Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
OTVETY_2.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
164.73 Кб
Скачать

69. Ахова лясоў ад пажараў

Небяспеку лясных пажараў у забруджаных радыенуклідамі лясах неабходна вызначаць, у першую чаргу, па вылучэнні колькасці цвёрдых і газападобных прадуктаў гарэння ЛГМ, удзельнай радыеак-тыўнасці, аб’ёмах дымавых выкідаў і іх удзельным забруджванні ра-дыенуклідамі, пераразмеркаванні радыенуклідаў па кампанентах бія-геацэнозаў і групах ЛГМ, другасным забруджванні.

Попел, недапал і дымавыя эрозіі, што ўтвараюцца пры лясных пажарах на забруджаных радыенуклідамі лясных і непакрытых лесам тэрыторыях, з’яўляюцца адкрытымі крыніцамі іанізуючага выпраменьвання.

неабходна весцi пастаянны манiторынг тэрыторый, расшыраць аб'ёмы навуковых даследаванняў па праблеме, заканчваць стварэнне навуковай базы супрацьпажарнага ўладкавання i аховы лясоў, забруджаных радыенуклiдамi.

У лясах са шчыльнасцю забруджвання глебы 137Cs да 2 Кi/км2 нiякiя абмежаваннi не ўводзяцца. Арганiзацыя аховы лясоў ад пажараў праводзiцца па ўстаноўленых для незабруджаных тэрыторый нарматывах.

Пры шчыльнасцi забруджвання ад 2 да 5 Кi/км2 наведванне ля-соў людзьмii транспартнымi сродкамi не забараняецца. Рэкрэацыйнае выкарыстанне тэрыторый абмяжоўваецца, на працягу пажаранебяс-печнага сезона не дапускаецца развядзенне вогнiшчаў. У добра бач-ных месцах устанаўлiваюцца iнфармацыйныя шчыты з указаннем зо-ны па шчыльнасцi забруджвання i пералiкам абмежаванняў i забарон. Прафiлактычныя супрацьпажарныя мерапрыемствы выконваюцца ў аб'ёмах, якiя прадугледжаны нарматыўнымi патрабаваннямi.

У лясы са шчыльнасцю забруджвання глебы 137Cs ад 5 да 15 Кi/км2 доступ насельнiцтва абмяжоўваецца, выкарыстанне іх у рэкрэацыйных мэтах не дапускаецца. На працягу пажаранебяспечнага сезона забараняецца рух транспарту па-за дарогамi агульнага карыстання, акрамя лесапатрульных машын i машын службаў радыяцыйнага кантролю.

Наведванне лясоў са шчыльнасцю забруджвання глебы ад 15 да 40 Кi/км2 забараняецца. Лясныя дарогi перакрываюцца шлагбаумамi. На ўсiх з'ездах з дарог агульнага карыстання ўстанаўлiваюцца аншлагi, якiя iнфармуюць аб прычыне i небяспецы наведвання лясоў, забароне курэння i карыстання адкрытым агнём. Уздоўж дарог, па межах з сельскагаспадарчымi ўгоддзямi, вакол населеных пунктаў пракладваюцца мiнералiзаваныя палосы шырынёй не менш за 3 м.

У лясах са шчыльнасцю забруджвання глебы 137Cs звыш за 40 Кi/км2 мерапрыемствы па абмежаваннi наведвання лясоў, размяшчэннi па тэрыторыi аншлагаў i шлагбаумаў, выяўленнi пажараў аналагiчныя лясам парярэдняй зоны забруджвання. У гэтай зоне не дапускаецца выкарыстанне глебаапрацоўчай тэхнiкi для правядзення прафiлактычных супрацьпажарных мерапрыемстваў i тушэння лясных пажараў

Ахова лесу ад шкоднiкаў i хвароб

На тэрыторыi са шчыльнасцю забруджвання да 40 Кi/км2 сур'ёзных пашкоджанняў раслiннасцi не назiраецца. Кантроль за санітарным станам лясоў і выяўленнем лясных пажараў ажыццяўляецца як наземным, так і дыстанцыйнымі метадамі. Пры шчыльнасці забруджвання больш за 40 Кi/км2 павінны пераважаць дыстанцыйныя метады.

Лесаахоўныя мерапрыемствы плануюцца i праводзяцца ва ўсiх зонах радыеактыўнага забруджвання. Асобую ўвагу ўдзяляюць сасне iiншым хваёвым пародам, якiя маюць павышаную адчувальнасць да радыяцыi, засухi, затаплення, падтаплення iiншых фактараў. Асновай аховы служыць лесапаталагiчны нагляд. Ва ўсiх выпадках, асаблiва пры забруджваннi глебы 137Cs вышэй за 15 Кi/км2, перавага аддаецца дыстанцыйным метадам манiторынгу. Найбольш рацыянальна для гэтай мэты ва ўмовах Беларусi выкарыстоўваць наладжаную сiстэму пажарнага авiяпатрулявання, Больш дакладныя вынiкi можна атрымаць пры выкарыстанні аэра- і касмічных здымкаў. Аэравізуальнае абследаванне насаджэнняў магчыма выконваць адначасова з супрацьпажарным авіяпатруляваннем лясоў або асобна па заданні ВЛГА і лясгасаў з прыцягненнем інжынераў-лесапатолагаў

Нaземны лесапаталагiчны нагляд i лесаахоўныя мерапрыемствы ў насаджэннях са шчыльнасцю забруджвання да 15 Кi/км2 праводзяцца ў адпаведнасцi з дзеючымiiнструкцыямii настаўленнямi. У зонах са шчыльнасцю забруджвання вышэй за 15 Кi/км2 рэкамендуецца верталётна-дэсантнае лесапаталагiчнае абследаванне небяспечных участкаў з адборам узораў для лабараторных аналiзаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]