Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
5
Добавлен:
15.06.2014
Размер:
44.03 Кб
Скачать

14) Перадумовы і прычыны Люблінскай уніі. Утварэнне РП.- Жыгімонт II Аўгуст, кароль польскі, не меў нашчадкаў і палякі баяліся, што спыніцца асабістая унія, якая злучала дзве краіны;- у Вялікім княстве Літоўскім існаваў пласт дробнай шляхты, які падтрымліваў унію;- дзяржаўны і палітычны лад Польшчы і Вялікага княства Літоўскага зблізіліся;- склаліся спрыяльныя знешнія ўмовы. У 1558 г. Расія пачала вайну з Лівонскім ордэнам.10 студзеня 1569 г. пачаўся Люблінскі Сейм, які здоўжыўся на 6 месяцаў. Кожны з бакоў ставіў свае ўмовы, якія не прымаліся супрацьлеглым. Ніхто не саступаў. Калі паслы Вялікага Княства ўбачылі пагрозу гвалтоўнага заключэння уніі на непрымальных для іх умовах, яны 1 сакавіка 1569 г. пакінулі Люблін. І тут польскі бок пайшоў на дэманстрацыю сілы. Скарыстаўшы цяжкае знешнепалітычнае становішча Княства, польскія феадалы дабіліся ад Жыгімонта Аўгуста выдання ўказаў аб далучэнні да каралеўства Польскага Падляшша, Валыні, Падолля і Кіеўшчыны. Тэрыторыя Княства звузілася ў асноўным да літоўскіх і беларускіх зямель.Супольны Сейм распачаў работу, і 1 ліпеня 1569 г. быў падпісаны акт Люблінскай уніі. Згодна з уніяй, Вялікае княства Літоўскае і Польшча злучаліся ў адзін дзяржаўны арганізм – Рэч Паспалітую на чале з адным выбраным гаспадаром. Кароль павінен быў даваць адну прысягу для Польшчы і для княства. Асобны сейм Вялікага княства Літоўскага скасоўваўся. Агульныя сеймы павінны былі склікацца толькі ў Польшчы. Унія абвясціла ўвядзенне адзінай манеты, дазвол усім жыхарам дзяржавы набываць маёнткі, зямлю ў любой частцы Рэчы Паспалітай. Павінна была стаць агульнай знешняя палітыка.

17)Знешняя палітыка РП. Войны.Першай вайной Рэчы Паспалітай была Лівонская. У падзеле Лівоніі пачынаюць праяўляць зацікаўленасць: Швецыя, Польшча, ВКЛ, Данія і Расія. Згодна з пагадненнем паміж Расіяй і Лівонскім Ордэнам ордэн абавязваўся не заключаць дагавораў з Польшчай. Але ён парушае гэта пагадненне. Гэта падштурхнула Івана Грознага пачаць у 1558 г. ваенныя дзеянні супраць Лівоніі.У выніку Лівонскай вайны аказалася спустошанай і зруйнаванай паўночна-усходняя частка Беларусі, загінула шмат насельніцтва, знішчаны культурныя каштоўнасці.Да актыўнай рускай палітыкі феадалаў падштурхнула “смута” ў Расіі. Таксама спрыяльныя ўмовы для правядзення актыўнай рускай палітыкі склаліся і ў тым, што памёр брат цара Дзмітрый. У ролі самазванца выступіў беглы манах.Праз год падман пачаў выкрывацца і масквічы зверглі Лжэдзмітрыя з прастолу. Праз некаторы час з’яўляецца новы Лжэдзмітрый, які нібыта ў другі раз цудам выратаваўся ад смерці. На дапамогу яму прыходзяць атрады польскіх магнатаў. Але ж і ён пацярпеў паражэнне.У 1609 г. польскі кароль Жыгімонт III распачаў адкрытую інтэрвенцыю супраць Расіі.Масква апынулася ў руках інтэрвентаў.У 1611 г. у Ніжнім Ноўгарадзе ствараецца народнае апалчэнне супраць інтэрвентаў. У кастрычніку 1612 г. апалчэнцы вызвалілі Маскву. У 1613 г. на расійскі прастол быў абраны Міхаіл Раманаў.Вайна 1654–1667 гг. – гэта нацыянальна-вызваленчая барацьба беларускага народа супраць польскіх паноў і каталіцкай экспансіі за ўз’яднанне з Расіяй. Амаль адразу былі заняты 33 гарады.Летам 1655 г. амаль уся Беларусь была занята рускімі войскамі.Не абмінула Беларусь і Паўночная вайна (1700–1721). Данія, Расія, Саксонія і Рэч Паспалітая заключылі саюз супраць Швецыі.Ваенныя дзеянні распачаў Аўгуст II. Праз некаторы час Данія церпіць параженне ад Карла XII.Пасля адной бітвы пад польскім горадам, дзе рускія атрымалі перамогу, галоўныя шведскія войскі накіраваліся на Беларусь. Пры набліжэнні шведаў беларускае насельніцтва хавала збожжа, жывелу. Шведскае войска галадала.Бітва паміж Левенгаўптам і Пятром І, які ўзначальваў атрад з 12 тыс. чалавек, адбылася 1708 г. Шведы пацярпелі паражэнне.Генеральная бітва Паўночнай вайны пачалася 27 чэрвеня 1709 г. наступленнем шведаў пад Палтавай. Руская армія атрымала бліскучую перамогу.Беларусь у выніку вайны страціла 700 тыс. жыхароў, многія паветы былі спустошаны.Такім чынам, войны Рэчы Паспалітай у другой палове XVII – XVIII ст., якія закранулі і Беларусь, не прынеслі і не маглі прынесці якіх-небудзь здабыткаў.

