- •Беларуская мова
- •7. Даданыя члены сказа 141
- •Частка. 1 Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Фразеалогія. Стылістыка. Марфеміка. Словаўтварэнне. Марфалогія. Сінтаксіс. Пунктуацыя.
- •Прадмова
- •2. Беларуская мова – адна са славянскіх моў
- •3. Ад мовы народнасці да нацыянальнай беларускай мовы
- •4. Сацыяльна-палітычныя ўмовы функцыянавання беларускай мовы ў хх ст. І пачатку ххі ст.
- •Раздзел іі фанетыка як мовазнаўчая навука. Фаналогія
- •1. Прадмет і задачы фанетыкі
- •2. Характарыстыка фанетычных адзінак
- •3. Гукавы склад сучаснай беларускай мовы
- •4. Сутнасць фанемы
- •5. Фаналагічная сістэма беларускай мовы
- •Раздзел ііі арфаэпія
- •1. Прадмет і задачы арфаэпіі
- •2. Стылі літаратурнага вымаўлення
- •3. Вымаўленне галосных
- •4. Вымаўленне зычных
- •5. Адхіленні ад норм літаратурнага вымаўлення і іх прычыны
- •Раздзел іv графіка
- •1. Мова і гісторыя развіцця пісьма
- •2. Графіка і алфавіт
- •3. Суадносіны паміж літарамі і гукамі ў сучаснай беларускай мове
- •4. Асноўныя прынцыпы сучаснай беларускай графікі
- •Раздзел V арфаграфія
- •1. Асноўныя палажэнні
- •2. Прынцыпы сучаснай беларускай арфаграфіі
- •3. Правапіс мяккага знака і апострафа
- •4. Агульныя правілы напісання слоў разам, праз злучок (дэфіс) і асобна
- •5. Ужыванне вялікай літары
- •6. Правілы пераносу слоў
- •7. Правілы скарочанага напісання слоў
- •Раздзел VI Лексікалогія. Лексікаграфія
- •1. Прадмет і задачы лексікалогіі
- •2. Асноўныя тыпы лексічных значэнняў
- •3. Стылістычная дыферэнцыяцыя лексікі
- •4. Дыферэнцыяцыя лексікі паводле сферы яе выкарыстання
- •5. Дыферэнцыяцыя лексікі паводле актыўнага і пасіўнага складу
- •6. Лексікаграфія
- •Раздзел VII Фразеалогія
- •1. Фразеалогія як раздзел мовазнаўства
- •2. Утварэнне фразеалагізмаў і іх этымалагічная класіфікацыя
- •3. Характарыстыка фразеалагізмаў паводле семантыкі
- •4. Характарыстыка фразеалагізмаў паводле марфалогіі
- •5. Характарыстыка фразеалагізмаў паводле сінтаксісу
- •6. Характарыстыка фразеалагізмаў паводле стылістыкі
- •7. Прыказкі і прымаўкі. Крылатыя словы (афарызмы)
- •8. Фразеаграфія
- •Раздзел vііi Стылістыка і культура маўлення
- •1. Прадмет стылістыкі
- •2. Функцыянальныя стылі беларускай мовы
- •3. Мова навукі і яе асаблівасці
- •4. Лексічныя асаблівасці навуковых тэкстаў
- •5. Фразеалагічныя асаблівасці навуковых тэкстаў
- •6. Марфалагічныя асаблівасці навуковых тэкстаў
- •7. Сінтаксічныя асаблівасці навуковых тэкстаў
- •Раздзел іх Марфеміка і Словаўтварэнне
- •1. Марфалагічная структура слова. Агульнае паняцце
- •Аснова слова і канчатак
- •Тыпы асноў
- •Корань, суфікс, прыстаўка, постфікс, інтэрфікс
- •Змяненні ў марфалагічнай структуры слова
- •Марфемны, этымалагічны і словаўтваральны аналіз слова
- •2. Словаўтварэнне. Агульная характарыстыка словаўтварэння і яго роля ва ўзбагачэнні лексікі
- •Тыпы і спосабы ўтварэння слоў
- •Раздзел х марфалогія як раздзел граматыкі
- •1. Прадмет марфалогіі
- •2. Асноўныя паняцці марфалогіі
- •3. Часціны мовы. Агульная характарыстыка часцін мовы
- •4. Сістэма часцін мовы ў беларускай мове
- •Раздзел хі сінтаксіс
- •1. Прадмет і задачы сінтаксісу
- •2. Паняцце пра словазлучэнне. Тыпы словазлучэнняў
- •3. Віды сувязі слоў у словазлучэннях
- •4. Асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове
- •5. Сказ. Тыпы сказаў
- •6. Просты сказ. Галоўныя і даданыя члены сказа
- •Дзейнік
- •Выказнік
- •Некаторыя выпадкі дапасавання выказніка да дзейніка
- •Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам
- •7. Даданыя члены сказа
- •Дапаўненне і яго віды
- •Азначэнне і яго віды
- •Акалічнасці і іх віды
- •8. Аднародныя члены сказа
- •Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа
- •Абагульняльныя словы пры аднародных членах і знакі прыпынку пры іх
