Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
АРФАГРАФІЯ (Восстановлен).docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
2.77 Mб
Скачать

Каментарыі:

1. У новай рэдакцыі “Правіл…” п. 3 уведзены для таго, каб размежаваць напісанне літары ё ў складаных словах, першай часткай якіх з’яўляецца радыё-, і літар е, я ў складаных словах, першай часткай якіх з'яўляецца радый.

Слова радыё- адносіцца да разраду нескланяльных назоўнікаў, канцавое ё ў ім з’яўляецца часткай першай асновы складанага слова і пішацца нязменна. Складаныя словы з першым кампанентам радыё-, такім чынам, утвараюцца без удзелу злучальнай галоснай і з’яўляюцца чыстымі складаннямі. Літара ё ў такіх словах пішацца незалежна ад месца націску ў другой частцы: радыёабслугоўванне, радыёабсталяванне, радыёаглядальнік, радыёакустычны, радыёальтыметр, радыёаматар, радыёаматарскі, радыёантэна, радыёапавяданне, радыёапарат, радыёапаратура, радыёаператар, радыёастранамічны, радыёастраномія, радыёатэльё, радыёаўтограф, радыёаэранавігацыйны, радыёбачанне, радыёбуй, радыёвежа, радыёветрамер, радыёвузел, радыёвымяральны, радыёвыпраменьвальны, радыёвыпуск, радыёвышка, радыёвяшчанне, радыёгазета, радыёгідраакустычны, радыёгідралогія, радыёгідраметэаралагічны, радыёголас і г. д.

Слова радый у беларускай мове зменны назоўнік з асновай на -й, таму ў складаных словах з першым кампанентам радый- галосныя е (я) з'яўляюцца злучальнымі галоснымі, напісанне якіх падпарадкоўваецца агульнаму правілу: радыеадчувалънасцъ, радыеадчувальны, радыеактывацыйны, радыеактыўны, радыеахоўны, радыебіёлаг, радыебіялогія, радыевугляродны, радыегеалогія, радыеграфічны, радыеізатопны, радыекарбонны, радыелагічны, радыелюмінесцэнцыя, радыелячэнне, радыеметрычны, радыепратэктар, радыерэзістэнтнасць, радыесенсібілізацыя, радыетэрапія, радыеўстойлівасць, радыехімічны, радыеэкалогія; радыягенны, радыяграфія, радыялогія, радыялярыевы, радыялярыя, радыяметрыя, радыяхімія.

2. Правілы перадачы якання на пісьме застаюцца ў цэлым нязменнымі ў параўнанні з адпаведнымі параграфамі “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” (Мінск, 1959), аднак іх дзеянне больш паслядоўна распаўсюджваецца на напісанне некаторых груп слоў. У прыватнасці, згодна з новымі правіламі пішацца я замест е (е) у першым складзе перад націскам у словах дзявяты, дзясяты, дзясятка, дзясятнік, сямнаццаць, сямнаццаты, васямнаццаць, васямнаццаты, пяцьдзясят, пяцідзясяты, шэсцьдзясят, шасцідзясяты, сямідзясяты, васьмідзясяты і нека­торых іншых словах іншамоўнага паходжання. Мэтазгоднасць адлюстравання на пісьме якання ў гэтых словах тлумачыцца ў першую чаргу сучаснай маўленчай практыкай. Акрамя таго, словы сямнаццаць, васямнаццаць цяпер у адпаведнасці з сучаснай лінгвістычнай традыцыяй разглядаюцца як суфіксальныя ўтварэнні, а не складаныя словы, што апраўдвае менавіта такое іх напісанне.

ПРАВАПІС ЛІЧЭБНІКАЎ СЕМДЗЕСЯТ, ВОСЕМДЗЕСЯТ

У адпаведнасці з агульным правілам правапісу е, я у паслянаціскных складах (гл. п. 1 § 6 Закона) гэтыя словы павінны пісацца як семдзесят, восемдзесят (гл. таксама: Слоўнік беларускай мовы: Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне / пад рэд. М. В. Бірылы. Мінск: БелСЭ, 1987. 903 с).

