- •1. Прадмет, мэта и задачы курса Гисторыя Беларуси. Крыницы па Гисторыи Беларуси.
- •2. Асноуные падыходы да вывучэння гисторыи. Перыядызацыя гисторыи Беларуси.
- •3. Засяленне беларускіх зямель. Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі.
- •4. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, Балты і Славяне.
- •5. Язычніцкія вераванні старажытных продкаў беларусаў.
- •6. Палітычная гісторыя Полацкага і Тураўскага княства у х-хііі
- •7. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у X – сярэдзіне XIII стст.
- •8. Прыняццё хрысціянста і яго ўуплыў на культуру бел земель. Культура на беларускіх землях у іх-хііі стст.
- •9. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага и уваходжанне бел земель у яго склад.
- •11. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе Вялікага княства Літоўскага ў другой палове XIII – першай палове XVI стст
- •12. Асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага ў другой палове XIII – першай палове XVI стст.
- •13. Вытокі беларускага этнасу. Культура беларускіх зямель ў другой палове XIII – першай палове XVI стст.
- •14. Царкоўна-рэлігійныя адносіны ў Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай. Становішча праваслаўнай, каталіцкай, пратэстантскай, уніяцкай цэркваў.
- •15. Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай. Палітычнае становішча Вялікага княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай.
- •16. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель ў складзе Рэчы Паспалітай.
- •17. Унутраная і знешняя палітыка Рэчы Паспалітай у другой палове хvі першай палове хvііі стст.
- •18. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай у другой палове XVIII ст. І яе падзелы.
- •20. Этапы і змест палітыкі расійскага ўрада на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX стст.
- •21. Грамадска-палітычны рух на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX стст.: тайныя таварыствы, шляхецкае паўстанне 1830-1831 гг.
- •23. Гаспадарка беларускіх зямель у канцы XVIII – першай палове XIX стст. Эканамічныя рэформы 1830-1840-х гг.
- •24. Культура беларускіх губерняў у складзе Расійскай імперыі ў канцы XVIII – пачатку XX стст.
- •25. Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 60-70-х гадоў і асаблівасці іх правядзення ў Беларусі..
- •26. Развіццё капіталізму ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці Беларусі ў другой палове XIX ст.
- •27. Паўстанне 1863-1864 гг. У Польшчы, Літве і Беларусі.
- •28. Фарміраванне беларускай нацыі ў другой палове XIX - пачатку XX стст.
- •29. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх губерняў ў 1900-1914 гг. Сталыпінскія рэформы.
- •30. Народніцкі і сацыял-дэмакратычны рух на тэрыторыі Беларусі ў другой палове XIX − пачатку XX стст. Узнікненне і дзейнасць Беларускай сацыялістычнай грамады.
- •31. Рэвалюцыйныя падзеі 1905-1907 гг. На тэрыторыі Беларусі.
- •32. Беларусь у гады Першай сусветнай вайны і Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.
- •33. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. І ўсталяванне савецкай улады ў Беларусі.
- •34. Першы Усебеларускі з’езд. Абвяшчэнне і дзейнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.
- •35. Утварэнне ссрб і Літоўска-Беларускай сср.
- •36. Беларусь у час польска-савецкай вайны. Другое абвяшчэнне бсср.
- •37. Новая эканамічная палітыка ў Беларусі.
- •38. Удзел бсср ў стварэнні ссср. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў бсср у 20-х гг. XX ст.
- •39. Палітыка беларусізацыі, яе асноўныя напрамкі, ход і вынікі. Культура бсср у 1920-1930-х гг.
- •40. Правядзенне індустрыялізацыі і калектывізацыі ў бсср.
- •41. Фарміраванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў бсср у канцы 20-х – 30-я гг. XX ст. Палітычныя рэпрэсіі ў бсср.
- •42. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921 – 1939 гг.) Уз’яднанне Заходняй Беларусі і бсср.
- •43. Нападзенне нацыстскай Германіі на ссср і абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.
- •44. Акупацыйны рэжым нацыстаў на тэрыторыі Беларусі.
- •45. Развіццё партызанскага руху і падполля ў Беларусі у гады Вялікай Айчыннай вайны.
- •46. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у канцы 1943-1944 гг. І заканчэнне Вялікай Айчыннай вайны.
