
- •Змест стр.
- •Стан і асноўныя кірункі развіцця аматарскай мастацкай творчасці ў Беларусі
- •Аматарская мастацкая творчасць як сацыякультурная з’ява
- •Да пытання аб эфектыўнасці аматарскай творчасці
- •Фестывалі народнай мастацкай творчасці на мяжы хх―ххі стст.
- •Сацыяльна – выхаваўчы патэнцыял фестывальнай дзейнасці ў сферы народнай творчасці
- •Фестываль народнай творчасці як фактар развіцця культуры ў рэгіёнах Беларусі
- •Агляды і конкурсы як люстэрка стану развіцця аматарскай музычнай творчасці на Міншчыне
- •Прафесійны і аматарскі тэатр лялек у сацыякультурнай прасторы
- •С.Б.Майсяйчук Роля фестываляў мастацкай творчасці ў працэсе сацыяльна – псіхалагічнай рэабілітацыі дзяцей – інвалідаў
- •Крыніцы:
- •Фестываль народнай творчасці як сродак патрыятычнага выхавання моладдзі
- •Кадравы рэсурс мастацкай творчасці ў Беларусі
- •Прыкладныя правілы правядзення фестываляў у Рэспубліцы Беларусь Агульныя палажэнні
- •Статус фестывальных мерапрыемстваў
- •Сацыяльна-культурныя крытэрыі правядзення фестываляў
- •Структура фестывалю
- •Парадак рэгістрацыі фестываляў
- •Тэхналогія правядзення фестывалю
- •На правядзенне фестывалю
- •Поўная назва фестывалю (з указаннем жанравай прыналежнасці)
- •Палажэнне
- •Дадатковых крыніц па пытаннях развіцця аматарскай мастацкай творчасці
УСТАНОВА АДУКАЦЫІ
«БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНИВЕРСІТЭТ КУЛЬТУРЫ І МАСТАЦТВАЎ»
АМАТАРСКАЯ МАСТАЦКАЯ ТВОРЧАСЦЬ:
ПЫТАННІ ТЭОРЫІ І ПРАКТЫКІ
(зборнік артыкулаў)
2009 г.
УДК 374,71: 379.821 (476)
Аўтары сборніка
М.І.Аксюцік, Калашнікава А.В., Л.В.Каралькова, С.Б.Майсяйчук, А.А.Макарава, Л.П.Сівурава, А.І.Сцепанцоў, А.А.Черкас
Рэцэнзент – доктар мастацвазнаўства, прафесар А.І. Смагін
Рэкамендаваны да выдання кафедрай менеджменту сацыяльна – культурнай дзейнасці Установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў» (пратакол №10 ад 20.04.2009 г.)
Зборнік артыкулаў супрацоўнікаў кафедры менеджменту сацыяльна – культурнай дзейнасці Установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў” адлюстроўвае розныя тэарэтычныя і практычныя аспекты сучаснай аматарскай мастацкай творчасці ў нашай краіне.
Змест стр.
