
- •Арфаграфія Тэма 1: Паняцце арфаграфіі. Прынцыпы арфаграфіі
- •Прынцыпы беларускага правапісу (прынцыпы арфаграфіі)
- •Тэма 2: Напісанні, заснаваныя на фанетычным прынцыпе
- •Правілы, заснаваныя на фанетычным прынцыпе:
- •Тэма 2.1: Аканне (правапіс галосных о, э, а)
- •Каментарыі:
- •Апорныя схемы (правапіс о, э, а)
- •Тэма 2.2: Яканне (правапіс галосных е, ё, я)
- •Каментарыі:
- •Апорныя схемы (правапіс ё, е, я)
- •Тэма 2.3: Напісанне літары ы на месцы этымалагічнага [э] ў некаторых запазычаных і беларускіх словах
- •Тэма 2.4: Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах
- •Каментарыі:
- •Апорныя схемы
- •1. Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах
- •Тэма 2.5: Правапіс галосных у складаных словах
- •2.5.1: Правапіс літар о,э,а ў складаных словах
- •2.5.2: Правапіс е, ё, я ў складаных словах
- •Каментарыі:
- •Апорныя схемы
- •Тэма 2.6: Правапіс прыстаўных галосных і, а
- •Тэма 2.7: Правапіс прыстаўных і ўстаўных зычных в, г
- •Каментарыі:
- •Тэма 2.8: Правапіс прыставак на -з, -с
- •Тэма 2.9: Правапіс у і ў
- •§ 15. Нескладовае ў і у складовае
- •Тэмы 2.10 – 2.11: Перадача дзекання і цекання
- •§ 12. Зычныя д, т і дз, ц
- •Тэма 2.12: Правапіс літар і, ы, й пасля прыставак
- •§ 16. Нескладовае й
- •Тэма 2.13: Правапіс падоўжаных і падвоеных зычных
- •§ 17. Падоўжаныя і падвоеныя зычныя
- •Тэма 2.14: Правапіс спалучэнняў зычных здн, рдн, рдц, стн, стл, лнц
- •§ 13. Некаторыя спалучэнні зычных
- •Тэмы 2.15 – 2.20: Напісанне літары ц на месцы спалучэнняў [тс], [чс], [кс], [цс]
Каментарыі:
1. У п. 2 сфармуляваны правілы напісання літары э ў спрадвечнабеларускіх словах.
2. У тэме сфармуляваны толькі асноўныя прынцыпы правапісу галосных э у запазычаных словах. Гэтае правіла адносіцца да найбольш складаных у беларускім правапісе, таму напісанне гэтай літары у значнай частцы слоў іншамоўнага паходжання вызначаецца па слоўніку. Згодна з новай рэдакцыяй істотна пашыраецца напісанне -э, у тым ліку канцавога, у іншамоўных словах, якія паводле дзеючага правапісу пішуцца з канцавым -е.
Напісанне э ў пачатку запазычаных слоў: эазі́н, эазо́йскі, эазу́хіі, эбані́т, эбе́н, эвакуа́цыя, экзэ́ма, экзэмпля́р, экіпа́ж, экіпіро́ўка, эклектыі́зм, эко́лаг, экра́н, экраніза́цыя, экскава́тар і г. д.
Напісанне э, е ў канцы запазычаных слоў: а́лбэ, анда́нтэ, аташэ́, бурымэ́, галіфэ́, дэкальтэ́, кашнэ́, клішэ́ і г. д.; апліке́, біена́ле, більбаке́, букле́, буле́, варыкацэ́ле, гра́ве, дэфіле́, жэле́, калоцы́бе, камюніке́, каноцы́бе, канта́біле, ка́нтэле, ко́кле, кракле́, кюве́ і г. д.
Напісанне э, е ў канцы запазычаных слоў пасля апострафа і мяккага знака: грэф’е́, дасье́, дэзабілье́, калье́, канферансье́, кінаатэлье́, круп’е́, куцюр’е́, лансье́.
3. У тэме сфармуляваны асноўныя палажэнні, якія датычацца адлюстравання на пісьме такой адметнай рысы беларускага вымаўлення, як аканне. У асноўным у новым правапісе захоўваецца ранейшая норма. Змены датычацца толькі слоў іншамоўнага паходжання з канцавымі ненаціскнымі фіналямі -эль, -эр у запазычаных словах, у якіх паводле дзеючых правіл захоўвалася нязменнае напісанне гэтых фінальных частак. У новай рэдакцыі "Правіл..." на напісанне гэтых слоў і вытворных ад іх паслядоўна распаўсюджваецца агульны прынцып адлюстравання акання на пісьме: аўтса́йдар (аўтса́йдарскі), ба́ртар (ба́ртарны), бухга́лтар, дэко́дар, ма́йстар, пры́нтар (пры́нтарны), камп’ю́тар (камп’ю́тарны, камп’ю́таршчык), канды́тар (канды́тарскі), сві́тар, фарва́тар (фарва́тарны), шні́цаль, эспа́ндар і г. д. Такім чынам, захоўваецца аднастайнасць напісання цэлай групы структурна аднолькавых слоў іншамоўнага паходжання.
Апорныя схемы (правапіс о, э, а)
Тэма 2.2: Яканне (правапіс галосных е, ё, я)
Літара ё пішацца пад націскам: лёс, вё́ска, сё́стры, цё́мны, цё́плы.
2. Літара ё пішацца не пад націскам у словах з коранем ёд- і ёт-: ёдапіры́н, ёта́цыя, ётава́нне.
