Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
АРФАГРАФІЯ (Восстановлен).docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
2.77 Mб
Скачать

Тэма 2.13: Правапіс падоўжаных і падвоеных зычных

§ 17. Падоўжаныя і падвоеныя зычныя

1. На пісьме падоўжаныя зычныя ж, з, дз, л, н, с, ц, ч, ш, якія стаяць паміж галоснымі,абазначаюцца падвоеным напісаннем адпаведных літар (падоўжанае дз на пісьме перадаецца як ддз): замужжа, Залужжа, раздарожжа, ружжо, маззю, рыззё, суддзя, разводдзе, ладдзя, пападдзя, колле, вяселле, наваколле, карэнне, насенне, вараннё, двукоссе, калоссе, адкрыццё, дзесяццю, жыццё, забыццё, куцця, мыццё, пятнаццаццю, пяццю, пяццюдзесяццю, свацця, суквецце, ламачча, ноччу, Уручча, зацішша, узвышша, мышшу.

2.У запазычаных словах, у тым ліку ва ўласных імёнах і назвах, і вытворных ад іхсловах падвоеныя літары звычайна не пішуцца: граматыка, група, калектыў, калекцыя сума, карэспандэнт, коса, касір, тэрыторыя, піца, саміт; Ала, Васа, Генадзь, Іна, Нона, Іпаліт, Кірыл,Адэса, Калькута, Марока, Ніца; але: бонна, донна, манна, панна, ванна, мадонна, саванна; Тонна, Жанна, Сюзанна, Мекка і інш. Напісанне такіх слоў вызначаецца па слоўніку.

3.Ва ўласных імёнах і назвах падоўжанае вымаўленне зычных адлюстроўваецца напісьме: Аўгіння, Аксіння, Анісся, Аўдоцця, Наталля, Таццяна, Усціння, Фядосся, Траццякоўка; Краснаполле, Залессе, Закарпацце і інш.; але: Ілья, Емяльян, Касьян, Ульян, Ульяна, Юльян, Юльяна, Традзьякоўскі і вытворныя ад іх: Ільін, Ільіч, Ільінскі, Ільічоўка, Ульянаў, Ульянаўск, ульянаўскі і інш.

 

Каментарыі: 1. Для беларускай мовы ўвогуле не характерна ўжыванне падвойных літар паміж галоснымі ў межах адной марфемы (каранёвай ці афіксальнай). Таму напісаннепадвойных зычных звычайна назіраецца толькі на стыку марфем:

прыстаўкі і кораня: рассыпаць, раззлаваць, паддашак, аббегчы, аддаць, паддоследны, паддобрыцца, паддувала;

кораня і суфікса: каменны, кішэнны, насценны, гартанны, белакачанны, накаленны, пераменны;

суфікса і постфікса: весяліцца, вучыцца, старацца (дзе першае ц з'яўляецца суфіксам,а другое ц — часткай постфікса): весяліць + ца- весяліцца, вучыць + ца — вучыцца. Трэба толькі адрозніваць формы зваротных дзеясловаў трэцяй асобы адзіночнага ліку першага спражэння, у якіх падвойнае цц адносіцца да постфікса. Параўн.: вучань чытае — кніга чытаецца, ён будуе — дом будуецца.

2. Пэўную цяжкасць можа выклікаць правапіс слоў з так званымі падоўжанымі зычнымі, якія гістарычна ўзыходзяць да спалучэнняў адпавед-ных «непадоўжаных» зычных зй (і). Параўн.: вяселле (фактычна вясе[л-+-і]е), каменне (каме[н-+і]е), суддзя (су[д-+-і]я), зарэчча, узвышша, залессе, пераноссе, калоссе і г. д. Складанасць правапісу гэтай групы слоў заключаецца ў тым, што ў вусным маўленні названыя падоўжаныя зычныя часта вымаўляюцца як зычныя звычайнай працягласці. Акрамя таго, пад уплывам рускай мовы часта на месцы падоўжанага зычнага вымаўляецца спалучэнне адпаведнага зычнага гука і й.