- •9. Адасобленыя члены сказа
- •Адасабленне азначэнняў
- •Адасабленне прыдаткаў
- •Адасабленне акалічнасцей
- •Адасабленне дапаўненняў
- •Адасабленне далучальных членаў сказа
- •Сказы з параўнальнымі зваротамі
- •10. Зваротак. Знакі прыпынку пры зваротках
- •11. Пабочныя словы, словазлучэнні і сказы
- •12. Устаўныя канструкцыі
- •13. Аднасастаўныя сказы Тыпы аднасастаўных сказаў
- •Непадзельныя і няпоўныя сказы
- •Парадак слоў у сказе
- •14. Складаны сказ Тыпы складаных сказаў
- •Складаназлучаныя сказы. Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах
- •Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах
- •Складаназалежныя сказы
- •Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі
- •Знакі прыпынку ў складаназалежных сказах
- •Бяззлучнікавыя складаныя сказы
- •Знакі прыпынку ў бяззлучнікавых складаных сказах
- •Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі
- •Знакі прыпынку ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі
- •15. Чужая мова і спосабы яе перадачы
- •Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай
- •Знакі прыпынку пры цытатах і спасылках
- •Раздзел хіi Пунктуацыя
- •1. Пунктуацыя і яе прынцыпы
- •2. Класіфікацыя знакаў прыпынку
- •3. Асноўныя правілы ўжывання знакаў прыпынку
- •Модулі практычных заняткаў
- •Модуль «Фанетыка. Арфаэпія. Арфаграфія» Уводзіны
- •1. Схема блок-сістэмы вывучэння новага матэрыялу
- •2.2. Тэсты і заданні для самакантролю і індывідуальнай працы пад кантролем выкладчыка
- •3. Матэрыялы да практчных заняткаў «Функцыянальны аспект галосных і зычных гукаў»
- •3.1. Пытанні для вуснага кантролю (практыкум) і падрыхтоўкі да заліку:
- •3.2. Тэсты і заданні для самакантролю і індывідуальнай працы пад кантролем выкладчыка
- •7. Пры спісванні падзяліце словы рыскамі для пераносу.
- •8. Запісаць скарочана словы і словазлучэнні.
- •9. Папераджальная дыктоўка.
- •10. Растлумачце, як трэба вымаўляць падкрэсленыя ў словах спалучэнні зычных.
- •11. Пракаменціруйце з дапамогай наступных прыкладаў, якім фанетычным законам не падпарадкоўваюцца словы іншамоўнага паходжання.
- •4.3. Тэсты і заданні для самакантролю і індывідуальнай працы пад кантролем выкладчыка
- •6. Напішыце словы па-беларуску і растлумачце іх правапіс.
- •12. З прапанаваных варыянтаў вымаўлення выпішыце нарматыўныя. Свой выбар пацвердзіце (вусна) правіламі.
- •5. Слоўнік паняццяў
- •Літаратура
- •Модуль «Лексікалогія» Уводзіны
- •1. Схема вывучэння новага матэрыялу (Вучэбна-інфармацыйны блок; 10 гадзін)
- •2. Матэрыялы, выкарыстаныя ў працэсе навучання
- •2.1. Матэрыялы да семінара-практыкума «Слова як адзінка лексічнай сістэмы. Характарыстыка лексіка-семантычных груп»
- •Заданні для самакантролю і індывідуальнай працы пад кантрлем выкладчыка
- •1. Запішыце сказы, у якіх бы слова зямля мела наступныя значэнні: 1) суша; 2) мацярык; 3) планета; 4) краіна; 5) радзіма; 6) грунт; 7) глеба; 8) поле (ніва); 9) месца жыцця і дзейнасці.
- •2. Выпішыце словазлучэнні, у якіх прыметнікі ўжыты ў пераносным значэнні. Да прыметнікаў падбярыце сінонімы.
- •3. Спішыце сказы і вызначце тыпы амонімаў.
- •4. Запішыце сказы, дзе наступныя словы з’яўляліся б мнагазначнымі і амонімамі.
- •6. Прачытайце прыказкі. Назавіце антонімы і вызначце іх сінтаксічную ролю ў сказе.
- •7. Прачытайце пары слоў. Адкажыце, як яны называюцца, і перакладзіце іх на рускую мову.
- •2.2 Матэрыялы для лексічнага практыкума «Лексіка паводле паходжання і сферы ўжывання»
- •Заданні для самакантролю і індывідуальнай працы пад кантролем выкладчыка
- •1. Заслухоўванне і рэцэнзіраванне рэферата «Іван Іванавіч Насовіч – выдатны лексікограф і фалькларыст».
- •2. Падбярыце да беларускіх слоў і выразаў іншамоўныя адпаведнікі.
- •3. Выпішыце са сказаў экзатычную лексіку, растлумачце значэнне запазычаных слоў.
