Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
АРФАГРАФІЯ (Восстановлен).docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
2.77 Mб
Скачать

Апорныя схемы (правапіс ё, е, я)

Тэма 2.3: Напісанне літары ы на месцы этымалагічнага [э] ў некаторых запазычаных і беларускіх словах

У даўно запазычаных і беларускіх словах у некаторых выпадках пішацца літара ы.

Запазычаныя словы

Беларускія словы

брызе́нт,

інжыне́р,

по́чырк,

цырымо́нія,

канцыля́рыя,

чыгу́н,

а́рышт,

дрызі́на,

дырыжо́р,

рысо́ра

яблыня (яблык, яблычны);

зарыва (і зарава);

трывога (трывожны, трывожыць);

чырвоны (чырвань, чырванець);

лыжка;

тырчма (і тарчма);

глыбіня (глыбокі, паглыбляць);

горыч;

слодыч;

плыт;

шыя;

чый (рус. – чей);

мый (памый, абмый);

брый;

рыцы́на (рус. – касторка);

крый, накрый;

слых (слыхавы), але: слухаць слухай;

хрыбет;

дрыль;

трымце́ць, трымце́нне;

мачыха (і мачаха);

марыва;

трыманне, трымаць;

дрыжыкі (дрыжаць, дрыготкі, дрыгаценне);

дрыгва́, дрыгві́сты, дрыгвяні́сты;

дрымота;

дрымучы;

чыгунка (чыгуначны);

тры́зненне, тры́зніць (рус. – бред);

маршчына (маршчыністы);

цыра́та (рус. – клеёнка);

разынка, разынкавы (рус. – изюминка);

рызіна, рызінавы, рызінка

Тое ж назіраецца і ў беларускіх прозвішчах, утвораных ад імёнаў іншамоўнага паходжання:

Андрые́ўскі (ад Андрэй), Кірые́ўскі (ад Кірэй)

Дадатковая інфармацыя

да…….

дагматы́зм, дагма́тык, дагматы́чны (заснаваны на палажэннях, якія прымаюцца як бясспрэчныя, як догмы);

даліка́тнічаць, даліка́тны;

далікатэ́с, далікатэ́сны;

даміна́нтны, даміна́нта (з’ява, якая пераважае ў якой-небудзь сферы);

ды…….

дыверса́нт, дыве́рсія (ваенны манеўр, які мае на мэце адцягнуць увагу праціўніка ад месуа галоўнага ўдару);

дывертысме́нт (тэатральнае выступленне з розных эстрадных нумароў, якое даецца ў дапаўненне да асноўнага паказу);

дывідэ́нд (прыбытак, які атрымліваецца акцыянерамі прапарцыянальна ўкладзенаму капіталу);

дывізіё́н, дыві́зія;

ды́граф;

дыда́ктыка, дыда́ктык, дыдакты́зм (павучальнасць);

дыез (нотны знак);

дыета, дыетолаг;

дызайн, дызайнер;

дызентэрыя (вострае інфекцыйнае захворванне);

дыктант, дыктаваць;

дыктар;

дыктат, дыктатар, дыктатура;

дыктафон;

дылер;

дылетант (той, хто займаецца навукай ці мастацтвам без спецыяльнай падрыхтоўкі);

дыліжанс (мнагамесная карэта для перавозкі пасажыраў і пошты);

дынастыя;

дыпламант;

дырыжабль;

дырэктыва;

дысананс;

дысертацыя, дысертант;

дысідэнт;

дыскамфорт;

дыскрэдытаваць (падараць давер);

дыскусія;

дыслакацыя, дыслацыраваць;

дыспетчар;

дысплей;

дыстрафія;

дысцыпліна;

дыфамацыя (апавяшчэнне ў друку звестак. якія няславяць каго-небудзь);

дыферэнцыя́цыя, дыферэнцы́раваць;

дыфірамб (перабольшаная пахвала);

дыфтэрыт, дыфтэрыя (хвароба);

дыфузія;

дыябет;

дыядэма;

дыякан;

дыяптры́я (адзінка вымярэнне пераламляльнай сілы аптычных лінз);

дыятэз;

ры…….

рыгарызм (празмерная строгасць у выкананні маральных прынцыпаў), рыгарыст;

рыдва́н (вялікая дарожная карэта);

рыдыкюль (ручная жаночая сумачка);

рызманы́ (зношанае адзенне);

рызыка, рызыкант, рызыкоўны;

рыкашэт;

ры́мар;

рытарычнасць, рытарычны, рыторыка;

рытуал;

рыфле́нне;

рышэлье́ (ажурная вышыўка з абкіданым контурам малюнка);

ты…….

ты́гель (пасудзіна з вогнетрывалага матэрыялу для плаўкі, варкі чаго-небудзь на моцным агні);

тымпа́н (трохвугольнае поле франтона з жывапіснымі ці скульптурнымі ўпрыгожваннямі);

тыпалогія, тыпавы, тыповы, тыпаж, тыпізаваць;

тыра́да (доўгая фраза, урывак прамовы, асобная шматслоўная рэпліка, якая гаворыцца звычайна прыўзнятым голасам);

тыраж, тыражаваць;

тыран, тыранія, тыраніць, тыранічны;

тытан;

тычы́на, тычы́нка;

тыя́ра (галаўны ўбор усходніх цароў у старажытнасці, а таксама рымскага папы);

цы…….

цыбу́р (сцябло, звычайна полае і пругкае (цыбур сланечніку));

цывілізацыя;

цывільны (не ваенны, грамадзянскі);

цыгарэта;

цыгейка (футра, вырабленае са шкуры авечкі);

цыка́да (насякомае);

цыкламе́н (альпійская фіялка);

цыклізацыя (аб’яднанне ў цыкл);

цыклон;

цыклоп;

цыко́рыя (ж. р.), цыкорны;

цыліндр;

цымбалы, цымбаліст;

цы́мус (што-небудзь вельмі істотнае, значнае);

цынга́ (хвароба, выкліканая недахопам вітамінаў у арганізме);

цынізм, цынік;

цыра́та;

цырк,

цыркуль,

цыркулярка (піларама з дыскавай пілой);

цыроз (хвароба);

цырульня, цырульнік;

цырыманіял (распарадак цырымоніі);

цыстыт (запаленне мачавога пузыра);

цыстэрна;

цытата, цытаваць;

цытадэль (гарадская крэпасць);

цыталогія (навука аб клетцы, яе будове, развіцці);

цытаплазма;

цытрамон (лекавы прэпарат);

цытры́н (разнавіднасць горнага хрусталю жоўтага колеру);

цы́цэра (адзін з буйных друкарскіх шрыфтоў);

цыя́н (бясколерны ядавіты газ);

цыяноз (сіняватая афарбоўка скуры пры некаторых захворваннях)