- •Беларуская мова
- •7. Даданыя члены сказа 141
- •Частка. 1 Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Фразеалогія. Стылістыка. Марфеміка. Словаўтварэнне. Марфалогія. Сінтаксіс. Пунктуацыя.
- •Прадмова
- •2. Беларуская мова – адна са славянскіх моў
- •3. Ад мовы народнасці да нацыянальнай беларускай мовы
- •4. Сацыяльна-палітычныя ўмовы функцыянавання беларускай мовы ў хх ст. І пачатку ххі ст.
- •Раздзел іі фанетыка як мовазнаўчая навука. Фаналогія
- •1. Прадмет і задачы фанетыкі
- •2. Характарыстыка фанетычных адзінак
- •3. Гукавы склад сучаснай беларускай мовы
- •4. Сутнасць фанемы
- •5. Фаналагічная сістэма беларускай мовы
- •Раздзел ііі арфаэпія
- •1. Прадмет і задачы арфаэпіі
- •2. Стылі літаратурнага вымаўлення
- •3. Вымаўленне галосных
- •4. Вымаўленне зычных
- •5. Адхіленні ад норм літаратурнага вымаўлення і іх прычыны
- •Раздзел іv графіка
- •1. Мова і гісторыя развіцця пісьма
- •2. Графіка і алфавіт
- •3. Суадносіны паміж літарамі і гукамі ў сучаснай беларускай мове
- •4. Асноўныя прынцыпы сучаснай беларускай графікі
- •Раздзел V арфаграфія
- •1. Асноўныя палажэнні
- •2. Прынцыпы сучаснай беларускай арфаграфіі
- •3. Правапіс мяккага знака і апострафа
- •4. Агульныя правілы напісання слоў разам, праз злучок (дэфіс) і асобна
- •5. Ужыванне вялікай літары
- •6. Правілы пераносу слоў
- •7. Правілы скарочанага напісання слоў
- •Раздзел VI Лексікалогія. Лексікаграфія
- •1. Прадмет і задачы лексікалогіі
- •2. Асноўныя тыпы лексічных значэнняў
- •3. Стылістычная дыферэнцыяцыя лексікі
- •4. Дыферэнцыяцыя лексікі паводле сферы яе выкарыстання
- •5. Дыферэнцыяцыя лексікі паводле актыўнага і пасіўнага складу
- •6. Лексікаграфія
- •Раздзел VII Фразеалогія
- •1. Фразеалогія як раздзел мовазнаўства
- •2. Утварэнне фразеалагізмаў і іх этымалагічная класіфікацыя
- •3. Характарыстыка фразеалагізмаў паводле семантыкі
- •4. Характарыстыка фразеалагізмаў паводле марфалогіі
- •5. Характарыстыка фразеалагізмаў паводле сінтаксісу
- •6. Характарыстыка фразеалагізмаў паводле стылістыкі
- •7. Прыказкі і прымаўкі. Крылатыя словы (афарызмы)
- •8. Фразеаграфія
- •Раздзел vііi Стылістыка і культура маўлення
- •1. Прадмет стылістыкі
- •2. Функцыянальныя стылі беларускай мовы
- •3. Мова навукі і яе асаблівасці
- •4. Лексічныя асаблівасці навуковых тэкстаў
- •5. Фразеалагічныя асаблівасці навуковых тэкстаў
- •6. Марфалагічныя асаблівасці навуковых тэкстаў
- •7. Сінтаксічныя асаблівасці навуковых тэкстаў
- •Раздзел іх Марфеміка і Словаўтварэнне
- •1. Марфалагічная структура слова. Агульнае паняцце
- •Аснова слова і канчатак
- •Тыпы асноў
- •Корань, суфікс, прыстаўка, постфікс, інтэрфікс
- •Змяненні ў марфалагічнай структуры слова
- •Марфемны, этымалагічны і словаўтваральны аналіз слова
- •2. Словаўтварэнне. Агульная характарыстыка словаўтварэння і яго роля ва ўзбагачэнні лексікі
- •Тыпы і спосабы ўтварэння слоў
- •Раздзел х марфалогія як раздзел граматыкі
- •1. Прадмет марфалогіі
- •2. Асноўныя паняцці марфалогіі
- •3. Часціны мовы. Агульная характарыстыка часцін мовы
- •4. Сістэма часцін мовы ў беларускай мове
- •Раздзел хі сінтаксіс
- •1. Прадмет і задачы сінтаксісу
- •2. Паняцце пра словазлучэнне. Тыпы словазлучэнняў
- •3. Віды сувязі слоў у словазлучэннях
- •4. Асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове
- •5. Сказ. Тыпы сказаў
- •6. Просты сказ. Галоўныя і даданыя члены сказа
- •Дзейнік
- •Выказнік
- •Некаторыя выпадкі дапасавання выказніка да дзейніка
- •Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам
- •7. Даданыя члены сказа
- •Дапаўненне і яго віды
- •Азначэнне і яго віды
- •Акалічнасці і іх віды
- •8. Аднародныя члены сказа
- •Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа
- •Абагульняльныя словы пры аднародных членах і знакі прыпынку пры іх
- •9. Адасобленыя члены сказа
- •Адасабленне азначэнняў
- •Адасабленне прыдаткаў
- •Адасабленне акалічнасцей
- •Адасабленне дапаўненняў
- •Адасабленне далучальных членаў сказа
- •Сказы з параўнальнымі зваротамі
- •10. Зваротак. Знакі прыпынку пры зваротках
- •11. Пабочныя словы, словазлучэнні і сказы
- •12. Устаўныя канструкцыі
- •13. Аднасастаўныя сказы Тыпы аднасастаўных сказаў
- •Непадзельныя і няпоўныя сказы
- •Парадак слоў у сказе
- •14. Складаны сказ Тыпы складаных сказаў
- •Складаназлучаныя сказы. Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах
- •Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах
- •Складаназалежныя сказы
- •Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі
- •Знакі прыпынку ў складаназалежных сказах
- •Бяззлучнікавыя складаныя сказы
- •Знакі прыпынку ў бяззлучнікавых складаных сказах
- •Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі
- •Знакі прыпынку ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі
- •15. Чужая мова і спосабы яе перадачы
- •Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай
- •Знакі прыпынку пры цытатах і спасылках
- •Раздзел хіi Пунктуацыя
- •1. Пунктуацыя і яе прынцыпы
- •2. Класіфікацыя знакаў прыпынку
- •3. Асноўныя правілы ўжывання знакаў прыпынку
- •Модулі практычных заняткаў
- •Модуль «Фанетыка. Арфаэпія. Арфаграфія» Уводзіны
- •1. Схема блок-сістэмы вывучэння новага матэрыялу
- •2.2. Тэсты і заданні для самакантролю і індывідуальнай працы пад кантролем выкладчыка
- •3. Матэрыялы да практчных заняткаў «Функцыянальны аспект галосных і зычных гукаў»
- •3.1. Пытанні для вуснага кантролю (практыкум) і падрыхтоўкі да заліку:
- •3.2. Тэсты і заданні для самакантролю і індывідуальнай працы пад кантролем выкладчыка
- •7. Пры спісванні падзяліце словы рыскамі для пераносу.