- •8. Да запазычаных слоў падбярыце беларускія адпаведнікі.
- •9. Спішыце словы. Скажыце, людзі якой прафесіі часцей за ўсё імі карыстаюцца. Са словамі-тэрмінамі па сваёй спецыяльнасці складзіце сказы.
- •10. Да прыведзеных слоў запішыце беларускія адпаведнікі. Растлумачце спецыфічны характар матывацыі гэтых назваў у беларускай і рускай мовах.
- •11. Зрабіце лексічны аналіз падкрэсленых слоў.
- •12. Растлумачце значэнні фразеалагізмаў, з сямю ўстойлівымі спалучэннямі слоў складзіце сказы.
- •12. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову.
- •2.3. Матэрыялы для лексічнага практыкума «Лексіка актуўнага і пасіўнага ўжывання. Лексікаграфія»
- •Заданні для самакнтролю і індывідуальнай працы пад кантролем выкладчыка
- •7. Выпішыце са сказаў дыялектызмы, растлумачце іх.
- •8. Растлумачце значэнне фразеалагізмаў. Выдзеліце ў складзе фразеалагізмаў устарэлыя словы.
- •9. Выпішыце спачатку гістарызмы, а пасля – архаізмы. З сямю з іх (на выбар) складзіце сказы.
- •10. Выпішыце са сказаў індывідуальна-аўтарскія неалагізмы і растлумачце іх значэнне.
- •2.4. Матэрыялы для лексічнага практыкума «Прафесійная лексіка»
- •Заданні для самакантролю і індывідуальнай працы пад кантролем выкладчыка
- •5. Да прыведзеных тэрмінаў розных галін навукі падбярыце антанімічныя.
- •6. Выпішыце тэрміны і выдзеліце іх прыкметы. Да якіх тэрмінасістэм яны адносяцца.
- •7. Вызначце групы варыянтных тэрмінаў паводле прыкметы: 1) фанетычныя; 2) суфіксальныя; 3) прыставачныя; 4) будова розная.
- •8. З прапанаваных тэрмінаў выпішыце беларускія, што бытавалі спрадвеку.
- •10. Напішыце анатацыю на адну з кніг аўтараў-землякоў.
- •11. Запішыце адпаведныя беларускія словы-тэрміны.
- •3. Слоўнік паняццяў
- •Літаратура
- •Модуль «Фразеалогія. Афарыстыка» Уводзіны
- •1. Схема вывучэння новага матэрыялу (Вучэбна-інфармацыйны блок; 4 гадзіны)
- •1. Назавіце ў фразеалагізмах характэрныя асаблівасці беларускай мовы (аканне, яканне, дзеканне, цеканне, наяўнасць афрыкат, няпарных цвёрдых гукаў, гука [ў], падоўжаных зычных і інш.).
- •2. Растлумачце значэнне фразеалагізмаў і затранскрыбіруйце іх.
- •3. Падбярыце да фразеалагізмаў фразеалагізмы-антонімы.
- •4. Растлумачце значэнні фразеалагізмаў і размяркуйце іх па сінанімічных радах.
- •5. Растлумачце значэнні фразеалагізмаў, падбярыце да іх рускія адпаведнікі.
- •6. Падбярыце да прыведзеных фразеалагізмаў беларускія адпаведнікі.
- •7. Растлумачце сэнс прыказак. Вызначце, якой часцінай мовы з’яўляюцца антонімы.
- •3. Практыкаванні і заданні для самакантролю і індывідуальнай працы пад кантролем выкладчыка (Фразеалагічны практыкум)
- •3. Запішыце да наступных фразеалагізмаў прыфразеалагічныя словы.
- •4. Спішыце сказы, падкрэсліце ў іх перыфразы. У дужках растлумачце іх значэнні.
- •5. Растлумачце сэнс крылатых выслоўяў. Назавіце іх аўтараў.
- •6. Запішыце (колькі зможаце) фразеалагізмы са словамі «рука», «рукі».
- •7. Вызначце марфалагічны склад кампанентаў фразеалагізмаў і падбярыце да іх рускія адпаведнікі.
- •9. Растлумачце значэнні фразеалагізмаў і вызначце тып іх паводле семантычнай злітнасці (зрашчэнне, адзінства, злучэнне, спалучэнне).
- •10. Вызначце стылістычную характарыстыку фразеалагізмаў (міжстылёвы, гутарковы, кніжны).
- •11. Выклічнікавыя фразеалагізмы падзяліце паводле семантыкі (эмацыянальныя; эмацыянальна-валявыя; пабуджальныя; фразеалагізмы-пажаданні; фразеалагізмы моўнага этыкету; фразеалагізмы-клятвы).
- •12. Вызначце крыніцу паходжання фразеалагізмаў.