- •47) Международные отношения после Второй мировой войны. Бсср на международной арене. Восстановление и развитие народного хозяйства бсср в 1944-1954 гг.
- •48) Общественно-политическая жизнь в бсср в условиях "оттепели". Попытки реформирования экономики во второй половине 50-х первой половине 60-х гг. XX в.
- •49) Социально-экономическое и политическое развитие бсср во второй половине 60-х-пеовой половине 80-х гг. XX в.
- •50) Развитие белорусской культуры и искусства в послевоенное время (1945-1985 гг.)
- •51) Политика перестройки. Попытки модернизации советской общественно-политической и экономической системы во второй половине 1980-х гг.
- •52.Распад ссср і абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь
- •53.Грамадска-палітычныя змены ў Рэспубліцы Беларусь у другой палове 1990-х – пачатку XXI ст.
- •54. Беларуская мадэль сацыяльна-эканамічнага развіцця
- •55. Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь. Інтэграцыйныя працэсы.
18. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай у другой палове XVIII ст. І яе падзелы.
Палiтычны крызiс РП – адна з галоўных прычын знiкнення гэтай краiны з палiтычнай карты свету. Ен меў некалькi вытокаў. Першы закладзены з падпiсання Люблiнскай унii. З гэтага моманту ўся гiст. РП – гэта барацьба ў дыпламатычных, палiт. i культ. адносiнах дзвюх дзярж., якая аслабляла iх у экан. i ваенных адносiнах, рабiла легкай здабычай сусед. дзяржаў. Адсутничала моцнае войска у поль. караля. У РП факт. адсутничау адзины моцны кирауник. Другiм вытокам, заканамерна падрываўшым самыя асновы дзяржаўнасцi РП, з`явiлiся шляхецкiя вольнасцi (права вета), стварэнне канфедэрацый – саюзаў узброенай шляхты для абароны сваiх прывiлеяў, мясцовыя соймiкi, якiм належыла ўся ўлада ў ваяводствах i паветах. Гэта вяло да ўзмацнення шляхты, заняпада адмiнiстрацыйнага кiравання. Трэцiм вытокам палiтычнага крызiсу была бязглуздая рэлiгiйная палiтыка, iмкненне апалячыць жыхароў ВКЛ, перавсцi iх з праваслаўных у каталiцкую веру. Чацьверты выток – спалучэнне нацыянальнага i рэлiгiйнага прыгнеты з феадальным, што выклiкала сялянскiя выступленнi, падрывалi моц дзяржавы. Пяты выток – барацьба памiж магнатамi за ўладу ў краiне. Асноўные сапернiкi – Радзiвiлы, Пацы, Сапегi. Звароты розных груповак за дапамогай да суседнiх краiн, стварэннi канфедэрацый, падзенне нораваў пануючага шляхецкага саслоўя, няздольнасць кiраваць дзяржавай. А таксама няспынныя войны, якiя вялiся на тэрыторыi дзяржавы, руйнавалi яе. Першы падзел РП адбыўся па iнiцыятыве Прусii ў 1772 г. Тэрыторыя РП была падзелена памiж Расiяй, Прусiяй i Аўстрыяй. Да Расii адышлi Iнфлянты, большая частка Полацкага ваяводства, амаль усе Вiцебскае, Мсцiслаўская ваяводства, Магiлеўскае ваяводства. Убачыўшы пагрозу дзяржаўнаму iснаванню, сейм 1791 г. прыняў канстытуцыю. Яна адмяняла выбарнасць караля, адмяняла вольнасцi шляхты, рашэннi сейма прымалiся большасцю галасоў, забаранялася назва ВКЛ, абвяшчалася свабода веравызнання i iншыя рашэннi, накiраваныя на цэнтралiзацыю i ўмацаванне дзяржавы. Знайшлiся сiлы, якiя былi незадаволены прыняццем Канстытуцыi. Яны ўзялiся за барацьбу за расiйскiя парадкi кiравання. Зноў пачалася грамадзянская вайна. Гэта скарысталi суседзi. Адбыўся другi падзел РП у 1793. Да расii адышла цастка полацкага ваяводства, рэшткi Вiцебскага i Мсцiслаўскага, Мiнская i ўсходняя часткi Навагрудскага i Брэсцкага ваяводстваў. У адказ на раздзел краiны ў сакавiку 1794 г. пачалося паўстанне Т.Касцюшкi. Яго галоўная мэта – незалежнасць нацыi, РП у межах 1772 г. Паўстанне Т.Касцюшкi пачалося ў Кракаве, затым у Лiтве. Пацярпела паражэнне. У Варшаву ўвайшлi прускiя, рускiя, ааўстрыйскiя войскi.У 1795 г. адбыўся трэцi падле РП. Да Расii адышла Заходняя Беларусь i ўсходняя Лiтва, а таксама ўкраiна да Зах. Буга. Т.ч. РП перастала iснаваць як самастойная дзяржава: не абмежаваныя шляхецкiя вольнасцi, нацыянальны прыгнет,рэлiгiйны фанатызм, падзенне нораваў шляхецкага саслоўя, адсутнасць моцнай улады ў краiне, анархiя, раскол грамадства паводле этнiчных i iдэалагiчных прыкмет, няспынныя войны i iнш. – усе гэта аслабляла дзяржавы знутры, рабiла легкай здабычай суседзяў.