- •8. Запісаць скарочана словы і словазлучэнні.
- •9. Папераджальная дыктоўка.
- •10. Растлумачце, як трэба вымаўляць падкрэсленыя ў словах спалучэнні зычных.
- •11. Пракаменціруйце з дапамогай наступных прыкладаў, якім фанетычным законам не падпарадкоўваюцца словы іншамоўнага паходжання.
- •4.3. Тэсты і заданні для самакантролю і індывідуальнай працы пад кантролем выкладчыка
- •6. Напішыце словы па-беларуску і растлумачце іх правапіс.
- •12. З прапанаваных варыянтаў вымаўлення выпішыце нарматыўныя. Свой выбар пацвердзіце (вусна) правіламі.
- •5. Слоўнік паняццяў
- •Літаратура
- •Модуль «Лексікалогія» Уводзіны
- •1. Схема вывучэння новага матэрыялу (Вучэбна-інфармацыйны блок; 10 гадзін)
- •2. Матэрыялы, выкарыстаныя ў працэсе навучання
- •2.1. Матэрыялы да семінара-практыкума «Слова як адзінка лексічнай сістэмы. Характарыстыка лексіка-семантычных груп»
- •Заданні для самакантролю і індывідуальнай працы пад кантрлем выкладчыка
- •1. Запішыце сказы, у якіх бы слова зямля мела наступныя значэнні: 1) суша; 2) мацярык; 3) планета; 4) краіна; 5) радзіма; 6) грунт; 7) глеба; 8) поле (ніва); 9) месца жыцця і дзейнасці.
- •2. Выпішыце словазлучэнні, у якіх прыметнікі ўжыты ў пераносным значэнні. Да прыметнікаў падбярыце сінонімы.
- •3. Спішыце сказы і вызначце тыпы амонімаў.
- •4. Запішыце сказы, дзе наступныя словы з’яўляліся б мнагазначнымі і амонімамі.
- •6. Прачытайце прыказкі. Назавіце антонімы і вызначце іх сінтаксічную ролю ў сказе.
- •7. Прачытайце пары слоў. Адкажыце, як яны называюцца, і перакладзіце іх на рускую мову.
- •2.2 Матэрыялы для лексічнага практыкума «Лексіка паводле паходжання і сферы ўжывання»
- •Заданні для самакантролю і індывідуальнай працы пад кантролем выкладчыка
- •1. Заслухоўванне і рэцэнзіраванне рэферата «Іван Іванавіч Насовіч – выдатны лексікограф і фалькларыст».
- •2. Падбярыце да беларускіх слоў і выразаў іншамоўныя адпаведнікі.
- •3. Выпішыце са сказаў экзатычную лексіку, растлумачце значэнне запазычаных слоў.
- •8. Да запазычаных слоў падбярыце беларускія адпаведнікі.
- •9. Спішыце словы. Скажыце, людзі якой прафесіі часцей за ўсё імі карыстаюцца. Са словамі-тэрмінамі па сваёй спецыяльнасці складзіце сказы.
- •10. Да прыведзеных слоў запішыце беларускія адпаведнікі. Растлумачце спецыфічны характар матывацыі гэтых назваў у беларускай і рускай мовах.
- •11. Зрабіце лексічны аналіз падкрэсленых слоў.
- •12. Растлумачце значэнні фразеалагізмаў, з сямю ўстойлівымі спалучэннямі слоў складзіце сказы.
- •12. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову.
- •2.3. Матэрыялы для лексічнага практыкума «Лексіка актуўнага і пасіўнага ўжывання. Лексікаграфія»
- •Заданні для самакнтролю і індывідуальнай працы пад кантролем выкладчыка
- •7. Выпішыце са сказаў дыялектызмы, растлумачце іх.
- •8. Растлумачце значэнне фразеалагізмаў. Выдзеліце ў складзе фразеалагізмаў устарэлыя словы.
- •9. Выпішыце спачатку гістарызмы, а пасля – архаізмы. З сямю з іх (на выбар) складзіце сказы.
- •10. Выпішыце са сказаў індывідуальна-аўтарскія неалагізмы і растлумачце іх значэнне.
- •2.4. Матэрыялы для лексічнага практыкума «Прафесійная лексіка»
- •Заданні для самакантролю і індывідуальнай працы пад кантролем выкладчыка
- •5. Да прыведзеных тэрмінаў розных галін навукі падбярыце антанімічныя.
- •6. Выпішыце тэрміны і выдзеліце іх прыкметы. Да якіх тэрмінасістэм яны адносяцца.
- •7. Вызначце групы варыянтных тэрмінаў паводле прыкметы: 1) фанетычныя; 2) суфіксальныя; 3) прыставачныя; 4) будова розная.
- •8. З прапанаваных тэрмінаў выпішыце беларускія, што бытавалі спрадвеку.
- •10. Напішыце анатацыю на адну з кніг аўтараў-землякоў.