- •4. Слоўнік паняццяў
- •Літаратура
- •Модуль «Стылістыка і моўная культура» Уводзіны
- •1. Схема вывучэння новага матэрыялу (Вучэбна-інфармацыйны блок; 6 гадзін)
- •2. Матэрыялы, выкарыстаныя ў працэсе навучання
- •2.1. Матэрыялы для стылістычнага практыкума «Стылістыка і культура мовы»
- •Заданні для самакантролю і індывідуальнай працы пад кантролем выкладчыка:
- •1. Заслухоўванне і рэцэнзіраванне рэферата «Тарашкевіч Браніслаў Адамавіч – грамадскі і палітычны дзеяч, вучоны-мовазнавец, пісьменнік-перакладчык, публіцыст».
- •2. Прачытайце ўрывак з артыкула р. Шкрабы. Да якога стылю належыць тэкст? Вашы аргументы.
- •3. Вызначце стыль урыўка з нататкаў н. Гілевіча «Між былым і наступным». Параўнайце беларускія імёны з імёнамі ў іншых мовах. Што мы страчваем са стратай уласных беларускіх імёнаў?
- •4. Запішыце словы і словазлучэнні і вызначце, людзі якіх прафесій часцей за ўсё імі карыстаюцца.
- •5. Замяніце прыведзеныя сказы канструкцыямі размоўна-гутарковага характару, робячы неабходныя лексічныя змены.
- •6. Назавіце ў сказах навукова-тэрміналагічную лексіку і вызначце стылістычную мэту яе выкарыстання.
- •7. Спішыце і абазначце асноўны і, дзе трэба, пабочны націск.
- •8. Запішыце наступныя выразы і пакажыце сэнсаадрознівальную ролю інтанацыі.
- •9. Перакладзіце на беларускую мову.
- •10. Выпішыце перыфразы і падбярыце да іх сінонімы.
- •11. Размяркуйце ўстойлівыя звароты па стылях (навуковы, афіцыйна-дзелавы, публіцыстычны, гутарковы і стыль мастацкай літаратуры). З двума фразеалагізмамі (на выбар) кожнага стылю складзіце сказы.
- •12. Напішыце службовую характарыстыку-рэкамендацыю на калегу (па вучобе, працы, камерцыі).
- •2.2. Матэрыялы да стылістычнага практыкума «Стылістыка і культура маўлення»
- •Заданні для самакантролю і індывідуальнай працы пад кантролем выкладчыка:
- •1. Заслухоўванне і рэцэнзіраванне рэферата «Ластоўскі Вацлаў Юстынавіч – грамадска-палітычны дзеяч, гісторык, публіцыст, пісьменнік, літаратуразнавец».
- •2. Вызначце характар памылак, дапушчаных абітурыентамі ў сачыненнях. Прапануйце сваю рэдакцыю сказаў.
- •3. Вызначце эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку выдзеленых слоў (памянш.-ласк., пагардл., іранічн., неадабр., жарт., зневаж., груб., высак., памянш.-зніж.).
- •4. Падбярыце адпаведныя сінонімы кніжнай афарбоўкі да прыведзеных слоў.
- •5. Размяркуйце выразы па наступных групах: 1) якія маюць кніжную афарбоўку; 2) стылістычна нейтральныя; 3) якія маюць размоўна-гутарковы характар.
- •6. Замяніце словы і спалучэнні слоў справавога стылю міжстылявымі.
- •7. Размяжуйце дзеясловы ў два слупкі: тыя, якія маюць эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку, і тыя, якія не маюць такой афарбоўкі.
- •8. Растлумачце, якія пераносныя значэнні могуць набываць наступныя словы ў беларускай мове.
- •9. У кожным радку знайдзіце слова, якое не мае эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкі.
- •10. Вызначце ў радах сінонімаў стылістычна-нейтральныя словы.
- •11. Прыдумайце сказы, у якіх прыведзеныя словы праяўлялі б іранічнае адценне.
- •12. Напішыце рэцэнзію на кнігу пісьменніка-земляка.
- •13. Якая асаблівасць прыведзеных тэрмінаў (юрыдычных, металургіі, эканомікі, глебазнаўства). Вызначце арфаграмы і растлумачце правапіс прыведзеных тэрмінаў.
- •14. Дакажыце, што ніжэйпрыведзеныя фразеалагізмы адлюстроўваюць нацыянальную спецыфіку беларускай мовы. Вызначце іх стылістычную характарыстыку.
- •15. Выпішыце з тэксту тэрміны і вызначце, якія яны паводле будовы.
- •2.3. Пытанні і праблемныя заданні для дыскусіі «Дакладнасць выказвання і культура маўленчых паводзін»
- •3. Слоўнік паняццяў
- •Літаратура
- •Модуль «Словаўтварэнне» Уводзіны
- •1. Схема вывычэння новага матэрыялу (Вучэбна-інфармацыйны блок; 2 гадзіны)
- •2. Матэрыялы, выкарыстаныя ўпрацэсе навучання
- •2.1. Матэрыялы для марфемнага практыкума «Марфемная структура слова»
- •Заданні для самакантролю і індывідуальнай працы пад кантролем выкладчыка
- •1. Да наступных слоў з невытворнай асновай падбярыце па пяць аднакаранёвых слоў з вытворнай асновай, запішыце іх, падзяліце на марфемы.