15) Прававое і палітычнае становішча ВКЛ у складзе РП.Рэч Паспалітая была канстытуцыйнай, саслоўнай манархіяй, на чале з выбарным каралём. Заканадаўчым органам быў двухпалатны парламент – каронны сейм, які складаўся з сената (рады) і пасольскай ізбы. Сейм выбіраў каралеўскую раду на два гады. Рада з’яўлялася фактычным кіраўніком дзяржавы. Ніжэйшай палатай Сейма была пасольская ізба. Вальныя (агульныя) сеймы разглядалі і прымалі пастановы на асобных пасяджэннях сената і пасольскай ізбы. На агульных пасяджэннях у выпадку супадзення пастаноў яны прымаліся і пасля зацвярджэння каралём набывалі сілу закона. Пастановы прымаліся аднагалосна.На чале выканаўчай улады стаяў кароль, пры абранні якога таксама захоўвалася права вета. У 1573 г. у час абрання Генрыха Валуа, былі распрацававны “Генрыхавы артыкулы”, згодна з якімі кароль траціў права без згоды сейма ўстанаўліваць новыя падаткі і пошліны, склікаць агульнае апалчэнне і г.д.Рэч Паспалітая з’яўлялася феадальна-прыгоннай дзяржавай. Пануючым класам былі землеўладальнікі: магнаты (паны), сярэдняя і дробная шляхта.У склад пануючага класа ўваходзіла і духавенства, якое валодала велізарнай зямельнай маёмасцю.Польская праграма уніі мела на мэце стварэнне унітарнай дзяржавы і ВКЛ адводзілася роля правінцыі Рэчы Паспалітай. Узаемаадносіны паміж дзяржавамі не спрыялі ўтварэнню унітарнай дзяржавы. Пасля Люблінскай уніі ў ВКЛ дзейнічаў генеральны сеймік, які з цягам часу набываў рысы заканадаўчага органа княства.У ВКЛ захаваўся цалкам адміністрацыйны апарат кіравання. У 1588 г. Быу прынят статут у адным з раздзелау якога абвяшчалася самастойнасць Вялікага княства Літоўскага, недатыкальнасць яго межаў, тэрытарыяльная яго цэласнасць. Ён забараняў іншаземцам набываць у княстве землі, маёнткі, пасады. Статут заставаўся галоўнай крыніцай права на Беларусі да 1840 года.

