Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гiсторыя Бел. Пытаннi i адказы.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
270.85 Кб
Скачать

28. Политика перестройки. Распад ссср. Провозглашение суверенитета бсср. Образование снг.

У другой палове 1980-х кіраўніцтва СССР, абвясціла палітыку перабудовы. Палітыка перабудовы ўключала ў сябе правядзенне радыкальнай эканамічнай рэформы, рэформы палітычнай сістэмы, сацыяльнай і культурнай сфер жыцця грамадства.

Правядзенне палітычнай рэформы пачалося з аднаўлення выбарчай сістэмы. У сакавіку 1989 г. у Беларусі, як ва ўсёй краіне, адбыліся выбары народных дэпутатаў СССР, якія ўпершыню праходзілі як свабодныя, альтэрнатыўныя.

Адным з рэальных дасягненняў палітыкі перабудовы другой паловы 80-х гг. стала галоснасцъ — магчымасць адкрыта сказаць праўду аб сваёй гісторыі і сучаснасці.

Важнае значэнне мела работа па рэабілітацыі – ахвяр сталінскіх рэпрэсій.

З развіццём дэмакратыі складваліся ўмовы для шматпартыйнасці. На рубяжы 1980-90-х гг. заявілі аб сваім існаванні шэраг палітычных партый – Аб’яднаная дэмакратычная партыя Беларусі, Беларуская сялянская партыя, БНФ і інш.

Разам з тым у канцы 1980-х гг. адбыліся адчувальныя збоі ў сацыяльна-эканамічным развіцці СССР. Іх прычыны – непрадуманая “канцэпцыя паскарэння”, Чарнобыльская катастрофа, рэзкае зніжэнне сусветных цэн на нафту і газ; стратная супрацьалкагольная кампанія; аслабленне аўтарытэта КПСС. У вынікугэтых з’яў эканамічная прастора СССР разбурылась.

27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. Дэкларацыя абвяшчала суверэннасць БССР, дзяржаўнасць беларускай мовы, ператварэнне тэрыторыі рэспублікі ў без’ядзерную зону, а Беларусі – у нейтральную дзяржаву, права беларускага народа на адпаведную долю агульнай маёмасці былога СССР, непадзельнасць і недатыкальнасць тэрыторыі рэспублікі, права на стварэнне свайго нацыянальнага банка і грашовай сістэмы, права на ўласныя ўзброеныя сілы, унутраныя войскі, органы дзяржаўнай і грамадскай бяспекі, права самастойна заключаць добраахвотныя саюзы з іншымі дзяржавамі і выходзіць з іх. Такім чынам, Дэкларацыяй ад 27 ліпеня 1990 г. быў пакладзены пачатак шляху да дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі.

Пасля падаўлення путчу ў Маскве, што адбыўся 19 жніўня 1991 г., на нечарговай сесіі Вярхоўнага Савета БССР Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР быў нададзены статус Канстытуцыйнага закона. 26 жніўня 1991 г. быў прыняты Закон «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР». Згодна з ім усе прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы саюзнага падпарадкавання, што размяшчаліся на тэрыторыі рэспублікі, пераводзіліся ва ўласнасць Беларускай ССР. У верасні 1991г. адбылася змена назвы рэспублік (замест БССР – Рэспубліка Беларусь), была прынята новая дзяржаўная сімволіка (бела-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня”).

8 снежня 1991 г. у Віскулях кіраўнікі Беларусі (Шушкевіч), Расійскай Федэрацыі (Ельцын) і Украіны (Краўчук) падпісалі пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў. У пагадненні абвяшчалася, што СССР як суб’ект міжнароднага права і палітычная рэальнасць спыняе сваё існаванне. У склад СНД увайшлі 12 краін - рэспублік былога СССР. Цэнтрам СНД быў вызначаны Мінск. Сёння СНД як аб'яднанне незалежных дзяржаў знаходзіцца ў пошуку найбольш прымальных для ўсіх удзельнікаў прынцыпаў новага аб'яднання. Распрацаваны і прыняты шэраг дакументаў, у тым ліку Статут СНД.