Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
4
Добавлен:
15.06.2014
Размер:
60.93 Кб
Скачать

22)Культура кан. XVIII-п пал XIX.Пасля далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі нацыянальна-культурнае развіццё Беларусі адбывалася ў новых абставінах, звязаных з фарміраваннем капіталістычных адносін, станаўленнем беларускай нацыі, зараджэн-нем і паступовым узмацненнем нацыянальнай самасвядомасці бела-русаў. У канцы XVIII - першай палове XIX ст. моцныя пазіцыі ў Беларусі мела польская культура. Польская мова была мовай пера-важнай часткі адукаванага насельніцтва, мовай асветы, тэатра, кнігадрукавання. На карысць польскай культуры працавала шмат ураджэнцаў Беларусі: у літаратуры — А.Міцкевіч і У.Сыракомля (сапр. Л.Кандратовіч), музыцы — М.К.Агінскі і С.Манюшка. Адначасова з паланізатарскімі тэндэнцыямі ў культурным жыцці Беларусі пачынае ўзмацняцца рускі ўплыў. На першым этапе распаў-сюджванне рускай культуры праходзіла праз польскае пасрэдніцтва: пераклад рускіх кніг, пастаноўка п'ес рускіх аўтараў, падрыхтоўка да друку руска-польскіх выданняў. Ажыццяўлялася распрацоўка планаў забудовы беларускіх гарадоў у адпаведнасці з прынцыпамі рускага горадабудаўніцтва і г.д. У другой чвэрці XIX ст. палітыка царызму, накіраваная супраць паланізацыі, стала больш рашучай і жорсткай. Афіцыйная польска-моўная культура паступова замянялася афіцыйнай рускамоўнай куль-турай. Нягледзячы, аднак, "на моцны іх уплыў, ішоў працэс росту самасвядомасці беларусаў, станаўлення нацыянальнай культуры, якая абапіралася на мову, звычаі, абрады, традыцыі народа і распрацоўва-лася патрыятычна настроенымі прадстаўнікамі інтэлігенцыі. Акрамя таго, яўрэі, татары і іншыя народы, якія жылі на тэрыторыі Беларусі, мелі сваю мову і культуру. Таму культуру Беларусі першай паловы XIX ст. можна назваць шматмоўнай. Распаўсюджанне ўплыву ідэй Французскай буржуазнай рэвалюцыі канца XVIII ст., нарастанне дэмакратычных настрояў у асяроддзі прагрэсіўнай часткі рускага грамадства прымусілі царызм правесці некаторыя рэформы ў галіне адукацыі, якія датычыліся і развіцця школьнай справы на Беларусі. У 1802 г. у Расіі было створана Міністэрства народнай асветы. Паводле Статута 1804 г., які скла-дзены ў адпаведнасці з французскай асветніцкай філасофіяй XVIII ст., школьная сістэма будавалася па прынцыпе адзінства і пераемнасці: кожная школьная ступень была звязана з папярэдняй і наступнай, пераход у школу ажыццяўляўся без экзамена, на падставе дакумента аб заканчэнні папярэдняй школы. Навучанне аб'яўлялася бясплат-ным. Сістэма адукацыі ўключала ў сябе прыходскія вучылішчы з гадавым тэрмінам навучання (пачатковая школа), двухгадовыя павя-товыя вучылішчы, чатырохгадовыя гімназіі і універсітэты. Станоўчымі вынікамі рэформы на Беларусі з'явіліся рост свецкіх агульнаадука-цыйных школ і колькасці навучэнцаў, увядзенне ў навучальныя планы прыродазнаўчых