Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
АРФАГРАФІЯ (Восстановлен).docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
2.77 Mб
Скачать

2.5.2: Правапіс е, ё, я ў складаных словах

1. У першай  частцы складанага слова літара е захоўваецца  незалежна ад таго, на  якім  складзе націск у другой частцы: сѐнакасі́лка, серпадзю́б, вѐрхнеазё́рскі, белабры́сы,  зѐмлетрасе́нне, светапо́гляд, свежавы́мыты, свѐжамаро́жаны, сенажа́ць.

Калі першай часткай складаных слоў з'яўляецца аснова велік- / вялік-, напісанне літар  е  або  я  залежыць ад таго, які склад у другой частцы націскны: калі першы, пішацца е,  калі другі, пішацца я:

ВЕЛІК-

ВЯЛІК-

велік ||2|3|4|

веліка|ду́шны, веліка|ру́скі, веліка|му́чанік, веліка|све́цкі

вялік|1||3|4|

Вялі̀ка|брыта́нія, вялі̀ка|дзяржа́ўны, вялі̀ка|гало́вы

2. У першай частцы складанага слова літара ё захоўваецца пры націску не на першым  складзе другой часткі і замяняецца на  е,  калі націск на першым  складзе другой часткі: 

лё̀гкаатлеты́чны, лё̀дадрабі́лка, мё̀ртванаро́джаны, мё̀даварэ́нне;

ледарэ́з, медаго́нка, легкаду́мна.

3. У складаных словах злучальныя галосныя о, ё пішуцца толькі пад націскам, а – у любым ненаціскным складзеільновалакно́, Вадо́хрышча, куро́дым, часо́піс, геліё́граф, маро̀заўсто́йлівы, прыбо̀рабудаўні́чы.                

                           

4. Злучальная галосная е ў складаных словах пераходзіць у я, калі націск на першым складзе ў другой частцы складанага слова

баяздо́льны, зернясхо́вішча, земляро́б, жыццяра́дасны, крывятво́рны; 

але: боепрыпа́сы, жыццеапіса́нне, землекарыста́нне, зернебабо́вы.

Злучальная галосная е ў складаных словах захоўваецца, калі другая частка пачынаецца з ў  нескладовага)зернеўбо́рачны, вогнеўсто́йлівы.

Складанаскарочаныя словы пры напісанні звычайна разглядаюцца як простыя словы з адным націскамзямфо́нд, лясга́с.

Каментарыі:

1. Правілы напісання літар о, э, аў складаных словах датычацца галоўным чынам першай часткі складаных слоў і адносяцца да найбольш цяжкіх у сучасным беларускім правапісе. Напісанне гэтых літар  у складаных словах залежыць ад месца націску ў другой частцы складанага слова, а таксама ад характару яго першай часткі (спрадвечнае ці запазычанае слова).

Правапіс галосных о, э, а ў пераважнай большасці агульнаўжывальных складаных слоў з пераважна славянскімі (спрадвечнымі) асновамі падпарадкоўваецца наступным правілам.

а) Калі націск у другой частцы складанага слова падае на першы склад, то ў першай частцы замест о пішацца а: добры – дабрадзе́й, соль – салява́р, молат –малатабо́ец, роўны –  раўнапра́ўе,  горы –  гарналы́жнік, гарналы́жніца і гарналы́жны і інш.

б)  Калі ж націск у другой частцы складанага слова не на першым складзе, то ў першай частцы паяўляецца дадатковы (пабочны) націск і захоўваецца напісанне о: агонь –  во̀гнетрыва́лы, высокі – высо̀камаста́цкі, вагон –ваго̀набудаўні́чы і інш.

Калі другая частка складанага слова пачынаецца з ў (у нескладовага), то ў першай частцы таксама захоўваецца напісанне літары о: марозаўстойлівы, торфаўборачны, вогнеўстойлівы, збожжаўборка і інш. Мэтазгоднасць такога напісання абумоўлена тым, што ў словах устойлівы, уборка націск падае на другі склад і захоўваецца на гэтым жа складзе, калі яны становяцца другой часткай складанага слова. Пераход жа у ў ў абумоўлены толькі пазіцыйна. Гэтым жа абумоўлена і напісанне слоў вокамгненна, вокамгненны, вокамгненнасць, у якіх другой часткай з'яўляюцца словы імгненна, імгненны, імгненнасць з націскам не на першым складзе.

