Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гiсторыя Бел. Пытаннi i адказы.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
270.85 Кб
Скачать

4. Политическое и социально-экономическое развитие белорусских земель в составе Великого княжества Литовского. Русского и Жемойтского.

ВКЛ утварылася ў сярэдзіне XIII ст. шляхам аб’ядання балцкіх і славянскіх земляў у выніку 2-х прычын: а) знешняя пагроза (агрэсія з боку крыжакоў і татара-манголаў); б) пераход балцкіх (лета-літоўскіх) плямёнаў ад родавага ладу да феадалізму і неабходнасць для іх стварэння асабістай дзяржавы. Тэрытарыяльным ядром ВКЛ сталі землі сучаснай паўднёвай Літвы (летапіснай Літвы) і Панямоння (Чорнай Русі). Першай сталіцай з’яўляўся Навагрудак, а з 1323 – Вільня. З 1316 па 1572 г. на чале дзяржавы стаяла дынастыя Гедымінавічаў.

Гісторыя ВКЛ як самастойнай дзяржавы падзяляецца на 3 перыяды:

1. Сяр. 1230-ых гг. – 1295 г. – Гэта перыяд зараджэння і станаўлення тэрытарыяльнага ядра ВКЛ, час уваходжання першых беларускіх земляў (сучасная Гродзеншчына) у яго склад. Вялікія князі: Міндоўг (1235-1263), Трайнята, Войшалк, Шварн, Трайдэн. У гэты перыяд галоўнымі ворагамі княства з’яўляліся крыжакі (1202 г. – стварэнне ордэна Мечаносцаў, 1237 – Лівонскага ордэна) і Галіцка-Валынскае княства. Ішла пастаянная міжусобная барацьба за вярхоўную уладу. Міндоўг у палітычнай барацьбе выкарыстоўваў рэлігію (1246 – прыняцце праваслаў’я, 1251 – каталіцтва, у канцы жыцця вяртаецца да язычніцтва). 1253 – Міндоўг каранаваўся як кароль Літвы. Пасля забойства Міндоўга – палітычная анархія, частая гвалтоўная змена ўладароў.

2. 1295-1430 гг. - Перыяд узмацнення ВКЛ, найбольшага пашырэння яго межаў і палітычнага ўплыву. Усе беларускія землі уваходзяць у склад княства (шляхам перамоў, шлюбных адносін ці непасрэднага заваявання). Таксама далучаюцца ўкраінскія і некаторыя рускія землі. Асноўную частку Беларусі далучылі князі Віцень (1295-1316) і Гедымін (1316-1341), у асноўным мірным шляхам, астатнія землі ўвайшлі пры Альгердзе (1345-1377) шляхам заваёў. У гэты час большасць жыхароў ВКЛ – славяне, што пражывалі на тэрыторыі беларускіх земляў. Дзяржаўная мова – русінская (з элементамі старабеларускай). Галоўнымі ворагамі з’яўляюцца крыжакі (Лівонскі і Тэўтонскі ордэны), татара-манголы (Залатая Арда, Крымскае Ханства) і Маскоўскае княства.

З часоў Ягайлы (1377-1392) змяняецца знешняя палітыка ВКЛ, яно збліжаецца з Польскім каралеўствам. 1385 г. – паміж ВКЛ і Польшчай заключаецца Крэўская ўнія, пачынаецца актыўнае распаўсюджванне ў літоўскіх і ўсходнеславянскіх землях каталіцтва, Ягайла становіцца адначасова князем ВКЛ і польскім каралём. Уплыў каталіцкай рэлігіі узмацняецца пасля заключэння ў 1413 г. Гарадзельскай уніі. Пачынаюцца працэсы апалячвання і акаталічвання беларускага этнасу. Барацьбу за захаванне самастойнасці княства працягвае Вітаўт (1392-1430). У 1410 г. пад Грунвальдам польска-літоўскае войска разбіла Тэўтонскі ордэн і на 500 гадоў спыніла нямецкую агрэсію ў славянскія землі. У процівагу каталіцтву Вітаўт спрабаваў стварыць незалежную праваслаўную Літоўскую мітраполію. Ён умацаваў сваю асабістую ўладу шляхам ліквідацыі удзельных княстваў і стварэння намесніцтваў. ВКЛ пры Вітаўце уключала землі Літвы, Беларусі, Украіны, заходняй і паўночнай Расіі (ад Балтыйскага да Чорнага мора і ад Польшчы да вярхоў’яў Акі).

3. 1430-1569 гг. - Перыяд паступовага аслаблення княства, страты часткі тэрыторый і палітычнай самастойнасці. Пры Казіміры IV (1440-1492) замацоўваецца прыгонны лад, мясцовыя феадалы атрымліваюць імунітэт (Прывілей 1447 г., Судзебнік 1468 г.), адбываецца паўстанне праваслаўнай шляхты (змова 1481 г.). Пры Аляксандры (1492-1506) пачынаюцца войны з Маскоўскім княствам, яны працягваюцца пры Жігімонце I (1506-1548) і Жыгімонце II Аўгусце (1548-1572) і прыводзяць да страты рускіх, часткі беларускіх і украінскіх земляў. У час Лівонскай вайны (1558-1583) заключаецца Люблінская ўнія (1569) і ВКЛ страчвае палітычную самастойнасць, стаўшы часткай Рэчы Паспалітай.