Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Падручнік: гісторыя Беларусі ў кантэксце сустветнай гісторыі.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.71 Mб
Скачать

1. Беларусь у перыяд супрацьстаяння сусветных звышдзяржаў

Ялцінска-Патсдамская сістэма міжнародных адносін і перадзел свету

Ялцінская канферэнцыя. Другая сусветная вайна закончылася перамогай краін антыгітлераўскай кааліцыі. Яна прывяла да новай расстаноўкі палітычных сіл у свеце. Фашысцкія рэжымы Германіі, Італіі і Японіі былі разгромлены. Узмацніліся роля і палітычны ўплыў краіп антыгітлераўскай кааліцыі – СССР, ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі, якім належаў прыярытэт у рашэнні пытанняў пасляваеннага ўладкавання свету.

Асновы пасляваеннага ўрэгулявання былі закладзены ў рашэннях Крымскай (Ялцінскай) канферэнцыі кіраўнікоў трох саюзных дзяржаў – СССР, ЗША і Вялікабрытаніі, якая адбылася 4–11 лютага 1945 г.

Задачамі канферэнцыі былі:

а) узгадненне планаў трох саюзных дзяржаў у мэтах канчатковага разгрому фашысцкай Германіі;

б) распрацоўка агульных прынцыпаў у адносінах саюзнікаў да Германіі пасля яе паражэння;

в) правядзенне палітыкі трох дзяржаў у адносінах да вызваленай Еўропы і інш.;

г) вырашэнне пытання аб хутчэйшым заканчэнні вайны з Японіяй;

д) стварэнне ўсеагульнай міжнароднай арганізацыі для падтрымкі міжнароднага міру і бяспекі.

На канферэнцыі былі прыняты рашэнні аб сумесных дзеяннях супраць фашысцкай Германіі на заключным этапе вайны. Кіраўнікі краін пацвердзілі свае намеры дабівацца безумоўнай капітуляцыі Германіі. У пагадненні «Аб зонах акупацыі Германіі і аб кіраўніцтве Вялікім Берлінам» прадугледжвалася раздзяленне Германіі на чатыры зоны акунацыі: СССР, ЗША, Вялікабрытанія, Францыя і выдзяленне асобнага раёна Берліна, акупіраванага сумесна чатырма дзяржавамі. Прадстаўнікі галоўных камандаванняў саюзных дзяржаў стваралі Кантрольны савет з месцазнаходжаннем у Берліне, у абавязкі якога ўваходзіла ўзгадненне і каардынацыя іх дзеянняў.

На Крымскай канферэнцыі тры дзяржавы намецілі таксама палітычныя і эканамічныя прынцыпы, якімі ім патрэбна было кіравацца ў адносінах з Германіяй у пасляваенны перыяд. У адпаведнасці з імі прадугледжваліся разбраенне Германіі і пераўтварэнне яе ў міралюбівую дэмакратычную дзяржаву.

Важнае значэнне для пасляваеннага ўладкавання свету мелі рашэнні Крымскай канферэнцыі аб стварэнні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, якая была прызвана стаць органам забеспячэння міру і міжнароднай бяспекі. Аб асновах гэтай арганізацыі прадстаўнікі СССР, ЗША і Вялікабрытаніі дамовіліся яшчэ на канферэнцыі ў Думбартон-Оксе ў жніўні 1944 г., дзе былі абмеркаваны прынцыпы Устава ААН, але не было ўзгоднена пытанне адносна працэдуры галасавання ў Савеце Бяспекі. Удзельнікі Крымскай канферэнцыі вызначылі, што 25 красавіка 1945 г. у Сан-Францыска (ЗША) будзе склікана канферэнцыя Аб’яднаных Нацый з мэтай канчатковай распрацоўкі і прыняцця Статута ААН.

Ялцінская канферэнцыя адобрыла таксама «Дэкларацыю аб вызваленай Еўропе», у якой адзначалася гатоўнасць трох вялікіх дзяржаў аказаць дапамогу народам Еўропы ў дэмакратычным вырашэнні іх надзённых палітычных і эканамічных праблем, у зацвярджэнні суверэнітэту і дэмакратыі ў гэтых краінах.

