Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
223.91 Кб
Скачать

21. Беларусь у 1917 г. Лютаўская і кастрычніцкая рэвалюцыі.

Сацыяльна-эканамічны лад, стан гаспадаркі не вытрымалі таго напружання, якога патрабавала небывалая па маштабах вайна. Гаспадарчая разруха ўсё больш паглыблялася. Фронт, не атрымліваючы самага неабходнага, ледзь трымаўся. У многіх гарадах Расіі рэальнай стала пагроза голаду і галодных бунтаў даведзеных да адчаю людзей. Народныя масы патрабавалі міру, хлеба і свабоды. Зняць напружаныя абставіны цар і яго ўрад не маглі. Бясспрэчна, лютаўскія падзеі "выраслі" з вайны. Незадаволенасць рабочых, сялян, салдат, даведзеных да крайняй галечы вайной, гаспадарчай разрухай, голадам, - усё гэта вылілася ў масавыя выступленні супраць царызму.

Пачатак рэвалюцыі паклалі масавыя забастоўкі, мітынгі і дэманстрацыі рабочых 23 лютага 1917 г. у Петраградзе. 25 лютага да рабочых сталі далучацца іншыя слаі гарадскога насельніцтва, і рух стаў набываць характар усеагульнай стачкі. Спробы ўладаў перайсці 26 лютага (нядзеля) да актыўных дзеянняў і прымяніць сілы саслужыла дрэнную службу. У панядзелак 27 лютага ў развіцці падзей наступіў рашаючы пералом. Салдаты раскватараваных у Петраградзе запасных батальёнаў гвардзейскіх палкоў сталі пераходзіць на бок мітынгаваўшых рабочых. Баявыя дружыны з рабочых і салдат захапілі 27 лютага Галоўны арсенал, тэлеграф, вакзалы, вызвалілі з турмаў палітычных зняволеных. Рэвалюцыя ў Петраградзе перамагла. 2 сакавіка імператар Мікалай II падпісаў адрачэнне ад прастола. Манархія ў Расіі перастала існаваць, бо сістэма царскай улады прыйшла ў супярэчнасць з грамадскім развіццём Расіі. Краіну ахапіў палітычны, эканамічны і нацыянальны крызіс.

Рэальная ўлада ў сталіцы перайшла да Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, які сфарміраваўся ў ходзе паўстання і абапіраўся на яго ўзброеныя сілы. Вядучыя пазіцыі ў Савеце занялі эсэры і меншавікі. Адначасова, пры актыўным удзеле ранейшай думскай апазіцыі, сфарміраваўся Часовы ўрад, які ўзначаліў князь Г. Львоў. Большасць месцаў у ім занялі кадэты. Дэмакратычны лагер ва ўрадзе прадстаўляў міністр юстыцыі сацыяліст А. Керанскі, які адначасова з'яўляўся намеснікам старшыні Петраградскага савета. Савет падтрымаў Часовы ўрад, стварыўшы пры гэтым назіральны камітэт за яго дзейнасцю. Узгодненая праграма Часовага ўрада і Петраградскага савета складалася з наступных палажэнняў: амністыя палітычным вязням, свабода слова, друку і г. д., скасаванне нацыянальных абмежаванняў, падрыхтоўка да склікання Устаноўчага сходу (парламента), замена паліцыі народнай міліцыяй, выбары ў органы мясцовага самакіравання, невывад войскаў рэвалюцыйнага Петраградскага гарнізона на фронт, прадстаўленне салдатам грамадзянскіх правоў. Канчаткова пытанне аб будучым дзяржаўным ладзе павінна было вырашыцца ва Устаноўчым сходзе.

Звесткі аб перамозе рэвалюцыі ў Петраградзе прыйшлі на Беларусь 1 сакавіка. Па прыкладу Петраграда ў гарадах і мястэчках Беларусі ствараліся саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, народная міліцыя. На працягу сакавіка-красавіка 1917 г. арганізацыйна аформілася 37 саветаў, у тым ліку 11 рабочых, 11 салдацкіх, 14 аб'яднаных саветаў і Савет сялянскіх дэпутатаў. Па прыкладу сталічнага Савета, прызнавалі Часовы ўрад і яго органы на месцах - пры ўмове "адпаведнасці іх дзейнасці інтарэсам народа.