в)  Калі складаныя словы маюць у сваім складзе больш за дзве часткі, то кожная з іх пішацца як асобна ўзятае слова: авіяматорабудаванне, аўтатрактарабудаванне, аэрафотапрыбор, водамаслазапраўшчык.

г)  Напісанне літары э ў першай частцы складаных слоў захоўваецца нязменна як у самастойным слове: мэтанакіраваны, мэтазгодна, рэдказубы, шэравокі, арэхападобны, крэдытаздольнасць, тэлебачанне.

2. Разам з тым правапіс о, а ў першай частцы даволі вялікай колькасці складаных слоў не падпарадкоўваецца названым вышэй агульным прынцыпам правапісу складаных слоў. Фактычна выключэннямі з гэтага правіла з'яўляюццамногія складаныя словы з першай часткай іншамоўнага паходжання, у якіх напісаннео захоўваецца незалежна ад месца націску ў другой частцы.

Згодна з новымі правіламі захоўваецца нязменнае напісанне о у словах: слова-, што-, фота-, мота-, калі яны з'яўляюцца першай часткай складаных слоў незалежна ад месца націску. Напісанне о захоуваецца таксама ў першай частцы незалежна ад месца націску ў другой у значнай колькасці складаных слоў,якія адносяцца ў асноўным да тэрміналагічнай лексікі. Захаванне ў новых правілах гэтай «старой» нормы абумоўлена імкненнем:

а) захаваць традыцыю нязменнага напісання некаторых вельмі пашыраныху сучаснай маўленчай практыцы беларускіх слоў (збожжа, мова, свабода і інш.). Асабліва гэта датычыцца выпадкаў, калі неабходна захаваць аднолькавае напісанне частак у складаных словах, якія падпарадкоўваюцца розным прынцыпам напісання:свабодалюбівы (націск у другой частцы не  на першым складзе) і свабодалюбства (націск у другой частцы на першым  складзе);

б)  пазбегнуць непажаданай аманіміі і двухсэнсоўнасці складаных слоў(слова і слава, мангол і мангал): словатворчасць (ад слова, а не слава);

в)  не дапусціць сэнсавай неадназначнасці тэрміналагічнай лексікі, што перашкаджае выкарыстанню беларускай мовы ў навуковай і афіцыйна-дзелавой сферах. Напрыклад: вокарухалъны (анатам.), гросмайстар, збожжаздатачны, збожжасклад, збожжасховішча, іголкафільтр, калонлічба, коксагазавы, коксахімія, манголазнавец, мовазнаўства, мовазнаўчы, моватвдрчасць, моватворчы, маторазборачны, прыродазнавец, прыродазнаўца, работадаўца, ружоватвары, свабодалюбны, свабодалюбства, свабоднападаючы, словатворчасць, словаформа, усходазнавец, усходазнаўства, фондаёмістасць, фондасховішча, электронвольт і г. д.

Фактычна ва ўсіх гэтых выпадках у адпаведнасці з вымаўленнем у першай частцы праяўляецца пабочны націск. Правапіс такіх слоў трэба правяраць па слоўніках.

У складаных словах, што пішуцца праз злучок, кожная частка захоўвае свой націск і пішацца як самастойнае слова: доберман-пінчар, чррна-белы, чорна-буры,чырвона-белы, чырвона-буры. Параўн. таксама: стоп-кран, стоп-кадр, стоп-сігнал, шоу-бізнес.

3. Некаторыя асаблівасці мае напісанне о, э, а у складаных словах, першай часткай якіх з'яўляюцца лічэбнікі.

Захоўваецца нязменнае напісанне першай часткі ў складаных лічэбніках: шэсцьсот, семсот, восемсот. Гэта абумоўлена тым, што гэтыя лічэбнікі ўяўляюць сабой спецыфічную групу складаных слоў, у якіх пры скланенні змяняюцца абедзве часткі, а значыць захоуваецца самастойны націск і напісанне ўсіх склонавых форм яку асобных словах.

Незалежна ад месца націску ў другой частцы захоўваецца ў складаных словах нязменнае напісанне з літарай о першых частак, якія з'яўляюцца формамі роднага склону лічэбнікаў дзвесце, дзевяноста, сорак, тры, трыста, чатыры, чатырыста: двухсотгадовы, двухсоткглаграмовы, дзевяностагадовы, саракагадовы, саракатонны, трохаконны, трохаршынны, трохбаковы, трохгалосы, трохкіламетровы, трохлітровы, чатырохпрацэнтны, чатырохрублёвы, чатырохсотгадовы, чатырохтыднёвы, трохсотгадовы, а таксама двухсотгоддзе, дзевяностагоддзе, трохвосевы, трохмачтавы, трохмерны, трохмесячны, трохмоўны, трохпалубны, трохсотгоддзе, трохсоты, трохстволка, трохструнны, трохсценка, чатырохзначны, чатырохколерны, чатырохмесны, чатырохногі, чатырохслоўны, чатырохтомнік.