На канферэнцыі былі абмеркаваны пытанні аб будучых граніцах Польшчы і складзе яе ўрада, а таксама аб уступленні СССР у вайну супраць Японіі. У прыватнасці, была дасягнута дамова аб тым, што савецка-польская граніца будзе праходзіць на так званай «лініі Керзана» з адступленнем ад яе ў некаторых раёнах ад 5 да 8 км на карысць Польшчы. Што тычылася польскіх заходніх граніц, то было вырашана, што Польшча атрымае груптоўны прырост тэрыторыі на поўначы і захадзе. Было разгледжана пытанне аб стварэнні польскага ўрада па шырокай аснове, з уключэннем дэмакратычных дзеячаў з самой Польшчы і палякаў з-за мяжы.

СССР узяў на сябе абавязак уступіць у вайну супраць Японіі праз два-тры месяцы пасля заканчэння вайны з Германіяй.

У аднаведнасці з рашэннямі Крымскай канферэнцыі ў красавіку – чэрвені 1945 г. у Сан-Францыска прайшла ўстаноўчая канферэнцыя Аб’яднаных Нацый. У яе рабоце ўзялі ўдзел дэлегацыі 50 краін, у тым ліку ад Беларускай ССР, народ якой унёс вялікі ўклад у разгром фашызму.

У Статуце ААН, прынятым 26 чэрвеня 1945 г., былі зафіксаваны мэты арганізацыі, галоўнымі з якіх з’яўляліся наступныя:

1) падтрымка міжнароднага міру і бяспекі і з гэтай мэтай прыняцце калектыўных мер для выключэння пагрозы міру і падаўленне актаў агрэсіі;

2) развіццё дружалюбных адносін паміж нацыямі на аснове павагі прынцыпу раўнапраўя і самавызначэння народаў;

3) ажыццяўленне міжнароднага супрацоўніцтва ў вырашэнні міжнародных праблем эканамічнага, сацыяльнага, культурнага і гуманітарнага характару;

4) заахвочванне і развіццё павагі да правоў чалавека і асноўных свабод для ўсіх, без адрознення расы, полу, мовы і рэлігіі;

5) быць цэнтрам для ўзгаднення дзеянняў нацый у дасягненні гэтых агульных мэт.

Для іх дасягнення члены ААН прынялі абавязацельства дзейнічаць у аднаведнасці з прынцыпамі:

а) суверэннай роўнасці дзяржаў;

б) вырашэння міжнародных спрэчак выключна мірнымі сродкамі;

в) неўмяшання ў справы, якія тычацца ўнутранай кампетэнцыі любой дзяржавы;

г) адмаўлення ў міжнародных адносінах ад пагрозы сілай або яе прымянення супраць тэрытарыяльнай недатыкальнасці і палітычнай цэласнасці любой дзяржавы і інш.

Галоўнымі органамі ААН сталі Генеральная Асамблея, Савет Бяспекі, Эканамічны і Сацыяльны саветы, Савет на апецы, Міжнародны Суд і Сакратарыят.

Патсдамская канферэнцыя. Неадкладныя міжнародныя праблемы, што ўзнікалі пасля заканчэння вайны ў Еўропе, сталі прадметам абмеркавання трох саюзных дзяржаў – СССР, ЗША, Вялікабрытаніі – на канферэнцыі ў Патсдаме (17 ліпеня – 2 жніўня 1945 г.). Рашэнні Патсдамскай канферэнцыі з’явіліся развіццём рашэнняў канферэнцыі ў Ялце.

Цэнтральнае месца ў рабоце Патсдамскай канферэнцыі заняло пытанне аб мірным урэгуляванні з Германіяй. Патсдамскія пагадненні зыходзілі з аднаўлення дзяржаўнага адзінства развіцця Германіі і развіцця яе як міралюбівай дэмакратычнай дзяржавы.

У адпаведнасці з рашэннямі Крымскай канферэнцыі гэтыя пагадненні прадугледжвалі правядзенне ў жыццё так званых прынцыпаў «чатырох “Д”». Быў пацверджаны і канкрэтызаваны прынцып поўнай дэмілітарызацыі Германіі: раззбраенне і роспуск яе ўзброеных сіл – наземных, марскіх і паветраных, знішчэнне Генеральнага штаба, забарона ўсякай ваеннай падрыхтоўкі і ваеннай прапаганды; знішчэнне ўсіх відаў зброі і забарона іх вытворчасці, безумоўная забарона па вытворчасць атамнай зброі і валоданне ёю. Ваенна-марскі і гандлёвы флот Германіі быў раздзелены паміж СССР, ЗША і Вялікабрытаніяй.

Прынцып дэманапалізацыі прадугледжваў абмежаванне канцэптрацыі германскай прамысловасці праз роспуск картэляў, сіндыкатаў, трэстаў і іншых манапалістычных аб’яднанняў.