18)Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у другой палове XVI-XVIII ст.Напярэдадні Люблінскай уніі на Беларусі пражывала 1 800 тыс. жыхароў, якія па свайму сацыяльна-эканамічнаму становішчу адносіліся да трох саслоўяў: шляхты, сялян, мяшчан. Шляхецкае саслоўе дзялілася на групоўкі. Найбольш буйнымі былі магнаты. Яны складалі сенатарскае саслоўе і валодалі ў большасцю сялянскіх гаспадарак.Самай шматлікай была група дробнай шляхты, але ў яе руках былі толькі 28% сялянскіх гаспадарак.У сярэдзіне XVI ст. шляхта, як ваенна-служылае саслоўе, пачынае разлагацца знутры: шукала багацця праз рамяство і гандаль. У 1633 г. сейм абвясціў, што не толькі шляхціч, але і яго нашчадкі назаўсёды будуць пазбаўлены шляхецкіх правоў за гандаль ці шынкарства.Самым шматлікім саслоўем феадальнага грамадства былі сяляне. Аграрная перабудова гаспадаркі была вызначана каралём у 1557 г. Незалежна ад мясцовых асаблівасцей рэформы, яе вынікі ўсюды былі аднолькавыя: заснаванне фальварачнай гаспадаркі, канчатковае запрыгоньванне сялян, павелічэнне сялянскіх павіннасцей, рост даходаў дзяржаўнага скарбу і шляхты.У выніку рэформы адбыліся змены ў прававым становішчы сялян. Пасля рэформы сяляне дзеляцца на наступныя катэгорыі: цяглыя, асадныя, сяляне-слугі.У выніку аграрнай рэформы адбыліся амаль што рэвалюцыйныя змены:1) Была разбурана сялянская абшчына ў Цэнтральнай і Заходняй Беларусі, дзе пачало ўкараняцца падворнае землекарыстанне;2) змяніліся катэгорыі сялян, іх прававое і эканамічнае становішча;3) сялянская гаспадарка пачала ўцягвацца ў рыначныя адносіны;З другой паловы XVII ст. пачынаецца эканамічны заняпад Беларусі. Ён быў выкліканы ўзмацненнем феадальнага прыгнёту, разбурэннем гаспадаркі, як у выніку антыфеадальнай, нацыянальна-вызваленчай барацьбы, так і знешніх войнаў. Аднаўляць разбураную гаспадарку пачалі з раздачы зямлі сялянам і перавод іх на грашовы і натуральны аброк.З аднаўленнем гаспадаркі вяртаецца паншчына і павялічваюцца павіннасці.Яшчэ адным саслоўем былі мяшчане – жыхары гарадоў. Саслоўе мяшчан павялічвалася за кошт вольных сялян, уцекачоў і прыгонных.Да першай паловы XVIII ст. магдэбургскае права мелі ўсе буйныя гарады.Саслоўе мяшчан складалася з заможных вярхоў, сярэдняга пласта і беднаты.Асновай эканамічнага жыцця гарадоў былі рамёствы і гандаль.У той час пачынаюць стварацца ўласныя карпарацыі рамеснікаў – цэхі.Пашыраўся гандаль як унутраны, так і знешні. Найбольш трывалыя сувязі былі з Расіяй, Польшчай, Левабярэжнай Украінай, Рыгай, з краінамі Заходняй Еўропы.У 1784 г. было завершана будаўніцтва канала Агінскага, які злучаў Нёман з Прыпяццю. У 1781 г. пачалося будаўніцтва Днепра-Бугскага канала.Такім чынам, сельская і гарадская гаспадарка Беларусі да сярэдзіны XVIII ст. была ў асноўным адноўлена.

