Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
АРФАГРАФІЯ (Восстановлен).docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
2.77 Mб
Скачать

Тэма 2.12: Правапіс літар і, ы, й пасля прыставак

§ 16. Нескладовае й

1.         Гук [і] пасля прыставак, якія заканчваюцца на галосны, чаргуецца з [й] і перадаецца на пісьме літарай й:

у словах з коранем іс-ці, ігр-аць, ім-я, інач-ай на месцы ненаціскнога пачатковага каранёвага [і]: зайсці, прыйсці, прыйшоў, пайшоў, выйду, выйшаў, увайсці, выйграць, зайграць, перайграць, выйгрыш, перайменаваць, найменне, займенны, займеннік, пайменны, перайначыць, перайначванне;

у словах займаць, наймаць, пераймаць, перайманне, праймаць.

У астатніх выпадках пачатковы каранёвы [і] захоўваецца пасля прыставак на галосны:заіскрыцца, заікацца, заінець, праіснаваць, заінтрыгаваць, праілюстраваць, праінфармаваць, неістотны, Прыіртышша, Заішым'е, Заілійскі, праіранскі.

2.У словах, утвораных ад дзеясловаў ісці, іграць пры дапамозе прыставак на зычны(аб-, ад-, над-, раз-, уз- і інш.), [i] чаргуецца з [ы]: абышоў, узышоў, абысці, надысці, падысці, разысціся, падыграць, абыграць і інш.

3.У сярэдзіне запазычаных слоў, у тым ліку ва ўласных назвах, літара й пішацца толькі перад зычнымі: дызайн, Кландайк, Драйзер, Айні, лайнер, камбайн.

Гукавое спалучэнне зычнага гука [й] з галоснымі ў словах іншамоўнага паходжання перадаецца ётаванымі галоснымі, як і ў словах уласнабеларускіх:

на пачатку слова: Ёфе, Нью-Ёрк;

пасля галоснага ў сярэдзіне слова: маёр, маярат, маянэз, раён, Аюнскі;

пасля галоснага на канцы слова: фае, секвоя, Мая, Папая.

 

Каментарыі: Сфармуляваныя ў гэтым параграфе правілы правапісу нескладовага йдатычацца толькі некаторых груп уласнабеларускіх слоў і слоў іншамоўнага паходжання.

У пункце 1 параграфа рэгулююцца правілы правапісу групы слоў уласнабеларускага паходжання, у якіх каранёвы [i] чаргуецца з [й] пасля прыставакна галосную, што знаходзіць адлюстраванне на пісьме. Гэтая норма распаўсюджваецца навельмі абмежаванае кола лексічных адзінак, якія практична поўнасцю пералічаны ў названым пункце.

Пункт 2 параграфа рэгламентуе правапіс ы ў словах, утвораных з дапамогай прыставак на зычную ад дзеясловаў ісці і іграць.

Правапіс й у канцы слова, а таксама ў сярэдзіне слова перад зычным ажыццяўляецца ў адпаведнасці з вымаўленнем і не складае арфаграфічнай цяжкасці. Параўн.: зайчаня, байка, майка, лейка, гайка, спявайце, гуляйце, чытай, працуй, малюй, галасуй і г. д. Toe ж самае датычыцца i слоў іншамоўнага паходжання (гл. п. 3): дызайн, дызайнер, лайнер, басейн, кранштэйн, санаторый, мараторый, прафілакторый, планетарый, каментарый, інгаляторый, салярый, лекторый.

Спалучэнні гука [й] з наступнымі галоснымі гукамі на пісьме перадаецца адпаведнымі ётаванымі галоснымі: працую, чытаю і г. д. Гэтая ж норма распаўсюджваецца іна словы іншамоўнага паходжання: маёр, раён, фае, баянет і г. д.

Згодна з гэтым правілам змянілася напісанне слоў Нью-Ёрк, Ёфе.

Такім чынам, у параграфе ў першую чаргу вызначаюцца правілы правапісу слоў, у якіх на пісьме адлюстроўваюцца асаблівасці чаргавання галоснага і з й і ы, а таксамаправапісу іншамоўных слоў з зыходным й у іх фанемным складзе. Важнасць цвёрдага засваення правілаў правапісу й нескладовага ў беларускай мове абумоўлена наступным:

1. Пашырэннем у сучаснай пісьмовай практыцы ненарматыўнага напісання йу выпадках, не прадугледжаных гэтым параграфам.

2. Уплывам рускай мовы, згодна з правапіснымі нормамі якой у словах іншамоўнагапаходжання захоўваецца напісанне й перад наступнай галоснай. Параўн.: бел. маёр, раён, маянэз, фае, секвоя, параноя, маяран — рус. майор, район, майонез, фойе, секвойя, паранойя, майоран.