- •11. Запішыце адпаведныя беларускія словы-тэрміны.
- •3. Слоўнік паняццяў
- •Літаратура
- •Модуль «Фразеалогія. Афарыстыка» Уводзіны
- •1. Схема вывучэння новага матэрыялу (Вучэбна-інфармацыйны блок; 4 гадзіны)
- •1. Назавіце ў фразеалагізмах характэрныя асаблівасці беларускай мовы (аканне, яканне, дзеканне, цеканне, наяўнасць афрыкат, няпарных цвёрдых гукаў, гука [ў], падоўжаных зычных і інш.).
- •2. Растлумачце значэнне фразеалагізмаў і затранскрыбіруйце іх.
- •3. Падбярыце да фразеалагізмаў фразеалагізмы-антонімы.
- •4. Растлумачце значэнні фразеалагізмаў і размяркуйце іх па сінанімічных радах.
- •5. Растлумачце значэнні фразеалагізмаў, падбярыце да іх рускія адпаведнікі.
- •6. Падбярыце да прыведзеных фразеалагізмаў беларускія адпаведнікі.
- •7. Растлумачце сэнс прыказак. Вызначце, якой часцінай мовы з’яўляюцца антонімы.
- •3. Практыкаванні і заданні для самакантролю і індывідуальнай працы пад кантролем выкладчыка (Фразеалагічны практыкум)
- •3. Запішыце да наступных фразеалагізмаў прыфразеалагічныя словы.
- •4. Спішыце сказы, падкрэсліце ў іх перыфразы. У дужках растлумачце іх значэнні.
- •5. Растлумачце сэнс крылатых выслоўяў. Назавіце іх аўтараў.
- •6. Запішыце (колькі зможаце) фразеалагізмы са словамі «рука», «рукі».
- •7. Вызначце марфалагічны склад кампанентаў фразеалагізмаў і падбярыце да іх рускія адпаведнікі.
- •9. Растлумачце значэнні фразеалагізмаў і вызначце тып іх паводле семантычнай злітнасці (зрашчэнне, адзінства, злучэнне, спалучэнне).
- •10. Вызначце стылістычную характарыстыку фразеалагізмаў (міжстылёвы, гутарковы, кніжны).
- •11. Выклічнікавыя фразеалагізмы падзяліце паводле семантыкі (эмацыянальныя; эмацыянальна-валявыя; пабуджальныя; фразеалагізмы-пажаданні; фразеалагізмы моўнага этыкету; фразеалагізмы-клятвы).
- •12. Вызначце крыніцу паходжання фразеалагізмаў.
- •4. Слоўнік паняццяў
- •Літаратура
- •Модуль «Стылістыка і моўная культура» Уводзіны
- •1. Схема вывучэння новага матэрыялу (Вучэбна-інфармацыйны блок; 6 гадзін)
- •2. Матэрыялы, выкарыстаныя ў працэсе навучання
- •2.1. Матэрыялы для стылістычнага практыкума «Стылістыка і культура мовы»
- •Заданні для самакантролю і індывідуальнай працы пад кантролем выкладчыка:
- •1. Заслухоўванне і рэцэнзіраванне рэферата «Тарашкевіч Браніслаў Адамавіч – грамадскі і палітычны дзеяч, вучоны-мовазнавец, пісьменнік-перакладчык, публіцыст».
- •2. Прачытайце ўрывак з артыкула р. Шкрабы. Да якога стылю належыць тэкст? Вашы аргументы.
- •3. Вызначце стыль урыўка з нататкаў н. Гілевіча «Між былым і наступным». Параўнайце беларускія імёны з імёнамі ў іншых мовах. Што мы страчваем са стратай уласных беларускіх імёнаў?
- •4. Запішыце словы і словазлучэнні і вызначце, людзі якіх прафесій часцей за ўсё імі карыстаюцца.
- •5. Замяніце прыведзеныя сказы канструкцыямі размоўна-гутарковага характару, робячы неабходныя лексічныя змены.
- •6. Назавіце ў сказах навукова-тэрміналагічную лексіку і вызначце стылістычную мэту яе выкарыстання.
- •7. Спішыце і абазначце асноўны і, дзе трэба, пабочны націск.
- •8. Запішыце наступныя выразы і пакажыце сэнсаадрознівальную ролю інтанацыі.
- •9. Перакладзіце на беларускую мову.
- •10. Выпішыце перыфразы і падбярыце да іх сінонімы.
- •11. Размяркуйце ўстойлівыя звароты па стылях (навуковы, афіцыйна-дзелавы, публіцыстычны, гутарковы і стыль мастацкай літаратуры). З двума фразеалагізмамі (на выбар) кожнага стылю складзіце сказы.
- •12. Напішыце службовую характарыстыку-рэкамендацыю на калегу (па вучобе, працы, камерцыі).
- •2.2. Матэрыялы да стылістычнага практыкума «Стылістыка і культура маўлення»
- •Заданні для самакантролю і індывідуальнай працы пад кантролем выкладчыка:
- •1. Заслухоўванне і рэцэнзіраванне рэферата «Ластоўскі Вацлаў Юстынавіч – грамадска-палітычны дзеяч, гісторык, публіцыст, пісьменнік, літаратуразнавец».
- •2. Вызначце характар памылак, дапушчаных абітурыентамі ў сачыненнях. Прапануйце сваю рэдакцыю сказаў.
- •3. Вызначце эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку выдзеленых слоў (памянш.-ласк., пагардл., іранічн., неадабр., жарт., зневаж., груб., высак., памянш.-зніж.).
- •4. Падбярыце адпаведныя сінонімы кніжнай афарбоўкі да прыведзеных слоў.
- •5. Размяркуйце выразы па наступных групах: 1) якія маюць кніжную афарбоўку; 2) стылістычна нейтральныя; 3) якія маюць размоўна-гутарковы характар.
- •6. Замяніце словы і спалучэнні слоў справавога стылю міжстылявымі.
- •7. Размяжуйце дзеясловы ў два слупкі: тыя, якія маюць эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку, і тыя, якія не маюць такой афарбоўкі.
