Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гiсторыя Бел. Пытаннi i адказы.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
270.85 Кб
Скачать

Файл утрымлівае канчатковы варыянт спісу пытанняў на які вы мусіце адказвуць у час атэстацыі.

Уваага! многія пытанні адрозніваюцца ад тых, што у вас ёсць у старым спісе. Акрамя таго тут ёсць і такія пытанні, якіх у старым спісе няма.

1. Предмет, значение и цели дисциплины "История Беларуси" (в контексте мировой цивилизации). Периодизация истории Беларуси. Источники по истории Беларуси.

Чалавек iмкнуўся захаваць звесткi аб падзеях, якiя здавалiся яму лёсавызначальнымi. Абапiраючыся на свае мiфы i легенды, старажытныя грэкi ужо ў 6 ст. да н.э. пачалi складаць эпiчныя паэмы аб паходжаннi асобных храмаў i гарадоў i абазначаць iх словам “гiсторыя”, што ў перакладзе на родную мову азначае – звесткі аб мiнулым, аб перажытым.

Ва ўмовах сучаснай цывiлiзацыi тэрмiн “гiсторыя” выкарыстоўваецца ў некалькiх выпадках: па-першае, калi iдзе размова аб гiсторыi ўсяго свету цi гiсторыі кантынентаў і па-другое, – пра навуку, якая даследуе мінулае асобных краін ці народаў, у тым ліку мінулае нашай Бацькаўшчыны. Таму прадметам гістарычнай навукі з’яўляецца гістарычны працэс, які тычыцца развіцця гаспадаркі, знешняга і ўнутранага жыцця краіны, міжнародных адносін, дзейнасці гістарычных асоб.

Гісторыя адносіцца да грамадазнаўчых, гуманітарных навук, паколькі выконвае важныя сацыяльныя функцыі: пазнавальную і інтэлектуальна-развіццёвую, якія ўласцівы любой навуцы.

Гісторыя – навука шматгаліновая і складаецца з шэрагу самастойных галін гістарычных ведаў: гісторыі эканамічнай, палітычнай, сацыяльнай, цывільнай, ваеннай, дзяржавы і права, рэлігіі, этнаграфіі, археалогіі і інш. Адным словам, гісторыя – гэта фундамент , на якім будуецца жыццё народу і хто не ведае гісторыі, той не мае будучыні.

Мэты і задачы вывучэння курса “Гісторыя Беларусі” ў ВНУ:

1.Паглыбіць тэарэтычныя веды студэнтаў, каб бачыць наша грамадства ў дынаміцы развіцця і свабодна арыентавацца ў сучаснай палітыцы.

2.Узбудзіць у іх цікавасць да гістарычных каранёў свайго роду, продкаў, выклікаць нацыянальны гонар за ўклад беларусаў ў скарбонку сусветнай гісторыі.

3.Пашырыць гуманітарную падрыхтоўку будучых спецыялістаў, зацвердзіць у іх мараль гуманізму і станоўчых адносін да агульначалавечых каштоўнасцяў.

4.Узброіць студэнтаў глыбокімі ведамі гераічнай гісторыі беларускага народа і на іх аснове сфарміраваць высокародныя патрыятычныя пачуцці, нацыянальную самасвядомасць, гонар за сваю Радзіму.

З часу узнікнення і развіцця гісторыі як навукі грамадазнаўцамі, гісторыкамі распрацавана вялікая колькасць падыходаў да яе перыядызацыі.

1.Дагістарычны перыяд - ад з’яўлення першага чалавека на беларускай зямлі да 5-6 ст. н.э., калі тут з’явіліся крывічы, дрыгавічы, радзімічы.

2.Узнікненне першых дзяржаўных утварэнняў на Беларусі (7 ст. да 9 ст.).

3.Знаходжанне беларускіх зямель у складзе Кіеўскай Русі (кан. 10-пач. 13 ст.).

4.Узнікненне і развіццё Вялікага княства Літоўскага, Рускага(1306 г.), Жамойцкага(1410 г.) – (1239-1569 гг.).

5.Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай(1569-1795 гг.).

6.Беларусь у складзе Расійскай імперыі(1795-1917 гг.).

7.Савецкі перыяд у гісторыі Беларусі(1917-1990 гг.).

8.Нацыянальнае адраджэнне Беларусi (1990- да нашых дзён).