Такім жа чынам  у новых правілах уніфікуецца напісанне складаных слоў, першай часткай якіх з'яўляецца лічэбнік сто: стагоддзе, стагодні, стаградусны, стасільны, статысячны, статыcячнік, стасвечкавы, ставежавы, статонны, а таксамастааблічны, ставярстовы, стагадовы, стагаловы, стагалосы, стаграмовы, стаметровы, стамільённы, стапрацэнтны, старублёвы. У гэтых словах галосная а з'яўляецца злучальнай галоснай і яе правапіс вызначаны адпаведным правілам, згодна з якім злучальная галосная о пішацца толькі пад націскам. Акрамя таго, частка ста- у гэтых словах з'яўляецца формай роднага склону лічэбніка сто, што цалкам суадносіцца з агульным правілам правапісу складаных слоў у першай частцы лічэбнікаў у форме роднага склону.

Заўвага: У дзеючых правілах напісанне слоў з лічэбнікам сто падаецца непаслядоўна: стагоддзе, стагодні, але: стоградусны, стотысячны, стогаловы  і г. д. (Слоўнік беларускай мовы. Мінск, 1987).

4.  Асаблівасцю правапісу літары е ў першай частцы складанага слова з'яўляецца тое, што яе напісанне ніяк не абумоўлена месцам націску ў другой частцы. Фактычна ў дадзеным выпадку націскная і ненаціскная літара е пішацца:

-    у словах іншамоўнага паходжання так, як і ў адпаведным самастойным слове ці частцы складанага слова;

-    у спрадвечнабеларускіх словах так, як і ў пазіцыі пад націскам, або калі літара е стаіць не ў першым пераднаціскным складзе:

бела-белавежскі, белакрылы, беларусістыка (параўн. белы, беленькі, але: бялець, бялюткі);

бенза-бензапіла, бензакалонка, бензацыстэрна (параўн. бензін);

бензіл-: бензілпеніцылін (параўн. бензіл);

бетон-: бетонамяшалка, бетонаўкладчык (параўн. бетон);

вегета-: вегетанеўроз (параўн. вегетацыя, вегетарыянскі);

веера-: вееракрылыя, веерападобны (параўн. веер);

вела-: велагоншчык, велазавод, веласпорт;

венца-: венцаносны (параўн. венчык, але вянец, вянок);

вера-: вераадступнік, вераадступніцкі (параўн. вера, вернік);

верацёна-: верацёнападобны (правапіс гэтага слова неабходна запомніць; параўн. верацяно, верацёнца, але:  верацёны);

верна-: вернападданыя (параўн. верны, вернасцъ);

верхне-: верхнегартанны, верхнезубны, верхнесілезскі (параўн. Верх, верхні, але: вяршыць);

ветра-: ветрагон, ветрарухавік, ветраўстаноўка (параўн. вецер, але:  вятрыска);

вечна-: вечназялёны, вечнамёрзлы (параўн. вечны, вечнасць);

геолага-: геолагаразведачны, геолагаразведка (параўн. геолаг, геалогія);

геранта-: герантамарфоз, герантапсіхалогія;

дзевяць-: дзевяцігадовы, дзевяцікласнік, дзевяцікратны (параўн. дзевяць, але: дзявяты);

дзесяць-: дзесяцібальны, дзесяцівугольны, дзесяціградусны (параўн. дзесяць, дзесяткевы, але: дзясяты);

дзет-: дзеталюбівы, дзетдомаўскі, дзетсад (параўн. дзеці, дзетвара, але: дзяцінства);

звера-: зверабой, зверагадоўля, звералоў (параўн. звер, але звярыны);

земле-: землеапісанне, землеўласнік, земляроб (параўн. землі, земляны, але: зямля);

зерне-: зернебабовы, зернедрабілка, зернясховішча (параўн. зерне, зернавы, але: зярнятка);

крэменя-: крэменязём, крэменякіслы (параўн. крэмень);

