Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
АРФАГРАФІЯ (Восстановлен).docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
2.77 Mб
Скачать

Апорныя схемы

Тэма 2.6: Правапіс прыстаўных галосных і, а

У пачатку слова перад збегам зычных, першымі з якіх з’яўляюцца [л], [м], [р,] узнікаюць прыстаўныя галосныя [і], [а], якія на пісьме абазначаюцца літарамі і, а.

і

а

Пішацца

  1. у пачатку слова перад спалучэннямі зычных з першай літарай м: імшара, імчаць, імгла, імгненне, імклівы;

  1. у пачатку некаторых слоў перад спалучэннямі зычных з першымі літарамі  р, л: іржа, іржаць, ірдзенне, ірваць, іржышча;

ілгун, ільдзіна

- калі слова з такімі спалучэннямі зычных пачынае новы сказ:

Іржуць коні, калёсы скрыпяць ад Дона да Буга (Я. Купала).

- стаіць пасля знака прыпынку:

Часамі на цэлыя кіламетры рассцілалася дарога роўным, нібы выбеленым на сонцы, ільняным палатном (Я. Колас). 

- стаіць пасля слова, што заканчваецца на зычную:

Пад ільдзінай, без ільгот.

  1. у пачатку слова перад спалучэннямі зычных з першай літарай м: амшара, амшалы,амшанік,амшыць;

але: мліва, млосны, мроі, млявы, мсцівы, мружыць;

  1. у пачатку некаторых слоў перад спалучэннямі зычных з першай літарай  р: аржаны, аржанішча;

- калі слова з такімі спалучэннямі зычных пачынае новы сказ:

Аржаное поле бяскрайняе.

- стаіць пасля знака прыпынку:

пшанічная, аржаная мука; 

- стаіць пасля слова, што заканчваецца на зычную:

Мінуў аржанішча.

Заўвага. Дапускаюцца напісанні:

імшара – амшара, іржаны – аржаны,

іржанішча, іржышча – аржанішча.

і

а

Не пішацца

  1. Калі слова з такім пачатковым спалучэннем зычных стаіць пасля слова, якое заканчваецца на галосную, і пасля яго няма знака прыпынку, то прыстаўная літара і не пішацца: Азалаціла восень поле ржышчам, дрэвы лісцем, гумны снапамі (К. Чорны). Люблю я прыволле шырокгх палёў, зялёнае мора ржаных каласоў… (Я. Колас).

  1. Пасля прыставак і першай часткі складанага слова, якія заканчваюцца на галосную, прыстаўныя літары і і а перад р, л, м не пішуцца: заржавець, заржаць, зардзецца, замглёны, замшэлы, прымчацца, вокамгненна.

 

Каментарыі:

1. Трэба адрозніваць словы з прыстаўным і (ільдзіна, ілгун, ільняны, імшара, іржаны, іржавы і г. д.) і «непрыстаўным» і (імперыя, імпульсіўны, імпарт, імправізаваць).

2. Сама фанетычная з'ява не мае універсальнага характару. Прыстаўныя галосныя паяўляюцца толькі перад некаторымі спалучэннямі зычных з першымі санорныміл, м і р  у спрадвечнабеларускіх словах. Не паяўляюцца прыстаўныя галосныя, напрыклад,  у словах  млын, млявы, мроіцца, мсцівец, ртуць.

3.Ужыванне прыстаўной галоснай абумоўлена пазіцыяй слоў у сказе, а таксама пазіцыяй адпаведнай каранёвай марфемы  ў  вытворным слове.

 Параўн.: ільсніцца - зальсніцца;

імгла -замглёлы, замглёны, замгліцца, замгліць;

імчацца - замчацца, замчаць, памчацца, памчаць, прымчацца, прымчацъ;

 імшыць - замшыцца, замшэлы, замшэць;

ірдзецца - зардзецца, зардзець;

іржавець - заржавелы, заржавецъ, заржавець, заржаўлены; 

іржаць - заржаць. 

4. Прыстаўныя галосныя могуць ужывацца не толькі ў асобных морфах адной і той жа каранёвай марфемы ў розных словах (лён –  ільняны), але і ў морфах адной марфемы ў розных словаформах аднаго слова (лён – ільну, леў –  ільва, лёд – пад ільдом і г. д.).

5. У сучаснай беларускай літаратурнай мове няма слоў, якія ўжываліся б толькі з прыстаўной галоснай  а.

ЗаўвагаПрыстаўной галоснай фактычна з'яўляецца а ў словах арабіна, арабінавы, арабіннік (параўн. рабіна, рабінавы, рабіннік). Аднак словы рабіна – арабіна, рабінавы –  арабінавы, рабіннік –  арабіннік функцыянуюць у сучаснайбеларускай мове як паралельныя варыянтныя найменні. Таму выкарыстанневарыянтаў з прыстаўным а не абумоўлена фанетычна (у словах няма спалучэнняў зычных з пачатковым  р) і не адносіцца да праблем правапісу.

Гістарычна прыстаўной літарай таксама з'яўляецца  а  ў слове аўторак. Аднак у сучаснай беларускай мове лексема аўторак у любой пазіцыі выкарыстоўваецца і пішацца ў нязменным выглядзе і не складае правапіснай праблемы.