Усе крыніцы па гісторыі Беларусі падзяляюцца на дзве групы:

1.Да ўзнікнення пісьменнасці: а) матэрыялы археалагічных раскопак; б) лінгвістычныя матэрыялы, беларуская і стараславянскія мовы і тапаніміка (назвы вёсак, мястэчак, гарадоў, рэк, азёр і г.д.); в) вусная народная творчасць – казкі, быліны, прымаўкі, легенды, песні.

2.Пасля ўзнікнення пісьменнасці: заканадаўчыя акты, матерыялы справаводства, эканоміка-геаграфічныя і статыстычныя матэрыялы, летапісы і хронікі, мемуарная, навуковая і публіцыстычная літаратура, матэрыялы перыядычнага друку, кіна-фота- i фонадакументы.

З пісьмовых, лінгвістычных, археалагічных, антрапалагічных і этнаграфічных крыніц вядома, што Беларусь прайшла доўгі і складаны шлях свайго развіцця.

2. Первобытное общество на территории Беларуси. Основные занятия и общественный строй первобытных людей. Великое переселение народов. Расселение индоевропейцев. Балты и славяне на территории современной Беларуси.

Чалавек вылучыўся з жывёльнага свету каля 2,5 мiльёнаў гадоў таму назад. На тэрыторыю Еўропы ўпершыню пранiк каля 600 тыс. гадоў таму назад. Мяркуецца, што на беларускай зямлi людзi з’явiлiся значна пазней, таму што яе тэрыторыя была пакрыта ледавіком. Першым вядомым было бярэзiнскае аледзяненне. Яно цягнулася ад 500 да 350 тыс. гадоў таму назад. Пасля адыходу ледавіка тэрыторыя беларускiх зямель у перыяд 350-300 гадоў таму назад пакрылася лясамi, у якiх вадзiлiся розныя вiды жывёлы. З’явiлiся ўмовы для пражывання чалавека.

Другiм аледзяненнем было дняпроўскае. Яно працягвалася ад 300 да 100 тыс. год да н.э. Пасля адыходу ледавіка зноў з’явiлiся ўмовы для пражывання чалавека у перыяд ад 100 да 40 тыс. год да н.э. Аб гэтым сведчаць знаходкi асобных мусцьерскiх прылад працы, знойдзеныя каля вёсак Свяцiлавiчы Веткаўскага, Абiдавiчы Быхаўскага, Клеевiчы Кастюковiчскага і Падлужжа Чэчэрскага раёнаў Гомельскай вобласцi. Лічыцца што гэтыя прылады працы належаць неандэртальцам.

Але зноў наступiла аледзяненне – валдайскае, якое цягнулася ад 40 да 26 тыс. год да н.э. Пасля зноў наступiла пацяпленне, расквiтнеў раслiнны i жывёльны свет, з’явiўся першабытны чалавек – краман’ёнец. Ён ужо навучыўся вырабляць прылады працы з адшчэпаў крэмня, будаваць жыллё, паляваць загоным спосабам. Ад гэтага перыяду археолагi знайшлi дзве стаянкi першабытнага чалавека - каля вёсак Бердыж i Юравiчы ў Гомельскай вобласцi. Знаходкi у гэтых стаянках даюць магчымасць уявiць, як жылi, чым займалiся нашы продкi у тыя часы.

Пазней ледавiк зноў напомнiў аб сябе. Поўнасцю ледавіковы перыяд на Беларусi скончыўся каля 10 тыс. год да н.э. Пачалося iнтэнсiўнае, апошняе засяленне беларускiх зямель першабытным чалавекам. Ад гэтага перыяду знойдзена звыш 120 стаянак.

Усю эпоху ад з’яўлення першабытнага чалавека да трэцяга тысячагоддзя да н.э. гiсторыкi называюць каменным векам. Яго дзеляць на тры перыяды:

1.Палеалiт (2,5 млн. г.- IX тыс. да н.э.), у час якога чалавек пачаў вырабляць прымiтыўнымi спосабамi прылады працы з крэменю, займаўся збiральнiцтвам, паляваннем, рыбалоўствам.

2.Мезалiт (IX-V тыс. г. да н.э.), калi ўдасканальвалiся прылады працы былі вынайдзены і шырока выкарыстоўвалiся лук i стрэлы, каменныя сякеры, цеслы, кiркi, коп’і i г.д.

3.Неалiт (V-III тыс. г. да. н.э.), калi распаўсюдзiліся прымiтыўнае земляробства i жывёлагадоўля, з’явiўся глiняны посуд, а ў якасцi прылад працы – сякера, матыга, серп, якiя апрацоўвалiся больш дасканалымi спосабамi – пiлаваннем i свiдраваннем.

