Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1-55.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
521.73 Кб
Скачать

5. Язычніцкія вераванні старажытных продкаў беларусаў.

Язычніцтва аказала вельмі вялікі ўплыў на беларускую культуру. Хрысціянства на нашых землях канчаткова ўсталявалася даволі позна, прыкладна ў сярэдзіне XIII стагоддзя, а да гэтага нашы продкі прытрымліваліся язычніцкіх вераванняў і звычаяў.

Язычніцтва - гэта тыпова натуральная рэлігія. На Беларусі яно ўзнікла з патрэб штодзённага сялянскага жыцця. Звышнатуральныя якасці нашыя продкі прыпісвалі тым прадметам і з’явам прыроды, ад якіх залежалі вынікі іх гаспадарчай дзейнасці, альбо якія адыгрывалі значную ролю ў іх побыце: сонцу, эямлі, агню, раслінам. Звычаі беларусаў былі накіраваны на ўстанаўленне кантактаў са сваім жыццёвым асяроддзем з мэтай забяспечыць поспех у працы і дабрабыт.

У беларускім язычніцтве можна вылучыць фетышысцкія, анімістычныя, магічныя і татэмістычныя вераванні і абрады. 

Татэмізм – гэта вера ў роднасць асобнага чалавечага калектыва (рода) з нейкім відам жывёл ці раслін. Старажытныя людзі верылі, што могуць пераўтварацца ў свайго татэма і, наадварот, жывёлы могуць прыняць чалавечае аблічча і прыйсці на дапамогу свайму роду. З’яўленне дадзеных уяўленняў цесна звязана з паляваннем як асноўным заняткам у першабытную эпоху. У далейшым татэмізм стаў абавязковым элементам усіх рэлігій (не выключаючы і сусветных – будызма, хрысціянства, іслама). На тэрыторыі Беларусі знойдзены выявы жывёл, якія сведчаць пра існаванне тут татэмізмаю. Шмат сведчанняў аб татэмістычных культах захавалася ў фальклоры, напрыклад, у казках.

Далейшае развіццё рэлігійных уяўленняў прывяло да з’яўлення анімізму. Анімізм прадугледжвае веру ў існаванне другога, не фізічнага, а духоўнага свету, які населены духамі (душамі). Кожны чалавек, жывёла, нават рэчы маюць, згодна з анімізмам, двайніка – духа. Паміж мірам духаў і людзей магчыма камунікацыя. Для гэтага выкарыстоўваюцца магічныя абрады, лічыцца, што пры дапамозе загавораў, заклінанняў, строга зафіксаваных рытуалаў можна паўплываць на духаў і прымусіць іх выканаць патрэбныя чалавеку дзеянні.

Анімістычныя ўяўленні прывялі і да з’яўлення фетышызма – веры ў наяўнасць чароўных якасцяў у асобных неадушаўлённых рэчаў. Гэтыя рэчы (камяні, дрэвы, амулеты, ідалы) станавіліся аб’ектам пакланення.

Напрыклад, на стаянцы Юравічы, што адносіцца да верхняга палеаліту, знойдзена арнаментаваная пласцінка з біўня маманта, якая лічыцца старажытнейшым узорам мастацтва на тэрыторыі Беларусі. Яе звязваюць з фетышызмам, магчыма, гэта быў нейкі амулет.

Праяўленнямі фетышызма таксама з’яўляюцца так званыя “палеалітычныя Венеры” – жаночыя статуэткі. Яны сімвалізавалі плоднасць зямлі, жанчыну-маці, хавальніцу дамашняга вогнішча. На стаянцы Асавец знойдзены драўляны ідал у выглядзе галавы чалавека, які адносяць да перыяду неаліту.

У далейшым з’явіліся культы продкаў, агню, сонца. Гэта было звязана з новымі заняткамі чалавека – земляробствам і жывёлагадоўляй, пераходам да аседлага жыцця. Культ продкаў праявіўся ў шматлікіх пахаваннях і звязаных з імі рытуалах. Пахавальныя абрады мелі розны характар, практыкавалася трупапалажэнне ў могільніках, а таксама трупаспаленне. Побач з нябожчыкам клалі розныя бытавыя рэчы, зброю, запасы ежы, што павінна было забяспечыць яму існаванне ў замагільным жыцці.

Культы агню і сонца, якія, магчыма, генетычна звязаны адзін з другім, атрымалі адлюстраванне ў шматлікіх арнаментах, аздабляўшых рытуальныя і бытавыя рэчы. Ёсць меркаванні, што арнамент з’яўляўся своеасаблівай мовай старажытных людзей, у ім зашыфраваны звесткі аб прыродзе і каляндарных перыядах, аб побыце чалавека першабытнай эпохі.

Магія. Усё жыццё беларусаў было насычана рознымі магічнымі абрадамі і звычаямі, якія суправаджалі іх ад нараджэння да смерці.Напрыклад, каб выклікаць у цяжарнай жанчыны роды, яе муж клаўся каля парогуа, а жанчына пераступала праз яго. Існавала павер’е, што калі народзіцца дзіця і пупавіну яму перарэзаць на кніжцы, дык яно будзе вельмі разумным. Калі чалавек паміраў, на вокны ў хаце ставілі чыстую ваду, каб яго душа магла памыцца. Пры пахаванні і на памінках нельга было, каб што-небудзь рабілі родзічы памёрлага, а толькі чужыя людзі. Лічылася, што тады чалавеку будзе лягчэй пакідаць гэты свет, бо ён бачыць, што ўсе, нават чужыя, яму спрыяюць.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]