- •8. Растлумачце, якія пераносныя значэнні могуць набываць наступныя словы ў беларускай мове.
- •9. У кожным радку знайдзіце слова, якое не мае эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкі.
- •10. Вызначце ў радах сінонімаў стылістычна-нейтральныя словы.
- •11. Прыдумайце сказы, у якіх прыведзеныя словы праяўлялі б іранічнае адценне.
- •12. Напішыце рэцэнзію на кнігу пісьменніка-земляка.
- •13. Якая асаблівасць прыведзеных тэрмінаў (юрыдычных, металургіі, эканомікі, глебазнаўства). Вызначце арфаграмы і растлумачце правапіс прыведзеных тэрмінаў.
- •14. Дакажыце, што ніжэйпрыведзеныя фразеалагізмы адлюстроўваюць нацыянальную спецыфіку беларускай мовы. Вызначце іх стылістычную характарыстыку.
- •15. Выпішыце з тэксту тэрміны і вызначце, якія яны паводле будовы.
- •2.3. Пытанні і праблемныя заданні для дыскусіі «Дакладнасць выказвання і культура маўленчых паводзін»
- •3. Слоўнік паняццяў
- •Літаратура
- •Модуль «Словаўтварэнне» Уводзіны
- •1. Схема вывычэння новага матэрыялу (Вучэбна-інфармацыйны блок; 2 гадзіны)
- •2. Матэрыялы, выкарыстаныя ўпрацэсе навучання
- •2.1. Матэрыялы для марфемнага практыкума «Марфемная структура слова»
- •Заданні для самакантролю і індывідуальнай працы пад кантролем выкладчыка
- •1. Да наступных слоў з невытворнай асновай падбярыце па пяць аднакаранёвых слоў з вытворнай асновай, запішыце іх, падзяліце на марфемы.
- •2. Падкрэсліце нязменныя словы прамой лініяй, а зменныя з нулявым канчаткам – хвалістай. Вызначце, якія граматычныя значэнні выражаюць нулявыя канчаткі.
- •3. Запішыце спачатку гнёзды роднасных слоў са свабоднымі, затым – са звязанымі каранямі. Абазначце карані слоў.
- •10. Асобна выпішыце словы з аднолькавымі прыстаўкамі. Прыстаўкі графічна абазначце.
- •2.2. Матэрыялы для словаўтваральнага практыкума «Словаўтварэнне» Заданні для самакантролю і індывідуальнай працы пад кантролем выкладчыка
- •4. Падбярыце, колькі зможаце, аднакаранёвых слоў. Вызначце спосаб іх утварэння.
- •5. Вызначце, якім спосабам утвораны словы.
- •6. Растлумачце (па магчымасці) паходжанне і ўтварэнне назваў беларускіх гарадоў і вёсак.
- •3. Слоўнік паняццяў
- •Літаратура
- •Модуль «Марфалогія. Сінтаксіс: Словазлучэнне» Уводзіны
- •1. Схема вывучэння новага матэрыялу (Вучэбна-інфармацыйны блок; 4 гадзіны)
- •2. Матэрыялы, выкарыстаныя ў працэсе навучання
- •2.1. Матэрыялы да марфалагічнага практыкума «Самастойныя часціны мовы»
- •Тэсты і заданні для самакантролю і індывідуальнай працы студэнтаў пад кантролем выкладчыка
- •1. Утварыце словазлучэнні і запішыце іх. Падкрэсліце адушаўлёныя назоўнікі, назавіце іх граматычныя прыметы.
- •2. Запішыце беларускія адпаведнікі. Вашы меркаванні аб назоўніках у абедзюх мовах.
- •9. Да наступных прыметнікаў падбярыце адпаведныя назоўнікі і запішыце іх, складзіце 7 сказаў (на выбар) з гэтымі словазлучэннямі.
- •17. Складзіце дыялог (сачыненне-мініяцюру) з пытальнымі займеннікамі хто? што? які? колькі? на тэму «у кнігарні».
- •18. Запішыце займеннікі ў пачатковай форме і вызначце «чацвёртае» лішняе з пункту погляду наяўнасці суадносных форм ліку.
- •19. Перакладзіце на беларускую мову, адзначце розніцу ва ўжыванні некаторых займеннікаў у рускай і беларускай мовах.
- •20. Растлумачце значэнні фразеалагізмаў і складзіце 5 сказаў з імі (на выбар). Вызначце разрады, склон і лік займеннікаў.
- •27. Падбярыце беларускія адпаведнікі да прыведзеных рускіх дзеепрыметнікаў.
- •28. Спішыце крылатыя выслоўі, выдзеліце у дзеепрыметніках суфіксы і растлумачце іх ужыванне. Зрабіце словаўтваральны аналіз дзеепрыметнікаў.
- •29. Растлумачце значэнні фразеалагізмаў, зрабіце марфемны і словаўтваральны іх разбор і складзіце з імі сказы.
- •30. Знайдзіце памылкі ў сказах і выправіце сказы.
- •2.2. Матэрыялы да практычных заняткаў «Службовыя часціны мовы. Словазлучэнне»
- •Тэсты і заданні для самакантролю і індывідуальнай працы пад кантролем выкладчыка
- •5. Складзіце сказы з наступнымі спалучэннямі слоў. Адкажыце, у якой меры змяняецца сэнс выказвання з прыназоўнікавымі і злучнікавымі канструкцыямі. Што збліжае іх, а што адрознівае?
- •6. Прадоўжыце сказы, ужываючы розныя злучнікі. Дапішыце, выкарыстоўваючы дадзеныя сказы як аснову, каб атрымаўся абразок «На экзамене».
- •7. Спішыце словазлучэнні, часціцы пішыце разам, асобна або праз злучок.
- •15. Супастаўце прыназоўнікава-склонавыя формы фразеалагізмаў убеларускай і рускай мовах, растлумачце іх значэнні. З выдзеленымі фразеалагізмамі складзіце сказы.