- •2. Падкрэсліце нязменныя словы прамой лініяй, а зменныя з нулявым канчаткам – хвалістай. Вызначце, якія граматычныя значэнні выражаюць нулявыя канчаткі.
- •3. Запішыце спачатку гнёзды роднасных слоў са свабоднымі, затым – са звязанымі каранямі. Абазначце карані слоў.
- •10. Асобна выпішыце словы з аднолькавымі прыстаўкамі. Прыстаўкі графічна абазначце.
- •2.2. Матэрыялы для словаўтваральнага практыкума «Словаўтварэнне» Заданні для самакантролю і індывідуальнай працы пад кантролем выкладчыка
- •4. Падбярыце, колькі зможаце, аднакаранёвых слоў. Вызначце спосаб іх утварэння.
- •5. Вызначце, якім спосабам утвораны словы.
- •6. Растлумачце (па магчымасці) паходжанне і ўтварэнне назваў беларускіх гарадоў і вёсак.
- •3. Слоўнік паняццяў
- •Літаратура
- •Модуль «Марфалогія. Сінтаксіс: Словазлучэнне» Уводзіны
- •1. Схема вывучэння новага матэрыялу (Вучэбна-інфармацыйны блок; 4 гадзіны)
- •2. Матэрыялы, выкарыстаныя ў працэсе навучання
- •2.1. Матэрыялы да марфалагічнага практыкума «Самастойныя часціны мовы»
- •Тэсты і заданні для самакантролю і індывідуальнай працы студэнтаў пад кантролем выкладчыка
- •1. Утварыце словазлучэнні і запішыце іх. Падкрэсліце адушаўлёныя назоўнікі, назавіце іх граматычныя прыметы.
- •2. Запішыце беларускія адпаведнікі. Вашы меркаванні аб назоўніках у абедзюх мовах.
- •9. Да наступных прыметнікаў падбярыце адпаведныя назоўнікі і запішыце іх, складзіце 7 сказаў (на выбар) з гэтымі словазлучэннямі.
- •17. Складзіце дыялог (сачыненне-мініяцюру) з пытальнымі займеннікамі хто? што? які? колькі? на тэму «у кнігарні».
- •18. Запішыце займеннікі ў пачатковай форме і вызначце «чацвёртае» лішняе з пункту погляду наяўнасці суадносных форм ліку.
- •19. Перакладзіце на беларускую мову, адзначце розніцу ва ўжыванні некаторых займеннікаў у рускай і беларускай мовах.
- •20. Растлумачце значэнні фразеалагізмаў і складзіце 5 сказаў з імі (на выбар). Вызначце разрады, склон і лік займеннікаў.
- •27. Падбярыце беларускія адпаведнікі да прыведзеных рускіх дзеепрыметнікаў.
- •28. Спішыце крылатыя выслоўі, выдзеліце у дзеепрыметніках суфіксы і растлумачце іх ужыванне. Зрабіце словаўтваральны аналіз дзеепрыметнікаў.
- •29. Растлумачце значэнні фразеалагізмаў, зрабіце марфемны і словаўтваральны іх разбор і складзіце з імі сказы.
- •30. Знайдзіце памылкі ў сказах і выправіце сказы.
- •2.2. Матэрыялы да практычных заняткаў «Службовыя часціны мовы. Словазлучэнне»
- •Тэсты і заданні для самакантролю і індывідуальнай працы пад кантролем выкладчыка
- •5. Складзіце сказы з наступнымі спалучэннямі слоў. Адкажыце, у якой меры змяняецца сэнс выказвання з прыназоўнікавымі і злучнікавымі канструкцыямі. Што збліжае іх, а што адрознівае?
- •6. Прадоўжыце сказы, ужываючы розныя злучнікі. Дапішыце, выкарыстоўваючы дадзеныя сказы як аснову, каб атрымаўся абразок «На экзамене».
- •7. Спішыце словазлучэнні, часціцы пішыце разам, асобна або праз злучок.
- •15. Супастаўце прыназоўнікава-склонавыя формы фразеалагізмаў убеларускай і рускай мовах, растлумачце іх значэнні. З выдзеленымі фразеалагізмамі складзіце сказы.
- •16. Выпішыце са сказа словазлучэнні і зрабіце іх разбор.
- •3. Слоўнік паняццяў
- •Літаратура
- •Модуль «Афіцыйныя паперы» Уводзіны
- •1. Схема вывучэння новага матэрыялу (Вучэбна-інфармацыйны блок; 2 гадзіны)
- •2. Матэрыялы, выарыстаныя ў працээсе навучання
- •2.1. Матэрыялы да практычных заняткаў «Службовая дакументацыя»
- •1. Вызначце, у межах якога стылю прыведзеныя выразы заканамерныя. Складзіце з імі (па сваёй спецяльнасці) сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.