Адначасова ўзніклі гарадскія грамадскія камітэты. Ініцыятыва іх стварэння, як правіла, зыходзіла ад дзеячаў земскага і гарадскога самакіравання. Працягвалі сваю дзейнасць гарадскія думы. 6 сакавіка 1917 г. Часовы ўрад перадаў уладу ў губернях і паветах сваім камісарам, якія назначаліся з ліку старшыняў губернскіх і павятовых земскіх упраў. Да губернскіх камісараў пераходзілі функцыі губернатараў. Акрамя паліцыі, жандармерыі і пракуратуры ўсе астатнія мясцовыя дзяржаўныя органы захоўваліся і павінны былі дзейнічаць пад кіраўніцтвам камісараў. Ім падпарадкоўвалася міліцыя, ім жа даручаўся нагляд за законнасцю дзейнасці ўсіх устаноў і чыноўнікаў.

Пасля падзення самаўладдзя беларускі нацыянальны рух уступіў у якасна новы этап развіцця. Адмена Часовым урадам 3 сакавіка нацыянальных, саслоўных і рэлігійных абмежаванняў дала магчымасць арганізавацца беларускім грамадска-палітычным партыям, розным па сваёй сацыяльна-класавай сутнасці і палітычнай арыентацыі. З сакавіка па лістапад 1917 г. на Беларусі і сярод бежанцаў-беларусаў дзейнічала каля 26 палітычных партый і арганізацый. У іх ліку 14 беларускіх нацыянальных партый, якія з пэўнай доляй умоўнасці можна падзяліць на кансерватыўна-клерыкальныя, ліберальна-дэмакратычныя, рэвалюцыйна-дэмакратычныя і сацыялістычныя накірункі.

Кансерватыўныя, памешчыцка-клерыкальныя партыі і арганізацыі - Беларускі саюз зямельных уласнікаў, Саюз беларускага праваслаўнага духавенства, Заходне-Рускае таварыства ў Петраградзе з'яўляліся выразнікамі штарэсаў буйных і сярэдніх землеўласнікаў, праваслаўнага духавенства і вышэйшага чыноўніцтва. Асновай ідэалогіі гэтага тыпу арганізацый быў так званы "заходнерусізм", паводле якога беларусы лічыліся не самастойным этнасам, а адгалінаваннем рускага народа.

Партыі ліберальна-дэмакратычнага накірунку - Беларускі народны саюз, Магілёўскі беларускі нацыянальны камітэт, Гомельскі саюз беларускай дэмакратыі, Віцебскі саюз беларускага народа, Аршанскі беларускі народны камітэт, Беларуская партыя народных сацыялістаў, Беларуская хрысціянская дэмакратыя, Беларуская партыя аўтанамістаў - адлюстроўвалі інтарэсы галоўным чынам заможных слаёў беларускага грамадства, духавенства, чыноўніцтва, сярэдняй і дробнай буржуазіі і беларускай інтэлігенцыі. Іх нацыянальныя праграмы вызначаліся супярэчлівасцю і непаслядоўнасцю, зыходзілі з ідэі адміністрацыйна-гаспадарчай самастойнасці ў межах Расійскай дзяржавы і ідэалогіі "заходнерусізму". Вырашэнне аграрнага пытання яны адкладвалі да Устаноўчага сходу.

Больш дэмакратычных поглядаў у нацыянальным пытанні прытрымлівалася БХД, заснавальнікамі якой былі беларускія ксяндзы Ф. Абрантовіч, А. Станкевіч, В. Гадлеўскі, К. Сваяк (К. Стаповіч) і інш. У рэзалюцыі першага з'езда БХД (май 1917 г.) вылучалася патрабаванне "шырокай аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай дэмакратычнай рэспубліцы", навучанне ў школах на беларускай мове і паступовы пераход на беларускую мову ў набажэнствах.

Такое ж палажэнне змяшчаў праект праграмы БПНС, у склад якой уваходзіла група памешчыкаў на чале з дэпутатам Дзяржаўнай думы Р. Скірмунтам. У ім патрабавалася аб'явіць Расію федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікай, у якой Беларусь павінна мець статус аўтаноміі.

