- •I вось нахапiлася вайна; а на пачатку снежня прусакi занялi Кармэйль.
- •I тады я зразумеў, я ўявiў сабе ўсё. Прусакi пакiнулi яе на матрацы ў бязлюдным лесе, I яна, не крануўшыся з месца, цiха памерла пад бухматым I лёгкiм пухавiком снегу.
- •Пляцельшчыца крэслаў
- •I гэта былi адзiныя песты, якiя ведала небарака.
- •I яна аддала мне дзве тысячы трыста дваццаць сем франкаў. Дваццаць сем франкаў я адлiчыў кюрэ на пахаванне, а рэшту, пасля таго як яна выпусцiла апошнi ўздых, забраў з сабою.
- •Звер васпана Бэлёма
- •I Рабо, нiбы пацук у нару, шмыгнуў у карэту.
- •I я падумала: "а цi атрымалася б у мяне гэтак жа смела I элегантна кiўнуць?"
- •I я пачынаю выбiраць. Я хацела прыгожага, вельмi прыгожага. Раптам бачу iдзе высокi бландзiн, вельмi прыгожы. Ты ж ведаеш, я люблю бландзiнаў.
- •I пхае мяне. Увайшоўшы, ён зачыняе за сабой дзверы, цалуе мяне, скаваную жахам, бярэ мяне за талiю I вядзе ў салон, што застаўся незачынены.
- •Жулi Рамэн
- •I неспадзявана яна заплакала.
- •I калi пачула, што мне трэба вячэраць у МонтэКарла, яна нерашуча спыталася:
- •I яна пасадзiла мяне побач. Яна прашаптала:
- •Жарт па-нармандску
- •I ён пайшоў. Усе насельнiкi фермы збеглiся паглядзець, як яго забiраюць. Кабеты гразiлi яму кулакамi, мужыкi выскалялiся I лаялiся: "Нарэшце! Сцапалi-такi галубочка! Туды яму I дарога!"
- •Завяшчанне
- •I паказала вачыма на вялiкую пiстолю, што вiсела на вушаку.
- •I яна зноў узяла дзверы на завалу.
- •I жанчыны паднялiся на другi паверх. Было чуваць, як яны замыкалiся на ключ, як хадзiлi па пакоi; потым усё сцiхла.
- •I яна расказала яму ўсю гiсторыю: як яна напалохала iх стрэламi з пiстолi I як замкнула ў склепе.
- •I тыя, хто iшоў наперадзе, паказвалi наступным на небяспечную шчылiну-прадуху.
- •Вяртанне
- •I раптам яна другiм, цiхiм трапяткiм голасам прашаптала:
- •I яна абхапiла яго рукамi, раптам наскрозь працятая подыхам мiнулага, болем успамiнаў пра свае дваццаць гадоў I iх першыя абдымкi.
- •I пузаты, сыты, з чырвоным тварам карчмар узяў адной рукой тры шклянкi, другой кварту, падышоў I спакойна спытаўся:
- •Вендэта
- •Споведзь Тэадзюля Сабо
- •I ён спытаўся:
- •I мякка дадаў:
- •I ён падаў сваю вялiкую шурпатую руку, па якой плябан гучна пляснуў сваёй.
- •I заўсёды здаецца, што вось-вось зразумееш нешта непазнавальнае.
- •I гэта яшчэ не ўсё.
- •Прыгода Вальтэра Шнафса
- •I зноў над iм згусцiлася ноч.
I ён пайшоў. Усе насельнiкi фермы збеглiся паглядзець, як яго забiраюць. Кабеты гразiлi яму кулакамi, мужыкi выскалялiся I лаялiся: "Нарэшце! Сцапалi-такi галубочка! Туды яму I дарога!"
Ён iшоў, а па баках iшла варта. Адчай надаваў яму сiлы, i ён сяк-так плёўся па дарозе, ужо нават не цямячы, што з iм адбылося, атупелы дарэшты з перапалоху, няздатны хоць што-колечы зразумець.
Сустрэчныя сяляне прыпынялiся, праводзiлi яго позiркам i мармыталi:
- Пэўна, зладзюгу злавiлi!
Да ночы дабралiся да мястэчка. Звон нiколi раней не быў тут. Ён папраўдзе ўжо не ўяўляў сабе, нi што адбываецца цяпер, нi што будзе з iм далей. Усё было нечаканае i страшнае, гэтыя новыя аблiччы i дамы проста жахалi яго.