- •2. Знайдзіце ў сказах памылкі, выправіце іх; замяніце выразы-штампы словамі, якія дакладна перадаюць думку.
- •2.2. Матэрыялы да практыкума «Афіцыйныя паперы»
- •Літаратура
- •Кантрольныя тэсты і заданні Прадмова
- •Модуль «Фанетыка. Арфаэпія. Арфаграфія»
- •22. Устаўце прапушчаныя літары і растлумачце іх напісанне.
- •Тэсты і заданні для пісьмовага кантролю:
- •8. Запішыце сказы, выбіраючы са слоў у дужках патрэбныя.
- •9. Да падкрэсленых слоў запішыце сінонімы.
- •10. Прачытайце сказы і вызначце прычыну двухсэнсоўнасці ў іх. Дапрацуйце сказы, каб пазбавіць іх гэтага недахопу, і запішыце іх.
- •11. Вызначце, з якой мовы запазычаны словы.
- •17. Словы-тэрміны беларускай флоры размясціце ў алфавітным парадку і падбярыце да іх рускія адпаведнікі.
- •18. Запішыце адпаведныя прыведзеным беларускамоўныя афіцыйныя і гутарковыя імёны.
- •19. Выпішыце словазлучэнні са словамі-амонімамі.
- •Модуль «Фразеалогія. Афарыстыка»
- •6. Назавіце аўтараў крылатых выслоўяў.
- •11. Затранскрыбіруйце фразеалагізмы.
- •Модуль «Стылістыка і моўная культура» Кантрольныя дыктанты
- •1. Балючая роспач Васіля
- •2. Непакой Рыбака
- •3. Палескія дарогі
- •Круглянскі мост
- •Модулі «Словаўтварэнне», «Марфалогія. Правапіс. Сінтаксіс»
- •31. Падбярыце і запішыце беларускія адпаведнікі.
- •32. Запішыце сказы і падкрэсліце дзейнікі і выказнікі. Пастаўце, дзе трэба, працяжнікі,
- •33. Спішыце сказы, расстаўце знакі прыпынку. Складзіце схемы сказаў.
- •34. Вызначце стылістычную характарыстыку фразеалагізмаў (міжстылёвы, гутарковы, кніжны).
- •35. Знайдзіце ў сказах адхіленні ад норм літаратурнай мовы. Выпраўце сказы.
- •Матэрыялы для кантролю кіруемай самастойнай работы студэнтаў
- •Тэсты і заданні для пісьмовага кантролю
- •1. Прадоўжыце. Паводле функцыі, якую знакі прыпынку выконваюць у сказах, яны падзяляюцца на раздзяляльныя і выдзяляльныя.
- •2. Абазначце графічна ў сказах прыдаткі, якія выражаны агульнымі назоўнікамі.
- •4. Расстаўце знакі прыпынку і абазначце графічна аднародныя члены сказа, адасобленыя члены сказа.
- •5. Запішыце сказы, расстаўце знакі прыпынку і абгрунтуйце іх.
- •6. Складзіце сказы, каб адзін і той самы назоўнік у форме назоўнага склону выступаў у сказе ў функцыі дзейніка, выказніка, зваотка, прыдатка.
- •7. Расстаўце знакі прыпынку пры постай мове. Сказы запішыце.
- •Умоўныя скарачэнні
- •Спіс выкарастанай літаратуры
- •2 11440 Г. Наваполацк, вул. Блахіна, 29
2. Асноўныя тыпы лексічных значэнняў
Лексічнае значэнне слова – гэта суаднесенасць гукавой абалонкі слова з тым ці іншым прадметам ці з’явай рэчаіснасці пры адзіным агульнанародным разуменні гэтай суаднесенасці.
Лексічнае значэнне – паняцце шматпланавае. Адным з важных кампанентаў лексічнага значэння слова з’яўляецца намінатыўнасць. Усе словы называюць аб’екты рэчаіснасці.
Лексічнае значэнне выяўляецца таксама і ў тым, да якой часціны мовы слова адносіцца, бо кожная з часцін мовы валодае толькі ёй уласцівымі якасцямі: назоўніку ўласціва прадметнасць, прыметніку – якасць, прымета, дзеяслову – дзеянне, стан і г.д.
У лексічнае значэнне слова можа ўключацца эмацыянальная афарбаванасць. Слова ў такім выпадку не толькі называе, але і выражае пачуцці гаворачага, яго адносіны, дае ацэнку аб’ектам рэчаіснасці. Афарбаванасць бывае або станоўчай (велізарны, ласкавы, любіменькі), або адмоўнай (валацуга, задзіра, кліка, рэнегат, шашні). Тыя ж з слоў, якім не ўласціва ні станоўчая, ні адмоўная ацэначнасць, адносяцца да слоў з нулявой ацэначнасцю (дзень, народ, мора, праца). Эмацыянальнасць можа выражацца пры дапамозе розных словаўтваральных сродкаў, пераважна суфіксаў (запявала, лецечка, сонейка, аб’ядала, абдзірала, боўдзіла, гуляка), можа ўтрымлівацца ў саміх лексічных значэннях слоў (апостал, бюракрат, д’ябал, жлоб, жмінда, хунта).