- •16. Выпішыце са сказа словазлучэнні і зрабіце іх разбор.
- •3. Слоўнік паняццяў
- •Літаратура
- •Модуль «Афіцыйныя паперы» Уводзіны
- •1. Схема вывучэння новага матэрыялу (Вучэбна-інфармацыйны блок; 2 гадзіны)
- •2. Матэрыялы, выарыстаныя ў працээсе навучання
- •2.1. Матэрыялы да практычных заняткаў «Службовая дакументацыя»
- •1. Вызначце, у межах якога стылю прыведзеныя выразы заканамерныя. Складзіце з імі (па сваёй спецяльнасці) сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.
- •2. Знайдзіце ў сказах памылкі, выправіце іх; замяніце выразы-штампы словамі, якія дакладна перадаюць думку.
- •2.2. Матэрыялы да практыкума «Афіцыйныя паперы»
- •Літаратура
- •Кантрольныя тэсты і заданні Прадмова
- •Модуль «Фанетыка. Арфаэпія. Арфаграфія»
- •22. Устаўце прапушчаныя літары і растлумачце іх напісанне.
- •Тэсты і заданні для пісьмовага кантролю:
- •8. Запішыце сказы, выбіраючы са слоў у дужках патрэбныя.
- •9. Да падкрэсленых слоў запішыце сінонімы.
- •10. Прачытайце сказы і вызначце прычыну двухсэнсоўнасці ў іх. Дапрацуйце сказы, каб пазбавіць іх гэтага недахопу, і запішыце іх.
- •11. Вызначце, з якой мовы запазычаны словы.
- •17. Словы-тэрміны беларускай флоры размясціце ў алфавітным парадку і падбярыце да іх рускія адпаведнікі.
- •18. Запішыце адпаведныя прыведзеным беларускамоўныя афіцыйныя і гутарковыя імёны.
- •19. Выпішыце словазлучэнні са словамі-амонімамі.
- •Модуль «Фразеалогія. Афарыстыка»
- •6. Назавіце аўтараў крылатых выслоўяў.
- •11. Затранскрыбіруйце фразеалагізмы.
- •Модуль «Стылістыка і моўная культура» Кантрольныя дыктанты
- •1. Балючая роспач Васіля
- •2. Непакой Рыбака
- •3. Палескія дарогі
- •Круглянскі мост
- •Модулі «Словаўтварэнне», «Марфалогія. Правапіс. Сінтаксіс»
- •31. Падбярыце і запішыце беларускія адпаведнікі.
- •32. Запішыце сказы і падкрэсліце дзейнікі і выказнікі. Пастаўце, дзе трэба, працяжнікі,
- •33. Спішыце сказы, расстаўце знакі прыпынку. Складзіце схемы сказаў.
- •34. Вызначце стылістычную характарыстыку фразеалагізмаў (міжстылёвы, гутарковы, кніжны).
- •35. Знайдзіце ў сказах адхіленні ад норм літаратурнай мовы. Выпраўце сказы.
- •Матэрыялы для кантролю кіруемай самастойнай работы студэнтаў
- •Тэсты і заданні для пісьмовага кантролю
- •1. Прадоўжыце. Паводле функцыі, якую знакі прыпынку выконваюць у сказах, яны падзяляюцца на раздзяляльныя і выдзяляльныя.
- •2. Абазначце графічна ў сказах прыдаткі, якія выражаны агульнымі назоўнікамі.
- •4. Расстаўце знакі прыпынку і абазначце графічна аднародныя члены сказа, адасобленыя члены сказа.
- •5. Запішыце сказы, расстаўце знакі прыпынку і абгрунтуйце іх.
- •6. Складзіце сказы, каб адзін і той самы назоўнік у форме назоўнага склону выступаў у сказе ў функцыі дзейніка, выказніка, зваотка, прыдатка.
- •7. Расстаўце знакі прыпынку пры постай мове. Сказы запішыце.
- •Умоўныя скарачэнні
- •Спіс выкарастанай літаратуры
- •2 11440 Г. Наваполацк, вул. Блахіна, 29
2. Словаўтварэнне. Агульная характарыстыка словаўтварэння і яго роля ва ўзбагачэнні лексікі
Усё новае, што ўзнікае ў жыцці грамадства – у вытворчасці, у навуцы, тэхніцы, культуры, – знаходзіць сваё адлюстраванне і ў мове, у першую чаргу – у лексіцы. Таму слоўнікавы склад мовы паступова змяняецца: адны словы становяцца непатрэбнымі і выходзяць з ужывання, другія ўзнікаюць і ўліваюцца ў мову, а некаторыя словы змяняюць сваё значэнне. Напрыклад, пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі з актыўнага слоўніка выпалі такія словы, як стражнік, ураднік, гарадавы, губернатар, цівун, воласць, павет і інш. За гэты час у нашу мову ўвайшло многа новых слоў: савет, гарком, райвыканком, агітпункт, саўгас, экскаватаршчык, звеннявая, камбайнер і інш. Новых слоў, якія ўзнікаюць, значна больш, чым слоў, што выходзяць з ужывання, таму слоўнікавы склад мовы бесперапынна ўзбагачаецца, становіцца ўсё больш разнастайным.
Узбагачэнне лексікі беларускай мовы, як і іншых моў, адбывалася і адбываецца пераважна за кошт словаўтварэння, г.зн. утварэння новых слоў на базе наяўнага моўнага матэрыялу пры дапамозе тых ці іншых сродкаў і спосабаў: цэлы – цаліна, цалінны, цаліннік, цалінніца; калгас – калгасны, калгаснік, калгасніца. Словаўтварэнне – асноўная крыніца папаўнення і ўзбагачэння слоўніка нашай мовы. Кожнае новаўтворанае слова не мае ўласцівага толькі яму спосабу ўтварэння. Новыя словы звычайна ўтвараюцца з тых словаўтваральных элементаў і па тых словаўтваральных узорах, мадэлях, якія ўжо вядомы ў мове. Напрыклад, словы калгаснік, цаліннік узніклі параўнальна нядаўна, яны ўтвораны пры дапамозе вядомага суфікса -нік ад слоў калгас, цаліна. Словы лётчык, зенітчык утварыліся пры дапамозе суфікса -чык ад каранёў лёт-, зеніт-, як і словы з гэтым суфіксам перапісчык, грузчык і іншыя, што ўжываюцца ў нашай мове даўно. Так утварылася і слова атамшчык. Яго значымыя часткі існавалі і раней (ужывалася слова атам, быў суфікс -шчык); слова ж атамшчык – камбінацыя гэтых частак – паявілася параўнальна нядаўна. Такім чынам, пад словаўтварэннем трэба разумець не ўзнікненне абсалютна новых слоў, а ўтварэнне новых слоў з вядомых мове словаўтваральных элементаў.
