Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вопросы. Библиографоведение.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
92.16 Кб
Скачать
  1. Метады апытання ў даследаванні бібліятэчна-бібліяграфічных працэсаў і з’яў

Анкетаванне і інтэрвьюіраванне, параўнальныя магчымасці метадаў, іх перавагі і недахопы. Методыка анкетавання. Паняцце генеральнай і выбарачнай сукупнасці. Аб’ём выбаркі. Віды анкетных пытанняў па ступені стандартызацыі (закрытыя, напаўзакрытыя і адкрытыя); па канструктыўных асаблівасцях (дыхатамічныя, альтэрнатыўныя, паліварыянтныя); па функцыях (фільтры, кантрольныя, пасткі). Агульная кампазіцыя анкеты. Метадычныя патрабаванні да анкеты. Неабходныя ўмовы арганізацыі і паспяховага прымянення анкетавання.

Інтэрвьюіраванне, яго віды. Фармалізаванае, напаўфармалізаванае, нефармалізаванае інтэрв’ю. Этапы падрыхтоўкі і правядзення інтэрв’ю. Метад фокус-груп, сутнасць, перавагі і недахопы метада. Асноўныя прынцыпы факусіраванага глыбіннага інтэрв’ю. Фарміраванне фокус-груп. Склад і колькасць удзельнікаў фокус-груп, абмежаванні на удзел. Арганізацыя правядзення фокус-груп.

3. Сiстэма кнiгазнаўчых ведаў

Тэарэтычныя праблемы кнiгазнаўства. Аб’ект, прадмет, склад, структура кнiгазнаўства. Структура кнiгазнаўчых ве­даў: узроўнi i змест. Фундаментальныя і прыкладныя аспекты кнiгазнаўчых ведаў.

Развiццё метадалагiчных уяўленняў у кнiгазнаўстве: уклад В.Г.Анастасевiча, М.Н.Куфаева, Н.М.Лiсоўскага, А.М.Лавягi­на, А.І.Барсука, І.Е.Баранбаўма i сучасных прадстаўнiкоў кнi­га­знаўчай думкi ў развiццё тэорыi i метадалогii кнiгазнаўства. Парадыгмы кнiгазнаўства: iнфaрмацыйная, культуралагiчная, кагнiтaлaгiчная, аксiялагiчная, фенаменалагiчная, мастацтва­знаў­чая і iнш.

Кнiгазнаўства ў сiстэме навук.

4. Метaдaлогiя I метaды кнiгазнаўства

Агульныя фiлaсофскiя пaдыходы да вызначэння кнiгазнаў­ча­га метаду. Сутнасць метадаў кнiгазнаўства. Суадносiны тэо­рыi i метaду. Усеагульныя, агульныя і спецыяльныя мета­ды ў кнiгазнаўстве. Структурна-тыпалагiчны метад у кнiга­знаў­стве i яго спецыфiка. Выкарыстанне тыпалагiчнага мета­ду для пазнання кнiгi, яго адрознене ад метаду класiфiкацыi. Крытэрыi тыпалогii кнiгi. Бiблiятыпалогiя як навуковы кi­рунак сучаснага кнiгазнаўства.

Метады пазнання кнiгi i iх выкарыстанне ў метадычнай дзей­насці бібліятэк.

5. Фенаменалогiя кнiгi

Вызначэнне фенаменалогii. Сутнасць феномена “кнiга”. Кнi­га як тэарэтыка-гнасеалагiчны i iнтэлектуальна-духоўны феномен, як унiверсум культуры, як сацыяльна-псiхалагiчны феномен.

Вызначэнне, уласцiвacцi, функцыi кнiгi як аб’екта пазнан­ня i кнiгазнаўчай катэгорыi. Падыходы да азначэння кнiгi. Змест кнiгазнаўчай катэгорыi “кнiга”. Паняццi: састаў, струк­тура, змест кнiгi, функцыi кнiгi. Кнiга ў кантэксце паняццяў “кантэкст”, “тэкст”, “твор”, “выданне”.

Змест i функцыi кнiгi ў кантэксце законаў кнiжнай статыкi i кнiжнай дынамiкi. Законы кнiжнай статыкi i кнiжнай дына­мiкi. Вучэннi кнiжнай статыкi i кнiжнай дынамiкi. Функцыi i ўласцiвасцi кнiгi.

6. Тэарэтыка-метадалагічныя праблемы кніжнай культуры

Паняцці “кніжная культура”, “выдавецкая культура”, “куль­тура кнігі”, “мастацтва кнігі”: іх сутнасць і адрозненне. Дыялагічнасць кнігі і яе цэласнасць. Функцыянальныя пады­ходы да разглядання цэласнасці кнігі.

Сучасныя тэндэнцыі і кірункі даследавання кніжнай культуры.