Зыходзячы з пеабходнасці дэнацыфікацыі Германіі ўдзельнікі Патсдамскага пагаднення абавязаліся знішчыць нацыянал-сацыялістычную партыю, яе філіялы і падкантрольныя арганізацыі, распусціць усе нацысцкія ўстановы, пакараць ваенных злачынцаў. Урады пацвердзілі намер аддаць галоўных ваенных злачынцаў суду міжнароднага ваеннага трыбунала.

У Патсдаме была ўзгоднена ідэя чатырохбаковай акупацыі Германіі, якая павінна была служыць інтарэсам дэмілітарызацыі і дэмакратызацыі краіпы. У сувязі з тым што ў Берліне размясціўся Кантрольны савет – вярхоўны орган улады чатырох дзяржаў у Германіі, было ўстаноўлена чатырохбаковае кіраванне Берлінам. Як пастаянна дзеючы орган ён павінен быў збірацца рэгулярна для абмеркавання і ўзгаднення пытанняў, што ўяўлялі ўзаемную цікавасць для саюзнікаў.

Патсдамская канферэнцыя прыняла рашэнне стварыць да заснавання агульнагерманскага ўрада дэпартаменты (фінансаў, знешняга гандлю, прамысловасці і транспарту) і падпарадкоўваць іх Кантрольнаму савету.

У Патсдамскае пагадненне быў уключаны раздзел аб рэпарацыях, якія прызнаваліся сродкам эканамічнага раззбраення Германіі і адначасова кампенсацыі, нанесеных дзяржавам – ахвярам германскай агрэсіі.

Патсдамская канферэнцыя вырашыла і некаторыя тэрытарыяльныя пытанні. Горад Кёнігсберг (з 1946 г. – Калінінград) і прылеглы да яго раён былі перададзены СССР. Заходняя мяжа Польшчы ўстанаўлівалася па лініі Одэр – Заходняя Нейсе.

Частка Усходняй Прусіі, якая не адышла Савецкаму Саюзу, а таксама тэрыторыя былога свабоднага горада Данцыга (Гданьска) былі таксама перададзены Польшчы.

На Патсдамскай канферэнцыі было прынята рашэнне стварыць пастаянны орган – Савет міністраў замежных спраў (СМЗС) з прадстаўнікоў пяці вялікіх дзяржаў – СССР, ЗША, Вялікабрытаніі, Кітая і Францыі. У задачу Савета ўваходзілі падрыхтоўка і распрацоўка мірных дагавароў з саюзнікамі і сатэлітамі Германіі – Італіяй, Румыніяй, Балгарыяй, Венгрыяй і Фінляндыяй.

Патсдамскія пагадненні стваралі дастаткова трывалую аснову для сумеснай палітыкі чатырох дзяржаў як у германскім пытанні, так і для супрацоўніцтва гэтых краін у еўрапейскіх справах. У цэлым рашэнні канферэнцыі сведчылі аб развіцці дэмакратычных прынцыпаў пасляваеннага ўладкавання свету. На апошнім этапе Другой сусветнай вайны ў верасні 1945 г. арміямі СССР, ЗША і Вялікабрытаніі была разбіта японская армія. 2 верасня 1945 г. Японія капітулявала. Паўднёвы Сахалін і Курыльскія астравы былі вернуты Савецкаму Саюзу.

Пытанні тэрытарыяльнага ўрэгулявання ў Еўропе былі канчаткова вырашаны пасля падрыхтоўкі і заключэння мірных дагавораў з былымі саюзнікамі гітлераўскай Германіі. У адпаведнасці з Патсдамскімі рашэннямі падрыхтоўка дагавораў з Балгарыяй, Венгрыяй, Італіяй, Румыніяй і Фінляндыяй праходзіла на сесіях Савета міністраў замежных спраў (СМЗС). Мірныя дагаворы былі падпісаны 10 лютага 1947 г.

Італія захоўвалася ў асноўным у тэрытарыяльных межах на 1 студзеня 1938 г. Невялікія яе тэрыторыі былі перададзены Францыі. Да Югаславіі перайшлі ўсходняя частка Юлійскай Крайны і шэраг іншых дробных тэрыторый. Грэцыя атрымала Додэканезскія астравы. Заходняя частка Юлійскай Крайны з горадам Трыест была выдзелена ў свабодную тэрыторыю Трыест, каптралюемую ААН. Па змове паміж Італіяй і ІОгаславіяй яна ў 1954 г. была падзелена паміж імі з перадачай Трыеста ў склад Італіі. Італія страчвала ўсе свае калоніі і абавязалася паважаць суверэнітэт і незалежнасць Албаніі і Эфіопіі.