Новаўтвораныя словы не аб’ядноўваюцца ў якія-небудзь асобныя групы слоў, а далучаюцца да тых граматычных класаў слоў (часцін мовы), якія ўжо існуюць у мове, і, як правіла, набываюць уласцівыя ім граматычныя катэгорыі. Напрыклад, словы калгаснік, перадавік, цаліннік увайшлі ў клас назоўнікаў і маюць яго граматычныя катэгорыі (род, лік, змяняюцца па склонах); словы калгасны, перадавы, цалінны – адносяцца да класа прыметнікаў і маюць уласцівыя гэтай часціне мовы адзнакі.
Тыпы і спосабы ўтварэння слоў
У сучаснай беларускай мове вылучаюцца наступныя тыпы словаўтварэння: марфалагічнае, марфалагічна-сінтаксічнае, складанне і семантычнае. Гэтыя тыпы адрозніваюцца сваімі словаўтваральнымі сродкамі і рознай ступенню пашырэння. Самае пашыранае – марфалагічнае словаўтварэнне, пры якім новыя словы ўтвараюцца ў выніку спалучэння марфем. Асноўным сродкам марфалагічнага словаўтварэння ў нашай мове з’яўляецца афіксацыя – утварэнне слоў шляхам далучэння да асновы словаўтваральных элементаў (афіксаў). У залежнасці ад таго, пры дапамозе якіх афіксаў утвараюцца новыя словы, у марфалагічным тыпе выдзяляюцца чатыры спосабы: суфіксальны, прыставачны (прэфіксальны), прыставачна-суфіксальны і бязафіксны. Суфіксальнае словаўтварэнне характарызуецца далучэннем да ўтваральнай асновы суфіксаў (а ў некаторых словах – і канчаткаў): лес – лясны, ляснік, ляснічы, лесавы, камсамол – камсамолец, камсамолка, камсамольскі, смелы – смеласць і інш. Прыставачнае (прэфіксальнае) словаўтварэнне характарызуецца далучэннем прыставак (прэфіксаў) да цэлага слова: біць – забіць, прыбіць, кінуць – закінуць, адкінуць, гаварыць – абгаварыць, прыгаварыць, дзед – прадзед, навуковы – антынавуковы, ненавуковы, палітычны – апалітычны, куды – нікуды і інш.
Прыставачна-суфіксальнае ўтварэнне слоў характарызуецца далучэннем да ўтваральнай асновы (радзей – да цэлага слова) адначасова прыстаўкі і суфікса: гара – узгорак, лес – пералесак, узлесак, зіма – зазімак, дарога – прыдарожны, стол – настольны, рака – зарэчны, мяжа – бязмежны, бераг – прыбярэжны, мора – заморскі, прыморскі, новы – паднавіць, легчы – разлегчыся, хата – дахаты, рэдкі – зрэдку.
Гэтыя разнавіднасці афіксацыі займаюць не аднолькавае месца ва ўтварэнні розных часцін мовы. Пры дапамозе суфіксаў найбольш часта ўтвараюцца назоўнікі і прыметнікі: рыба – рыбак, рыбны, бяроза – бярэзнік, бярозавы, радзей – дзеясловы: ноч – начаваць, дым – дыміць, жоўты – жаўцець. Ужываюцца суфіксы для ўтварэння прыслоўяў, прычым суфіксы гэтыя своеасаблівыя: высок-а, даўн-о. Прыстаўкі асабліва шырока ўжываюцца для ўтварэння дзеясловаў: казаць – заказаць, выказаць, пераказаць, пісаць – падпісаць, перапісаць, распісаць, чытаць – перачытаць, недачытаць, рабіць – зарабіць, адрабіць, перарабіць. Прыставачна-суфіксальны спосаб не вельмі пашыраны; ён часцей выкарыстоўваецца пры ўтварэнні прыслоўяў, дзеясловаў, прыметнікаў ад іншых часцін мовы: раз – адразу, дом – дадому, ніз – знізу, ціхі – паціху, новы – па-новаму, зямля – зазямліць, свой – засвоіць, прысвоіць, нішто – знішто-жыць, воблака – завоблачны, возера – прыазёрны, ула-віць – няўлоўны і менш прадуктыўны ва ўтварэнні назоўнікаў: двор – надворак, акно – падаконнік.
Прыставачнае словаўтварэнне дзеясловаў трэба адрозніваць ад дзеяслоўнага формаўтварэння. Так, прыставачныя дзеясловы спісаць, прачытаць, сказаць, убачыць – формы закончанага трывання, утвораныя ад дзеясловаў незакончанага трывання пісаць, чытаць, казаць, бачыць. Праўда, у пераважнай болышасці выпадкаў пры далучэнні да дзеяслова прыстаўкі змяняецца не толькі трыванне дзеяслова, але ў той ці іншай ступені і яго лексічнае значэнне: біць – забіць, прыбіць, адбіць, перабіць, выбіць і інш. Пры дапамозе прыставак звычайна ўтвараюцца новыя словы таго самага граматычнага класа, той самай часціны мовы: ад дзеяслова ўтвараюцца дзеясловы: ехаць – аб’ехаць, недаехаць, крыць – перакрыць, закрыць; ад прыметніка – прыметнікі: навуковы – антынавуковы, палітычны – апалітычны; ад назоўніка – назоўнікі: горад – прыгарад, унук – праўнук, але: крыло – бяскрылы, ноч – начны, верх – уверх і інш.
