Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Практыкум.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.23 Mб
Скачать

Заданні

Заданне 1. Пастаўце прыведзеныя ніжэй тэрміны ў форме роднага склону адзіночнага ліку.

Інжынер, дослед, дробязь, дагавор, трансфарматар, прыбор, агонь, механізм, лазер, маркетынг, перпендыкуляр, эканоміка, цана, каш-тоўнасць.

Заданне 2. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Адкажыце, якія асаблівасці праяўлення граматычных катэгорый роду, ліку, склону тэрмінаў-назоўнікаў у рускім і беларускім варыянце.

Научный поиск

Ученый, работающий на переднем крае науки, движется в область неизвестного. Подобно путешественнику, идущему в неизвестную страну, он еще не знает, что откроется там, за круглыми перевалами, которые ему приходится преодолевать,необозримые богатства или бесплодная пустыня. Он может только догадаться об этом. В этом риск. Но в этом и романтика научного поиска. За первооткрыва-телями идёт армия мирных завоевателей, которые овладевают богатствами новой страны и обратят их в технику, практику, полезные для человека дела.

Занятие наукой не только расширяет кругозор человека, но вырабатывает в нем драгоценные навыки мышления: умение сосредоточенно и глубоко продумывать встающие вопросы, способность к усилиям мысли, к умственной работе, последовательность и доказательность, точность, критичность мысли, враждебную всякому догматизму и поверхностности, объективность и интеллектуальную честность, заставляющую склоняться перед аргументами логики и фак-тами. Эти навыки мышления складываются в подходе к фактам жизни и искусству. Потому нередко “физики” судят об искусстве точнее и глубже “лириков”.

Но восприятие науки тоже не может быть полным без лирики, острого эмоционального отношения к ней. Восхищаться должно и Эйнштейном, и Павловым, так же как Толстым и Бетховеным (А. Александров).

Заданне 3. Знайдзiце ў тэксце назоўнiкi, вызначце iх скланенне i тып асновы.

Макраэканомiка – такі раздзел эканамiчнай тэорыi, у якiм разгля-даюцца фактары, заканамернасцi i ўмовы эфектыўнасцi сумеснай эка-намiчнай дзейнасцi ўсiх яе ўдзельнiкаў у межах эканамiчнага арганiзма.

Калi мiкраэканомiка вывучае дзейнасць асобнай эканамiчнай адзiнкi, то макраэканомiка глядзiць на з’явы і працэсы значна шырэй i рэальней, г. зн. вывучае сумесную, узаемазвязаную дзейнасць усiх эканамiчных суб’ектаў ва ўсiх сферах. Аб’ектыўнай асновай гэтага служаць грамадскi падзел працы і эканамiчная залежнасць усiх адзiн ад аднаго. У гэтым i заключаецца першая асаблiвасць макраэканомiкi.

Заданне 4. Дапішыце канчаткі назоўнікаў у прыведзеных ніжэй тэрмінах і тэрміналагічных словазлучэннях.

Аплата адпачынк..., адносіны абмен..., адлічэнні ад прыбытк..., рынкі капітал..., страхавога запас..., таварнага дэфіцыт..., працоўнага калектыв..., фінансавага план..., гаспадарчага разлік..., каштоўнага чэк..., эканамічнага суверэнітэт..., асартымент... прадукцыі, брыгад-нага падрад..., унутрызаводскага абарот..., дапаможнага цэх..., гра-мадскага прадукт...

Ужыванне лiчэбнікаў з назоўнікамі

Пры лічэбніках два (абодва), дзве (абедзве), тры, чатыры назоўнікі (з прыметнікамі і іншымі словамі) ужываюцца ў Н. скл. мн. ліку: дзве цікавыя кнігі, два цікавыя творы, дзве (абедзве), тры, чатыры працавітыя дзяўчыны.

У дробавых лічэбніках пры словах два (дзве), тры, чатыры парадкавыя лічэбнікі і прыметнікі стаяць у Н.скл. мн. ліку: дзве шостыя, тры пятыя, чатыры сёмыя.

Пры зборных лічэбніках назоўнікі маюць форму Р.скл. мн.ліку: двое студэнтаў, трое рабочых, чацвёра юнакоў.

Пры лічэбніку паўтара (паўтары) назоўнікі стаяць у Р.скл. адз. ліку: паўтара кілаграма, паўтары тоны.