Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры по Истории Беларуси, 1ый семестр (Гонцова Светлана Константиновна) [6262 вопросов].doc
Скачиваний:
31
Добавлен:
15.06.2014
Размер:
554.5 Кб
Скачать

4. Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) - агульная феадальная дзяржава-манархія ўсходніх славян.

Кіеўская Русь – агульная раннефеадальная дзяржава-манархія ўсходніх славян, утвораная у VІ – ІХ стст. Існуе тры групы ўнутраных і знешніх прычын утварэння дзяржавы. Першая – сацыяльна-эканамічныя, звязаныя з развіццём земляробства і жывёлагадоўлі, рамяства і гандлю. Старажытнай формай земляробства была вогневая падсечная сістэма. Апрацоўвалі зямлю з дапамогай сахі і рала з жалезным наканечнікам. У якасці цяглавай сілы пачынаюць вык. коні. Развіваліся таксама рамяство і гандаль. Цэнтрамі мясцовага гандлю былі гарадзішчы. Важную ролю ў развіцці знешняга гандлю іграў шлях “з вараг у грэкі”. Ён пачынаўся на паўночным беразе Фінскага заліва, ішоў Невой, Ладажскім возерам, Ільмень-возерам з яго ракой Ловаццю, потым волакам на Заходнюю Дзвіну, з яе волакам на Днепр, далей Дняпром і Чорным морам да Канстанцінопаля. Сталі з’яўляцца гарады як цэнтры рамяства і гандлю. Развіццё земляробства і жывёлагадоўлі, а таксама гарадоў, рамяства і гандлю патрабавала еднасці славянскіх зямель. Другая група прычын звязана з унутрыпалітычным развіццём усходнеславянскіх зямель. Працэсы славянізацыі краю і неабходнасць падпарадкавання мясцовага балцкага, фіна-угорскага і цюркскага насельніцтва, з’яўленне мясцовых князёў (“княжанняў”) і сацыяльнай няроўнасці, захоп мясцовай знаццю зямель сваіх супляменнікаў і стварэнне зямельных уладанняў – вотчын (іменняў феадалаў), збор даніны з насельніцтва, прымус залежных сялян працаваць у гаспадарках землеўладальнікаў – усё гэта патрабавала фарміравання інстытута феадальнага права і сістэмы феадальных адносін, узмацнення палітычнай улады і вайсковай сілы феадалаў, іх яднання. Трэцяя група прычын звязана са знешнепалітычнымі абставінамі. Неабходнасць абароны славянскіх зямель ад нападзення з боку суседніх дзяржаў і ад набегаў з боку авараў, печанегаў, полаўцаў і іншых ваяўнічых вандроўнікаў, пераадолення спусташальных міжкняжацкіх усобіц выклікала ўнутраны пратэст і фарміравала грамадскасцю думку на карысць яднання. Урэшце-рэшт гэта прывяло да аб’яднання ваенных, эканамічных і людскіх рэсурсаў і стварэння вялікай і магутнай дзяржавы – Кіеўскай Русі. Мясцовыя княжанні ўяўлялі протадзяржавы. Славене, крывічы і мера плацілі даніну нарманам, а вяцічы, радзімічы, севяране і паляне плацілі даніну хазарам. Гісторыя Старажытнарускай дзяржавы пачынаецца з 862 г., калі чудзь, славене і весь накіравалі сваіх паслоў за мора – да варагаў, каб аб’явіць ім сваё рашэнне. Пачынаецца дынастыя Рурыкавічаў у рускай гісторыі. Летапіснае паданне аб прызванні на Русь варагаў стала падставай для нарманскай тэорыі, згодна з якой нарманы (варагі) з’яўляліся заснавальнікамі Старажытнарускай дзяржавы. Гэта тэорыя была сфармулявана ў 2-й чвэрці 18 ст. Г.З. Байерам, Г.Ф. Мілерам... Яе адвяргалі М.В. Ламаносаў, Д.І. Ілавайскі... У сучаснай гістарыяграфіі даказана, што ўтварэнне Кіеўскай Русі было падрыхтавана ўсім папярэднім ходам сацыяльна-гістарычнага развіцця ўсходніх славянскіх зямель. Беларускі гісторык і археолаг Э.