3. Захаванне ў першым пераднаціскным складзе пасля заднеязычных г, к, х у словах іншамоўнага паходжання літары е абумоўлена асаблівасцямі беларускага літаратурнага вымаўлення і адпавядае той пісьмовай традыцыі, што склалася: герой, Герасім, кераміка, кефір, Херсон. [ТРАДЫЦЫЙНЫ ПРЫНЦЫП АРФАГРАФІІ]

Пасля заднеязычных г, к, х у словах іншамоўнага паходжання літара я пішацца, у тым ліку і пад націскам, толькі ў тых выпадках, калі яно з'яўляецца этымалагічным: гяур, кярыз, Кяхта, Гянджа і інш.

Напісанне літары е ў першым пераднаціскным складзе пасля іншых зычных у словах іншамоўнага паходжання адбываецца ў адпаведнасці з літаратурным вымаўленнем і вызначаецца сдоўнікам, напрыклад: бензін, вазелін, медаль, метро, пенал, пенснэ, перон, перыяд, універсальны, феерверк, экзекуцыя, элемент і інш.

4. Напісанне часціцы не і прыназоўніка без з літарай е абумоўлена іх статусам асобных слоў. Таму на іх напісанне не ўплывае слова, з якім яны спалучаюцца ў пісьмовым тэксце. Такі падыход забяспечвае аднастайнасць іх напісання і спрыяе павышэнню агульнага ўзроўню граматнасці.

  1. Пункты 10 і 11 тлумачаць нязменнае напісанне літары я ў каранях некаторых слоў і суфіксах.

Таксама захоўваецца напісанне літары я не ў першым пераднаціскным складзе ў наступных выпадках (гл.: Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. Мінск, 1959):

а) у ненаціскных канчатках назоўнікаў жаночага роду першага скланення ў творным склоне: песняй (-яю), воляй (-яю), хваляй (-яю), кнігарняй (-яю);

б) у ненаціскных канчатках некаторых назоўнікаў мужчынскага, жаночага і ніякага роду ў родным склоне множнага ліку: суседзяў, заданняў, выступленняў, хваляў, роляў;

в) у ненаціскных канчатках якасных і адносных прыметнікаў і парадкавых лічэбнікаў ніякага роду ў назоўным і вінавальным склонах: летняе надвор'е, апошняе заданне, трэцяе пакаленне;

г) у ненаціскных канчатках якасных і адносных прыметнікаў і парадкавых лічэбнікаў і дзеепрыметнікаў у назоўным склоне множнага ліку: раннія халады, родныя дзеці, далёкія перспектывы, шырокія дарогі, густыя лясы, пяцідзясятыя гады, паламаныя дрэвы;

д) у ненаціскных канчатках якасных і адносных прыметнікаў і парадкавых лічэбнікаў мужчынскага, ніякага і жаночага роду ў родным і давальным склонах адзіночнага ліку: позняга (позняй), учарашняга (учарашняй), трэцяга (трэцяй);

е) у ненаціскных канчатках якасных і адносных прыметнікаў і парадкавых лічэбнікаў жаночага роду ў творным і месным склонах адзіночнага ліку: летняй (-яю) парой, летняй пары, дальняй (-яю) дарогай, дальняй дарозе, трэцяй (-яю) групай, трэцяй групе;

ж) у склонавых канчатках займеннікаў, якія скланяюцца як прыметнікі: якія, гэтыя, іншыя, нейкія і г. д.

Напісанне склонавых канчаткаў назоўнікаў, прыметнікаў, лічэбнікаў, займеннікаў, а таксама асабовых канчаткаў дзеясловаў рэгламентуецца граматыкамі беларускай мовы.