
- •Арфаграфія Тэма 1: Паняцце арфаграфіі. Прынцыпы арфаграфіі
- •Прынцыпы беларускага правапісу (прынцыпы арфаграфіі)
- •Тэма 2: Напісанні, заснаваныя на фанетычным прынцыпе
- •Правілы, заснаваныя на фанетычным прынцыпе:
- •Тэма 2.1: Аканне (правапіс галосных о, э, а)
- •Каментарыі:
- •Апорныя схемы (правапіс о, э, а)
- •Тэма 2.2: Яканне (правапіс галосных е, ё, я)
- •Каментарыі:
- •Апорныя схемы (правапіс ё, е, я)
- •Тэма 2.3: Напісанне літары ы на месцы этымалагічнага [э] ў некаторых запазычаных і беларускіх словах
- •Тэма 2.4: Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах
- •Каментарыі:
- •Апорныя схемы
- •1. Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах
- •Тэма 2.5: Правапіс галосных у складаных словах
- •2.5.1: Правапіс літар о,э,а ў складаных словах
- •2.5.2: Правапіс е, ё, я ў складаных словах
- •Каментарыі:
- •Апорныя схемы
- •Тэма 2.6: Правапіс прыстаўных галосных і, а
- •Тэма 2.7: Правапіс прыстаўных і ўстаўных зычных в, г
- •Каментарыі:
- •Тэма 2.8: Правапіс прыставак на -з, -с
- •Тэма 2.9: Правапіс у і ў
- •§ 15. Нескладовае ў і у складовае
- •Тэмы 2.10 – 2.11: Перадача дзекання і цекання
- •§ 12. Зычныя д, т і дз, ц
- •Тэма 2.12: Правапіс літар і, ы, й пасля прыставак
- •§ 16. Нескладовае й
- •Тэма 2.13: Правапіс падоўжаных і падвоеных зычных
- •§ 17. Падоўжаныя і падвоеныя зычныя
- •Тэма 2.14: Правапіс спалучэнняў зычных здн, рдн, рдц, стн, стл, лнц
- •§ 13. Некаторыя спалучэнні зычных
- •Тэмы 2.15 – 2.20: Напісанне літары ц на месцы спалучэнняў [тс], [чс], [кс], [цс]
Апорныя схемы
1. Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах
Спалучэнне галосных |
Месца ў слове |
Прыклады |
Іа не пад націскам |
Пачатак слова |
Іон іанізацыя |
Іё ( ыё) над націскам ія ( ыя) не пад націскам |
Сярэдзіна слова |
Біёлаг, патрыёт Біялогія, бібліятэка Але - радыё |
Ео (еа), эо ( эа) |
Сярэдзіна слова |
Археолаг , археалогія, харэаграфія |
Іе ( ые)
|
Сярэдзіна слова |
Кліент, дыета |
Іа ( ыя )
|
На канцы слоў |
Трыа, Токіа |
2. Спалучэнні іо, йо вымаўляюцца як адзін гук, на пісьме перадаюцца :
- ё пасля галосных – раён, раённы, маёр
- я не пад націскам – маянэз, раяніраванне
- у пачатку слова праз ё – ёгурт, ёдзісты, ёт
Тэма 2.5: Правапіс галосных у складаных словах
2.5.1: Правапіс літар о,э,а ў складаных словах
1. У складаных словах можа быць адзін асноўны і адзін або некалькі пабочных націскаў. Калі ў другой частцы складанага слова націск на першым складзе, то ў першай частцы замест о пішацца а: дабрадз́ей, скарахо́д, салява́р, дабрая́касны, галавало́мка, вадасхо́вішча, малатабо́ец, бамбасхо́вішча, раўнапра́ўе.
Літара о захоўваецца ў складаных словах, першай часткай якіх з'яўляюцца: слова-, што-, фота-, мота-: словазлучэнне, словазмяненне; штодзённы, штомесяц, штогод;
фотаздымак, фотакопія, фотаплёнка, фотакамера, фотавыстаўка і г. д.; але: фатаграфія і вытворныя ад яго;
мотагонкі, мотакрос, мотаспорт і г. д.; але: матавоз, матацыкл і вытворныя ад іх.
2. Калі ў другой частцы складанага слова націск не на першым складзе, то ў першай частцы захоўваецца о: асно̀вапалажэ́нне, баво̀ўнапрадзі́льны, во̀гнетрыва́лы, во̀даразмеркава́льнік, ваго̀нарамо́нтны, во̀стракамбінацы́йны, высо̀каідэ́йны, гало̀ўнакама́ндуючы, ко̀рманарыхто́ўка, ко̀негадо́ўля.
У першай частцы некаторых складаных слоў, асабліва навуковых тэрмінаў, можа выразна праяўляцца пабочны націск і тады, калі асноўны націск падае напершы склад другой часткі. У такім выпадку пад пабочным націскам у першай частцы захоўваецца напісанне о: аго̀рафо́бія, азо̀насто́йкі, азо̀тнакі́слы, збо̀жжасхо́вішча, ко̀ксага́завы, манго̀лазна́ўства, мо̀вазна́ўства, мо̀вазна́ўчы, мато̀разбо́рка, рабо̀тада́вец, сло̀ватво́рчасць, фо̀ндасхо́вішча і інш.
Ва ўсіх іншых выпадках напісанне падобных слоў вызначаецца па слоўніку.
3. Літара о пішацца ў першай частцы складаных слоў, калі другая частка пачынаецца з ў (у нескладовага): марозаўсто́йлівы, торфаўбо́рачны, вогнеўсто́йлівы, збожжаўбо́рка.
4. Лічэбнікі ад 600 да 800 утвараюць асобны тып складаных слоў, у якіх першая частка скланяецца і пішацца як самастойнае слова.
Н. |
шэсцьсот |
семсот |
восемсот |
Р. |
шасцісот |
сямісот |
васьмісот |
Д. |
шасцістам |
сямістам |
васьмістам |
В. |
шэсцьсот |
семсот |
восемсот |
Т. |
шасцюстамі |
сямюстамі |
васьмюстамі |
М. |
(аб) шасцістах |
(аб) сямістах |
(аб) васьмістах |
5. Гук [э] у першай частцы складаных слоў захоўваецца і абазначаецца літарай э: мэтанакірава́ны, мэтазго́дна, рэдказу́бы, шэраво́кі, арэхападо́бны, крэдытаздо́льнасць, тэлеба́чанне.
6. У складаных словах, утвораных ад лічэбніка ў форме роднага склону і іншага слова, першая частка пішацца так, як яна пішацца ў родным склоне лічэбніка: трохдзённы, чатырохпавярховы, шасціствольны, шасцісоты, пяцідзёнка, дзесяцігодка, сямікласнік, васьмігадовы, васьмісоты, дзевяціградусны, саракагоддзе, саракапяцітонны, двухсотметровы.
7.Калі складаныя словы маюць у сваім складзе больш за дзве часткі, то кожная з іх пішацца як асобна ўзятае слова: авіяматорабудаванне, аўтатрактарабудаванне, аэрафотапрыбор.