Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Зенько Вялюга.rtf
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
4.79 Mб
Скачать

11. Размяркуйце ўстойлівыя звароты па стылях (навуковы, афі­цыйна-дзелавы, публіцыстычны, гутарковы і стыль мастацкай літа­ратуры). З двума фразеалагізмамі (на выбар) кожнага стылю складзі­це сказы.

Рубікон перайсці, прыняць да ведама, прэзумпцыя невінаватасці, спа­жывецкая карзіна, нерухомая маёмасць, ліць кракадзілавы слёзы, мець ра­цыю, адыходны промысел, прыпісныя сяляне, святая святых, браць слова, беглы агонь, месца пад сонцам, падвесці рысу, дэмілітарызаваная зона, пу­цёўка ў жыццё, гордзіеў вузел, блукаючыя токі, блукаючая зорка, за круг­лым сталом, залатая сярэдзіна, несувымерныя велічыні, высокай пробы, узвышаць голас, узяць сябе ў рукі, неабарачальны працэс, кануць у Лету, пець дыфірамбы, выпіць горкую чашу, пярэдні край, пір у час чумы, як сабаку пятая нага, перці на ражон, як зайцу стоп сігнал, ісціна ў апошняй інстанцыі, са скуры вылузвацца, залаты фонд, запас трываласці, трацейскі суд, выйсці ў тыраж, чорная дзірка, зорка першай велічыні, на хвасце станавіцца, персона грата, сабакам сена касіць, персона нон грата, мяккая пасадка, ланцуговая рэакцыя, кату пад хвост, свінтус грандыёзус, да­найскія дарункі, нябесная канцылярыя, і жук і жаба, даць рады, прыняць меры, ужыць захады.

12. Напішыце службовую характарыстыку-рэкамендацыю на ка­легу (па вучобе, працы, камерцыі).

2.2. Матэрыялы да стылістычнага практыкума «Стылістыка і культура маўлення»

Пытанні для абмеркавання і падрыхтоўкі да заліку:

1. У якіх слоўніках і якім чынам перадаецца стылістычная афарбоўка лек­січных сродкаў беларускай мовы?

2. Чаму нейтральныя сродкі агульнай стылістычнай сістэмы менш важ­ныя, чым стылістычна афарбаваныя?

3. Чаму словы афіцыйна-справавога стылю называюцца «канцылярызма­мі»?

4. У якіх стылях мовы пераважна ўжываюцца словы высокай стылістыч­най афарбоўкі? зніжанай афарбоўкі?

5. Адзін стыль ці розныя функцыянальныя стылі абслугоўваюць навуко­вая тэрміналогія і грамадска-палітычная тэрміналогія?

6. Аб якім жанравым абмежаванні сведчыць памятка «паэтычнае»?

7. Ці ўплывае эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка слова на яго прына­лежнасць да пэўнага функцыянальнага стылю?

8. Ці можа ў фарміраванні эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкі ўдзель­нічаць слова? словаўтваральныя сродкі мовы?

9. Якія вы ведаеце станоўчыя і адмоўныя адценні эмацыянальна-экспрэ­сіўнай афарбоўкі слова?

10. Як з пункту погляду стылістычнай нормы растлумачыць той факт, што памет станоўчай экспрэсіі ў слоўніках менш, чым памет адмоўнай экс­прэсіі?

11. Ці абсалютным з’яўляецца статус нейтральных слоў? Дакажыце на прыкладах.

12. Што такое стылістычная норма як разнавіднасць літаратурнай нормы?

13. На прыкладах пакажыце адрозненне стылістычнай памылкі ад стыліс­тычнага недагляду.

14. Чаму граматычныя парушэнні заўсёды кваліфікуюцца як памылкі, а ся­род стылістычных парушэнняў вылучаюць і памылкі і недагляды?

15. Ці ўсе сказы з дапушчанымі памылкамі можна адрэдагаваць? Які ха­рактар памылак не пакідае магчымасці рэдагавання?

16. Якая роля СМІ і мастацкай літаратуры ў замацаванні і развіцці стыліс­тычных норм?