3. Асаблівую цяжкасць можа выклікаць правапіс запазычаных слоў, якія ў беларускай мове вымаўляюцца і пішуцца без падвойных зычных (асобныя выпадкі вымаўлення і напісання падвойных зычных у словах іншамоўнага паходжання прыведзены ў пункце 2; правапіс такіх слоў правяраецца па слоўніку), а ў рускай мове такое падваенне захоўваецца. Параўн.: бел. абат (рус. аббат), абацкі (рус. аббатский), абацтва (рус. аббатство), аберацыя (рус. аберрация), абрэвіятўра (рус. аббревиатура), абрэвіяцыя, аўтакаліматар, аўтакалдна (рус. автоколонна), аўтакаментарый (рус. автокомментарий), аўтакарэкцыя (рус.автокоррекция), аўтапасажыр (рус. автопассажир), аўтапасажырскі, аўтаралі (рус. авторалли), аўтарысдра, аўтарблер, аглюцінатыўнасць, аглюцінатыўны, аглюцінацыя, аглюцінін, агравацыя, агрэсіўнасць, агрэсіўны, агрэсія, агрэсар, адэнда, адэндум, адэнды, адыс-абебскі,акламацыя, акліматызатар, акліматызацыйны, акліматызацыя, акліматызаванне, акліматызаваны, акліматызавацца, аказіяналізм, акалада, акамадантны, акамадацыйны, акамадацыя, акампанемёнт, акампаніятар, акампаніраваць, акампанаваць, акдрд, акардэаніст, акардэдн, акордавы, акордны, акрэдытаванне, акрэдытаваны, акрэдытаваць, акрэдытацыя, акрэдытыў, акрэдытыўны, акрэцыя, акузатыў, акультызм, акультны, акупант, акупацыйны, акупацыя, акумуліраванне, акумуліраваны, акумуліравацца, акумуліраваць, акумулятар, акумулятарны, акумулятыўны, акумуляцыя, акурат, акуратнасць, акуратны, акуратыст, акуратыстка, алагамія, алакуцыя, аламетрыя, аламорф, аланім, алапат, алапатычны, алапатыя, алапластыка, алапластычны, аласкоп, алатрапічны, алатропія, алафанія, алафон, Алах, алахол, алахарыя, алахтон, алахтонны, алегарызм, алегарычнасць, алегарычны, алегорыка, алегорыя, алегра, алегрэта, алеламарфізм, алеламорф, алелапатыя, алелі, алелізм, алеманда, алеманіст, алергалагічны, алергалогія, алерген, алергенны, алергічны, алергія, алерголаг, алея, алігатар, алілўя, алілуйны, ало, алод, алювій, алюзіўны, алюзія, алюр, аманал, аманіты, аманіфікацыя, амарыліс, амарылісавы, аматол, амафіла, амафос, амі, аміяк, аміякаты, аміячны, амоній, амоніевы, анаграма, анаграмны, аналіст, аналы, анатаванне, анатаваны, анатаваць, анатацыя, анаты, анексіраваны, анексіраваць, анексія, анексіянізм, анеліды, анігіліраваць, анігіляцыя, анона, анонавыя, ануітэ, ануляваны, ануляваць, ануляцыя, антэна, антыгрыпін, апазіцыйны, апазіцыя, апанент, апанграванне, апартунізм, апартуніст, апеляванне, апеляваць, апелянт і г. д.

Нават прыведзены вышэй фрагмент слоўніка сведчыць, што спіс слоў іншамоўнага паходжання, у якіх у адрозненне ад рускай мовы падвойныя зычныя не пішуцца, вельмі грунтоўны. Таму яны павінны быць пастаянна ў цэнтры ўвагі настаўніка на урокахбеларускай мовы, а вучням неабходна карыстацца слоўнікамі беларускай мовы для вызначэння правільнага напісання гэтых слоў.