- •1.Беларускія землі ў канцы 12-пачатку 14 ст.Перадумовы ўтварэння вкл. Міндоўг, Войшалк,дынастыя Гедыміна.
- •2.Унутрыпалітычнае становішча і знешняя палітыка вкл у другой палове 14- пачатку 15 стагоддзя.
- •3. Асноўныя напрамкі палітычнага развіцця вкл у 15 стагоддзі
- •4. Социально-экономические отношения в вкл, Руском и Жамойском в XIV - XVI в. Формирование землевладения и повинности селян.
- •5.Этнические процессы на белорусских землях в 14 – 16 веках. Формирование белорусской народности. Культура Беларуси в XIV - XVI вв
- •6.Рэфармацыя ў Еўропе, перадумовы рэфармацыйнага руху ў Беларусі. Рэфармацыя і контррэфармацыя у Беларусі. Берасцейская царкоўная ўнія.
- •7.Перадумовы ўтварэння Рэчы Паспалітай. Люблінскі сойм і яго рашэнні. Рэч Паспалітая на палітычнай арэне Еўропы ў канцы 16- першай палове 17 ст.
- •8. Гарады і мястэчкі Беларусі ў 16 ст. Магдэбургскае права.
- •9. Казацко-крестьянская война 1648-1651 гг. Беларусь во время войны России с Речью Посполитой (1654-1667гг.) Итоги войны для Беларуси.
- •10. Социально-экономическое и политическое положение Беларуси во второй половине 17-18 века.
- •11. Культура Беларуси в 17-18 веках
- •15. Социально-экономическое развитие белорусских земель в 19 веке. Начало промышленной революции. Буржуазные реформы 60-70-х годов 19 века и особенности их проведения в Беларуси.
- •16. Восстание в Польше и Беларуси в 1863-1864 годах. Его результаты и значение.
- •17. Научно-технический прогресс и его влияние на социально-экономическое развитие Беларуси во второй половине 19 – начале 20 века.
- •18. Культура Белоруссии в 19 веке. Исторические условия формирования белорусской нации.
- •19.Общественно-политическое и национально-освободительное движение в Белоруссии в начале 20 века. Влияние революции 1905 – 1907гг. На судьбу и духовное пробуждение белорусского народа.
- •20.Обострение противоречий между странами Европы в начале 20 века. Развязывание первой мировой войны. Военные действия в Белоруссии.
- •21. Беларусь у 1917 г. Лютаўская і кастрычніцкая рэвалюцыі.
- •22. Беларусь падчас нямецкай акупацыі (люты-снежань 1918 г.). Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.
- •23. Утварэнне Беларускай сср і Літоуска-Беларускай сср.
- •24. Беларусь у час Савецка-польскай вайны 1919–1920гг.
- •25. Грамадска-палітычнае і эканамічнае развіццё бсср у 20-х гг. 20 ст. Палітыка беларусізацыі і яе вынікі.
- •26. Беларусь у перыяд першых пяцігодак. Індустрыялізацыя і калектывізацыя ў Беларусі.
- •27. Общественно-политическая и культурная жизнь в бсср в конце 1928-х-1939-е гг.
- •28. Западная Беларусь под правлением Польши
- •29. Начало Второй мировой войны. Воссоединение Западной Беларуси с бсср.
- •30. Напад Германіі на ссср, акупацыя Беларусі, акупацыйны рэжым.
- •31.Народнае супраціўленне фашызму ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
- •32.Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой Сусветнай вайны.
- •33.Бсср у паслеваення перыяд: аднаўленне народнай гаспадаркі, грамадска-палітычнае і культурнае жыццё.
- •34. Сацыяльна-эканамичнае становішча и развіццё беларускай культуры у 50-60 гг. Хх ст.
- •35. Беларусь у 70-80 гг. Хх ст. Крызісныя з’явы у сацыяльна-палитычным и эканамічным жыцці рэспубликі.
- •36. Эканоміка бсср у перыяд пераходу да рыначных адносін і перабудовы палітычнай сістэмы ў ссср (80-90-х гг. 20-а ст.)
- •37. Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Беларусь у перыяд умацавання дзяржаўнасці. Эканамічнае і палітычнае становішча Беларусі на сучасным этапе.
- •38. Нацыянальнае адраджэнне. Развіццё культуры Беларусі ў 90-х гг. 20 ст і ў пачатку 21 ст.
23. Утварэнне Беларускай сср і Літоуска-Беларускай сср.
Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны адрадзілася Польская Рэспубліка, якая аб’явіла аб сваіх прэтэнзіях на беларускія землі ў межах 1772 года. Нежаданне Савецкай Расіі вывесці свае войскі з тэрыторыі Беларусі прывяло да ваеннай пагрозы з боку Польшчы і пачатку савецка-польскай вайны. Бачанне лідэрамі Савецкай Расіі сітуацыі таго, што далей беларускіх зямель перакінуць пажар сусветнай пралетарскай рэвалюцыі не ўдасца, як хацелася ў прамысловыя раёны Польшчы і Германіі, дзе быў пралетарыят, прывяло да таго, што ў момант растучай ваеннай агрэсіі з боку Польшчы, самім патрэбна было ствараць савецкія марыянетачныя рэспублікі Беларусі, Украіны, Літвы для абароны самой расійскай тэрыторыі, гэтак званы «санітарны кардон». У такіх умовах расійскімі кіраўнікамі быў дадзены дазвол мясцовым беларускім «таварышам» на стварэнне беларускай савецкай дзяржавы.
Усю практычную работу па стварэнню савецкай беларускай дзяржаўнасці ажыццяўлялі створаныя ў Маскве Беларускі нацыянальны камісарыят(Белнацкам) і беларускія секцыі РКП(б). У мясцовых беларускіх бальшавікоў не было адзінага меркавання па пытанню савецкага ўладкавання Беларусі. А. Чарвякоў, Д. Жылуновіч і іх аднадумцы выступалі за стварэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі(ССРБ) і ўваход яе ў склад РСФСР ў якасці аўтаномнай адзінкі. К. Ландар, У. Кнорын, А. Мяснікоў выступалі за захаванне Заходняй вобласці і знаходжання там беларускіх зямель у якасці адміністрацыйна-гаспадарчай адзінкі. Паміж гэтымі групамі бальшавікоў часта шлі палемічныя дыскусіі ў перыядычным друку. Каб спыніць гэтыя разнагалоссі, старшыня СНК РСФСР У. Ленін даў указанне Пленуму ЦК РКП(б) адобрыць стварэнне ССРБ. Пры падтрымцы Масквы ў Смаленску з 30 па 31 снежня 1918 г. праходзіла VI Паўночна-Заходняя партыйная канферэнцыя. Яна аб’явіла аб стварэнні Камуністычнай партыі бальшавікоў Беларусі (КПБ(б), Часовага рабоча-сялянскага ўрада на чале з Д. Жылуновічам, вызначыла тэарэтычна межы рэспублікі і сталіцу рэспублікі — горад Мінск.
10 студзеня 1919 г. ЦК РКП(б) прыняў рашэнне вывесці са складу рэспублікі Віцебскую, Магілёўскую, Смаленскую губерні, пакінуўшы толькі Гродзенскую і Мінскую. Планавалася, што калі Гродзенская і Мінская губерні будуць захоплены Польшчай, то Віцебская, Магілёўская і Смаленская, якія ўключаны ў склад РСФСР, могуць стаць асновай для аднаўлення беларускай дзяржаўнасці. З такім рашэннем не былі згодны ні ЦК КПБ(б), ні ўрад рэспублікі. Пазіцыя ўрада ССРБ была выказана ў лісце на імя прадстаўніка ЦК РКП(б) у Беларусі А. Іофе(копіі — У. Леніну, Я. Свярдлову, І. Сталіну). У ім гаварылася, што Савецкі ўрад парушае абвешчаныя рэвалюцыяй прынцыпы самавызнвчэння народаў, і гэта адаб’ецца на жыццёвых інтарэсах беларускага пралетарыяту і сялянства. Аўтары паслання прасілі пераглядзець прынятае рашэнне. Аднак гэтая просьба засталася без увагі. Наадварот, яна была выкарыстана ЦК РКП(б) для таго, каб вывесці Д. Жылуновіча, І. Дылу і іншых са складу урада ССРБ і арыштаваць іх. Ва ўрадзе засталіся мясцовыя прыхільнікі «цэнтра» на чале з А. Мясніковым. 16 студзеня 1919 года ЦК РКП(б) прыняў рашэнне аб’яднаць ССРБ з Літоўскай ССР у адну буферную рэспубліку — Літоўска-Беларускую ССР(Літбел). Гэта рашэнне заканадаўча аформіў I Усебеларускі з’езд Саветаў, які праходзіў 2—3 лютага 1919 г. Ён ухваліў першую Канстытуцыю ССРБ і прыняў Дэкларацыю аб утварэнні Літбел. Такім чынам, на пэўны час было спынена нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў Беларусі. ССРБ праз месяц пасля абвяшчэння незалежнасці і ўтварэння сваёй дзяржаўнасці, страціла гэтыя дасягненні, не захаваўшы нават права на аўтаномію. Штучна створанае аб’яднанне Літбел праіснавала нядоўга. Акупацыя восенню 1919 г. большай часткі Беларусі войскамі Польшчы спыніла існаванне Літбел.
