Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны) Новик ЯК, Новик НЯ, БДУІР 2006 (Мет пособие).doc
Скачиваний:
38
Добавлен:
15.06.2014
Размер:
1.03 Mб
Скачать

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі

«Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі»

Кафедра гуманітарных дысцыплін

Я.К. Новік, н.Я. Новік

Вялікая Айчынная вайна

савецкага народа

(у кантэксце Другой сусветнай вайны)

Курс лекцый

Мінск 2006

УДК 9 (075.8)

ББК  63.3(2)622я73

Н 73

Р э ц э н з е н т:

дац. кафедры гісторыі сусветных цывілізацый Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута С.К. Ганцова

Новік Я.К.

Н 73       Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны): Курс лекцый / Я.К. Новік, Н.Я. Новік. – Мн.: БДУІР, 2006. – 186 с.

ISBN985-444-814-2

Курс лекцый падрыхтаваны на аснове рабочай праграмы па спецкурсу «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)», распрацаванай кафедрай гуманітарных дысцыплін БДУІР. Прапануюцца тэксты лекцый па наступных раздзелах спецкурса: «Савецкі Саюз і краіны свету напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны», «Барацьба савецкага народа супраць германскай агрэсіі», «Разгром фашысцкага блока. Завяршэнне Вялікай Айчынай вайны і Другой сусветнай вайны».

Для студэнтаў усіх спецыяльнасцей і форм навучання БДУІР.

УДК 9 (075.8)

ББК  63.3(2)622я73

ISBN 985-444-814-2 © Новік Я.К., Новік Н.Я., 2006

© БДУІР, 2006

ЗМЕСТ

УВОДЗІНЫ

РАЗДЗЕЛ І. САВЕЦКІ САЮЗ І КРАІНЫ СВЕТУ НАПЯРЭДАДНІ

І Ў ПАЧАТКУ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ

Лекцыя 1. Міжнароднае становішча напярэдадні

і ў пачаткуДругой сусветнай вайны

Лекцыя 2. Другая сусветная вайна, падзеі ў Еўропе

і Беларусі. СССР напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны

РАЗДЗЕЛ ІІ. БАРАЦЬБА САВЕЦКАГА НАРОДА

СУПРАЦЬ ГЕРМАНСКАЙ АГРЭСІІ

Лекцыя 3. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны

Лекцыя 4. Баявыя дзеянні на франтах. Маскоўская бітва.

Крах «бліцкрыга»

Лекцыя 5. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі

Лекцыя 6. Партызанская і падпольная барацьба супраць

германскіх агрэсараў на захопленай тэрыторыі Беларусі

РАЗДЗЕЛ ІІІ. РАЗГРОМ ФАШЫСЦКАГА БЛОКА.

ЗАВЯРШЭННЕ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ

І ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ

Лекцыя 7. Падзеі на франтах вайны. Крушэнне наступальнай

стратэгіі германскага вермахта

Лекцыя 8. Заканчэнне Вялікай Айчыннай вайны і Другой

сусветнай вайны

Заключэнне. крыніцы перамогі савецкага народа,

вынікі і ўрокі Другой сусветнай вайны

і Вялікай Айчыннай вайны

УВОДЗІНЫ

У адпаведнасці з загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 708 ад 27 мая 2004 г. ва ўсіх установах адукацыі, пачынаючы з 2004 – 2005 вучэбнага года, уведзена выкладанне спецкурса «Вялікая Айчыннай вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)». Рашэннем Савета БДУІР на вывучэнне спецкурса прадугледжана 20 гадзін аўдыторных заняткаў, у іх ліку 16 гадзін лекцый, 2 гадзіны семінарскіх заняткаў і 2 гадзіны кансультацый, а таксама 14 гадзін самастойнай работы студэнтаў, усяго 34 гадзіны. Завяршаецца вывучэнне спецкурса здачай студэнтамі заліка.

Другая сусветная вайна – самая кровапралітная вайна ў гісторыі чалавецтва. Яна працягвалася 6 гадоў – з 1 верасня 1939 г.па 2 верасня 1945 г. У яе была ўцягнута 61 дзяржава, больш за80 % тагачаснага насельніцтва Зямлі. Ваенныя дзеянні адбываліся на тэрыторыі 40 дзяржаў, а таксама на марскіх і акіянскіх прасторах. Па няпоўных звестках, у вайне загінула 50 – 55 млн чал., у іх ліку 27 млн грамадзян СССР, больш за 2,2 млн жыхароў Беларусі.

