Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вопросы. Библиографоведение.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
92.16 Кб
Скачать

7. Развіццё кнігазнаўчай думкі ў працах замежных вучоных

Гісторыя кнігазнаўчай думкі ў працах французскіх, нямецкіх, бельгійскіх вучоных у ХVIII-XIX стст. Кнігазнаўства ў складзе гістарычнай навукі, бібліятэказнаўства, сацыялогіі.

Развіццё кнігазнаўства ў ХX-XXI стст. Трансфармацыя падыходаў да кнігі ва ўмовах электроннай камунікацыі. Сучасныя кірункі развіцця кнігазнаўчай думкі ў працах вучоных. Асноўныя кнігазнаўчыя канцэпцыі. Бібліяграфічная, бібліятэказнаўчая, функцыянальна-чытачазнаўчая, сацыялагічная, камунікацыйна-мультымедыйная канцэпцыя кнігі.

8. Экспертныя метады ў бібліятэчным даследаванні

Сутнасць і задачы экспертных метадаў пры даследаванні бібліятэчна-інфармацыйных працэсаў і з’яў. Экспертныя ацэнкі якасці аб’екта даследавання, методыка і абгрунтаванне вынікаў. Метады экспертных ацэнак у прагназаванні развіцця бібліятэчных аб’ектаў. Асноўныя стадыі правядзення экспертных апытанняў. Адбор экспертаў: пошук патэнцыяльных экспертаў, ацэнка кампетэнтнасці экспертаў, вызначэнне колькасці экспертных груп. Падрыхтоўка апытання экспертаў. Віды экспертных ацэнак. Перавагі працэдур са зваротнай сувяззю без непасрэднага ўзаемадзеяння экспертаў. Метад Дэльфі. Метад якаснай зваротнай сувязі. Метад індывідуальнай зваротнай сувязі. Памылкі і цяжкасці ў прымяненні экспертнага апытання.

9. Метады вывучэння дакументаў у бібліятэчна-бібліяграфічных даследаваннях

Класіфікацыя метадаў вывучэння дакументаў. Агульнанавуковы метад эмпірычнага і тэарэтычнага вывучэння тэкстаў, яго сутнасць і методыка выкарыстання. Першасныя і другасныя дадзеныя, асаблівасці іх атрымання.

Кантэнт-аналіз, яго сутнасць і магчымасці прымянення ў бібліятэчна-бібліяграфічным даследаванні. Этапы і методыка кантэнт-аналізу.

Метады аналізу паняційнага слоўніка і інтэнт-аналіз, сутнасць і методыка прымянення ў бібліятэчна-бібліяграфічным даследаванні. Вывучэнне чытачоў бібліяграфічным метадам, сутнасць і методыка.

Бібліяметрычны аналіз, яго сутнасць выкарыстанне ў вывучэнні дакументных патокаў і масіваў. Фарміраванне асноў бібліяметрыі. Метады аналізу колькасных характарыстык першасных дакументаў. Метады аналізу другасных крыніц інфармацыі. Метады аналізу цытавання. Паняцце цытат-індэкса. Методыка бібліяметрычнага аналізу.

10. Агульнанавуковыя метады і іх выкарыстанне ў бібліяграфазнаўстве

Агульнанавуковыя метады і іх выкарыстанне ў бібліяграфазнаўстве. Гістарычныя метады (гісторыка-параўнальны, гісторыка-хра­налагічны, гісторыка-функцыянальны), сістэмны метад у бібліяграфазнаўстве, дзей­насны падыход да бібліяграфіі, метад класіфікацыі, бібліягра­фіч­нае мадэляванне, сінергетычныя комплексныя (рэгіянальныя) метады, кантэнт-аналіз інфармацыйнага патока, аналіз цытат і бібліяграфічных спасылак, бібліяметрычны метад.

11. Бібліяграфічны метад і яго спецыфіка

Метады бібліяграфічнай практыкі: прагляд (аналіз), біб­ліяграфічнае згортванне дакументаў (апісанне, анкетаванне, рэферыраванне), тыпалогія, эўрыстыка, індэксаванне, спосабы групоўкі дакументаў у бібліяграфічных дапаможніках, метады апавяшчэння або камунікацыі, метады бібліяграфічнай рэкамендацыі. Агульнанавуковасць бібліяграфічнага метада. Паняцці “бібліягра­фіч­ная арыентацыя”, бібліяграфічны пошук, ідэнтыфікацыя, згортванне дакументаў, бібліягра­фіч­ная групоўка.