Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гiсторыя Бел. Пытаннi i адказы.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
270.85 Кб
Скачать

3. Зарождение государственности у восточных славян. Начало Руси. Полоцкое и Турово-Пинское княжества как первые государственные образования на территории Беларуси.

Дзяржава Кіеўская Русь утварылася ў сярэдзіне ІХ ст. у басейнах рэк, якія з’яўляюцца водным шляхам з Балтыйскага мора ў Чорнае: Нява, Волхаў, Заходняя Дзвіна, Днепр, Нёман, Сож, Прыпяць, Буг і інш. Пераважная большасць насельніцтва Кіеўскай Русі – гэта шматлікія ўсходне-славянскія плямёны: паляне, драўляне, вяцічы, улічы, севяране, наўгародскія славене, крывічы, радзімічы і дрыгавічы. Апошнія тры славянскія плямёны засялялі тэрыторыю сучаснай Беларусі. У ІХ ст. ва ўсходнеславянскіх плямёнах распадаўся родаплемянны лад і фарміраваліся феадальныя адносіны. Кожнае ўзгаданае племя ў гэты час ужо ўяўляла сабой раннефеадальную дзяржаву – княства, ў якім былі гарады, развіваліся рамёствы і гандаль, меліся князі і дружыны. У канцы Х - пачатку ХІ ст. кіеўскаму князю Уладзіміру Святаславічу ўдалося аб’яднаць пад сваёй уладай усе землі Кіеўскай Русі, таму з часоў яго праўлення яе можна лічыць адзінай дзяржавай.

Большую частку сучаснай тэрыторыі Баларусі займалі дзве раннефеадальныя дзяржавы – Полацкае і Тураўскае княствы. Полацкае княства ўзгадваецца ўпершыню ў 862 г. У 907 княства ўжо падпарадкоўвалася кіеўскаму князю і выступала саюзнікам Кіева ў войнах з Візантыяй. Пры князях Брачыславе Ізяславічы (1003 – 1044 г.г.) і Усяславе Брачыславічы (1044 – 1101 гг.) Полацкае княства дабілася незалежнасці ад Кіева. Тураўскае княства ўпершыню ўзгадваецца ў 980 г. У гэты час там правіў напаўлегендарны князь Тур. Прыкладна ў гэты ж час кіеўскі князь Уладзімір захапіў Тураўшчыну і далучыў яе да Кіеўскай Русі. З 980 г. па 1158 у Тураве княжылі старэйшыя сыны кіеўскіх князёў, якія потым станавіліся князямі ў Кіеве. У 1158 г. тураўскі князь Юры Яраславіч адваяваў незалежнасць для Тураўскай зямлі. У ХІІ ст. Полацкае і Тураўскае княствы, як і іншыя княствы Кіеўскай Русі ўступілі ў эпоху феадальнай раздробленасці, а ў пачатку 14 ст. яны былі ўключаны ў склад ВКЛ.

Сацыяльнае і эканамічнае развіццё Полацкага і Тураўскага княстваў было тыповым для ўсіх княстваў Кіеўскай Русі. Князь не быў абсалютным гаспадаром княства і тым больш старажытнага горада. Яго ўладу моцна абмяжоўвала веча – сход усіх паўнапраўных мужчын горада. Веча магло нават выгнаць князя і запрасіць на княжанне іншага. Князь у старажытнарускім княстве ўзначальваў войска, вяршыў суд, збіраў даніну з падначаленых яму тэрыторый. Улада князя абапіралася на дружыну. Старэйшыя дружыннікі называліся баярамі, малодшыя – дзяцьмі баярскімі або отракамі. Старэйшая дружына і частка малодшай за службу ад князя атрымлівала зямельныя ўладанні розных памераў, на якіх жылі і працавалі залежныя ад феадалаў сяляне, якія называліся закупамі і радовічамі. Былі ў князя, дружыннікаў, багатых гараджан і рабы, якія называліся халопамі або чэлядзінамі. Асноўная ж маса насельніцтва Кіеўскай Русі – гэта людзі або людзіны – асабіста вольныя сяляне абшчыннікі, якія плацілі даніну князю.