М. Загарульскі пераканаўча даказвае, што мясцовыя княжанні былі ў славян яшчэ да прызвання варагаў, а таму пачатак дзяржаўнасці на Русі заклалі зусім не нарманы. На аснове археалагічных матэрыялаў ён таксама сцвярджае, што да другой паловы ІХ ст. усходнія славяне яшчэ не паспелі рассяліцца да Ільменя і Белавозера, а летапісныя крывічы – гэта балцкія плямёны. У 882 г. Алег разам з варагамі і дружынамі славен, крывічоў, чудзі, меры, весі зрабіў паход на поўдзень, узяў Смаленск, Любеч і прыйшоў да Кіева, дзе правілі Аскольд і Дзір. Выдаўшы сябе за купца, Алег забіў іх і зрабіў Кіеў сталіцай аб’яднанай дзяржавы. У 907 г. ён зрабіў паспяховы паход на Візантыю. Пасля смерці Алега кіеўскім князем стаў Ігар. Ён падавіў паўстанне супраць Кіева ў зямлі драўлян, завяршыў пачатае пры Алегу падпарадкаванне і ўключэнне ў склад КР ўлічаў і ціверцаў. Ігар зрабіў паходы на Візантыю, ў Закаўказзе, у краіны Паўднёвага і Заходняга Прыкаспія. Апошнім актам у дзейнасці Ігара быў яго паход у зямлю драўлян за данінай. Драўляне схапілі Ігара каля горада Іскарасцень і казнілі яго, прывязаўшы нагамі да двух сагнутых бяроз, якія, выпраміўшыся, разадралі цела Ігара на дзве часткі. Княгіня Ольга адпомсціла драўлянам за смерць свайго мужа. Пры ёй збор даніны быў уладкаваны. Замест палюддзя былі ўстаноўлены “урокі” і створаны цэнтры, дзе знаходзіліся княжацкія мужы, ведаўшыя яе зборам. Сын Ігара Святаслаў правіў да 972 г. У выніку паходаў Святаслава на Усход, Кіеў падпарадкаваў сабе вяцічаў, Волжскую Балгарыю, разграміў хазарскі каганат. Святаслаў быў забіты на дняпроўскіх парогах печанегамі. Уладзімір І завяршыў падпарадкаванне Кіевам усходнеславянскіх зямель, пасадзіў сваіх 12 сыноў у гарадах усходніх славян, увёў хрысціянства на Русі, пачаў умацаванне паўднёвых граніц краіны для абароны ад вандроўнікаў. Гэта садзейнічала ўмацаванню адзінства КР. У Х ст. яна прасціралася ад Карпат(захад) да Акі і верхняй Волгі(ўсход) і ад Балтыйскага мора(поўнач) да Чорнага мора(поўдзень). Разам з тым пастаянна адбываліся войны князёў-сваякоў за кіеўскі прастол, якія прывялі да фактычнага раздраблення КР. У першай палове ХІІ ст., Кіеў паступова губляе сваё дамінуючае становішча. У 30-я гады ХІІ ст. Кіеўская Русь як адносна адзіная дзяржава прыпыніла сваё існаванне. У апошні час некаторымі беларускімі гісторыкамі адмаўляецца факт існавання Старажытнарускай дзяржавы, сцвярджаецца, што ў гэтай дзяржаве не было адзінства ўсходніх славян, агульнай пісьмовай мовы, культуры... Пры гэтым спасылаюцца на незалежнасць Полацкага княства ад Кіева. З гэтым нельга пагадзіцца па наступных абставінах: а) Любое феадальнае княства, у тым ліку і Полацкае, з’яўлялася свайго роду дзяржавай, бо мела ўсе атрыбуты заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады. Аднак, нягледзячы на гэта, усе княствы Кіеўскай Русі як унутры яе, так і яе суседзямі ўспрымаліся як адзіная Русь. Насельніцтва гэтай Русі ў суседніх краінах называлі русамі, русінамі, русічамі, а самі русіны зваліся людзьмі рускай веры ці мясцовымі назвамі-этнонімамі – кіеўлянін, палачанін, туравец, пінянін, наўгародзец і г. д. б) Аналіз гістарычных крыніц паказвае, што Полацкая зямля ніколі не выпадала з палітычнага жыцця Русі, была часткай Старажытнарускай дзяржавы. Дорага абышлося палачанам іх адмаўленне ў 1129 г. ад дапамогі. Полацкіх князёў пазбавілі княжацкіх прастолаў і выслалі ў Візантыю. Войны ж з Кіевам нярэдка былі справакаваны самімі полацкімі князямі. Сярод такіх войн – разгром у 1021 г. войск Брачыслава Полацкага кіеўскім князем Яраславам Мудрым за нападзенне і спусташэнне ім Ноўгарада; пакаранне ў 1067 г. трыма Яраслававічамі князя Усяслава Чарадзея за руйнаванне ім Пскова і Ноўгарада; асада ў 1116 г. кіеўскім князем Уладзімірам Манамахам Мінска за спаленне мінскім князем Глебам Слуцка. в) Пасля ўвядзення хрысціянства ў Х ст. у Кіеўскай Русі функцыяніравала адзіная праваслаўная вера, якая і сёння часткай беларусаў завецца як руская. г) Адзіным быў агульны тып горада, яго планіроўка, знешні і ўнутраны выгляд, лад жыцця. Адзінай для ўсіх княстваў была старажытнаруская пісьмовая мова. Эканамічныя і этнічныя сувязі ў гэтай дзяржаве наўрад ці можна лічыць трывалымі.