3. Літара ё пішацца ў складаных словах з першай часткай радыё-: радыёста́нцыя, радыёгра́ма, радыёантэ́на.
Калі першая частка складанага слова ўтворана ад назвы хімічнага элемента радый, то пішацца літара е, якая з'яўляецца злучальнай галоснай: радыебіяло́гія, радыеакты́ўнасць, радыеметры́чны, радыеізато́п і інш. У першым складзе перад націскам у гэтым выпадку пішацца я: радыямё́трыя, радыяхі́мія, радыяло́гія, радыягра́фія.
4. У пачатку запазычаных слоў літара е як пад націскам, так і не пад націскам пішацца ў адпаведнасці з літаратурным вымаўленнем: Еўро́па, еўрапе́йскі, Еўпато́рыя, Ерэва́н, ерэва́нец, Еўфра́т.
5. Галосныя е, ё у першым складзе перад націскам абазначаюцца на пісьме літарай я: зе́млі – зямля́, зе́лень – зялё́ны, се́м’і – сям’я́, сё́лы – сяло́, сё́стры – сястра́, вё́слы – вясло́, вё́ска – вяско́вы, е́лка – ялі́на, е́здзіць – язда́, ё́мкі – ямчэ́й, ё́рш – ярша́, лён – ляно́к, мёд – мядо́к, дзень – дзянё́к, лес – лясны́, снег – снягі́, ве́цер – вятры́, сце́ны – сцяна́, дзе́вяць – дзявя́ты, дзе́сяць – дзяся́ты, сем – сямна́ццаць, во́сем – васямна́ццаць, цецеруко́ў – цецяру́к, перане́сці – перанясу́.
У іншых ненаціскных складах е захоўваецца: селяні́н, зеляні́на, вестуны́, леснікі́, векаве́чны, верацяно́, нерухо́мы, безупы́нны, во́зера, ве́села, во́сем, за́едзь, вы́светліць, вы́ехаць, во́сень, це́мень, дзевятна́ццаты, дзесятко́вы.
6. Літара я пішацца ў першым складзе перад націскам у імёнах, прозвішчах і геаграфічных назвах са славянскай лексічнай асновай і ў даўно запазычаных словах з неславянскіх моў: Бялы́нічы, Лемяшэ́вічы, Алякса́ндр, Сярге́й, Бялі́нскі, Няхо́да, дзяжу́рства, калянда́р, яфрэ́йтар, сяржа́нт, Яршо́ў.
7. Незалежна ад націску літара я пішацца у пачатку славянскіх уласных імёнаў і прозвішчаў: Я́каў, Якаўчу́к, Які́м, Які́мчык, Яку́б, Якубо́віч, Якубо́ўскі.
8. Заўсёды захоўваецца е ў першым складзе перад націскам пасля заднеязычных г, к, х: геро́й, Гера́сім, кера́міка, кефі́р, Херсо́н; але: гяу́р, кяра́з.
У запазычаных словах у першым складзе перад націскам пішацца літара е: секу́нда, леге́нда, семе́стр, педа́ль, метро́, мело́дыя, балеры́на, перспекты́ва, Везу́вій, Бетхо́вен, Палесці́на.
9. Часціца не і прыназоўнік без заўсёды пішуцца з літарай е: не быў, не браў, не ідзе, не спыніць, без меры, без жартаў, без прычыны, не без вынікаў, не без работы.
Пры напісанні разам не і без становяцца прыстаўкамі і падпарадкоўваюцца агульным правілам напісання галосных літар е, я: няха́й, нясто́мна, няшта́тны, бязме́жны, бязлю́дны, бяско́нца; але: непісьме́нны, безупы́нны, безапеляцы́йны, бескары́сны, беспаваро́тны.
10. Літара я (каранёвая) пішацца ў некаторых каранях слоў нязменна: ві́цязь, су́вязь, за́яц, яравы́, вяза́ць, за́вязь, по́вязь, мяккава́ты, цягаві́ты, цяжкава́ты, ме́сяц, по́яс, па́мяць, дзе́вяць, дзе́сяць, ты́сяча, Бе́сядзь, Пры́пяць; япру́к – япрука́, япруко́вы; ядло́вец – ядлаўцо́вы, свя́та – святкава́ць, ця́жкі – цяжкава́ты, мя́ккі – мяккава́ты, ля́мант – лямантава́ць, цягні́к – цягнікі́, вы́гляд, ядаві́ты, языка́ты.
11. Літара я пішацца ў паслянаціскных складах у некаторых суфіксах назоўнікаў (ро́ўнядзь. бо́язь, дро́бязь) і дзеясловаў (ла́яць, ве́яць, се́яць, ка́шляць, ба́яць, му́ляць), а таксама ў аддзеяслоўных назоўніках (ла́янка, ве́ялка, се́ялка).
12. Ад слоў з каранёвым е(я) неабходна адрозніваць словы, дзе ў корані пішацца і: ві́льгаць – вільго́тны; сві́ст – сві́снуць, свісце́ць, свіста́ць; сівы́, сівізна́, пасіве́ў; сірата́, сіро́чы, хвілі́на, мілагу́чны, світа́нне і інш.
13. У некаторых каранях адбываецца чаргаванне е – і:
цве́т – цвісці́, расцвіта́ць;
усме́шка – усміха́цца (але: смяшы́нка),
кве́тка – квітне́ць, квітне́ючы;
паме́рці – паміра́е,
ве́тлівы – віта́цца,
бле́ск (бля́ск) – бліскаві́ца, блішча́ць, блі́скаўка (але: бляша́нка);
сле́пнуць (асляпі́ць) – сліпу́чы.