Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1-55.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
521.73 Кб
Скачать

28. Фарміраванне беларускай нацыі ў другой палове XIX - пачатку XX стст.

Супольнасці людзей, якія характарызуюцца ўстойлівымі эканамічнымі і тэрытарыяльнымі сувязямі, агульнасцю матэрыяльнай і духоўнай культуры, літаратурнай мовы, побыту, традыцый, самасвядомасцю, атрымалі назву нацый. Замаруджванне працэсу ўтварэння беларускай нацыі растлумачваецца некалькімі прычынамі. Па-першае, адмоўную ролю сыгралі палітыка паланізацыі ў перыяд уваходжання Беларусі ў склад Рэчы Паспалітай і русіфікацыі ў пазнейшы час. Умацаванню нацыянальнай самасвядомасці насельніцтва перашкаджала, сярод іншага, і тое, што доўгі час беларускія землі называлі Літвой, а жыхароў – ліцвінамі, у 19-м стагоддзі на змену гэтай назве прыйшоў тэрмін “Паўночна-заходні край”, а жыхароў адпаведна пачалі дзяліць на рускіх і палякаў.

Па-другое, замаруджвала кансалідацыю беларускай нацыі і тое, што беларусы складвалі ў асноўным вясковае насельніцтва, а гарады, дзе галоўным чынам канцэнтравалася інтэлектуальнае, культурнае, палітычнае жыццё, друк, былі іншаэтнічнымі. Тут пераважалі яўрэі, рускія, палякі, беларусы ж складалі ў канцы ХIX стагоддзя толькі 13,2 %.

Беларуская інтэлігенцыя адрознівалася слабасцю, яна была або апалячаная, або русіфіцыравана. Носьбітам беларускай ідэі стала галоўным чынам беларуская шляхта, палова якой згодна з перапісам

1897 г. лічыла сваёй роднай мовай беларускую. Захавальнікамі ж беларускай ідэі на этнічным узроўні было сялянства, якое складала 90 % насельніцтва. Менавіта з гэтага стасунку згодна перапісу 1897 г. 73 % насельніцтва пяці заходніх губерняў Расійскай імперыі назвалі сябе беларусамі.

Тым не менш, нягледзячы на неспрыяльныя фактары, у ХIX стагоддзі ўсё выразней пачалі праяўляцца прыкметы беларускай нацыі. У гэты час, асабліва пасля адмены прыгоннага права, больш інтэнсіўна пачала развівацца таварна-рыначная гаспадарка, сяляне, памешчыкі, рамеснікі сталі больш вырабляць прадукцыі на продажу, адпаведна актывізаваліся гандлёвыя сувязі. Умацаванню эканамічных сувязей паміж рознымі рэгіёнамі Беларусі спрыяла будаўніцтва чыгунак і іншых шляхоў зносін, рост кольксці гарадоў і мястэчак, якія станавіліся цэнтрамі лакальных мясцовых рынкаў.

У ХIX стагоддзі паступова стабілізіравалася этнічная тэрыторыя беларусаў, якая вызначалася агульнасцю побыта, мовы, самасвядомасці яе жыхароў. Менавіта ў канцы ХIX-пачатку ХХ стст. вучоныя-этнографы Я. Карскі і іншыя ўжо змаглі распрацаваць этнічныя карты беларусаў. Згодна з імі этнічная тэрыторыя Беларусі не агранічвалася сучаснымі дзяржаўнымі межамі, а ахоплівала таксама і частку Беласточчыны. Віленшчыны, Смаленшчыны.

У гэты час пачала адраджацца беларуская літаратурная мова. Як вядома, ў 17-м стагоддзі адзінай дзяржаўнай мовай ў Рэчы Паспалітай засталася польская. Беларускія гаворкі працягвалі існаваць толькі ў вуснай і дыялектнай форме і іх ўжывала пераважна сялянства і ніжэйшыя слаі гарадскога і мястэчкавага насельніцтва.

Далучэнне Беларусі да Расійскай імперыі ліквідавала эканамічную замкнёнасць беларускіх зямель. Пашырэнне гаспадарчых і культурных сувязяў садзейнічала нівеліроўцы шматлікіх дыялектаў, канцэнтрацыі мясцовых гаворак у адзіную нацыянальную мову. Яна складвалася ў асноўным на аснове вуснай народнай творчасці і мясцовых дыялектаў, хаця пэўны ўплыў аказала таксама і русіфікатарская палітыка ўлад.

Беларуская мова развівалася галоўным чынам як мова мастацкай літаратуры і часткова публіцыстыкі. Фарміраванне яе адбывалася павольна, у неспрыяльных умовах забароны ўрадам друкавання літаратуры на беларускай мове. Гэты працэс актывізаваўся ў пачатку ХХ стагоддзя, калі, з аднаго боку, была знята забарона на друкаваныя беларускія творы, з’явіліся беларускія выдавецтвы і друкаваныя беларускамоўныя перыядычныя выданні, з другога боку, назіраліся ўздым беларускага нацыянальна-вызваленчага руху і актывізацыя культурна-асветніцкай работы.

Нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы нацыянальнага і сацыяльнага гнёту беларускага народа, у літаратуры другой паловы ХIX – пачатку ХХ стст. таксама знайшоў адлюстраванне працэс нацыянальнага адраджэння. Мастацкія творы гэтай пары звернуты да простага чалавека, беларуса, напісаны на яго роднай мове. Яны носяць востры сацыяльны адбітак, садзейнічалі росту нацыянальнай самасвядомасці. Яркімі прыкладамі вострасацыяльнай публіцыстыкі, напісанай на высокім мастацкім узроўні і ў той жа час на мове, даступнай простым людзям, з’яляюцца 7 нумароў газеты “Мужыцкая праўда”, а таксама “Лісты з-пад шыбеніцы”, напісаныя К. Каліноўскім.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]