- •1. Дыялекты на тэрыяторыі Беларусі (агульная характарыстыка). Формы існавання дыялектнай мовы.Правапіс змякчальнага і раздзяляльнага мяккага знака.
- •2. Размежаванне мовы і маўлення. Структура і класіфікацыя маўленчых актаў. Правапіс у, ў.
- •Нескладовае ў і у складовае
- •1. Нескладовае ў пішацца згодна з беларускім літаратурным вымаўленнем пасля галосных:
- •4. Паходжанне і развіццё моў Мовы свету і іх класіфікацыя Правапіс галосных о, ё ў простых і складаных словах.
- •5. Генеалагічная класіфікацыя моў Правапіс ы,і, й пасля прыставак.
- •6. Беларуская мова сярод іншых моў свету. Умовы і этапы яе развіцця. Беларуская мова ў XX стагоддзі. Правапіс літар э, е ў пачатку і на канцы слоў неславянскага паходжання.
- •8. Сегментныя і суперсегментныя фанетычныя адзінкі. Азначэнне гука. Аспекты вывчэння гука: акустычны, артыкуляцыйны, функцыянальны. Правапіс д, т і дз, ц.
- •9. Акустычная фанетыка Акустычныя ўласцівасці гукаў маўлення Выключэнні з правілаў перадачы якання на пісьме.
- •Артыкуляцыйная фанетыка Артыкуляцыйная характарыстыка гукаў маўлення Маўленчы апарат: актыўныя і пасіўныя органы Фазы артыкуляцыі. Правапіс галосных у спалучэннях ро-ры, ло-лы.
- •11. Артыкуляцыйна-акустычная класіфікацыя зычных гукаў паводле ўдзелу голасу і шуму, спосабу і месца ўтварэння, палатальнасці. Правапіс слоў з канцавымі фіналямі –эр, -эль.
- •12. Класіфікацыя галосных гукаў Класіфікацыя зычных гукаў Правапіс ы замест этымалагічнага [э] у словах славянскага і неславянскага паходжання
- •13. Паняцце фанетычнага члянення моўнай плыні. Узаемадзеянне гукаў у моўнай плыні (пазіцыйныя і камбінаторныя змены). Правапіс латары э.
- •14. Фанетычныя законы (закон недысімілятыўнага акання, асіміляцыя, дысіміляцыя). Правапіс літары а (правіла акання).
- •15. Фанетычныя працэсы (дыярэза, пратэза, эпентэза, метатэза, гаплалогія). Првапіс літары я (правіла якання
- •16 Гістарычныя і пазіцыйныя чаргаванні зычных гукаў.Гукі маўлення і гукі мовы Правапіс часціцы не і прыназоўніка без.
- •17 Гістарычныя і пазіцыйныя чаргаванні галосных гукаў. Правапіс літары е ў словах з неславянскай лексічнай асновай
- •18 Дзеканне і цеканне. Падаўжэнне і падваенне зычных. Правапіс д,т і дз.Ц.
- •19. Прыстаўныя і ўстаўныя гукі беларускай мовы. Правапіс прыстаўных галосных.
- •Інтанацыя. Фанетычнае чляненне маўлення. Танальныя сродкі інтанацыі Тэмбравыя сродкі інтанацыі Функцыя інтанацыі Правапіс падоўжаных зычных у словах неславянскага паходжання
- •26. Стылі літаратурнага вымаўлення (поўны і няпоўны). Арфаэпічная норма. Беларускае вымаўленне ў гістарычным развіцці Правапіс падоўжаных зычных ва ўласных імёнах і назвах.
- •3. Пад уплывам арфаграфіі.
- •30. Узнікненне пісьма Этапы развіцця пісьма Піктаграфічнае, ідэаграфічнае і фонаграфічнае пісьмо. Правапіс беглых галосных а,о і інш.
- •31. Звесткі з гісторыі графікі. Фарміраванне беларускай графікі. Гук і літара Сучасны беларускі алфавіт. Правапіс апострафа.
- •32. Славянскія алфавіты “Лaцінка” і кірыліца кітабы. Правапіс літар э, е на канцы слова
- •33.Прынцыпы беларускай графікі. Графіка і алфавіт. Графіка-арфаграфічная цэласнасць паняццяў “фаналогія – графіка – арфаграфія”. Правапіс літары я ў складаных словах.
- •34.Сінхроннае і дыяхроннае вывучэнне беларускай арфаграфіі. Гісторыя станаўлення. Правапіс літары е ў складаных словах.
- •35. Этапы развіцця беларускай арфаграфіі (5 этапаў). Правапіс д-дз, т-ц.
- •36. Асноўныя прынцыпы (напісанні) сучаснай беларускай арфаграфіі. Суадносіны фанетычнага і марфалагічнага прынцыпаў у беларускай арфаграфіі. Правапіс літары й пасля прыставак.
- •37. Рэфармаванне правапісу (кансерватызм і памкненне да арфаграфічных змен). Рэформа правапісу 1933-га года. “Граматыка” Браніслава Тарашкевіча.
- •39.Прынцыпы беларускай арфаграфіі. Правапіс звонкіх-глухіх, свісцячых-шыпячых.
- •40. Закон “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” (2008г.). Асноўныя ўдакладненні і змены ў новай рэдакцыі “Правіл”. Правапіс літары ы пасля прыставак.
- •Глава 1.
4. Паходжанне і развіццё моў Мовы свету і іх класіфікацыя Правапіс галосных о, ё ў простых і складаных словах.
Генеалагічная класіфікацыя
Гіпотэзы паходжання моў:
Гукапераймальная - лексіка ўзнікла праз імітацыю гукаў прыроды (крык птушак, гул грому, шапаценне лісця і інш.)
