Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры по Истории Беларуси, 1ый семестр (Гонцова Светлана Константиновна) [6262 вопросов].doc
Скачиваний:
31
Добавлен:
15.06.2014
Размер:
554.5 Кб
Скачать

60. Развіццё асветы і навукі на сучасным этапе - адзін з важнейшых напрамкаў дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь.

Развіццё адукацыі і навукіЗ сярэдзіны 80-х гг. у СССР пачалася рэформа агульнаадукацыйнай, прафесіянальнай і вышэйшай школы. Пры рэфармаванні сістэмы адукацыі забяспечваліся пераемнасць і свабодны доступ да любой яе ступені, разнастайнасць зместу і форм навучання, пашырэнне магчымасцей для індывідуальнага развіцця асобы. Ажыццяўляліся больш цесныя сувязі навучання і вытворчай дзейнасці, уключэнне вучняў у сістэматычную, пасільную для іх здароўя і ўзросту грамадска-карысную працу. У школах быў уведзены курс асноў інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі, створаны спецыялізаваныя сярэднія навучальныя ўстановы – ліцэі і гімназіі. Яны павінны былі забяспечыць больш дасканалую падрыхтоўку вучняў па выбраных галінах ведаў (гуманітарнай, тэхнічнай ці прыродазнаўчай). На розных узроўнях праводзіліся прадметныя алімпіяды па фізіцы, матэматыцы і іншых дысцыплінах. Пераможцы рэспубліканскага этапу мелі права паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы без іспытаў па дысцыпліне алімпіяды. Практыкавалася сумяшчэнне выпускнога экзамену за сярэднюю школу з уступным экзаменам у вышэйшыя навучальныя ўстановы. У прафесіянальна-тэхнічных вучылішчах разам з атрыманнем агульнай сярэдняй адукацыі навучэнцы праходзілі падрыхтоўку па 420 прафесіях. Больш за 10 прафесіянальна-тэхнічных вучылішч аб’явілі сябе вышэйшымі прафесіянальнымі вучылішчамі, якія давалі адначасова прафесіянальна-тэхнічную і сярэднюю спецыяльную падрыхтоўку. Сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы забяспечвалі падрыхтоўку кадраў для гаспадаркі і культуры. Частка тэхнікумаў была пераўтворана ў каледжы, дзе адначасова ажыццяўлялася падрыхтоўка спецыялістаў сярэдняй кваліфікацыі і спецыялістаў павышанага ўзроўню. Апошнія мелі магчымасць паступіць адразу на ІІІ курс вышэйшай навучальнай установы. У вышэйшых навучальных установах былі створаны новыя спецыяльнасці па робататэхніцы, электроннаму прыборабудаванню, новых хімічных тэхналогіях, банкаўскіх кампютэрных сістэмах і інш.Асаблівасцю развіцця школы Рэспублікі Беларусь у 90-я гг. стала дзейнасць недзяржаўных навучальных устаноў, якія існуюць разам з дзяржаўнымі ўстановамі і ў якіх навучанне ажыццяўляецца на платнай аснове (за кошт асабістых сродкаў студэнтаў і навучэнцаў). Недзяржаўныя навучальныя ўстановы ліцэнзію (права) на правядзенне вучэбнай дзейнасці атрымліваюць ад дзяржавы. Яны павінны забяспечыць існуючы ў краіне стандарт адукацыі, для чаго сістэматычна праводзіцца атэстацыя ўсіх навучальных устаноў, у тым ліку і недзяржаўных.У перыяд правядзення рэформ здолела захаваць свой магутны інтэлектуальны патэнцыял беларуская навука. У пачатку 1993 г. у Беларусі налічвалася 137 навукова-даследчых, 57 канструктарскіх і 23 праектна-канструктарскія арганізацыі. Працавалі вядомыя ў свеце навуковыя школы ў многіх галінах ведаў. Развіваліся фундаментальныя і прыкладныя даследаванні. Удасканальвалася сістэма аплаты працы ў галіне навукі.

61. Тэатр, музыка, выяўленчае мастацтва на сучасным этапе. Ахова гісторыка-культурнай спадчыны.