Больш паслядоўна праблема будучага дзяржаўнага ўладкавання краю была распрацавана ў праграмных дакументах Беларускай партыі аўтанамістаў, арганізацыі якой узніклі вясной 1917 г. у Петраградзе, Маскве, Мінску і іншых гарадах. У зацверджаным у верасні на канферэнцыі праекце платформы беларускіх аўтанамістаў вылучалася патрабаванне права на нацыянальнае, культурнае і палітычнае самавызначэнне Беларусі, але з захаваннем федэратыўнага саюза з Расіяй.

Патрабаванне аўтаноміі Беларусі ў складзе Федэратыўнай Расійскай Рэспублікі было цэнтральным і ў праграме найбольш уплывовай беларускай партыі - Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ), якая аднавіла сваю дзейнасць адразу пасля падзення самаўладдзя. У першай палове 1917 г. арганізацыі гэтай партыі дзейнічалі ў Мінску, Віцебску, Гомелі, Слуцку, Оршы, Буда-Кашалёве, сярод бежанцаў-беларусаў у Петраградзе, Маскве, Казані, Саратаве, Яраслаўлі і Адэсе. У ліпені ў яе шэрагах налічвалася каля 5 тыс. членаў і спачуваючых, а ў кастрычніку колькасць іх узрасла да 10 тыс. Палітычны курс БСГ адлюстроўваў інтарэсы пераважна сярэдніх слаёў, якія былі зацікаўлены ў ажыццяўленні дэмакратычных пераўтварэнняў, але асцерагаліся рэвалюцыйнай ломкі грамадскіх адносін. Так, канферэнцыя БСГ у сакавіку 1917 г. выступіла ў падтрымку Часовага ўрада, заклікаўшы працоўны народ аказваць на яго "арганізаваны націск". Яна салідарызавалася з лозунгам "рэвалюцыйнага абаронніцтва", выставіла патрабаванне аўтаноміі Беларусі ў складзе Федэратыўнай Расійскай Рэспублікі.

Перабудову цэнтральных органаў беларускага нацыянальнага руху, якая праходзіла летам 1917 г., можна разглядаць як пэўны крок у напрамку да яго далейшай класавай дыферэнцыяцыі. Прадстаўнікі левай плыні ўсё больш схіляліся ў бок бальшавікоў. Але некаторыя аспекты нацыянальнага пытання, якія абараняў З. Жылуновіч, адрозніваліся ад бальшавіцкіх. У прыватнасці, ён выступаў супраць забыцця беларускімі пралетарыямі свайго нацыянальнага пачуцця на карысць агульнарэвалюцыйных інтарэсаў.

Ідэю нацыянальна-тэрытарыяльнай аўтаноміі Беларусі адстойвала дэлегацыя Цэнтральнай рады ў складзе I. Варонкі (старшыня), З. Жылуновіча, К. Душэўскага, I. Мамонькі, З. Сабалеўскага, У. Фальскага на Дэмакратычнай нарадзе ў Петраградзе.

Рост сацыяльных супярэчнасцяў паскорыў працэс размежавання ў беларускім нацыянальным руху. Увосень 1917 г. ад БСГ адкалолася частка рэвалюцыйна настроеных рабочых-беларусаў Петраграда і маракоў Балтыйскага флоту. Яны стварылі новую палітычную арганізацыю - Беларускую сацыял-дэмакратычную рабочую партыю (БСДРП).

Спробы кансалідацыі беларускага нацыянальнага руху, распачатыя на II сесіі Цэнтральнай рады і III з'ездзе БСГ 15-25 кастрычніка, поспеху не мелі. На апошнім пасяджэнні 25 кастрычніка адбылася рэарганізацыя каардынуючага цэнтра беларускага нацыянальнага руху. Быў утвораны новы краёвы орган пад назвай "Вялікая беларуская рада". У прынятых рашэннях падкрэслівалася, што "Рада павінна бараніць увесь беларускі народ".

Як бачна, эвалюцыйны і рэвалюцыйны шляхі развіцця, якія адстойвалі супрацьлеглыя сілы ў беларускім нацыянальным руху, сумясціць не ўдалося.

