Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гiсторыя Бел. Пытаннi i адказы.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
270.85 Кб
Скачать

21. Свертывание нэПа. Коллективизация и индустриализация в бсср.

Палітычны рэжым, які ўсталяваўся ў СССР, а таксама ў БССР, у канцы 20-х гг., характарызуецца як таталітарны. Гэта была форма дзяржаўнай улады, пры якой ажыццяўляўся поўны кантроль дзяржавы над усімі сферамі жыцця грамадства. Тагачаснаму палітычнаму рэжыму ўласціва навязванне такой дзяржаўнай ідэалогіі, пры якой адмаўлялася каштоўнасць асабістага чалавечага жыцця, абвяшчаўся класавы падыход у будаўніцтве грамадскага ладу.

3 сярэдзіны 30-х гг. умацоўваўся рэжым асабістай улады Сталіна і культ яго асобы. Масавыя рэпрэсіі суіснавалі разам з верай людзей у правільнасць выбранага палітычнага курсу і беспамылковасць палітыкі I. Сталіна.

Асноўныя падзеі грамадска-палітычнага жыцця БССР у канцы 20-х—30-я гг. былі звязаны са спыненнем новай эканамічнай палітыкі і беларусізацыі, разгортваннем палітычных рэпрэсій. У гэтых умовах Саветы, грамадскія арганізацыі, нізавыя органы самой партыі страчвалі сваю ролю. У той жа час павялічылася роля Народнага камісарыята ўнутраных спраў, які стаў выкарыстоўвацца для распраў з тымі, чыя пазіцыя процістаяла ці не супадала са сталінскай.

3 1929 г. пачалося раскулачванне і высылка ў аддаленыя раёны заможных сялян, якія выступалі супраць прымусовага стварэння калгасаў. У сувязі з пераглядам палітыкі беларусізацыі былі абвінавачаны ў «нацыянал-дэмакратызме» прадстаўнікі культуры Беларусі.

У 1930 г. была сфабрыкавана справа аб контррэвалюцыйнай арганізацыі «Саюз вызвалення Беларусі», па якой было арыштавана 108 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. Пікам рэпрэсій стаў 1937 г. У гэты час была пушчана ў ход версія аб тым, што ў Беларусі дзейнічае разгалінаванае антысавецкае падполле, нацыянал-фашысцкая арганізацыя на чале з кіраўнікамі рэспублікі М. Гікалам, А. Чарвяковым, М. Галадзедам.

Усяго з 1917 да пачатку 50-х годов ахвярамі палітычных рэпрэсій сталі каля 600 тыс. грамадзян Беларусі: больш 240 тыс. былі асуджаны судовымі органамі альбо асуджаны рашэннямі несудовых органаў («троек», асобых нарадаў НКУС), каля 250 тыс. сялян былі «раскулачаны» у адміністратыўным парадку, звыш 100 тысяч нашых суайчыннікаў высланы з тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1939-1941 гг. і ў гады пасля вайны, да вышэйшай меры пакарання было прысуджана больш 35 тыс. чалавек.

У 1928 г. цэнтральныя савецкія ўлады распачалі пераход да планавай эканомікі. З гэтай мэтай 1 кастрычніка 1928 г. пачаў дзейнічаць першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі (пяцігодка). Быў абвешчаны курс на паскораную індустрыялізацыю і калектывізацыю. Ад рынкавай эканомікі ўрад перайшоў да цэнтралізаванага размеркавання і дырэктыўных загадаў. Дзяржава манапалізавала прадпрыемствы. Быў створаны вялізны бюракратычны апарат. Толькі за дзве першыя пяцігодкі ў БССР было пабудавана 1700 новых прадпрыемстваў, галоўным чынам у сферы харчовай і лёгкай прамысловасці. Каб знайсці сродкі на індустрыялізацыю, улады рэспублікі замарожвалі зарплату рабочых, скарачалі выдаткі на сацыяльную сферу. Правядзенне індустрыялізацыі ў БССР было звязана з развіццём лёгкай (перапрацоўчай) прамысловасці. 3 улікам гэтай асаблівасці асноўная частка грашовых сродкаў укладвалася ў развіццё харчовай, гарбарнай, тэкстыльнай і швейнай прамысловасці, а таксама галін, якія перапрацоўвалі драўніну (лясная, дрэва-апрацоўчая, папяровая) і мінеральную сыравіну (паліўная, хімічная).

Летам 1929 г. былі абвешчаны суцэльная калектывізацыя і ліквідацыя прыватных сялянскіх гаспадарак. Забараняліся арэнда зямлі і найманне рабочых. Сялянства гвалтоўна вымушалі ўступаць у калгасы. У выніку знізіліся паказчыкі развіцця сельскай гаспадаркі, у 1933 г. у некаторых раёнах БССР пачаўся голад.

Вынікам правядзення індустрыялізацыі і суцэльнай калектывізацыі стала стварэнне сучаснай на той момант матэрыяльна-тэхнічнай базы ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы, што забяспечыла будаўніцтва сацыялістычнага ладу ў БССР.