Нягледзячы на ўсе цяжкасці эканамічнага развіцця, у другой палове 80-х – 90-я гг. па-ранейшаму захоўвала свой патэнцыял беларуская літаратура. У гэты час працягвалі плённа працаваць старэйшыя беларускія пісьменнікі: І. Чыгрынаў, І. Шамякін, І. Навуменка, В. Быкаў. За апошнія гады імі былі напісаны творы высокага літаратурнага ўзроўню. Раманам “Вяртанне да віны” народны пісьменнік Іван Чыгрынаў завяршыў свой цыкл твораў пра жыхароў вёскі Верамейкі. Прыкладам асэнсавання праблем сённяшніх могуць быць раман народнага пісьменніка І. Шамякіна “Злая зорка”, аповесці “Ахвяра”, “Сатанінскі тур”. На паэтычнай ніве ў гэты перыяд шмат працавалі Н. Гілевіч, Г. Бураўкін, Л. Дранько-Майсюк і інш.Значны ўклад у развіццё беларускага тэатральнага мастацтва ўнеслі рэжысёры В. Раеўскі і Б. Луцэнка, харэограф В. Елізар’еў, акцёры С. Станюта, М. Яроменка, Р. Янкоўскі, А. Клімава, М. Захарэвіч, Л. Давідовіч, Ф. Шмакаў, Л. Бржазоўская, Ю. Траян, І. Душкевіч і інш.Далейшае развіццё атрымала музычнае мастацтва. Шмат зрабілі і робяць для развіцця музычнай культуры Беларусі такія вядомыя кампазітары, кіраўнікі музычных калектываў і выканаўцы, як У. Алоўнікаў, А. Багатыроў, В. Роўда, Т. Ніжнікава, М. Дрынеўскі, Я. Глебаў, М. Казінец, Дз. Смольскі, С. Картэс і інш. Шырокую папулярнасць у Беларусі і за яе межамі набыў Дзяржаўны канцэртны аркестр Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам М. Фінберга.З 1992 г. у Віцебску штогод праходзіць свята песні “Славянскі базар”. Уздыму ўзроўню майстэрства маладых выканаўцаў садзейнічае фестываль у Маладзечне, які з 1993 г. стаў традыцыйным. Шырокую вядомасць, роўную “Славянскаму базару”, у апошнія гады набыў фестываль песні “Залаты шлягер” у Магілёве. Адной з важных задач палітыкі дзяржавы ў галіне культуры з’яўляецца захаванне помнікаў айчыннай гісторыі і культуры. У Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь гаворыцца аб тым, што дзяржава адказная за захаванне гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны. Сёння на тэрыторыі Беларусі налічваецца больш за 15 тыс. помнікаў гісторыі і культуры рэспубліканскага значэння. Іх колькасць магла быць і значна большай, калі б не шматлікія войны, што пракочваліся па беларускай зямлі на працягу апошніх некалькіх стагоддзяў. Падчас гэтых войнаў значная частка нацыянальных каштоўнасцей загінула або была вывезена за межы Беларусі. Вяртанне на радзіму той спадчыны, што апынулася за мяжой, – састаўная частка палітыкі дзяржавы ў галіне культуры. У 1992 г. быў прыняты закон Рэспублікі Беларусь “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны”. Мэтанакіраваная работа ў апошнія гады ў рэспубліцы праводзіцца не толькі па вяртанню гісторыка-культурнай спадчыны, але і па рэстаўрацыі помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Вялікія рэстаўрацыйныя работы ў канцы 80-х – 90-я гг. праводзіліся, напрыклад, у Мірскім замку – помніку архітэктуры XVI ст. Пастановай Савета Міністраў Нясвіжу быў нададзены статус Нацыянальнага запаведніка Рэспублікі Беларусь. Акрамя гэтага, для адраджэння яго гісторыка-культурнай спадчыны быў створаны міжнародны фонд “Нясвіж”. Надзвычайную каштоўнасць для Беларусі мае Полацкі гісторыка-культурны запаведнік, які ўключае 18 помнікаў гісторыі, археалогіі і культуры. Сярод адроджаных яго помнікаў – Сафійскі і Богаяўленскі саборы, брацкая школа пры Богаяўленскім саборы. Адноўлены фрэскі Спаса-Ефрасіннеўскай царквы. Апошнім часам праводзіліся таксама работы па рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры на Навагрудчыне, Лідскага замка, Барысаглебскай (Каложскай) царквы і Старога Замка ў Гродне, Благавешчанскай царквы ў Віцебску, гістарычнай забудовы Мінска, Брэста і іншых старажытнабеларускіх гарадоў.