Лютаўская рэвалюцыя на Беларусі прынесла разруху, анархію цэнтральнай сістэмы ўлады,голад, масавы рух бежанцаў з беларускіх зямель. Паражэнні расійскай арміі на Заходнім і Паўднёва-Заходнім франтах Расійскага фронту і заклік Часовага ўрада весці вайну да пераможнага канца выклікалі масавае незадавальненне сярод насельніцтва Расіі і змову сярод генералітэту расійскай арміі супраць А. Керанскага, так званы «карнілаўскі мяцеж». Непаслядоўнасць урада А. Керанскага ў барацьбе з А. Карнілавым, палітычныя разнагалоссі сярод дэмакратычных партый, якія ўваходзілі ў склад урада А. Керанскага, немагчымасць вырашэння эканамічнага крызісу, які прывеў да массавага голаду і разрухі ў цэнтральнай часцы Расіі, прывялі да масавай папулярызацыі партыі бальшавікоў, якая выкарыстоўваючы папулісцкія лозунгі і замежную фінансавую дапамогу прыйшла да ўлады ў кастрычніку 1917 года.

Кіраўніцтва паўстаннем ажыццяўляла партыя бальшавікоў. 25 кастрычніка 1917 года ў выніку ўзброенага паўстання рабочых, салдат і матросаў Часовы ўрад быў звергнуты. Улада перайшла да Усерасійскага з’езда Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, які аб’явіў аб трыумфальным шэсці Савецкай улады па былой Расійскай імперыі. На з’ездзе былі прыняты два папулісцкія Дэкрэты аб міры і аб зямлі. Расія аб’явіла аб сваім выхадзе з вайны і пачатку сепаратных перагавораў з Германіяй, гэтым яна прызнавала сваё паражэнне ў вайне. Дэкрэт аб зямлі аб’яўляў аб перадачы ўсёй зямлі сялянам, аднак рэквізаваная памешчыцкая зямля перадавалася камітэтам беднаты, якія пачалі ствараць камуны і арцелі — будучыя калгасы. Быў сфарміраваны рабоча-сялянскі ўрад — Савет Народных Камісараў(СНК), куды ўвайшлі прастаўнікі партый бальшавікоў і левых эсэраў на чале з У. Леніным. З Петраграда пачаўся экспарт рэвалюцыі па ўсёй краіне.

Вестка аб перамозе ўзброенага паўстання ў Петраградзе прыйшла ў Мінск у той жа дзень. Выканкам Мінскага Савета салдацкіх і рабочых дэпутатаў выдаў загад №1, у якім абвясціў ўсталяванне ў Мінску ўлады Саветаў. З палітычных зняволеных Мінскай турмы быў сфарміраваны першы рэвалюцыйны полк імя Мінскага Савета. Мінскі Савет арганізаваў ахову і кантроль над важнейшымі аб’ектамі горада: поштай, тэлеграфам, штабам Заходняга фронту, радыёстанцыяй. У хуткім часе быў утвораны Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Заходняй вобласці і фронту. Старшынёй камітэта быў зацвержаны К. Ландар. Па аналагічным сцэнарыі адбылося ўстанаўленне Савецкай улады ў іншых гарадах Беларусі.

18 лістапада 1917 года ў Мінску адбыўся з’езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці. З’езд абраў выканаўчы камітэт Абласнога Савета ў складзе 35 чалавек. У той жа дзень у Мінску адкрыўся III з’езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў. З’езд прызнаў новую ўладу і абавязаўся праводзіць у жыццё яе дэкрэты. Было абрана 35 чалавек у склад выканкама сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў і прынята рашэнне аб’яднаць выканкам Савета сялянскіх дэпутатаў і выканкам Савета рабочых і сялянскіх дэпутатаў. 20 лістапада 1917 года пачаў работу II з’езд армій Заходняга фронту, які ў прынятай рэзалюцыі выказаў поўны давер СНК. З’езд абраў Франтавы камітэт у складзе 100 чалавек. 27 лістапада 1917 года выканаўчыя камітэты, абраныя з’ездамі Саветаў рабочых і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці, Саветаў сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў, Заходняга фронту аб’ядналіся і ўтварылі Абласны выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту (Аблвыкамзах). Яго старшынёй быў абраны бальшавік М. Рагазінскі. Для кіравання Заходняй вобласцю і фронтам быў абраны Савет Народных Камісараў (СНК) на чале з бальшавіком К.Ландарам. Трэба адзначыць, што ў склад гэтых органаў улады не ўваходзілі беларусы і таму там адразу ж выявіліся абыякавыя адносіны да пытанняў нацыянальна-дзяржаўнага самавызначэння беларускага народа, яго нацыянальна-культурнага адраджэння.