
- •Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства
- •Каталогі краязнаўчых і мясцовых дакументаў
- •2. Краязнаўчыя картатэкі і базы даных
- •3. Краязнаўчы даведачна-бібліяграфічны фонд і фонд неапублікаваных бібліяграфічных дапаможнікаў (фонд выкананых даведак) бібліятэкі
- •4. Віртуальныя інфармацыйныя рэсурсы бібліятэк па краязнаўстве
- •5. Падрыхтоўчы этап складання краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў
- •6. Аналітычны этап складання краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў
- •7. Сінтэтычны этап складання краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў
- •8. Заключны этап складання краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў
- •9. Методыка падрыхтоўкі рэкамендацыйных універсальных і комплексных краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў
- •10. Методыка падрыхтоўкі асобных жанраў папулярных краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў
- •11. Методыка падрыхтоўкі навукова-дапаможных краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў
- •12. Методыка падрыхтоўкі персанальных/біябібліяграфічных краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў
- •Метады апытання ў даследаванні бібліятэчна-бібліяграфічных працэсаў і з’яў
- •3. Сiстэма кнiгазнаўчых ведаў
- •4. Метaдaлогiя I метaды кнiгазнаўства
- •5. Фенаменалогiя кнiгi
- •6. Тэарэтыка-метадалагічныя праблемы кніжнай культуры
- •7. Развіццё кнігазнаўчай думкі ў працах замежных вучоных
- •8. Экспертныя метады ў бібліятэчным даследаванні
- •9. Метады вывучэння дакументаў у бібліятэчна-бібліяграфічных даследаваннях
- •10. Агульнанавуковыя метады і іх выкарыстанне ў бібліяграфазнаўстве
- •11. Бібліяграфічны метад і яго спецыфіка
- •12. Роля філасофскіх метадаў у даследаванні і развіцці бібліяграфіі
- •13. Інфармацыйна-кнігазнаўчая канцэпцыя бібліяграфіі
- •14. Інфармацыйна-дакументаграфічная і кагнітаграфічная канцэпцыі бібліяграфіі
Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства
Каталогі краязнаўчых і мясцовых дакументаў
Краязнаўчы каталог: вызначэнне паняцця, асаблівасці, формы прадстаўлення, функцыянальныя асаблівасці, тэхналогія фарміравання ў карткавай і электроннай формах. Методыка стварэння зводнага краязнаўчага каталога. Асаблівасці краязнаўчых каталогаў бібліятэк розных тыпаў і відаў. Выкарыстанне “Тыпавой схемы класіфікацыі дакументаў для краязнаўчых каталогаў (картатэк) бібліятэк Рэспублікі Беларусь” (Мінск, 1994). Каталог мясцовых дакументаў, яго роля ў сістэме ДБА.
2. Краязнаўчыя картатэкі і базы даных
Краязнаўчыя картатэкі, іх функцыянальныя асаблівасці. Бібліяграфічныя і фактаграфічныя краязнаўчыя картатэкі: прызначэнне, віды, тэматыка. БД па краязнаўстве: бібліяграфічныя, фактаграфічныя, паўнатэкставыя, камбініраваныя. Асаблівасці краязнаўчых картатэк і БД бібліятэк розных тыпаў і відаў.
3. Краязнаўчы даведачна-бібліяграфічны фонд і фонд неапублікаваных бібліяграфічных дапаможнікаў (фонд выкананых даведак) бібліятэкі
Краязнаўчы даведачна-бібліяграфічны фонд: прызначэнне, камплектаванне, структура, формы прадстаўлення. Дакументная фактаграфічная база “Народны архіў”. Тэматычныя папкі і альбомы выразак і копій дакументаў. Асаблівасці КДБФ бібліятэк розных тыпаў і відаў. Выкарыстанне сучасных інфармацыйных тэхналогій пры фарміраванні краязнаўчага даведачна-бібліяграфічнага фонду.
Фонд неапублікаваных бібліяграфічных дапаможнікаў (фонд выкананых даведак) краязнаўчай тэматыкі: склад, адбор, захаванне і выкарыстанне даведак. Формы прадстаўлення.
4. Віртуальныя інфармацыйныя рэсурсы бібліятэк па краязнаўстве
Прадстаўленне электронных краязнаўчых інфармацыйных рэсурсаў па краязнаўстве на сайтах бібліятэк: арганізацыя, афармленне. Віды інфармацыйных прадуктаў і паслуг па краязнаўстве. Электронныя інфармацыйныя рэсурсы бібліятэк Беларусі па краязнаўстве на сучасным этапе.
5. Падрыхтоўчы этап складання краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў
Асаблівасці асноўных працэсаў падрыхтоўчага этапу: выбару актуальнай тэмы з улікам сацыяльна-эканамічных патрэб развіцця рэгіёна (краю) і краязнаўчага руху; віду, тыпу і жанру бібліяграфічнага дапаможніка; вызначэння тэрытарыяльных меж мясцовасці; вывучэння тэмы, яе бібліяграфічнай забяспечанасці; вызначэння асноўных і дадатковых крыніц выяўлення краязнаўчых дакументаў.
6. Аналітычны этап складання краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў
Асаблівасці асноўных працэсаў аналітычнага этапу: агульнага бібліяграфічнага аналізу дакументаў, састаўлення бібліяграфічнага апісання, анатавання і індэксавання краязнаўчых дакументаў. Асаблівасці апісання і анатавання асобных відаў выданняў (навуковых, літаратурна-мастацкіх і інш.), фрагментаў тэкстаў, прысвечаных краю з дакументаў больш шырокага зместу (беларусазнаўчага, галіновага і інш).
7. Сінтэтычны этап складання краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў
Асаблівасці асноўных працэсаў сінтэтычнага этапу: адбору дакументаў, групоўкі бібліяграфічных запісаў, складання дапаможных паказальнікаў. Выкарыстанне метадаў фармальнага, змястоўнага і якаснага адбору ў краязнаўчых бібліяграфічных дапаможніках розных тыпаў і жанраў. Патрабаванні да адбору новых публікацый з газет і рэтраспектыўнага адбору матэрыялаў з перыядычных выданняў. Характарыстыка груповак бібліяграфічных запісаў; адаптаванне структуры “Тыпавой схемы класіфікацыі дакументаў для краязнаўчых каталогаў (картатэк) бібліятэк Рэспублікі Беларусь” для групоўкі матэрыялу ў дапаможніках асобных тыпаў.
Методыка складання геаграфічных і персанальных дапаможных паказальнікаў.