Ён не вымавiў нiводнага слова дый не меў чаго сказаць, бо анiчагусенькi не разумеў. Зрэшты, ён ужо столькi гадоў нi з кiм не размаўляў, што амаль развучыўся карыстацца моваю; дый думкi яго былi занадта цьмяныя, каб iх можна было выказаць словамi.
Яго завялi ў местачковую турму. Жандарам i ў галаву не прыйшло, што яму трэба даць паесцi, i яго замкнулi да заўтра.
Але калi на другi дзень ранкам прыйшлi па яго, каб весцi на допыт, ён ляжаў на падлозе мёртвы. Такая неспадзяванка!
Завяшчанне
Пераклад: Сяргей Мурашка
Полю Эрвiё
Я ведаў гэтага высокага юнака, якога звалi Рэнэ дэ Бурнэваль. Ён быў лагодны i таварыскi, хоць i трохi сумны, i, здавалася, нiшто на свеце не хвалявала яго. Скептык па натуры, ён пачынаў бязлiтасна i з'едлiва кпiць, калi нарываўся на свецкую крывадушнасць, i адным словам нiшчыў кожную яе праяву. Ён часта паўтараў: "Сумленных людзей няма, прынамсi, яны ёсць толькi ў параўнаннi з нягоднiкамi".
У яго былi два браты - пп. дэ Курсiль, але ён з iмi нiколi не бачыўся. Рознiца ў прозвiшчах наводзiла мяне на думку, што Рэнэ нарадзiўся ад другога шлюбу. Я няраз чуў, што ў iх у сям'i адбылося нейкае дзiўнае здарэнне, але акалiчнасцi заставалiся невядомыя.
Гэты чалавек мне вельмi падабаўся, i неўзабаве мы пасябравалi. Неяк за вячэрай у яго, калi мы былi адны, я незнарок спытаўся: "Вы нарадзiлiся ад першага цi ад другога шлюбу вашай шаноўнай мацi?" Ён трохi збялеў, пасля пачырванеў i некалькi хвiлiн маўчаў, вiдаць, збянтэжаны. Пасля ўсмiхнуўся сваёй невясёлай лагоднай усмешкай i сказаў: "Дарагi сябра, калi вам гэта цiкава, я раскажу не зусiм звычайную гiсторыю свайго паходжання. Я ведаю, што вы разумны чалавек, i таму не баюся, што гэта пашкодзiць нашым добрым адносiнам, а не - мы з вамi развiтаемся".
Мая мацi панi дэ Курсiль была цiхая сцiплая жанчына, з якой ажанiлiся з разлiкам. I ўсё жыццё яна, такая пяшчотная, далiкатная i сарамлiвая, пакутавала ад хамскiх здзекаў мужа - выхадня з шарачковых панкоў, - якi мог бы стаць маiм бацькам. Праз месяц пасля вяселля ён пачаў жыць з пакаёўкай. Апрача таго, ён не абмiнаў жонак i дачок сваiх фермераў, зрэшты, гэта не перашкодзiла яму мець дваiх дзяцей ад жонкi. Мацi маўчала, яна жыла, як мышка ў склепе, у нашым заўсёды шумным доме. Зняважаная, знядоленая, запалоханая мужам, яна трывожна пазiрала на гасцей яснымi трапяткiмi вачыма да смерцi зацкаванай iстоты. Аднак яна была прыгожая, вельмi прыгожая жанчына, але папялiстыя валасы яе рана пасiвелi ад вечнага страху.
Сярод шматлiкiх прыяцеляў пана дэ Курсiля, якiя часта гасцявалi ў замку, да нас прыходзiў былы кавалерыйскi афiцэр, удавец, пан дэ Бурнэваль, чыё прозвiшча я нашу. Гэта быў высокi хударлявы мужчына з доўгiмi чорнымi вусамi, смелы, добры i рашучы, здатны на самы адчайны ўчынак. Я вельмi на яго падобны. Розумам i выхаваннем ён стаяў вышэй за сваё асяроддзе. Яго прабабка сябравала з Ж.-Ж. Русо, i здавалася, што яму нешта перадалося ад вальнадумства продкаў. Ён ведаў на памяць "Грамадскi дагавор", "Новую Элаiзу" i iншыя фiласофскiя творы, што падрыхтавалi глебу да непазбежнага перавароту ў нашых састарэлых звычаях, забабонах, у нашых спарахнелых законах i iдыёцкай маралi.