1.Смагін А.І. Прадмова да зборніка 4 – 5
2.Макарава А.А. Стан і асноўныя кірункі развіцця аматарскай
мастацкай творчасці ў Беларусі 6 – 21
3.Аксюцік М.І., Каралькова Л.В. Аматарская мастацкая
творчасць як сацыяльна – культурная з’ява 21 – 31
4.Аксюцік М.І. Да пытання аб эфектыўнасці сучаснай
аматарскай творчасці 32 – 47
5.Сівурава Л. П. Фестывалі народнай мастацкай творчасці
на мяжы ХХ―ХХІ стст. 47 – 54
6.Сівурава Л. П. Сацыяльна – выхаваўчы патэнцыял
фестывальнай дзейнасці ў сферы народнай творчасці 55 – 63
7.Сівурава Л. П. Фестываль народнай творчасці
як фактар развіцця культуры ў рэгіёнах Беларусі 63– 75
8.Макарава А.А. Агляды і конкурсы як люстэрка стану развіцця
аматарскай музычнай творчасці на Міншчыне 76 – 89
9.Калашнікава А.В. Прафесійны і аматарскі
тэатр лялек у сацыякультурнай прасторы 89 – 96
10.Майсяйчук С.Б. Роля фестываляў мастацкай творчасці ў працэсе сацыяльна – псіхалагічнай рэабілітацыі дзяцей – інвалідаў 96 – 107
11.Чэркас А. А. Фестываль аматарскай мастацкай твочасці
як сродак патрыятычнага выхавання студэнцкай моладзі 107 – 116
12.Сцепанцоў А.І. Кадравы рэсурс мастацкай творчасці ў Беларусі 116 – 128
13.Сівурава Л. П. Прыкладныя правілы правядзення
фестываляў у Рэспубліцы Беларусь 128 – 135
14.Палажэнне аб народным (узорным) непрафесійным (аматарскім)
калектыве мастацкай творчасці ў Рэспубліцы Беларусь 135-- 145
15.Спіс дадатковых крыніц па пытаннях развіцця аматарскай
мастацкай творчасці 145 – 150
Прадмова
Матэрыялы зборніка адлюстроўваюць сацыяльна - культурныя працэсы, якія адбываюцца сёння ў сферы аматарскай мастацкай творчасці, уключаючы розныя рэгіёны Беларусі. Сярод аўтараў навуковых артыкулаў зборніка прадстаўлены вядомыя даследчыкі аматарскай творчасці: М.І.Аксюцік, А.А.Макарава, С.Б.Майсяйчук, Л.П.Сівурава і інш.
Варта падкрэсліць, што аматарская творчасць як сацыяльна-культурны феномен з'яўляецца прадметам вывучэння культуралогіі, сацыялогіі, псіхалогіі, педагогікі, мастацтвазнаўства і тэорыі сацыяльна - культурнай дзейнасці. Гэта тмумачыцца тым, што, як з'ява музычнай культуры і пласт народнай мастацкай творчасці, аматарская мастацкая творчасць выступае ў якасці дзейснага фактару сацыякультурнай дынамікі і эфектыўнага сродку праяўлення сацыягенных патраб асобы і яе этнічной самабытнасці.
Пацвярджэннем значнай сацыяльнай ролі аматарскіх музычных калектываў у культурным жыцці Беларусі з'яўляюцца шматлікія фестывалі, агляды-конкурсы, святы народнага мастацтва, якія дэманструюць творчыя дасягненні мастацкіх аматарскіх калектываў і асобных выканаўцаў.
Дадзеная работа ўяўляе сабой адну з першых спроб тэарэтычнага асэнсавання працэсаў развіцця аматарскай творчасці і абагульнення яе практычнага стану як мнагаграннай з’явы культурнай рэчаіснасці ў ХХ — пачатку XXІ стст.
Даследаванне аматарскай творчасці і яе фестывальных традыцый неабходна як для рэалізацыі мэтаў навуковага аналізу, так і нарматыўна-прававога і арганізацыйна-метадычнага забеспячэння фестывальнай дзейнасці ў нашай краіне, садзейнічання рэгуляванню, праектаванню і прагназаванню культурных працэсаў у сучаснай аматарскай мастацкай творчасці
Навуковыя артыкулы, падрыхтаваныя супрацоўнікамі кафедры менеджменту сацыяльна - культурнай сферы Установы адукацыі "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў", прысвечаныя аналізу стану аматарскай творчасці, яго функцый і праблемам існавання ў розных рэгіянальных умовах, без сумневу, уяўляюць цікавасць для спецыялістаў сацыяльна-культурнай сферы, студэнтаў і магістрантаў, якія вывучаюць дысцыпліну "Прыкладная культуралогія"
Доктар мастацтвазнаўства,
прафесар А.І.Смагін
А.А. Макарава