкары.
Маргінальныя запісы XVI—XVIII ст. на кнігах Скарыны сведчаць аб іх актыўным выкарыстанні рознымі пластамі беларускіх і замежных чытачоў: купцамі, святарамі, настаўнікамі, вучнямі, тагачаснай адукаванай элітай, гарадскім патрыцыятам, праваслаўнымі і ўніяцкімі манахамі і інш.
Погляды Алаізы Пашкевіч (Цёткі) на развіццё роднай мовы, культуры і літаратуры (вершы “Мае думкі”, “На магіле”, “Скрыпка”, артыкул “Шануйце роднае слова”).