Здаецца, яны закахалiся, але так хавалi свае пачуццi, што нiхто нi пра што не здагадваўся. Напэўна, няшчасная, гаротная, заўсёды сумная жанчына самааддана пакахала яго i з гэтага часу пачала думаць яго думкамi, засвоiла тэорыю незалежнасцi пачуцця i пагадзiлася са смелымi разважаннямi пра свабоду кахання. Але запалоханая мацi нiколi не падымала голасу, i ўсё гэта хавалася ў самых патаемных куточках яе душы, якую яна нiкому не адкрыла.
Абодва браты ўслед за бацькам не шанавалi i крыўдзiлi мацi, ледзь вiталiся з ёю i ставiлiся нiбы да прыслугi.
Толькi я шчыра любiў яе, i яна мяне таксама. Мне было васемнаццаць, калi яна памерла. Каб вы зразумелi далейшыя падзеi, мушу дадаць, што пан дэ Курсiль знаходзiўся пад юрыдычнай апекай, а пастанова пра падзел маёмасцi памiж мужам i жонкай была вынесена на карысць мацi, i, дзякуючы адмысловым правiлам закона i сумленнасцi натарыуса, яна магла завяшчаць усё па сваёй волi.
Нам паведамiлi, што завяшчанне захоўваецца ў натарыуса, i запрасiлi на яго абвяшчэнне.
Я добра памятаю той дзень. У мяне i цяпер перад вачыма гэтая ўзнёслая, драматычная i нечаканая сцэна, калi з магiлы быццам паўстала мёртвая i гнеўна патрабавала свабоды жанчыне, якую ўсё жыццё катавалi нашы звычаi i якая са сваёй наглуха забiтай труны кiнула безнадзейны заклiк да незалежнасцi.
Тоўсты, паўнакроўны, падобны на мяснiка чалавек - той, хто лiчыўся маiм бацькам, - i абодва дужыя браты - дваццацi i дваццацi двух гадоў - спакойна чакалi ў крэслах. Раптам увайшоў i сеў побач са мной таксама запрошаны пан дэ Бурнэваль, зацягнуты ў вузкi сурдут. Твар яго спалатнеў, i ён штохвiлiны пакусваў трохi ссiвелыя вусы. Ён напэўна ведаў, што тут мелася адбыцца.
Раптам мой сябар змоўк, падышоў да шафы, узяў адтуль нейкую жоўтую паперу, разгарнуў яе, пачцiва пацалаваў i сказаў: "Вось завяшчанне маёй дарагой матулi".
"Я, што нiжэй падпiсалася, Анна-Катрына-Жэнэўева-Мацiльда дэ Круалюс, законная жонка Жана-Леапольда-Жазэфа-Гантрана дэ Курсiля, пры сваiм розуме i ў цвёрдай памяцi выказваю тут сваю апошнюю волю.
Перш за ўсё прашу прабачэння ў Бога, а пасля ў свайго сына Рэнэ за мой учынак. Я ведаю, што ў майго сына добрае сэрца i ён зразумее i даруе мне. Я пакутавала ўсё жыццё. Муж узяў мяне з разлiкам i ўвесь час пагарджаў мной, зневажаў, здзекаваўся i здраджваў мне.
Дарую яму, але я нiчога яму не вiнная.
Старшыя сыны зусiм не любiлi мяне, былi няўдзячныя i наўрад цi лiчылi за родную мацi.
У жыццi я была iм, чым мусiла быць; пасля смерцi я нiчога iм не вiнная. Крэўныя сувязi не могуць iснаваць без штодзённай, пастаяннай, святой любовi. Няўдзячны сын горшы за чужынца: ён здраднiк, бо не мае права быць абыякавым да сваёй мацi.
Я заўсёды баялася мужчын, iх спракаветных парадкаў i нялюдскiх звычаяў, iх брыдкiх забабонаў. Перад Богам мне больш няма чаго баяцца. З труны я выракаюся сваёй ганебнай баязлiвасцi; я не баюся сказаць, што думаю, магу адкрыць сэрца i скiнуць цяжар з душы.
Такiм чынам, усю прыналежную мне паводле закона маёмасць я пакiдаю свайму дарагому каханку П'еру-Жэрмеру Сiмону дэ Бурнэвалю з умовай перадачы яе нашаму любiмаму сыну Рэнэ.
(Апроч гэтага, мая воля падрабязна выкладзена ў натарыяльным акце.)