дысцыплін, развіццё жаночай адукацыі. Рэформа сістэмы адукацыі не ўхіліла ў школах заходніх губерняў каталіцкага ўплыву. Значная частка навучальных устаноў Бёларусі падпарадкоўвалася ордэну езуітаў. Дзейнічалі на Беларусі таксама царкоўнапрыходскія школы і манастырскія вучылішчы. Пераўтварэнні ў галіне адукацыі, нягледзячы на іх саслоўна-класавы характар, усё ж садзейнічалі адкрыццю на Беларусі новых навучальных устаноў, павелічэнню колькасці вучняў, развіццю асветы сярод моладзі, павышэнню яе культурнага ўзроўню. Аднак гэта даты-чылася ў асноўным ніжэйшай і сярэдняй ступені адукацыі. Пасля падаўлення паўстанняў 1830 - 1831 гг. і 1863 — 1864 гг., закрыцця Віленскага універсітэта, а пазней і Горы-Горацкага земляробчага інстытута Беларусь не мела сваіх вышэйшых навучальных устаноў. У XIV - XVIII стст. мовай беларускага народа з'яўля-лася старабеларуская мова. У выніку паланізацыі і насаджэння каталіцызму з другой паловы XVII ст. літаратурную старабеларус-кую мову перасталі ўжываць у справаводстве, а затым і ў іншых сферах культурнага жыцця. У XVIII ст. старабеларускае пісьменства канчаткова выйшла з ужытку. Беларускія магнаты і буйная шляхта, а таксама амаль уся інтэлігенцыя засвоілі польскую мову і культуру, а вуснай беларускай мовай у розных дыялектах карысталіся сялянства, збяднелая шляхта, ніжэйшыя пласты гарадскога і сельскага насельніцтва. Пасля далучэння Беларусі да Расіі афіцыйнае становішча ў краі заняла руская мова, аднак у грамадскім і культурным жыцці аж да падаўлення паўстання 1863 - 1864 гг. панавала польская мова. У першай палове XIX ст., па сутнасці, адзінай сферай выкарыс-тання новай беларускай мовы была мастацкая літаратура. У сувязі з цяжкасцямі друкавання і распаўсюджання беларускіх твораў, а так-сама забаронай у канцы 50-х гадоў друкавання ўкраінскіх і беларускіх кніг лацінскім шрыфтам літаратура была пераважна рукапіснай і ананімнай. Ананімныя вершаваныя гутаркі ("Гутарка Данілы са Сця-панам", "Сход", "Вясна гола перапала"), вершы Ф.Савіча, П.Багрыма, І.Легатовіча, У.Сыракомлі, В.Каратынскага і іншыя творы выявілі антыпрыгонніцкія настроі аўтараў, любоў да радзімы, спачуванне цяжкай долі народа. Адной з самых яркіх і буйных постацей у беларускай культуры XIX ст. быў ураджэнец Бабруйскага павета, сын небагатага шляхціца Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Сваім ідэалам ён бачыў сацыяльнае адзінства вярхоў і нізоў народа на аснове ўсведамлення нацыяналь-най і духоўнай еднасці. Праблему ўзаемаадносін паноў і мужыкоў ён вырашаў ідылічна ў двухмоўным творы "Ідылія. Дунін-Марцінкевіч шчыра любіў беларускі народ, звяртаўся да грамадства з заклікам змяніць адносіны да простых людзей, аказваць ім дапамогу, рабіць усё магчымае, каб узняць іх адукацыю, культу-ру, самасвядомасць. Вершаваныя аповесці "Вечарніцы", "Гапон", "Купала", "Шчароўскія дажынкі", "Халімон на каранацыі" і іншыя