леса-: лесагадавальнік, лесанарыхтоўка, лесаруб, лесасушыльны (параўн. лес, лесавік, але лясны);

лета-: летапісанне, летапісец (параўн. летні);

мега-: мегакалорыя;

меда-: медагонка, медазбор, меданосны (параўн. мёд, але мядовы);

медна-: медналісты, меднаплавільны, меднастволы (параўн. медзь);

меза-: мезагамія, мезазой, мезацэфал;

мела-: меладрама, меламан;

мета-: метабіёз, метагалактыка, метагенез, метафізік, метамарфозы;

перша-: першааснова, першабытны, першадрукар (параўн. першы, але: пярвічны);

сева-: севазмена, севазварот, севазваротны (параўн. сеяць, але: засяваць);

сейсма-: сейсмаактыўнасць, сейсмаграфія, сейсматэрапія (параўн. сейсміка);

селе-: селеахова, селезасцерагальны (параўн. сель);

селена-: селенаграфія, селенацэнтрычны, селенограф (параўн. селен);

сема-: семасіялагічны, семасіялогія (параўн. сема);

семя-: семядольны, семязавязь, семяўтварэнне (параўн. семя);

сена-: сенавалакуша, сенавязалка, сенакасілка, сенасушылка (параўн. сена, але: сянаж);

сера-: серавадарод, серавуглярод (параўн. сера);

серна-: сернакіслотны, сернакіслы (параўн. серны);

серпа-: серпадзюб, серпападобны (параўн. серп, але сярпы);

фена-: фенабарбітал, фенагенетыка;

фера-: феравальфрам, ферамагнітны, ферасплаў;

цемна-: цемнабровы, цемнавокі, цемнаскўры (параўн. цемень, але: цямнець);

цепла-: цеплалюбівы, цепламасаабмен, цеплатраса (параўн. цёплы, але: цяпло).

 

Фактычна адзіным выключэннем з гэтага правіла з'яўляецца аснова велік- /вялік-, у якой напісанне літары е ці я залежыць ад месца націску ў другой частцы складанага слова: велікадушны, велікарускі, велікамучанік, велікасвецкі; Вялікабрытанія, вялікадзяржаўны, вялікагаловы.

5. Правапіс літары ё ў першай частцы складаных слоў цалкам залежыць ад месца націску ў другой частцы. Калі націск падае на першы склад другой часткі складанага слова, то ў першай частцы замест ё пішацца е: ледарэз, медагонка, легкадумна. Калі націск знаходзіцца не на першым складзе другой часткі складанага слова,  у першай частцы захоўваецца напісанне ё: лёгкаатлетычны (параўн. лёгкі), лёдадрабілка (параўн. лёд), мёдаварэнне (параўн. мёд).

6. Правапіс злучальных галосных е, ё і я (таксама як a і о) цалкам залежыць ад месца націску ў другой частцы складанага слова.

Злучальныя галосныя ё і о пішуцца толькі пад націскам. У адных выпадках гэта можа быць адзіны націск у складаным слове (Вадохрышча, куродым, часопіс, геліёграф), у іншых –  фактычна другі дадатковы націск (ільновалакно) як у складаных словах з націскам не на першым складзе ў другой частцы (вогнетрывалы, водаразмеркавальнік, вагонарамонтны, высокаідэйны, конегадоўля).

Не пад націскам заўсёды пішацца злучальная галосная а у поўнай адпаведнасці з правапісам о і а ў націскных і ненаціскных складах.

Злучальная галосная е ў складаных словах пераходзіць у я, калі націскна першым складзе ў другой частцы складанага слова ў поўнай адпаведнасці з правіламі адлюстравання якання на пісьме ў спрадвечнабеларускіх словах: баяздольны, зернясховішча, земляроб, жыццярадасны, крывятворны;

 але: боепрыпасы, жыццеапісанне, землекарыстанне, зернебабовы (параўн. землі, зямля, земляны; зелень, зялёны, зеленаваты).

Напісанне злучальнай галоснай е ў складаных словах з другой часткай, якая пачынаецца ў (у нескладовым), таксама падпарадкавана агульнаму правілу правапісу складаных слоў. У  адпаведнасці з гэтым правілам  злучальная галосная е паслядоўна пішацца ва ўсіх складаных словах, у якіх другая частка пачынаецца з ў і таму мае націск на першым складзе: вогнеўстойлівы, зернеўборачны, землеўласнік, цыбулеўборачны.