Неабходнасць і актуальнасць вывучэння гісторыі Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны абумоўлена:

– маштабнасцю баявых дзеянняў, уплывам і ўздзеяннем вайны на лёс народаў нашай планеты, неабходнасцю паказу трагедыі і выпрабаванняў, што выпалі на долю беларускага і іншых народаў СССР, а таксама народаў краін антыгітлераўскай кааліцыі;

– спробамі некаторых вучоных, палітыкаў і публіцыстаў Захаду, а таксама іх адэптаў у краінах СНД «украсці» у савецкага, у тым ліку беларускага народа яго Вялікую Перамогу, прынізіць ролю і значэнне СССР у дасягненні перамогі над гітлерызмам і прыпісаць рашаючую ролю ў яго разгроме англа-амерыканскім войскам. Асабліва прыкра тое, што ў некаторых сучасных публікацыях, тэлеперадачах і фільмах уклад у Перамогу заходніх военачальнікаў значна перабольшваецца, у той час як аб таленце і здольнасцях савецкіх военачальнікаў Г.К. Жукава, А.М. Васілеўскага, І.С. Конева, кемлівасці К.К. Ракасоўскага і іншых, аб гераізме і мужнасці, гуманізме, духоўнай і фізічнай сіле салдат і камандзіраў Чырвонай Арміі, іх бязмернай стойкасці ў баях і прыроднай кемлівасці не гаворыцца зусім. У апошнія гады кіраўніцтву Савецкага Саюза прыпісваецца нават адказнасць за развязванне Другой сусветнай вайны і шэраг іншых неабгрунтаваных домыслаў.

Яшчэ больш прыкра становіцца, калі чытаеш выданні беларускіх гісторыкаў, у якіх наўмысна скажаецца айчынная гісторыя. У 2003 г. выйшла ў свет адно з іх – кніга прафесара З. Шыбекі «Нарыс гісторыі Беларусі. 1795 – 2002» (Мн.: Энцыклапедыкс, 2003), у якой §28 называецца так: «Разгар нямецка-савецкай вайны. Чэрвень 1941 – верасень 1943». У гэтым параграфенават тэрмін «Вялікая Айчыная вайна» адсутнічае. Матэрыялы спецкурса і прызначаны для абвяржэння грубых і наўмысных скажэнняў айчыннай гісторыі;

– павышэннем цікавасці моладзі да праблем вайны ў сувязі з урачыстым святкаваннем 60‑годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 2004 г. і 60‑годдзя Вялікай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ў 2005г.;

– неабходнасцю ведання маладымі людзьмі велічы подзвіга, здзейсненага савецкім народам і народамі іншых краін антыгітлераўскай кааліцыі, ветэранамі вайны, якія жывуць побач з намі і якіх у нашай Беларусі налічваецца меньш за 80 тыс. чал.

Вядома, што ў складзе Чырвонай Арміі ў гады вайны змагалася больш за 1,3 млн беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі, на тэрыторыі акупіраванай Беларусі супраць фашызму змагалася больш за 370 тыс. партызан і 70 тыс. падпольшчыкаў. Такім чынам амаль з 2 млн узброеных удзельнікаў вайны ў жывых сёння засталося меньш за 80 тыс. чал. Пра іх подзвіг і пра подзвіг тых, каго з намі ўжо няма, моладзь павінна ведаць. На гэта таксама накіраваны спецкурс «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)».

У гісторыі Другой сусветнай вайны можна ўмоўна вылучыць 5 асноўных перыядаў:

1) пачатак вайны, уварванне германскіх войск у Польшчу, іншыя краіны Заходняй Еўропы (верасень 1939 г. – чэрвень 1941 г.);

2) напад фашысцкай Германіі на СССР, пашырэнне маштабаў вайны, крах гітлераўскай дактрыны«бліцкрыга» і міфа аб непераможнасці нямецкай арміі (чэрвень 1941 г. – лістапад 1942 г.);

3) карэнны пералом у ходзе вайны, крушэнне наступальнай стратэгіі фашысцкага блока (лістапад 1942 г. – снежань 1943 г.);

4) разгром фашысцкага блока, выгнанне варожых войск за межы СССР, вызваленне ад акупацыі краін Еўропы, поўны крах фашысцкай Германіі і яе поўная і безагаворачная капітуляцыя (студзень 1944 г. – май 1945 г.);

5) разгром імперыялістычнай Японіі, вызваленне народаў Азіі ад японскай акупацыі і заканчэнне Другой сусветнай вайны (май – верасень 1945 г.).

Як відаць, Вялікая Айчынная вайна з’яўлялася састаўной і рашаючай часткай Другой сусветнай вайны. Другі, трэці і чацвёрты перыяды Другой сусветнай вайны з’яўляюцца адначасова трыма перыядамі Вялікай Айчыннай вайны.

Уводзіны, лекцыі 1, 2, 3, 4, 7, 8, заключэнне напісаны доктарам гістарычных навук, прафесарам Я.К. Новікам; лекцыі 5, 6 – кандыдатам гістарычных навук, дацэнтам Н.Я. Новік.

Пры напісанні тэкстаў лекцый аўтарамі былі выкарыстаны матэрыялы вучэбнага дапаможніка «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)» (Мн., 2004), іншыя навуковыя і вучэбна-метадычныя выданні.