- •1. Прадмет, мэта и задачы курса Гисторыя Беларуси. Крыницы па Гисторыи Беларуси.
- •2. Асноуные падыходы да вывучэння гисторыи. Перыядызацыя гисторыи Беларуси.
- •3. Засяленне беларускіх зямель. Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі.
- •4. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, Балты і Славяне.
- •5. Язычніцкія вераванні старажытных продкаў беларусаў.
- •6. Палітычная гісторыя Полацкага і Тураўскага княства у х-хііі
- •7. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у X – сярэдзіне XIII стст.
- •8. Прыняццё хрысціянста і яго ўуплыў на культуру бел земель. Культура на беларускіх землях у іх-хііі стст.
- •9. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага и уваходжанне бел земель у яго склад.
- •11. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе Вялікага княства Літоўскага ў другой палове XIII – першай палове XVI стст
- •12. Асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага ў другой палове XIII – першай палове XVI стст.
- •13. Вытокі беларускага этнасу. Культура беларускіх зямель ў другой палове XIII – першай палове XVI стст.
- •14. Царкоўна-рэлігійныя адносіны ў Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай. Становішча праваслаўнай, каталіцкай, пратэстантскай, уніяцкай цэркваў.
- •15. Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай. Палітычнае становішча Вялікага княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай.
- •16. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель ў складзе Рэчы Паспалітай.
- •17. Унутраная і знешняя палітыка Рэчы Паспалітай у другой палове хvі першай палове хvііі стст.
- •18. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай у другой палове XVIII ст. І яе падзелы.
- •20. Этапы і змест палітыкі расійскага ўрада на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX стст.
- •21. Грамадска-палітычны рух на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX стст.: тайныя таварыствы, шляхецкае паўстанне 1830-1831 гг.
- •23. Гаспадарка беларускіх зямель у канцы XVIII – першай палове XIX стст. Эканамічныя рэформы 1830-1840-х гг.
- •24. Культура беларускіх губерняў у складзе Расійскай імперыі ў канцы XVIII – пачатку XX стст.
- •25. Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 60-70-х гадоў і асаблівасці іх правядзення ў Беларусі..
- •26. Развіццё капіталізму ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці Беларусі ў другой палове XIX ст.
- •27. Паўстанне 1863-1864 гг. У Польшчы, Літве і Беларусі.
- •28. Фарміраванне беларускай нацыі ў другой палове XIX - пачатку XX стст.
- •29. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх губерняў ў 1900-1914 гг. Сталыпінскія рэформы.
- •30. Народніцкі і сацыял-дэмакратычны рух на тэрыторыі Беларусі ў другой палове XIX − пачатку XX стст. Узнікненне і дзейнасць Беларускай сацыялістычнай грамады.
- •31. Рэвалюцыйныя падзеі 1905-1907 гг. На тэрыторыі Беларусі.
- •32. Беларусь у гады Першай сусветнай вайны і Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.
- •33. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. І ўсталяванне савецкай улады ў Беларусі.
- •34. Першы Усебеларускі з’езд. Абвяшчэнне і дзейнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.
- •35. Утварэнне ссрб і Літоўска-Беларускай сср.
- •36. Беларусь у час польска-савецкай вайны. Другое абвяшчэнне бсср.
- •37. Новая эканамічная палітыка ў Беларусі.
- •38. Удзел бсср ў стварэнні ссср. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў бсср у 20-х гг. XX ст.
- •39. Палітыка беларусізацыі, яе асноўныя напрамкі, ход і вынікі. Культура бсср у 1920-1930-х гг.
- •40. Правядзенне індустрыялізацыі і калектывізацыі ў бсср.
- •41. Фарміраванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў бсср у канцы 20-х – 30-я гг. XX ст. Палітычныя рэпрэсіі ў бсср.
- •42. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921 – 1939 гг.) Уз’яднанне Заходняй Беларусі і бсср.
- •43. Нападзенне нацыстскай Германіі на ссср і абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.
- •44. Акупацыйны рэжым нацыстаў на тэрыторыі Беларусі.
- •45. Развіццё партызанскага руху і падполля ў Беларусі у гады Вялікай Айчыннай вайны.
- •46. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у канцы 1943-1944 гг. І заканчэнне Вялікай Айчыннай вайны.
- •47) Международные отношения после Второй мировой войны. Бсср на международной арене. Восстановление и развитие народного хозяйства бсср в 1944-1954 гг.
- •48) Общественно-политическая жизнь в бсср в условиях "оттепели". Попытки реформирования экономики во второй половине 50-х первой половине 60-х гг. XX в.
- •49) Социально-экономическое и политическое развитие бсср во второй половине 60-х-пеовой половине 80-х гг. XX в.
- •50) Развитие белорусской культуры и искусства в послевоенное время (1945-1985 гг.)
- •51) Политика перестройки. Попытки модернизации советской общественно-политической и экономической системы во второй половине 1980-х гг.
- •52.Распад ссср і абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь
- •53.Грамадска-палітычныя змены ў Рэспубліцы Беларусь у другой палове 1990-х – пачатку XXI ст.
- •54. Беларуская мадэль сацыяльна-эканамічнага развіцця
- •55. Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь. Інтэграцыйныя працэсы.
7. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у X – сярэдзіне XIII стст.
Галоўнымі галінамі гаспадаркі на беларускіх землях у Х – ХШ стст. былі земляробства і жывёлагадоўля. Асноўнымі прыладамі апрацоўкі глебы ў гэты час з’яўляліся саха і рала, а распаўсюджанымі сельскагаспадарчымі культурамі – пшаніца, проса, ячмень, жыта, бабы, рэпа і г.д. Развіццё земляробства ішло ад падсечна – агнявога да ворыўнага.