Лексічнае значэнне залежыць і ад функцыяніравання слова ў пэўных стылях мовы, стылістычнай афарбаванасці, калі яна мае адценне або кніжнасці, або гутарковасці, або архаічнасці і г.д. Так, адценне паўсядзённасці ўжытку маюць словы размоўна-гутарковага стылю: віншавальнік – той, хто віншуе каго-небудзь; віхура – бура, завея; вокнішча – акно; прашыбаваць – хутка прайсці, праехаць; пустапасам – без пастуха; пуза – жывот чалавека або жывёліны; рыззё – старое, падранае адзенне; рубака – смелы, адважны чалавек, які па-майстэрску валодае халоднай зброяй; раўнівец – раўнівы чалавек; разамлець – стаць расслабленым, вялым і інш.; кніжнасці – многія словы, сферай функцыяніравання якіх з’яўляецца пісьмовая літаратурная мова: дыскваліфікацыя – пазбаўленне кваліфікацыі; ідэнтыфікаваць – атаясаміць, зрабіць аднолькавым, раўназначным каго-, што-небудзь з кім-, чым-небудзь; іманентны – пастаянна ўласцівы той ці іншай з’яве, абумоўлены яе сутнасцю, унутраны; імаралізм – адмаўленне ўсякай маралі; квалітатыўны – якасны; пратэжыраваць – рабіць пратэкцыю каму-небудзь, апекаваць каго-небудзь.
Лексічнае значэнне слова канкрэтызуецца толькі ў кантэксце. Напрыклад, слова брат, якое з нулявой ацэначнасцю вядома як назва асобы мужчынскага полу ў адносінах да дзяцей адных і тых жа бацькоў, у адпаведных кантэкстах рэалізуе такія свае значэнні, зафіксаваныя ў семантычнай сістэме мовы, як ‘усякі чалавек, якога яднае з тым, хто гаворыць, агульнасць радзімы, класавых інтарэсаў, становішча, умоў’ або ‘форма сяброўскага звароту да мужчыны’: браты па класу; брат па няшчасці; ну, брат, пачнём працаваць.
Калі слова атрымлівае значэнне, якое яму не ўласціва і не зафіксавана ў слоўніках, у такім разе трэба гаварыць не пра значэнне слова, а пра выкарыстанне. Прыкладаў такога ўжывання шмат, і яны вельмі індывідуальныя. Адрозніваюцца значэнні і выкарыстанне тым, што значэнне – устойлівае і агульнае для ўсіх, а выкарыстанне найчасцей індывідуальнае. Напрыклад, у сказе Быццам дамовіліся маладыя паэты бухацца на калені перад сажалкамі і рэчкамі свайго дзяцінства словы сажалкі, рэчкі ўжыты ў значэнні, якое ў адносінах да іх не зафіксавана ў слоўніках: ‘выток, што дае пачатак чаму-небудзь; тое, з чаго бярэцца, чэрпаецца што-небудзь’.
Такім чынам, пры выяўленні лексічных значэнняў слоў неабходна ўлічваць самыя розныя фактары – як моўныя, так і пазамоўныя, іх суаднесенасць у мове.
Лексічныя значэнні не аднародныя, яны ўяўляюць сабой структуру, для элементаў якой характэрны адносіны сузалежнасці. Паводле гэтага выдзяляюцца тыпы значэнняў, сярод якіх галоўным з’яўляецца тып значэнняў прамых, або намінатыўных. Намінатыўныя значэнні адлюстроўваюць непасрэдную, замацаваную ў свядомасці калектыву сувязь слоў з прадметамі або з’явамі рэчаіснасці: напрыклад: адзенне, бераг, клён, мудрасць, салодкі, цёплы, цэліцца, хадзіць. На іх базе ўзнікаюць усе астатнія значэнні.
У залежнасці ад характару адлюстравання сувязі з прадметамі, з’явамі рэчаіснасці словы могуць ужывацца не толькі з прамымі значэннямі, а і з пераноснымі (або вытворна-намінатыўнымі). Але сувязь слоў, што ўжываюцца з пераноснымі значэннямі, з прадметамі апасродкаваная. Пераносныя значэнні адлюстроўваюць які-небудзь змест праз аналогію, падабенства прымет, уласцівых розным рэаліям; напрыклад: гарэць «паддавацца дзеянню агню, знішчацца агнём» і гарэць «цярпець няўдачу», залаты «зроблены з золата, які з’яўляецца золатам» і залаты «надта добры па сваіх якасцях», корань «падземная частка расліны» і корань «пачатак, аснова, крыніца чаго-небудзь».