Пры дапамозе суфіксаў могуць утварацца словы таго самага і іншага граматычнага класа: школа – школьнік, школьны, фельчар – фельчарыца, фельчарскі, малады – маладосць, маладзець, мароз – марозны, марозіць. Тут ад назоўнікаў школа, фельчар, мароз і прыметніка малады ўтвораны розныя часціны мовы: пры дапамозе суфіксаў -ік, -ыц-а, -осць – назоўнікі, суфіксаў -н-, -ск- (з дабаўленнем канчаткаў -ы, -і) – прыметнікі, суфіксаў -е-ць, -і-ць – дзеясловы.
Ужо зазначалася, што найбольш прадуктыўнымі спосабамі марфалагічнага словаўтварэння з’яўляюцца для назоўнікаў і прыметнікаў – суфіксальны, для дзеяслова – прыставачны. Суфіксы і прыстаўкі, пры дапамозе якіх утвараюцца словы, адрозніваюцца прадуктыўнасцю: адны з іх прадуктыўныя, другія – малапрадуктыўныя, трэція – непрадуктыўныя. Да прадуктыўных адносяцца такія суфіксы і прыстаўкі, пры дапамозе якіх утвараліся ў сучаснай мове і ўтвараюцца новыя словы. Напрыклад, прадуктыўныя многія суфіксы, якія выкарыстоўваюцца для ўтварэння назоўнікаў; сярод іх суфіксы -ік: грузавік, штурмавік, паштавік, масавік, палярнік, скараснік; -нік: кіраўнік, намеснік, дружыннік, разраднік; -льнік: знішчальнік, выключальнік, халадзільнік; -чык: апаратчык, газетчык, выкладчык; -шчык: фармаўшчык, прыцэпшчык, экскаватаршчык і інш. Да прадуктыўных належыць таксама большасць дзеяслоўных прыставак – за-, вы-, па-, з-, ад-, пры-, пера- і інш.: завезці, заслаць, забудаваць, загарнуць, зашыць, запіць, занасіць, загубіць, запрацаваць, зарабіць, вынесці, вылецець, выламаць, выграбці, выгадаваць, выкарміць, вырасці, выйграць.
Малапрадуктыўнымі лічацца такія суфіксы і прыстаўкі, пры дапамозе якіх новыя словы ў сучаснай мове ўтвараюцца рэдка. Прыкладам малапрадуктыўных могуць быць суфіксы -ач: скрыпач, чытач, глядач, слухач; -ар(-яр): пісар, пляткар, разбяр; -ун: бягун, калун, прыгажун, дзікун, бальшун; прыстаўкі над-: надбудаваць, надшыць, надсекчы, надпілаваць; неда-: недабачыць, недаспець, недаацаніць, недаважыць.
Да непрадуктыўных належаць такія суфіксы, якія хоць і выдзяляюцца ў слове, але ў сучаснай мове не з’яўляюцца сродкам утварэння новых слоў; напрыклад, -б-а: хадзьба, касьба, дзяльба, дружба; -біт: носьбіт, сей-біт; -ль, -аль: каваль, ганталь. Непрадуктыўная прыстаўка пра- ў неаддзеяслоўных назоўніках: прадзед, праўнук, прагал. Некаторыя суфіксы ў словах ужо зусім не выдзяляюцца. Так, не вылучаецца суфікс -р- у такіх словах, як добры, стары, хітры, суфіксы -м і -н у словах дым, стан. Гэтыя суфіксы цяпер не ўжываюцца для ўтварэння новых слоў. Вось чаму іх часам называюць мёртвымі і адрозніваюць ад непрадуктыўных суфіксаў.
Менш пашырана бязафікснае словаўтварэнне, якое сваімі асаблівасцямі адрозніваецца ад іншых спосабаў марфалагічнага ўтварэння слоў. Пры ўтварэнні слоў гэтым спосабам афіксы (суфіксы і прыстаўкі) не выкарыстоўваюцца. Бязафіксным спосабам звычайна ўтвараюцца назоўнікі ад некаторых дзеясловаў і прыметнікаў: бегаць – бег, стукаць – стук, скрыпаць – скрып, сумны – сум, сіні – сінь і інш. Пры гэтым спосабе ўтварэння часта адбываецца частковае скарачэнне (усячэнне) асновы прыметніка і дзеяслова: шырокі – шыр, глыбокі – глыб, блакітны – блакіт, варыць – вар, шумець – шум, клікаць – кліч. Назіраюцца таксама фанетычныя змены ў аснове: чаргаванне гукаў: глухі – глуш, сухі – суш, плакаць – плач, прыходзіць – прыход; змякчэнне зычнага на канцы новай асновы: зялёны – зелень, гладкі – гладзь, высокі – высь, мутны – муць, жоўты – жоўць; змена націску: вывозіць – вываз, выносіць – вынас, запісаць – запіс, заплываць – заплыў, заязджаць – заезд. Прымаючы пад увагу фанетычныя змены ў аснове, аўтары некаторых дапаможнікаў бязафіксны спосаб называюць фанетыка-марфалагічным.
Ад асобных прыметнікаў назоўнікі могуць утварацца і бязафіксным і суфіксальным спосабамі: ціхі – ціш, цішыня, высокі – высь, вышыня. Бязафіксным спосабам утвораны некаторыя назоўнікі ад дзеясловаў шляхам далучэння канчаткаў -а, -і; караць – кара, задумаць – задума, уцякаць – уцёкі.
Складанне – гэта такі тып словаўтварэння, пры якім у выніку аб’яднання дзвюх і нават болей асноў ці цэлых слоў утвараецца адно (складанае) слова: паравоз, лесасплаў, цёмна-сіні, землетрасенне. У складанні выдзяляюцца чатыры спосабы: асноваскладанне, словаскладанне, або зрашчэнне, складана-суфіксальны спосаб і абрэвіяцыя.