I, перад найвышэйшым суддзёй, якi цяпер слухае мяне, я сцвярджаю, што пракляла б неба i само жыццё, калi б не напаткала глыбокага, адданага, шчырага кахання i непахiснай падтрымкi майго мiлага, калi б у яго абдымках не зразумела, што Творца пусцiў людзей на свет, каб яны любiлi, суцяшалi адзiн аднаго i разам плакалi ў час нядолi.
Бацькам двух маiх старшых сыноў з'яўляецца пан дэ Курсiль, Рэне абавязаны жыццём пану дэ Бурнэвалю. Я малю Валадара над людзьмi i iх лёсам абаранiць бацьку з сынам ад чалавечага непаразумення, завяшчаю iм узаемную любоў i пашану да маёй памяцi. Гэта мая апошняя думка i апошняе жаданне.
Мацiльда дэ Круалюс".
Пан дэ Курсiль падскочыў i крыкнуў: "Гэта завяшчанне вар'яткi!" Тады падняўся пан дэ Бурнэваль i гучна, выразна сказаў: "Я, Сiмон дэ Бурнэваль, сведчу, што кожнае слова ў гэтым дакуменце - праўда. Гатовы давесцi гэта любому i нават магу паказаць лiсты".
Пан дэ Курсiль кiнуўся на яго. Я падумаў, што яны задушацца. Высокiя, адзiн худы, другi тоўсты, яны стаялi твар у твар i трэслiся ад лютасцi. Муж маёй мацi пралапатаў: "Вы - нягоднiк!" Другi, як i раней, смела i выразна сказаў: "Мы сустрэнемся ў iншым месцы, пане. Вы б даўно атрымалi поўху i стаялi на дуэлi, калi б я не баяўся за здароўе гаротнай жанчыны, якая ўсё жыццё цярпела вашы здзекi".
Ён павярнуўся да мяне: "Вы мой сын. Пойдзеце са мной? Я не маю права прымусiць вас, але, калi хочаце, хадземце разам".
Я моўчкi пацiснуў яму руку, i мы пайшлi. Я ледзь не вар'яцеў.
Праз два днi пан дэ Бурнэваль забiў на дуэлi пана дэ Курсiля. Мае браты, баючыся, каб не выбухнуў скандал, трымалi язык за зубамi. Я аддаў iм палову матчыных грошай, i яны ўзялi iх.
Я абраў прозвiшча свайго сапраўднага бацькi i выракся ад законнага, але не майго iмя.
Пан дэ Бурнэваль памёр праз пяць гадоў. Я i цяпер плачу па iм.
Ён устаў, прайшоўся i стаў супроць мяне: "Вось так! Я сцвярджаю, што матчына завяшчанне - самы прыгожы, высакародны i вялiкi ўчынак, на якi здольная жанчына. Вы згодныя?"
Я падаў яму абедзве рукi: "Цалкам, сябра".
Вязнi
Пераклад: Нiна Мацяш
У лесе - нi гуку, толькi лёгкi шолах снегу, якi падае на дрэвы. Ён iшоў ад самага паўдня - дробны мяккi сняжок, якi пудрыў голле золкiм мохам, нацярушваў на сухое лiсце кустоўя лёгкiя сярэбраныя каптурыкi, усцiлаў сцяжынкi бясконцым пухкiм белым дываном i згушчаў бязмежную цiшу ляснога акiяна.
Каля леснiчоўкi маладая жанчына з закасанымi рукавамi калола дровы на вялiкiм каменi. Гэта была высокая, хударлявая, дужая дачка лясоў - леснiкова дачка i леснiкова жонка.
- Сёння мы адны, Бэрцiна, iдзi лепей у хату, ноч на дварэ, а вакол, напэўна, бадзяюцца i прусы, i ваўкi, - данёсся з леснiчоўкi голас.
Маладзiца вялiкiмi ўзмахамi сякеры расколвала пень, i яе стан пругка распростваўся пры кожным узмаху рук.
- Я ўжо накалола, мама. Зараз, зараз iду, не бойся, яшчэ вiдно, - адказала яна.
Потым яна занесла на кухню бярэмак сушняку i дроў, кiнула яго каля прыпечка, зноў выйшла, зачынiла аканiцы - таўшчэзныя аканiцы з суцэльнага дубу, - а вяртаючыся, замкнула за сабою дзверы на цяжкую засоўку.
Яе мацi, спярэшчаная маршчакамi старая, сядзела каля агню i прала; з гадамi яна стала палахлiвая.
- Не люблю я, калi бацькi няма дома, - сказала яна. - Ад дзвюх кабет толку мала.
- Ну, я дык укладу на месцы i ваўка, i пруса, - адказала маладзiца.