склалі сапраўдны вершаваны эпас. У іх дісьменнік паказаў духоўную прыгажосць і высакароднасць беларускага селяніна, яго побыт, лад жыцця і думкі, а таксама гістарычнае мінулае свайго краю. Дунін-Марцінкевіч з'яўляецца аўтарам славутых драматычных твораў: "Пінская шляхта", "Залёты". У музычна-тэатральнай культуры канца XVIII - першай паловы XIX ст. вылу-чаецца сваёй адметнасцю прыгонны прафесійны тэатр магнатаў, у якім адпаведна тагачасным дваранскім густам вялікае месца адводзілася спектаклям. Гэты тэатр меў змешаныя оперна-драматычныя трупы, у якіх адны 1 тыя ж акцёры выконвалі ролі ў оперы, драме, камедыі. Оперы ставілі ў Нясвіжскім і Слуцкім тэатрах Радзівілаў, Ружанскім і Дзярэчынскім (Зэльвенскі р-н) тэатрах Сапегаў і інш. Неад'емнай часткай развіцця йультуры Беларусі ў канцы XVIII -першай палове XIX ст. з'яўлялася выяўленчае мастацтва. Выдатнымі прадстаўнікамі партрэтнага жанру з'яўляліся І.Аляшкевіч, Я.Рустэм, В.Ваньковіч і інш. І.Аляшкевіч напісаў парт-рэты магнатаў Л.Сапегі, М.Радзівіла, Г.Ржэўскага, партрэт А.Міцкевіча, а таксама "Групавы партрэт", "Мадонна з дзіцём" і інш. Ён вядомы і як майстар гістарычных кампазіцый. За карціну "Бла-годетельное прнзренне н попеченне нмператрнцы Марнн Фёдоровны о бедных" І.Аляшкевіч быў абраны членам Імператарскай акадэміі мастацтваў. (Дамель Хруцки) У першай палове XIX ст. у мастацтве Беларусі вырасла папуляр-насць графікі. Гэта было выклікана развіццём паліграфічнай вытворчасці, выданнем масавымі тыражамі друкаваных твораў. Звярталіся да мастацкага прыёму графікі ілюстратары, картографы. Найбольш вядомымі графікамі былі М.Падалінскі, Ю.Главацкі, Ю.Азямблоўскі, Б.Клямбоўскі. Літаграфія ўраджэнца Мінска Ю.Азямблоўскага "Славянскі нявольнік" ("Беларускі раб") набыла сусветную вядомасць. У сярэдзіне XIX ст. у архітэктуры Беларусі класічны стыль, не пазбегнуўшы эклектыкі, прыйшоў у заняпад. Яго паступова замяняў рамантызм, прадстаўнікі якога вылучалі на першы план нацыя-нальныя традыцыі ў архітэктуры, выступалі супраць сляпога перай-мання антычных канонаў. Найболып яскрава рамантызм праявіўся ў пейзажна-паркавым мастацтве. Рамантычныя пейзажныя паркі ствараліся па прынцыпе свабоднай кампазіцыі, аздабляліся штучнымі гротамі, каскадамі, руінамі (Гомельскі, Лагойскі, Жыліцкі, Савейкаўскі паркі). У стылі рамантызму было пабудавана шмат му-раваных прыватнаўласніцкіх рэзідэнцый.

Развіваўся і такі від мастацтва, як скульптура. Сярод вядомых тагачасных скульптараў - Ельскія (бацька Кароль і яго два сыны, Ян і Казімір; Казімір Ельскі - кіраўнік кафедры скульптуры ў Віленскім універсітэце), Я.Астроўскі, Р.Слізень і інш. Іх творчасць была разна-стайнай па жанрах: партрэты-бюсты гістарычных асоб і культурных дзеячаў Беларусі, Літвы і Польшчы, партрэты-бюсты родных, блізкіх і знаёмых, медальёны і барэльефы з выявамі дзяржаўных дзеячаў, фігуры прарокаў для культавых устаноў і інш.

25) Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў канцы ХІХ ст. – 1917.На Беларусi памешчыцкае землеўладанне не толькi пераважала, але i мела выразны латыфундыяльны характар. Буйныя памешчыкi валодалi дзесяткамi i сотнямi тычяч дзесяцiн зямлi, а сялянскiя надзелы былi значна меншымi.Пераход да капiталiстычнага земляробства на Беларусi адбываўся паступова. На змену прыгоннiцтву спачатку прыйшла змешаная сiстэма гаспадаркi.Пасля рэформы 1861 г. сельская гаспадарка Беларусi ўсе шырэй уцягвалася ў рыначныя сувязi. Шмат памешчыцкiх гаспадарак перайшло на капiталiстычны шлях развiцця. Разам з тым, многiя памешчыкi самi не вялi гаспадарку i сдавалi зямлю ў арэнду.У першыя два дзесяцiгоддзi пасля рэформы важнейшай галiной гандлёвага земляробства заставалася вытворчасць збожжа. Аднак у вынiку сусветнага аграрнага крызiсу 80–90-х гг. цэны на яго рэзка панiзiлiся. Гэта прымусiла беларускiх памешчыкаў пераходзiць на вытворчасць такiх прадуктаў, якiя давалi большы прыбытак. У 90-я гг. галоўнай спецыялiзаванай галiной у сельскай гаспадарцы Беларусi стала малочная жывёлагадоўля. Спецыялiзацыя памешчыцкай гаспадаркi праявiлася ў пашырэннi вытворчасцi тэхнiчных культур. Сярод iх першае месца займала бульба. Значнае месца ў канцы ХIХ ст. у беларускiх губернях займала прамысловае садаўнiцтва i агароднiцтва.Прамысловасць Беларусi развiвалася ў цеснай сувязi з агульнарасiйскай, але мела i свае асаблiвасцi. У прамысловасцi Беларусi iшоў працэс пераходу ад ручной працы да машыннай. Рамяство i мануфактуру паступова выцясняе капiталiстычная фабрыка.Значна адставала Беларусь ад Расii па ўзроўню канцэнтрацыi вытворчасцi. Дробныя прадпрыемствы складалi на Беларусi асноуную частку усiх фабрык i заводаў. Значнае развiцце на Беларусi атрымалi запалкавая i папярова-кардонная вытворчасць.Вельмi шмат было на Беларусi прадпрыемстваў, звязаных з перапрацоўкай сельскагаспадарчай сыравiны. Iснавалi таксама кафляныя i шклозаводы.Значнаму павелiчэнню тэмпаў развiцця прамысловасцi Беларусi спрыяла стварэнне густой сеткi чыгуначных дарог.Важную ролю ў эканомiцы Беларусi адыграваў рачны транспарт.

27) Рэвалюцыя 1905-1907 гг. На Беларусі.У пачатку ХХ ст. у Расii склалася рэвалюцыйная сiтуацыя. Эканамiчны крызiс 1900–1903 гг. i руска-японская вайна 1904–1905 гг. садзейнiчалi абвастрэнню ўсiх супярэчнасцей. Рэвалюцыйны выбух у Расii стаў непазбежным.У палiтычнай барацьбе вылучаюцца тры лагеры: урадавы, лiберальна-буржуазны i дэмакратычны. Кожны з iх меў свае мэты i задачы. Урадавы лагер iмкнулся захаваць самадзяржаўе i не дапусцiць карэнных змен у дзяржаўна-палiтычным ладзе Расii. Лiбералы марылi аб палiтычных свабодах, жадалi лiквiдаваць перажыткi феадалізму. Агульнай мэтай дэмакратау было знiшчэнне ўсiх рэшткаў феадалізму, у тым лiку i памешчыцкага землеўладання, звяржэнне самадзяржаўя i ўсталяванне дэмакратычнай рэспублiкi.9 студзеня 1905 г. у Пецярбургу было растраляна мiрнае шэсце рабочых, якiя накiроўвалiся да цара з просьбай палепшыць становiшча народа. Гэтая падзея выклiкала магутную хвалю пратэсту.У лютым – сакавiку колькасць палiтычных выступленняў рэзка зменшылася, але адбылося значнае павелічэнне эканамiчных забастовак.Вясною 1905 г., як следства ўздзеяння рабочага руху, на Беларусi разгарнуўся масавы рэвалюцыйны рух сялянства.Восенню 1905 г. шматлiкiя агульнагарадскiя стачкi злiлiся ва Усерасiйскую палiтычную стачку. Ва ўсёй Расii баставала звыш двух мiльёнаў чалавек.18 кастрычнiка ў Мiнску на плошчы адбыўся мiтынг, у якiм удзельнiчалi каля 20 тыс. чалавек. Каб разагнаць мiтынгуючых, губернатар Курлаў загадаў прымянiць зброю.У снежнi 1905 г. палiтычная барацьба пралетарыяту Расii працягвалася. У Маскве яна перарасла ва ўзброенае паўстанне. Забастоўка ахапiла большасць чыгуначных вузлоў Беларусi. У апошнія месяцы 1905 г. зноў узрос сялянскi рух.Аднак збiць рэвалюцыйную хвалю ўладам ўсё ж такi ўдалося. У пэўнай ступенi гэтаму спрыяў Манiфест 17 кастрычнiка.Пасля снежаньскiх падзей 1905 г. рэвалюцыйны рух паступова iдзе на спад.