Выклічнікавая –узнікненне лексікі праз міжвольныя інстынктыўныя выгукі.
Гукасімвалічная – паміж гукамі і іх значэннем існуе пэўная сувязь. (Гук “л” нешта мяккае і хуткае (любіць), спалучэнне “лі” – штосьці ліецца (ліць), “в” – нешта неспакойнае, неакрэсленае (вецер, веяць).
Гіпотэза сацыяльнай дамоўленасці – старажытныя людзі дамовіліся, як называць прадметы і навакольныя з’явы
Гіпотэза працоўных выгукаў – мова ўтварылася з міжвольных працоўных выгукаў, якія суправаджалі калектыўную працу і паступова сталі сімваламі працоўных працэсаў
Натуралістычная – паходзіць з тэорыі Дарвіна. Мова – прыродны арганізм, які ўзнікае незалежна ад чалавечай волі, развіваецца і старэе. У барацьбе за існаванне выжываюць найбольш моцныя мовы (?!)
Гіпотэза жэстаў – мова ўтвараецца адвольна і несвядома. Спачатку дзве мовы – гукавая і жэставая
Гіпотэза Ф. Энгельса – мова ўзнікае адначасова з працай, таму што з’явілася патрэба штосьці сказаць.
Тэорыя монагенезу - вучэнне пра паходжанне чалавечай мовы ад адной крыніцы. Звязана з міфамі (паводле згадкі Эдзіпа)
Тэорыя полігенезу – вучэнне пра паходжанне ўсіх моў свету ад розныхмоў-крыніц.
Развіцце моў:
Асноўныя заканамернасці развіцця моў:
Дыференцыяцыя (або дывергенцыя) – працэс, у выніку якога з адной мовы ўтвараецца дзве або некалькі моў роднасных моў.
Інтэграцыя (канвергенцыя) – працэс, у выніку якога за некалькіх моў ці дыялектаў узнікае адна мова.
Этапы развіцця моў:
Мова роду
Племенная мова
Мова народнасці
Нацыянальная мова
Літаратурная мова
Класіфікацыя моў свету:
Жывыя
Мёртвыя
Вылучаюць міжнародныя мовы (шырока выкарыстоўваюцца ў міжнародных і міжнацыянальных зносінах. Сусветныя мовы – англійская, арабская, іспанская, кітайская, русская, французская)
Марфалагічная (тыпалагічная) – класіфікацыя, якая выяўляе агульныя і адметня структурныя рысы моў незалежна ад іх генеалагічнай роднасці:
Ізаляцыйныя (каранёвыя) мовы – мовы, дзе няма афіксаў, а граматычныя значэнні выражаюцца парадкам слоў і службовымі словамі
Аглютынацыйныя – мовы, дзе граматычныя формы ўтвараюцца далучэннем да фанетычна нязменнага корня граматычна адназначных стандартных афіксаў
Полісінтэтычныыя (інкарпарацыйныя) – мовы, у якіх у адзін гукавы комплекс аб’ядноўваюцца значэнневыя і службовыя кампаненты
Флексійныя – мовы, у якіх граматычнае значэнне выражае флексія
Правапіс О, Ё у складаных словахЛітара о захоўваецца ў складаных словах, першай часткай якіх з’яўляюцца слова-, што-, фота-, мота-: словафо'рма, словатво'рчасць; штодзённы, штоме'сяц, штого'д; фотазды'мак, фотако'пія, фотаплёнка, фотака'мера, фотавы'стаўка і г.д.; але: фатагра'фія і вытворныя ад яго; мотаго'нкі, мотакро'с, мотаспо'рт і г.д.; але: матаво'з, матацы'кл і вытворныя ад іх.
Калі ў другой частцы складанага слова націск не на першым складзе, то ў першай частцы захоўваецца о: аснòвапалажэ'нне, бавòўнапрадзі'льны, вòгнетрыва'лы, вòдаразмеркава'льнік, вагòнарамо'нтны, вòстракамбінацы'йны, высòкаідэ'йны, галòўнакама'ндуючы, кòрманарыхто'ўка, кòнегадо'ўля.
У першай частцы некаторых складаных слоў, асабліва навуковых тэрмінаў, можа выразна праяўляцца пабочны націск і тады, калі асноўны націск падае на першы склад другой часткі. У такім выпадку пад пабочным націскам у першай частцы захоўваецца напісанне о: агòрафо'бія, азòнасто'йкі, азòтнакі'слы, збòжжасхо'вішча, кòксага'завы, мангòлазна'ўства, мòвазна'ўства, мòвазна'ўчы, матòразбо'рка, рабòтада'вец, слòватво'рчасць, фòндасхо'вішча і інш.
Ва ўсіх іншых выпадках напісанне падобных слоў вызначаецца па слоўніку.
Літара о пішацца ў першай частцы складаных слоў, калі другая частка пачынаецца з ў (у нескладовага): марозаўсто'йлівы, торфаўбо'рачны, вогнеўсто'йлівы, збожжаўбо'рка.
У першай частцы складанага слова літара ё захоўваецца пры націску не на першым складзе другой часткі і замяняецца на е, калі націск на першым складзе другой часткі: лёгкаатлеты'чны, лёдадрабі'лка, мёртванаро'джаны, мёдаварэ'нне; ледарэ'з, медаго'нка, легкаду'мна.
У складаных словах злучальныя галосныя о, ё пішуцца толькі пад націскам, галосная а –– у любым ненаціскным складзе: ільновалакно', Вадо'хрышча, куро'дым, часо'піс, геліёграф, марозаўсто'йлівы, прыборабудаўні'чы.