У адносінах да Фінляндыі было вырашана, што савецка-фінская мяжа захоўвалася ў асноўным па стану на 1 студзеня 1941 г., вобласць Петсамо (Пячэнга) вярталася СССР. Фінляндыя ўступала СССР у арэнду раён Поркала-Уд (ад яе СССР адмовіўся ў 1955 г.). Балгарыя аднаўлялася ў межах на верасень 1940 г., з захаваннем у яе складзе Паўднёвай Дабруджы. Паўночная Трансільванія са складу Венгрыі пераходзіла да Румыніі. Венгерска-чэхаславацкая мяжа ўстанаўлівалася на стану па 1 студзеня 1938 г. Закарпацкая Украіна ўключалася ў склад СССР. Савецка-румынская мяжа ўстанаўлівалася па лініі на чэрвень 1940 г. Шэраг артыкулаў мірных дагавораў устанаўліваў абмежаванні ўзброеных сіл былых саюзнікаў і абавязваў іх часткова кампенсаваць страты, нанесеныя эканоміцы краін-пераможцаў.

Утварэнне сусветнай сістэмы сацыялізму. Рашэнні Ялцінскай і Патсдамскай канферэнцый мелі вялікае станоўчае значэнне для пасляваеннага ўладкавання свету. Яны з’яўляліся адлюстраваннем новай расстаноўкі палітычных сіл па сусветнай арэне. У іх таксама знайшлі сваё выяўленне ўзрослая роля СССР у міжнародных справах, яго ўплыў па сусветную палітыку.

Савецкі Саюз вынес на сабе асноўны цяжар вайны і адыграў рашаючую ролю ў разгроме фашызму. У вялікай ступені выраслі міжнародны аўтарытэт і ўплыў СССР, без яго ўдзелу з гэтага часу не вырашалася ніводная буйная міжнародная праблема. Сведчаннем яго вялікага аўтарытэту стаў актыўны ўдзел у стварэнні ААН, уваходжанне ў лік пяці пастаянных членаў разам з ЗША, Вялікабрытаніяй, Францыяй і Кітаем у Савет Бяспекі гэтай арганізацыі. Колькасць краін, з якімі ён устанавіў дыпламатычныя адносіны пасля вайны, вырасла з 26 да 52.

У ходзе Другой сусветнай вайны па меры вызвалення тэрыторыі Еўропы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і паспяховых дзеянняў саюзнікаў склаліся спрыяльныя ўмовы для разгортвання антыфашысцкага, нацыянальна-вызваленчага руху народаў Еўропы.

Народна-дэмакратычная ўлада была ўстаноўлена ў Польшчы, Румыніі, Югаславіі, Балгарыі, Албаніі, Чэхаславакіі, Венгрыі. СССР аказаў падтрымку пракамуністычным сілам і ўжо па этапе народна-дэмакратычных рэвалюцый паставіў пад кантроль іх унутраную і знешнюю палітыку. У гэтых краінах былі праведзены пераўтварэнні, накіраваныя па ўмацаванне і расшырэнне дзяржаўнага сектара эканомікі, нацыяналізаваны важнейшыя галіны прамысловасці, банкі, ажыццёўлены аграрныя рэформы. Заключаныя ў 1945–1948 гг. дагаворы аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе СССР з Чэхаславакіяй, Польшчай, Румыніяй, Югаславіяй, Венгрыяй, Албаніяй і Балгарыяй прадугледжвалі развіццё эканамічных і культурных сувязяў, рашэнне агульных праблем абарончай палітыкі. СССР з другой паловы 40-х гг. аказваў грунтоўную дапамогу гэтым дзяржавам у аднаўленні і развіцці эканомікі. У краінах «савецкага блока» паступова складвалася аднатыповая палітычная сістэма, ідэалогія. Іх аб’ядноўвала адзіная мэта – будаўніцтва сацыялізму. Адначасова СССР удалося пашырыць свой палітычны ўплыў ва Усходняй Еўропе.

Такім чынам, пасля заканчэння Другой сусветнай вайны краіны-пераможцы, вызначыўшы новыя межы ў Еўропе, дамовіліся аб геаграфічным статус-кво, аднак палітычныя межы іх уплыву не засталіся нязменнымі.