26) Грамадска-палітычнае становішча Беларусі ў канцы XIX – пачатку XX ст. Фарміраванне палітычных партый.Канец XIX – пачатак XX ст. – час стварэння і станаўлення палітычных партый. У другой палове 90-х гг. сярод сацыял-дэмакратаў шматнацыянальных заходнiх губерняў пераважала тэндэнцыя да стварэння рабочых арганiзацый па нацыянальнай прыкмеце. У Расii ствараюцца буйныя гарадскiя i рэгiянальныя сацыял-дэмакратычныя арганiзацыi. Усё гэта выклiкала неабходнасць аб’яднання сацыял-дэмакратаў у адзiную партыю. Iнiцыятарам аб’яднальнага працэсу стаў пецярбургскi “Саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа”. У 1898 г. у Мiнску прайшоў з’езд, якi прыняў рашэнне аб аб’яднаннi прадстаўленых на iм арганiзацый у РСДРП i выбраў ЦК партыi.Летам 1903 г. за мяжой адбыўся ІІ з’езд РСДРП. Ён прыняў праграму у якой абвяшчалася пралетарская рэвалюцыя, заваяванне дыктатуры пралетарыяту і пабудова сацыялізму. Адбыўся раскол РСДРП. Рэвалюцыйную частку расійскіх сацыял-дэмакратаў пачалі называць бальшавікамі, а прыхільнікаў рэфармісцкага накірунку – меншавікамі.У 1902 г. прыхiльнiкi iдэй народнiцтва стварылi Партыю сацыялiстаў-рэвалюцыянераў (эсэраў). Эсэры мелі на мэце звяржэнне самадзяржаўя, знiшчэнне памешчыцкага землеўладання i ўстанаўленне ў Расii федэратыўнай дэмакратычнай рэспублiкi.На рубяжы XIX–ХХ стст. з агульнадэмакратычнага руху вылучаецца беларуская нацыянальная плынь. У канцы 1902 – пачатку 1903 гг. аформiлася Беларуская рэвалюцыйная грамада (БРГ). На сваiм I з’ездзе ў 1903 г. БРГ прыняла праграму, дзе называла сябе сацыяльна-палiтычнай арганiзацыяй беларускага працоўнага народа. Тэарэтычныя погляды БРГ спалучалi iдэi рэвалюцыйнага дэмакратызму i народнiцтва. Партыя выступала за звяржэнне самадзяржаўя, знiшчэнне капiталiзму i ўсталяванне дэмакратычнага ладу, прызнавала правы народаў Расii на аўтаномiю.

Пасля падаўлення паўстання 1863–1864 гг. на Беларусi адбыўся рэзкi спад сялянскiх выступленняў i на працягу наступных 40 год сялянскi рух нiколi не дасягаў таго ўзроўню.Арганiзаваны рэвалюцыйны рух на Беларусi пачаў адраджацца толькi ў сярэдзiне 70-х гг.З самага пачатку ў народнiцтве iснавалi дзве плынi – рэвалюцыйная i рэфарматарская. Прадстаўнiкi першай асноўным сродкам дасягнення сваiх мэт лiчылi сялянскую рэвалюцыю. Памяркоўныя народнiкi хацелi перайсцi да сацыялiзму шляхам паступовага рэфармавання iснуючага ладу Расii.Народнiцкi рух на Беларусi быў iдэйна i арганiзацыйна звязаны з агульнарасiйскiм.Тым не меньш, выступленняў рабочых на Беларусi было ня шмат. Толькi ў 90-я гады назiраецца ўздым барацьбы. Паступова рабочы рух набывае ўсе большую арганiзаванасць i ў канцы ХIХ ст. вылучаецца ў самастойную плынь.У дугой палове 80-х – пачатку 90-х гг. у некаторых гарадах Беларусi былi арганiзаваны гурткi, у якiх вывучалiся працы К. Маркса, Ф. Энгельса i iх паслядоўнiкаў.Аднак ужо з сярэдзіны 90-х гадоў у сацыял-дэмакратычным руху Расіі адбываюцца значныя змены. Пачынаецца пераход ад вузкай гуртковай прапаганды марксізму да масавай эканамічнай і палітычнай агітацыі.