Змены ў земляробстве прыводзілі да змен у жыцці грамадства. Вялікія патрыярхальныя сем’і сталі паступова падзяляцца на больш дробныя. Цяпер апрацоўваць зямлю і збіраць ураджай можна было сіламі адной невялікай сям’і. Сялянскія сем’і сяліліся невялікімі сёламі (весямі). Цэнтрам некалькіх весяў было вялікае сяло – пагост. Жыллём служылі зрубы ці паўзямлянкі з глінабітнымі печамі, якія вытапліваліся па-чорнаму. Земляробчае насельніцтва на беларускіх землях было арганізавана ў абшчыны, якія называліся “верв”, “грамада”. Сельскія абшчыны валодалі ворнай зямлёй і складаліся з усіх сем’яў адной або некалькіх вёсак. У іх спалучалася абшчыннае валоданне зямлёй з індывідуальным вядзеннем гаспадаркі.
На другім полюсе раннефеадальнага грамадства знаходзіліся князь і феадалы-землеўладальнікі. Уладальнікам усіх зямель лічыўся вялікі князь. За карыстанне імі насельніцтва абавязана было плаціць князю даніну прадуктамі (збожжам, мёдам, футрам і інш.). Збор даніны называўся палюддзем.
Закабаленню свабоднага сялянства садзейнічалі княжацкія даніны, войны, неўраджайныя гады. Такім чынам, збяднелыя сяляне траплялі ў феадальную залежнасць. Абшчынныя землі станавіліся ўласнасцю феадала, дзяржавы або царквы.
Залежнае насельніцтва займала самае прыніжанае становішча на сацыяльнай лесвіцы.
Развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці стварыла эканамічныя прадумовы для аддзялення рамяства і гандлю. Месцамі канцэнтрацыі гэтых відаў гаспадаркі з’яўляліся гарады. Яны ўзнікалі на берагах рэк, на скрыжаванні гандлёвых шляхоў і г. д. Часцей за ўсё ўзнікалі яны з феадальнага замка, які з’яўляўся цэнтрам адміністрацыйнага і гаспадарчага жыцця. Другая група была заснавана па волі князёў – гэта Гродна, Заслаўе, Мінск і інш. Яны з’яўляліся ваенна-адміністрацыйнымі, або пагранічнымі крэпасцямі.
Горад складаўся з “дзядзінца” – ўмацаванага сценамі і валамі цэнтра горада і “пасада” – паселішча рамеснікаў і гандляроў. Важным гарадскім месцам быў рынак – “торг”.
Першым старажытным беларускім горадам па праву лічыцца Полацк.
У ХІ – ХІІІ стст. гаспадарчая дзейнасць у гарадах Беларусі мела комплексны характар, спалучала занятак рамяством, гандлем, промысламі. Асаблівы росквіт рамяства адбыўся ў ХІІ – ХІІІ стст.
Вядучая роля ў ім належала кавальству, бо яно забяспечвала ўсімі неабходнымі прыладамі працы астатнія віды рамёстваў. Найбольш распаўсюджанымі рамёствамі былі ганчарства і апрацоўка драўніны, якія забяспечвалі штодзённы попыт насельніцтва. Да апрацоўкі дрэва блізкімі былі вырабы з косці. Вялікая патрэба была ў апрацоўцы скуры, з якой шылі абутак і інш. Даволі распаўсюджаным у беларускіх гарадах было і ювелірнае рамяство. Ювеліры выраблялі шырока распаўсюджаныя ў тыя часы ўпрыгожанні з каляровых металаў (скроневыя кольцы, бранзалеты, пярсцёнкі і г.д.).
Паміж гарадамі вёўся даволі актыўны гандаль. Купцы падтрымлівалі гандлёвыя сувязі не толькі з суседнімі, але і з далёкімі краінамі. Вядомыя сувязі нашых гарадоў з Візантыяй, Блізкім Усходам, Сярэдняй Азіяй, германскімі гарадамі. Праз беларускія землі праходзіў вялікі водны шлях “з вараг у грэкі”. З замежных краін на нашы землі дастаўлялі віно, спецыі, фарбы, шкляны посуд, дарагія тканіны, упрыгожанні. З беларускіх гарадоў вывозілі футра, воск, мёд і інш.
Таксама насельніцтва беларускіх зямель (як сельскае, так і гарадское) займалася промысламі. Самымі распаўсюджанымі з іх былі паляванне і рыбалоўства. Як правіла, пасяленні, у тым ліку і гарады, размяшчаліся сярод лясоў і па берегах рэк, дзе вадзілася шмат звяроў і рыбы. Значнае месца сярод промыслаў займала бортніцтва. Яно давала не толькі мёд, але і другі вельмі патрэбны прадукт – воск. Самымі распаўсюджанымі хатнімі промысламі былі прадзенне і ткацтва, без якіх наогул нельга ўявіць жыццё сярэднявечнага грамадства. Паўсюдна пралі лён і шэрсць, з атрыманых нітак выраблялі тканіны.
Такім чынам, раннефеадальны перыяд развіцця беларускіх зямель (Х – ХІІІ стст.) характарызаваўся ўтварэннем феадальнай зямельнай уласнасці і з’яўленнем залежных сялян, аддзяленнем рамяства ад сельскай гаспадаркі, развіццём гандлю, промыслаў і ростам гарадоў.