19. Культура беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай у другой палове XVI – XVIII стст. У гісторыі культуры Беларусі сярэдзіны XVI – XVIII ст. можна выдзеліць тры перыяды:1) другая палова XVI ст. – рэфармацыйна-гуманістычны рух;2) канец XVI – першая палова XVII ст. – эпоха контррэфармацыі і ўсталявання барока;3) другая палова XVII – XVIII ст. – панаванне ў мастацтве стылю барока і пачатак стылю класіцызму.Асвета і кнігадрукаванне. На тэрыторыі Беларусі з’яўляюцца найбольш перадавыя для свайго часу пратэстанцкія і брацкія школы. У школах вывучаліся гуманітарныя навукі – лацінская, грэчаская, польская, нямецкая мовы, рыторыка, гісторыя, правазнаўства, матэматыка, фізіка.У канцы XVI – першай палове XVII ст. на Беларусі адчыняюцца брацкія школы. Яны з’яўляліся і цэнтрамі кнігадрукавання.У XVIII ст. на беларускіх землях пашыраецца свецкая адукацыя. Гэтаму садзейнічала рэформа школ.Бібліятэчная і архіўная справа. Багацейшай у Рэчы Паспалітай з’яўлялася Нясвіжская бібліятэка Радзівілаў, заснаваная ў 1600 г. У бібліятэцы налічвалася больш за 20 тыс. тамоў кніг амаль на ўсіх еўрапейскіх мовах. У 1772 г. бібліятэка была канфіскавана і перавезена ў Пецярбург. У бібліятэцы захоўваліся таксама рэдкія рукапісы. Сярод іх – Радзівілаўскі летапіс, упрыгожаны 617 каляровымі малюнкамі.Больш за 6 тыс. рэдкіх кніг, старажытных рукапісаў, геаграфічных карт Беларусі, Літвы і Польшчы знаходзіліся ў Шчорсах, у маёнтку магната Храптовіча.У Нясвіжскім замку знаходзіўся і архіў, у якім налічвалася больш за 500 тыс. гістарычных актаў, грамат, пісьмаў і іншых дакументаў. Гэтыя матэрыялы былі сабраны з 1551 г., калі Мікалай Радзівіл Чорны атрымаў права захоўвання ў Нясвіжы т. зв. Літоўскай метрыкі – дзяржаўнага архіва Вялікага княства Літоўскага.Літаратура. Агульнадзяржаўныя летапісы і хронікі паступова саступаюць месца новым літаратурным відам і жанрам: публіцыстыцы, гісторыка-мемуарнай літаратуры, палітычнай сатыры, паэзіі.Тэатр і музыка. Шырокае распаўсюджанне на Беларусі ў XVI ст. атрымаў тэатр лялек – батлейка. Сюжэты батлейкі былі заснаваны на біблейскай і евангельскай тэматыцы, а таксама бытавых матывах.Выяўленчае мастацтва. У беларускім жывапісе акрэсліліся два напрамкі. Першы – мастацтва, заснаванае на старажытнарускіх традыцыях; другі – жывапіс, які знаходзіўся пад уплывам заходнееўрапейскай мастацкай школы. ца новаму стылю ў выяўленчым мастацтве – класіцызму.Архітэктура. У XVI – першай палове XVII ст. працягвалася стварэнне абарончых і культавых збудаванняў у стыле барока. Беларускі феадальны горад, як і раней, меў тыповую забудову: умацаваны замак – рэзідэнцыя феадала і размешчаны вакол замка гандлёва – рамесны пасад пад аховай замкавых. Рэфармацыя і контррэфармацыя на беларусі. Грамадска-палітычная і філасоўская думка.Праваслаўе да 1385 года было амаль дзяржаўнай рэлігіяй. Але пасля Крэўскай уніі пануючай рэлігіяй у ВКЛ становіцца каталіцтва. На глебе барацьбы паміж свецкай і духоўнай уладамі прарасла Аармацыя.