28) Беларусь ва умовах І-й сусветнай вайны (1914-люты1917 г.). Беларускі нацыянальны рух.Расійскія войскі, церпячы паражэнне за паражэннем у Польшчы, у ліпені 1915 г. здалі Варшаву. Фронт імкліва набліжаўся да Беларусі. У пачатку верасня 1915 г. расійская армія пакінула Вільню, Гродна, Ліду, Брэст і іншыя гарады Заходняй Беларусі. У кастрычніку 1915 г. фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск–Паставы–Баранавічы–Пінск. Значная частка тэрыторыі Беларусі апынулася пад германскай акупацыяй.У сувязі з наступленнем германскіх войск на ўсход рушыў вялікі паток бежанцаў з Польшчы, Літвы і заходніх паветаў БеларусіНа захопленай Гегманіяй тэрыторыі Беларусі ўводзіліся розныя ваенныя павіннасці. На абаронныя работы прыцягвалася ўсё насельніцтва прыфрантавой паласы. Пачаліся масавыя рэквізіцыі жывёлы, прадуктаў харчавання і фуражу.Рэквізіцыі і прымусовыя работы на патрэбу фронту праводзілі і германскія ўлады. Акупанты сілаю забіралі ў сялян коней, кароў, іншую хатнюю жывёлу, прадукты, фураж, адзенне, абутак, прымушалі выконваць розныя павіннасці.У выключна цяжкім становішчы апынулася сельская гаспадарка Беларусі. Больш як палова ўсіх працаздольных мужчын беларускай вёскі была мабілізавана і адпраўлена на фронт.З-за моцнага заняпаду сельскай гаспадаркі амаль перасталі паступаць на рынак прадметы першай неабходнасці, што выклікала рост дарагоўлі, зніжэнне жыццёвага ўзроўню народа.Пачынаючы з 1915 г., на Беларусі назіраецца нарастанне рабочага руху. У 1916 г. стачачны рух ахапіў 11 населеных пунктаў Беларусі. Асноўным патрабаваннем стачачнікаў з’яўлялася павышэнне заработнай платы. Аднак трэба адзначыць, што стачкі на Беларусі ў гэты час адбываліся разрознена, і, як правіла, у іх удзельнічала толькі частка рабочых. Масавага рабочага руху не было.Своеасаблівую форму на Беларусі ў гады вайны набыў сялянскі рух – разгром памешчыцкіх маёнткаў, харчовых магазінаў і лавак.Значна ўзраслі сялянскія хваляванні ў 1915 г. У сувязі з перанясеннем баявых дзеянняў на тэрыторыю Беларусі і ростам рэквізіцый сярод сялян. Аднак у 1916–1917 гг. іх колькасць значна зменшылася.Ваенныя паражэнні расійскай арміі ў кампаніі 1915 г., няўдачы баявых дзеянняў у 1916 г., велізарныя людскія страты выклікалі нездаволенасць салдат. У войсках успыхнулі хваляванні, звязаныя з дрэнным забеспячэннем прадуктамі харчавання і абмундзіраваннем, недахопам зброі і боепрыпасаў. Расло дэзерцірства.22 кастрычніка 1916 г. адбылося паўстанне салдат, казакоў і матросаў на размеркавальным пункце ў Гомелі. Паўстанне ўспыхнула ў сувязі з арыштам аднаго з казакоў. Паустанцы былі жорстка пакараны. Але спыніць працэс разлажэння арміі ўжо было нельга, яна паступова станавілася небаяздольнай.

Соседние файлы в папке шпоры по истории