Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гiсторыя Бел. Пытаннi i адказы.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
270.85 Кб
Скачать

27. Культура Беларуси в послевоенный период (1944 – 1985 гг.).

Развіццё культуры Беларусі ў першыя пасляваенныя гады адбывалася ў складаных умовах, бо яе матэрыяльна-тэхнічная база была амаль цалкам разбурана. Але аднаўленне адбывалася вельмі хутка, асабліва школьнай адукацыі. Культурнае жыццё рэспублікі ў той час вызначалася камуністычнай ідэалогіяй і адбывалася ва ўмовах жорсткага таталітарнага рэжыму і культу асобы Сталіна, які суправаджаўся масавымі палітычнымі рэпрэсіямі. Прынцып партыйнасці патрабаваў дакладнага выканання прадпісанняў партыі. У такіх умовах шэраг беларускіх дзеячаў навукі і культуры падвергліся ганенням з боку ўлады (прэзідэнт АН БССР біёлаг А. Жэбрак, паэт Ул. Дубоўка, гісторык М.Улашчык). У літаратуры і мастацтве існаваў метад сацыялістычнага рэалізму, які патрабаваў толькі станоўчага адлюстравання будаўніцтва сацыялізму ў краіне. Таму многія творы тагачаснага мастацтва, якія не адпавядалі метаду сацрэалізму падвяргаліся партыйнай крытыцы ці забараняліся, напрыклад, п’еса Кандрата Крапівы “Мілы чалавек”, раман Кузьмы Чорнага “Млечны шлях”, опера Я. Цікоцкага “Алеся”. Галоўная тэма літаратуры і мастацтва – паказ гераізму савецкіх людзей у мінулай вайне, іх адданасці камуністычнай партыі. У першае пасляваеннае дзесяцігоддзе адбываеццаі адбудова разбураных вайной гарадоў Беларусі, з’яўляецца шэраг манументаў і помнікаў героям ВАВ.

Пасля смерці І. Сталіна ў 1953г. адбываецца пераход да дэмакратызацыі жыцця. Перыяд 1954-1964гг – “Хрушчоўская адліга”, калі актыўна абмяркоўваецца роля інтэлігенцыі ў жыцці грамадства, пераадоленне культу асобы, крытыкуецца метад сацрэалізму. Актыўна развіваецца сістэма адукацыі БССР: у 1959г. была ўведзена абавязковая 8-гадовая адукацыя, навучанне хлопчыкаў і дзяўчынак стала сумесным, у пачатку 60-х з’яўляюцца ПТВ, развіваюцца ВНУ. Адмоўная з’ява д. п. 50-х гадоў - пашырэнне абыякавах адносін да беларускай мовы, абумоўленае кампаніяй па ператварэнню беларускамоўных школ у рускамоўныя. Развіццё навукі было абумоўлена разгортваннем НТР. Вядучам навуковым цэнтрам з’яўлялася АН БССР, беларускімі навукоўцамі былі здзейснены сусветна вядомыя адкрыцці, напрыклад, распрацоўка тэхналогіі меліярацыі забалочаных зямель акадэміка М. Мацэпуры. У культуры істотна павышаецца роля літаратуры. З’яўляюцца праўдзівыя творы аб вайне, напрыклад апавяданні В.Быкава “Альпійская балада”, “Жураўліны крык”. Вядучым жанрам становіцца раман, напрыклад трылогія І. Мележа “Людзі на балоце”, гістарычны раман У.Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”.

Перыяд 1965-1982гг – час “застою” ў савецкім грамадстве, калі ўзмацняецца ідэалагізацыя культуры, роля якой - выхаванне чалавека з камуністычным светапоглядам. У 1977г. адбываецца пераход да 10-гадовай сярэдняй адукацыі, павялічваецца колькасць спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй. У мастацтве шырокую вядомасць набыў цыкл карцін М. Савіцкага “Лічбы на сэрцы”, на кінастудыі “Беларусьфільм” з’яляецца шэраг ваенных, дзіцячых і гістарычных стужак (рэжысёры У.Нячай, В. Тураў).