Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сборник АМАТАРСКАЯ ТВОРЧАСЦЬ.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
768.51 Кб
Скачать

Прыкладныя правілы правядзення фестываляў у Рэспубліцы Беларусь Агульныя палажэнні

Фестываль – грамадска-культурная, мастацкая акцыя, якая выражае культурныя інтарэсы сацыяльнай супольнасці, адлюстроўвае ўзровень развіцця відаў і жанраў прафесійнага і аматарскага мастацтва, характарызуецца комплексным вырашэннем эстэтычных, сацыяльных, педагагічных задач. Ад іншых відаў культурных мерапрыемстваў (свята, канцэрт, паказ, шоу, агляд, конкурс і інш.) фестываль адрозніваецца наяўнасцю агульнамастацкіх і навуковых мэтаў і задач, маштабнасцю, разнастайнасцю праграмы, шырынёй складу ўдзельнікаў і г.д.

Заснавальнікамі фестывальных мерапрыемстваў могуць выступаць органы і ўстановы сістэмы Міністэрстваў культуры, адукацыі Рэспублікі Беларусь, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, іншыя ведамствы, грамадскія аб’яднанні, нацыянальна-культурныя суполкі, асобныя грамадзяне.

Замежныя арганізацыі і прыватныя асобы праводзяць фестывальныя мерапрыемствы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з дазволу Міністэрства культуры, Міністэрства адукацыі, мясцовых органаў кіравання.

Статус фестывальных мерапрыемстваў

Па маштабах правядзення фестывалі падзяляюцца на:

міжнародныя – праводзяцца ў межах адной альбо некалькіх краін, прадугледжваюць удзел не менш за пяць замежных творчых калектываў і асобных выканаўцаў з розных краін;

рэспубліканскія – праводзяцца ў межах адной краіны, прадугледжваюць удзел творчых калектываў і асобных выканаўцаў розных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак (абласцей, раёнаў, гарадоў) з магчымым запрашэннем замежных удзельнікаў;

абласныя – праводзяцца ў межах адной вобласці з удзелам творчых калектываў і асобных выканаўцаў розных раёнаў вобласці. Магчыма прадстаўніцтва удзельнікаў з іншых рэгіёнаў і замежных краін;

рэгіянальныя – арганізуюцца і праводзяцца па тэрытарыяльнаму прынцыпу з удзелам творчых калектываў і асобных выканаўцаў з некалькіх суседніх абласцей, раёнаў, іншых адміністрацыйных утварэнняў, якія ўяўляюць культурнае адзінства. Магчыма прадстаўніцтва удзельнікаў з іншых рэгіёнаў і замежных краін;

раённыя (гарадскія) – праводзяцца ў межах раёна, горада з шырокім прадстаўніцтвам творчых калектываў і асобных выканаўцаў раёна, горада. Магчыма прадстаўніцтва удзельнікаў з іншых раёнаў і замежных краін.

Сацыяльна-культурныя крытэрыі правядзення фестываляў

Змест фестывальных праграм павінен адпавядаць наступным крытэрыям:

1. Сацыяльнай значнасці. Правядзенне фестываляў падначалена мэтам стымулявання развіцця нацыянальнай культуры, класічнага мастацтва, асобных відаў і жанраў мастацтва, накіравана на падтрымку форм творчай актыўнасці розных катэгорый насельніцтва, змястоўную арганізацыю вольнага часу грамадзян.

2. Мастацкасці. Фестываль спрыяе фарміраванню эстэтычных густаў, накіраваны на прапаганду лепшых узораў нацыянальнай і сусветнай культуры у пэўных відах і жанрах мастацтва, удасканаленне выканальніцкага майстэрства.

3. Навуковасці. Фестываль павінен з’яўляцца прадметам культуралагічнага мэтавызначэння і праграмавання з наступным сістэмным аналізам, быць навукова-творчай лабараторый для спецыялістаў, адпавядаць мэтам абагульнення і трансляцыі станоўчага вопыту і ведаў. Яго праграма можа ўключаць канферэнцыі, тэматычныя чытанні, “круглыя сталы”, майстар-класы, творчыя лабараторыі, іншае.

4. Публічнасці. Фестываль прадугледжвае адкрытасць і даступнасць праграм. Фестывальныя мерапрыемствы суправаджаюцца шырокай рэкламнай кампаніяй, адлюстроўваюцца ў перыядычным друку.

5. Конкурснасці. Фестываль можа ўтрымліваць конкурсныя творчыя спаборніцтвы. Конкурс патрабуе вызначэння пэўных крытэрыяў ацэнкі згодна папярэдне абвешчаных умоў, наяўнасць аўтарытэтнага савета экспертаў (журы), вылучэння і ўзнагароджання пераможцаў.

6. Відовішчнасці. Фестываль уключае адпаведныя відавой і жанравай спецыфіцы спосабы дэманстрацыі – шэсці, спектаклі, паказы, канцэртныя выступленні, шоу-прадстаўленні, перфомансы, выстаўкі, продажы, іншае.