Складанне шырока ўжываецца пры ўтварэнні назоўнікаў і прыметнікаў і амаль не выкарыстоўваецца для ўтварэння дзеясловаў.
Асноваскладанне – гэта такі спосаб, пры якім словы ўтвараюцца з дзвюх і болей асноў. Пры гэтым спосабе асновы аб’ядноўваюцца, як правіла, пры дапамозе службовых марфем – злучальных галосных а (о), е (я) атамаход, хлебароб, ільновалакно, самасуд, далягляд, светла-зялёны, руска-беларуска-ўкраінскі.
Пры словаскладанні (зрашчэнні) два словы зліваюцца ў адно складанае слова без змен, з захаваннем усіх сваіх форм; такія словы тоесныя адпаведным сінанімічным словазлучэнням: мімаволі – міма волі, вечназялёны – вечна зялёны, супрацьпастаўляць – супраць пастаўляць. Слоў, утвораных шляхам словаскладання, у беларускай мове зусім мала.
У некаторых дапаможніках асноваскладанне і словаскладанне называюць сінтаксічным спосабам словаўтварэння.
Асноваскладанне часта спалучаецца з суфіксацыяй: пяцігодка, ардэнаносец, першакурснік, аднапавярховы, землетрасенне. Такі спосаб словаўтварэння называюць складана-суфіксальным.
Пры ўтварэнні складаных слоў могуць злівацца не толькі поўныя асновы, але і скарочаныя (усечаныя) асновы; у гэтым выпадку, як правіла, утвараюцца назоўнікі – складанаскарочаныя словы, або абрэвіятуры (іт. abbreviatura. лац. brevis – кароткі): партком, філфак, БДУ, БССР, КПСС, БелАЗ, ДТСААФ. Такі спосаб утварэння слоў называюць абрэвіяцыяй. Паводле ўтварэння адрозніваюць некалькі відаў абрэвіятур.
Усячэнне асноў пры ўтварэнні складанаскарочаных слоў адвольнае, яно не падпарадкуецца якім-небудзь адзіным абавязковым патрабаванням. Напрыклад, спалучацца могуць пачатак першага слова з пачаткам і канцом другога слова: эсмінец – эскадраны мінаносец, пачатак першага слова з канцавой часткай другога слова: рацыя – радыёстанцыя, мапед – матацыкл-веласіпед і г.д.
Пры марфалагічна-сінтаксічным словаўтварэнні новыя словы ўзнікаюць у выніку пераходу іх з адной часціны мовы ў другую. Сюды належыць, напрыклад, пераход прыметнікаў у назоўнікі – субстантывацыя (лац. substantivum – назоўнік): стары, малы, паляўнічы, дзяжурны; дзеепрыметнікаў у прыметнікі – ад’ектывацыя (лац. adjectivum – прыметнік): ляжачы, сыпучы, пахучы, бліскучы; лічэбнікаў (адзін, другі), прыметнікаў (цэлы, наступны) – у займеннікі – пранаміналізацыя (лац. рrопоmеп – займеннік). Пры пераходзе слова з адной часціны мовы ў другую звычайна змяняецца яго значэнне, граматычныя ўласцівасці і сінтаксічная роля, а марфалагічны склад застаецца нязменны. Так, у сказе Паляўнічы нож... спрытна слізгануў у руках Астапа... (Лыньк.) слова паляўнічы – прыметнік, адносіцца да назоўніка нож, з’яўляецца азначэннем. Але гэты прыметнік можа ўжывацца і без паяснёнага назоўніка. У такім выпадку ён набывае значэнне прадметнасці, з’яўляецца назоўнікам, выконвае ролю дзейніка: У цэнтры знаходзіўся паляўнічы (Бяд.). Субстантаваныя прыметнікі могуць мець пры сабе азначальныя словы: добры паляўнічы, перадавы рабочы і інш. Такіх прыметнікаў, якія могуць пераходзіць у назоўнікі, у беларускай мове досыць многа: хворы, радавы, стары, рабочы, вучоны і інш. Некаторыя прыметнікі канчаткова перайшлі ў клас назоўнікаў і як прыметнікі не ўжываюцца: ляснічы, араты, рулявы, важаты, пірожнае.
Да марфалагічна-сінтаксічнага словаўтварэння адносіцца пераход склонавых форм назоўнікаў у разрад прыслоўяў – адвербіялізацыя (лац. adverbiu – прыслоўе): бягом, вярхом, кругом, крокам, часам, вечарам, вясною, раніцою, дома і інш. Гэтыя прыслоўі – застылая форма творнага склону назоўнікаў бег, верх, круг, крок, час, вечар, вясна, раніца, а слова дома – роднага склону назоўніка дом. Пераход слоў з адной часціны мовы ў другую адбываецца і ў наш час, напрыклад: Мірны, Камсамольскі, важаты, звеннявая, зборная і інш.
Утварэнне слоў можа адбывацца ў выніку таго, што якое-небудзь слова з цягам часу набывае новае значэнне; вядомае раней і новае значэнні аднаго слова так адасабляюцца, адмяжоўваюцца адно ад другога, што нарэшце становяцца ўласцівымі асобным, самастойным словам. Такое словаўтварэнне называюць семантычным. Пры гэтым спосабе абсалютна новых слоў паводле гукавога складу не ўтвараецца, а адбываецца толькі расчляненне аднаго слова на амонімы, якія ўжываюцыа як самастойныя словы: кулачок (маленькі кулак) і кулачок (дэталь машыны), завод (прамысловае прадпрыемства) і завод (механізма) і інш. Тут мы маем словы-амонімы з рознымі значэннямі. Цяпер у значэннях гэтых слоў семантычная сувязь не адчуваецца, хоць у мінулым яна і была. Семантычнае словаўтварэнне ў сучаснай беларускай мове малапрадуктыўнае.
Як бачым, словаўтварэнне цесна звязана і з лексікай і з граматыкай: шляхам утварэння новых слоў узбагачаецца лексіка мовы; усе новаўтвораныя словы афармляюцца ў адпаведнасці з законамі, правіламі граматыкі.