Рэфармацыя – грамадска-палітычны і рэлігійны рух, накіраваны супраць каталіцкай царквы як ідэйнай асновы феадалізму. У Рэфармацыі можна выдзяліць тры напрамкі:1) каралеўска-княжацкі, які абараняў інтарэсы манархаў і свецкіх феадалаў ва ўмацаванні сваёй улады і захопе зямных багаццяў царквы;2) бюргерска-буржуазны з яго пропаведдзю “мірскога аскетызму” і рэспубліканскага ўладкавання царквы;3) народны, які патрабаваў ліквідацыі царквы, феадальнага прыгнёту і ўзаконення роўнасці.Шляхту і заможных гараджан Рэфармацыя прывабіла магчымасцю падарваць магутнасць царквы, якая ўшчымляла іх правы.Найбольшае пашырэнне ў княстве атрымаў кальвінізм, абаронцам якога стаў Мікалай Радзівіл Чорны. Ён заснаваў у Вільні першую пратэстанцкую абшчыну.У 60-я гады XVI стагоддзя на Беларусі, у Літве і на Украіне з кальвінізму вылучыўся больш радыкальны напрамак – арыянства, ці антытрынітарызм.Папства зрабіла стаўку ў выратаванні каталіцкай царквы на ордэн езуітаў. У ВКЛ езуіты з’явіліся на наступны год пасля Люблінскай уніі, выкліканыя віленскім біскупам для барацьбы з Рэфармацыяй.К канцу XVII стагоддзя контррэфармацыя ў княстве перамагла.Да сярэдзіны XVII стагоддзя польскія каралі практычна падпарадкавалі сабе праваслаўную царкву.Такім чынам, на працягу ўсяго існавання Рэчы Паспалітай беларускі народ вымушаны быў весці цяжкую барацьбу за сваю веру, мову, культуру. Узнікненне і развіццё беларускай літаратуры і кнігадрукавання. Вядомыя асветнікі.Літаратура. Агульнадзяржаўныя летапісы і хронікі паступова саступаюць месца новым літаратурным відам і жанрам: публіцыстыцы, гісторыка-мемуарнай літаратуры, палітычнай сатыры, паэзіі.Сымон Будны (1530–1593) упершыню ў сусветнай літаратуры выдаў Евангелле. Ён адстойваў чалавечую прыроду Хрыста, выступаў супраць замагільнага жыцця, Боскай Троіцы. Крытыкаваў феадальнае самавольства, захопніцкія войны, быў абаронцам верацярпімасці і інтэлектуальнай свабоды.Васіль Цяпінскі (1540–1600) у прадмове да Евангелля, якое ён выдаў на беларускай мове, крытыкаваў палітыку акаталічвання беларускага народа, выступаў за развіццё беларускай мовы, быў прыхільнікам збліжэння славянскіх народаў.Лявонцій Карповіч (1580–1620) – змагар за веру продкаў і нацыянальныя традыцыі. Яго асноўныя творы – “Казанні”.Афанасій Філіповіч – абаронца інтарэсаў сацыяльных нізоў беларускага і ўкраінскага народаў. Ганьбіць знешнюю і ўнутраную палітыку, а таксама духоўных і свецкіх феадалаў за іх імкненне да раскошы.Мялецій Сматрыцкі (1572–1630) – аўтар “Граматыкі”. У сваіх творах Сматрыцкі звяртаецца да народа з заклікам еднасці ўсіх сіл у барацьбе з наступаючым каталіцызмам.Сімяон Полацкі (1629–1680) – паэт і драматург, кнігавыдавец і грамадскі дзеяч. Ён лічыў, што пашырэнне асветы ўсталюе поўную гармонію і мір. Ён асуджаў багацце, апяваў беларускія землі, асабліва Полацк і Віцебск. Ён піша п’есы на біблейскія тэмы.