16)Барацьба беларускага народа супраць феадальнага прыгнету і польска-каталіцкай экспансіі. Сялянскія і гарадскія паўстанні.На шляху рэлігійнай еднасці народаў Рэчы Паспалітай было шмат перашкод. Па-першае, да сярэдзіны XVI стагоддзя насельніцтва Польшчы і ВКЛ мела розныя веравызнанні. У Польшчы пануючай рэлігіяй быў каталіцызм, а ў ВКЛ – праваслаўе і пратэстантызм. Па-другое, каталіцызм і праваслаўе перажывалі крызіс. Па-трэцяе, былі вельмі складаныя рэлігійныя абставіны.Праваслаўе да 1385 года было амаль дзяржаўнай рэлігіяй. Але пасля Крэўскай уніі пануючай рэлігіяй у ВКЛ становіцца каталіцтва.Рэфармацыя – грамадска-палітычны і рэлігійны рух, накіраваны супраць каталіцкай царквы як ідэйнай асновы феадалізму.Шляхту і заможных гараджан Рэфармацыя прывабіла магчымасцю падарваць магутнасць царквы, якая ўшчымляла іх правы.Найбольшае пашырэнне ў княстве атрымаў кальвінізм, абаронцам якога стаў Мікалай Радзівіл Чорны. Ён заснаваў у Вільні першую пратэстанцкую абшчыну.Да сярэдзіны XVII стагоддзя польскія каралі практычна падпарадкавалі сабе праваслаўную царкву.Новы накірунак хрысціянства – уніяцтва – быў аформлены на Берасцейскім саборы 6–9 кастрычніка 1596 года. Ён прадугледжваў захаванне праваслаўнай абраднасці, царкоўна-славянскай мовы ў набажэнстве, але прызнаваў вяршэнства папы рымскага, каталіцкае веравучэнне.Але замест спакою унія стала крыніцай раздораў. На сеймах паміж праваслаўнымі і уніятамі адбываліся вострыя спрэчкі. Адной з форм рэлігійнай барацьбы была адміністрацыйная барацьба: закрыццё праваслаўных цэркваў, перадача іх і манастыроў уніятам.Па Беларусі пракацілася хваля антыуніяцкіх выступленняў. З пачатку XVII стагоддзя ўсё большую вагу пачынаюць набываць казакі. Яны пачынаюць бараніць пакрыўджаную царкву. У 1648 годзе на барацьбу з прыгнятальнікамі ўзнялося запарожскае казацтва на чале з Б.Хмяльніцкім, галоўнае патрабаванне паўстання – ліквідацыя уніяцкай царквы.У XVII–XVIII ст. на Беларусі ўзмацнілася дзейнасць каталіцкіх манаскіх ордэнаў. Яны праводзілі гвалтоўнае акаталічванне беларускага насельніцтва. Абаронцамі праваслаўя становяцца праваслаўныя брацтвы, якія ўзніклі ў XVI ст. Галоўны напрамак іх дзейнасці – захаванне чысціні праваслаўнага вучэння, богаслужэння і царкоўнага кіравання.Такім чынам, на працягу ўсяго існавання Рэчы Паспалітай беларускі народ вымушаны быў весці цяжкую барацьбу за сваю веру, мову, культуру.

Берасцейская царкоўная унія: яе прычыны, значэнні і вынікі.Некаторых мясцовых праваслаўных лідэраў прывабіў сваёй жыццяздольнасцю каталіцкі захад. Яны ўбачылі шлях да пераадолення духоўнага крызісу ў заключэнні уніі з Рымам. Гэты шлях быў рэалізаваны ў выглядзе Берасцейскай уніі.Новы накірунак хрысціянства – уніяцтва – быў аформлены на Берасцейскім саборы 1596 года. Ён прадугледжваў захаванне праваслаўнай абраднасці, царкоўна-славянскай мовы ў набажэнстве, але прызнаваў вяршэнства папы рымскага, каталіцкае веравучэнне.Але замест спакою унія стала крыніцай раздораў. Першы напрамак рэлігійнай барацьбы – гэта пачатак літаратурна-багаслоўскай палемікі. Другім напрамкам была парламенцкая барацьба. На сеймах паміж праваслаўнымі і уніятамі адбываліся вострыя спрэчкі. Трэцяй формай рэлігійнай барацьбы была адміністрацыйная барацьба: закрыццё праваслаўных цэркваў, перадача іх і манастыроў уніятам.Па Беларусі пракацілася хваля антыуніяцкіх выступленняў. З пачатку XVII стагоддзя ўсё большую вагу пачынаюць набываць казакі. Яны пачынаюць бараніць пакрыўджаную царкву. У 1648 годзе на барацьбу з прыгнятальнікамі ўзнялося запарожскае казацтва на чале з Б.Хмяльніцкім, галоўнае патрабаванне паўстання – ліквідацыя уніяцкай царквы. У XVII–XVIII ст. на Беларусі ўзмацнілася дзейнасць каталіцкіх манаскіх. Яны праводзілі гвалтоўнае акаталічванне беларускага насельніцтва. Абаронцамі праваслаўя становяцца праваслаўныя брацтвы, якія ўзніклі ў XVI ст. Галоўны напрамак іх дзейнасці – захаванне чысціні праваслаўнага вучэння, богаслужэння і царкоўнага кіравання.Такім чынам, на працягу ўсяго існавання Рэчы Паспалітай беларускі народ вымушаны быў весці цяжкую барацьбу за сваю веру, мову, культуру.

Соседние файлы в папке шпоры по истории