У залежнасці ад ступені кантэкстуальнай абумоўленасці выдзяляюцца наступныя тыпы значэнняў: свабодныя, фразеалагічна звязаныя і канструктыўна абумоўленыя. Лексічная спалучальнасць слоў са свабодным значэннем даволі шырокая. Так, слова вуліца спалучаецца са словамі шырокая і вузкая, гарадская і сельская, цэнтральная і ўскраінная, забудаваная і незабудаваная, шумная і ціхая і многімі іншымі. Свабодныя значэнні ўласцівы пераважнай большасці слоў беларускай мовы. Аднак лексічная спалучальнасць слоў са свабодным значэннем не бясконцая, разумець свабоду спалучальнасці трэба адносна. Яна абмяжоўваецца пазамоўнымі фактарамі – прадметна-лагічнымі сувязямі, якія існуюць у рэчаіснасці і адлюстроўваюцца ў словах. Па гэтай прычыне слова вуліца не можа спалучацца, напрыклад, са словамі здаровая і хворая, высокая і нізкая, скорая і павольная, складаная і простая і г.д. Адносна свабодныя сувязі з іншымі словамі ў кантэксце ўласцівы словам, ужытым у прамым значэнні.
Для слоў з фразеалагічна звязаным значэннем характэрна абмежаванасць іх сувязі з іншымі словамі. У такіх выпадках пры спалучэнні асноўную ролю адыгрываюць унутраныя заканамернасці лексічнай сістэмы беларускай мовы, у той час як у словах са свабоднымі значэннямі – пазамоўныя (прадметна-лагічныя) фактары. Так, напраклад, прыслоўі гульма, крычма, роўма, стойма спалучаюцца толькі з аднакаранёвымі дзеясловамі ў неазначальнай форме, выражаюць сумесна з апошнімі гранічную ступень праяўлення адпаведных дзеянняў гульма гуляць «зусім нічога не рабіць; лодарнічаць», крычма крычаць «вельмі моцна крычаць ад болю, ад страху і пад.», роўма раўці «вельмі моцна раўці, плакаць». У выніку працяглага ўжывання слоў у складзе тых ці іншых фразеалагічных словазлучэнняў многія з іх страцілі свае намінатыўныя значэнні, і высветліць іх можна толькі пры дапамозе спецыяльных этымалагічных пошукаў. Такім шляхам было раскрыта, напрыклад, намінатыўнае значэнне слоў глузд «розум, развага», ражон «востры кол, які прызначаўся для палявання», сакол «сценабітная зброя». У сучаснай беларускай мове гэтыя словы ўжываюцца толькі ў складзе фразеалагічных спалучэнняў: з глузду з’ехаць «страціць розум, развагу, адурэць, звар’яцець», перціся (лезці) на ражон «рабіць што-небудзь рызыкоўнае, загадзя асуджанае на няўдачу», гол як сакол «дужа бедны, нічога не мае».
Для некаторых слоў уласцівы і фразеалагічна звязаныя, і свабодныя значэнні. 3 першымі з іх словы ўжываюцца толькі ў фразеалагічных зваротах, напрыклад: залатыя рукі «пра ўмелага, дзелавітага чалавека», ламаць галаву «біцца над рашэннем якой-небудзь задачы, пытання», паказаць сябе «зарэкамендаваць сябе», свету белага не бачыць «быць вельмі занятым», якар ратунку «апошні сродак, апошняя надзея». Па-за рамкамі фразеалагічных зваротаў гэтыя словы рэалізоўваюць свабодныя значэнні.
Канструктыўна абумоўленае значэнне словы набываюць толькі ў адпаведнай граматычнай канструкцыі. Так, слова дастаткова, якое мае прамое, свабоднае значэнке «ў патрэбнай меры, досыць», толькі ў такой канструкцыі, калі яно выступае выказнікам і спалучаецца з дзеясловамі сказаць, напомніць і пад., набывае значэнне «варта толькі»: Ганне здавалася, што дастаткова зайсці ў лес, каб без асаблівай цяжкасці знайсці партызан (I. Шамякін). Слова належаць толькі ў канструкцыі «прыназоўнік з + родны склон назоўніка» набывае значэнне «пачастунак з якой-небудзь нагоды»: З цябе сёння належыць, – смеючыся на ўсю палатку, сказаў Пракапенка. – Пішы, што ты імяніннік… Пойдзем у клуб, пачытаеш, як там цябе ў заводскай насценгазеце расхвалілі (А. Кулакоўскі). Слова полчышча звычайна ўжываецца ў адзіночным ліку і азначае ‘вельмі вялікае войска (найчасцей варожае)’, а ў канструкцыі, калі выступае ў множным ліку і спалучаецца з назоўнікамі ў родным склоне, набывае пераноснае значэнне ‘незлічоная, вялікая колькасць, безліч’ (полчышчы камароў).
Канструктыўная абумоўленасць уласціва многім словам, як тады, калі яны выступаюць у прамым значэнні і маюць адносна свабодныя сувязі з іншымі словамі, так і тады, калі выкарыстоўваюцца ў пераносным значэнні і сувязі іх абмежаваныя. Яна дапамагае размежаваць адценні прамых або пераносных значэнняў слова, а таксама сінонімы.
