Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Зенько Вялюга.rtf
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
4.79 Mб
Скачать

4.3. Тэсты і заданні для самакантролю і індывідуальнай працы пад кантролем выкладчыка

1. Абазначце на літарай г, які гук вымаўляецца ў наступных сло­вах.

Госці, гуз, гонта, агрэсія, грыб, дыялог, парог, прапаганда, дарога, ганак, гармата, гузік, плуг, скарга, гвалтоўны, стог, грэчка, готыка.

2. Вызначце «чацвёртае лішняе» і абгрунтуйце свой адказ.

а) Падзея, дзверы, падземка, падзвіжнік.

б) Возера, волас, вобласць, воблака.

в) Ісціна, іншы, іголка, іхні.

г) Ураджай, дагледжаны, аджыць, сяджу.

д) Бясшумны, расчасаць, хвалюешся, расчысціць.

е) Змяць, звінець, збегаць, згінуць.

3. Абазначце, як вымаўляюцца падкрэсленыя зычныя.

Спектр, свісток, схема, смех, сфера, скептык, сцюжа, атмасфера, шчасце, схіл, сфінкс, подзвіг, з’ява, здзейсніць, у прызме, згінуць, згіб, злёт, апладысменты, пяскі, скіфы, у адозве, аб нацыяналізме.

4. Растлумачце, чаму пры аднолькавым напісанні прыназоўнік вымаўляецца па-рознаму.

Зрабілі з бярозы, выйшлі з двара, сплялі з саломы, ліў з вядра, выехаў з лесу, звесткі з гісторыі, пашылі з шоўку, з жыцця героя, пайсці з песняй.

5. Падбярыце да наступных тэрмінаў беларускія адпаведнікі, аб’ядноўваючы іх у групы згодна з правіламі вымаўлення і правапісу.

Кодификация законодательства, денежная система, экономические за­коны, подписка о невыезде, всенародное голосование, валютные ценности, местные органы власти, освобождение от должности, областная прокура­тура, земельный кодекс, Декларация прав человека ООН, демаркация госу­дарственной границы, коллегиальность, валовый национальный продукт, штрейкбрехер, местное управление, презумпция невиновности, позднее раскаяние, жилищный кодекс, социально-групповые интересы, дипломати­ческий иммунитет, коллегия адвокатов, опись имущества, ордер, юриди­ческая наука, лжесвидетельство, льготы военнослужащим, ассоциация ад­вокатов, ограниченная дееспособность, дипломатическая неприкосновен­ность, кодекс о браке и семье.

6. Напішыце словы па-беларуску і растлумачце іх правапіс.

Арест, бобр, мышление, одиннадцать, демонстрировать, дремота, ре­комендовать, черёмуха, аксиома, диаметр, феодал, океанский, авиапочта, миллиардер, отвязать, Демьян, в лесничестве, тюркский, манна, Наталья, возвышенность, мадонна, аттракцион, аннулировать, биссектриса, судья, путешествие, Мекка, орган, Обь, взморье, околица, правительство, собст­венность, вдоль, остроугольный, ультразвук, областной, батальон, Григорье­вич, здоровье, въехать, интервью, меньше, мадьяр, Соловьёв, воробьи, адъютант.

7. Запішыце прыказкі і прымаўкі. Растлумачце, чаму пры ад­нолькавым напісанні часціца не вымаўляецца па-рознаму.

1. Адна ластаўка вясны не робіць.

2. З песні слова не выкінеш.

3. Навука хлеба не просіць.

4. Розуму на кірмашы не купіш.

5. Не саромейся пытаць: больш спытаеш – больш спазнаеш.

6. Не рабі ліхога і не бойся нікога.

7. Не капай на людзей ямы: сам у яе ўвалішся.

8. Не святыя гаршкі лепяць.

8. У тэрмінах-фразеалагізмах вызначце колькасць мяккіх зыч­ных.

Персона нон грата, персона грата, ісціна ў апошняй інстанцыі, зала­ты запас, падвойная зорка, грымучая ртуць, блукаючая зорка, кропка за­мярзання, запас трываласці, чорная дзірка, ланцуговая рэакцыя, выйсці ў тыраж, зорка першай велічыні, на свой капыл, размаляваць пад арэх.

9. Запішыце па 3-4 поўныя назвы: 1) дзяржаўных устаноў і ар­ганізацый Беларусі; 2) беларускіх вышэйшых навучальных устаноў; 3) ганаровых званняў і вышэйшых пасад; 4) ордэнаў і медалёў; 5) вы­давецтваў, газет і часопісаў; 6) паэтаў і пісьменнікаў; 7) мастацкіх тво­раў. Растлумачце ўжыванне вялікай літары.

10. Зрабіце арфаграфічны разбор слоў у сказе.

Плённасць жыцця – найважнейшае шчасце. (У.К.)

11. Затранскрыбіруйце верш і на аснове яго матэрыялу назавіце нормы беларускага літаратурнага вымаўлення.

Будзе слоту абвяшчаць прагноз,

Лістабой учыніць ператруску.

Песняй, што расчуліла да слёз,

Я прыму цябе па-беларуску.

Краю блаславёнага дачка,

Дзякуй лёсу,

маю не ў нагрузку –

Зорны крыж Мацея Бурачка…

Ты ўва мне прызнаеш беларуску?

Сто разоў шукай другой красы,

А тым больш што свет даўно не вузкі!

…Ды калі ты не бязродны сын –

Гавары са мной па-беларуску. (Я. Янішчыц)