За каменным пачаўся бронзавы век (канец III -пач. I тыс. г. да н.э.), якi характарызаваўся з’яуленнем медных i бронзавых вырабаў, шырокiм распаўсюджваннем земляробства i жывёлагадоўлi.

Затым жалезны век (пач. I тыс. да н.э. – сяр. I тыс. н.э.), калi людзi навучылiся здабываць i апрацоўваць жалеза.

Агульнагiстарычная перыядызацыя ў асноўным адпавядае археалагiчнай. Каменны век адпавядаў першым двум этапам развiцця першабытнага грамадства - праабшчыне (у раннiм i сярэднiм палеалiце) і ранняму роду (у мезаліце і неалiце). Бронзавы век – час познеродавай патрыярхальнай абшчыны, якая ў жалезным веку ператварылася ў суседскую, а рода-племянны лад, дасягнуўшы сталасцi, пачаў распадацца. У бронзавым веку на змену матрыярхату прыйшоў патрыярхат. У бронзавым веку адбываецца пераход ад прысвойваючай (паляванне і збіральніцтва) да вытворчай (жывёлагадоўля і земляробства) гаспадаркі.

У этнiчнай гiсторыi беларусаў, можна выдзялiць два вялiкiх перыяды: даiндаеўрапейскi, якi адпавядаў каменнаму веку (да III тыс. да н.э.), i iндаеўрапейскi ( ад III тыс. да н.э. да нашых дзён), якi ў сваю чаргу гiсторыкi падзяляюць на балцкi (III-II тыс. да н.э. – сярэдзiна I тыс. н.э.) i славянскi (сяр. I тыс. н.э. – наш час).

Iндаеўрапейскi перыяд звязаны з рассяленнем розных народаў, у тым лiку балтаў i славян. Старжытныя iндаеўрапейцы жылi ў Пярэдняй Азii, а затым пачалi рассяляцца на прасторах Еўропы i Азii. Iх мiграцыя суправаджалася змешваннем з мясцовым насельнiцтвам, у вынiку чаго распалася адзiнства i сфармiравалiся непасрэдныя продкi большасцi сучасных еўрапейскiх этнасаў. Iндаеўрапейская сям’я налiчвала звыш 40 народаў, многiя з якiх знiклi ў мiнулым.

У III-II тыс. да н.э. аўтахтоннае насельнiцтва беларускіх зямель было асiмiлявана балтамi, што не прайшло бясследна i для самiх народаў. Яны распалiся на групы сваяцкiх плямён са своеасаблiвымi культурамi. Тэрыторыя Беларусi акрамя Сярэднедняпроўскай увайшла ў склад гiсторыка-археалагiчных культур Шнуравой керамiкi на паўднёвым захадзе, Вiсла-Нёманскай на паўночным захадзе i Паўночна-беларускай. На беларускiх землях пражывалi лацьгалы (латыголы) i земгалы – продкi сучасных латышоў, эсты i герулы – продкi сучасных эстонцаў. Акрамя гэтых балцкiх плямён пражывалi селы, куршы, скалвы (прусы), яцвягi i iнш.

У сярэдзiне I тыс. адбываецца падзея, яка вызначыла лёс беларускiх зямель на увесь пазнейшы перыяд. На тэрыторыю Беларусi прыйшлi славянскiя плямёны – крывiчы, дрыгавiчы і радзiмiчы. На думку прафесара Э.М. Загарульскага, найбольш верагоднымi месцамi, адкуль прыйшлi славяне, былi Вiсла-Одэрская мiжрэчча, Балканскi паўвостраў, паўночна-ўсходняя частка Еўропы i Iндыйскi паўвостраў. На працягу трох перыядаў славянскага засялення тэрыторыi Беларусi, прышэльцы ўступалi ў цесную сувязь з мясцовым балцкiм насельнiцтвам, набывалi нейкiя iхнiя культурна-этнiчныя асаблiвасцi, перадавалi iм свае. Дрыгавiчы аселi на поўднi i сярэдняй паласе i ўтварылi Турава-Пiнскае княства. Радзiмiчы пасялiлiся на ўсходзе памiж Дняпром i Дзясной у бассейне рэк Сож i Iпуцi. Крывiчы занялi тэрыторыю на поўнач ад дрыгавiчоў i радзiмiчаў i ўтварылi Полацкае i Смаленскае княствы. Такiм чынам, у перыяд з V-XI ст. балты адыгралi ролю субстрата (падасновы) у паходжаннi беларусаў i славяне сталi галоўнымi жыхарамi на беларускiх землях.