Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
АРФАГРАФІЯ (Восстановлен).docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
2.77 Mб
Скачать

Тэма 2.7: Правапіс прыстаўных і ўстаўных зычных в, г

1. Прыстаўная літара в пішацца перад націскным о:

- у пачатку слоўво́зера, во́льха, во́сень, во́спа, во́сь, во́кны, во́тчына, во́йкаць, во́бад, во́рыва, во́блака, во́бласць, во́страў, Во́гненная Зямля, Во́льга і інш., у вытворных ад іх словах пасля прыставак: абво́страны, адво́рваць, паво́йкаць, уво́сень; але: о́каць (і вытворныя ад яго), о́дум. 

Пры змене  месца  націску  о пераходзіць  у  a  і прыстаўная в у гэтых словах не пішацца: абады́, азё́рны, асе́нні;

- перад прыстаўкамі  о-, об-, од- (от-): вокіс, вокісел, воклік, вокліч, вокрык, вопыт, вопіс, вобземлю, вобмацкам, вобыск, водгалас, водгук, воддаль, водзыў, водпаведзь, водпуск, водсвет, водступ, вотруб'е і інш., а таксама навобмацак, наводдалек, паводле, наводшыбе і інш.;

- у запазычаных словах: вохра, воцат  і вытворных ад іхвохрыць, павохрыць, воцатнакіслы і інш.

  1. У словах вока, востры, восем, вакол і вытворных ад іх прыстаўная  в захоўваецца незалежна ад месца націску

вачэй, вачамі, завочны, увачавідкі, уваччў;

вастрыць, вастрыня, завастрэнне;

васьмёра;

ваколіца, наваколле, ваколічны.

  1. Перад націскным о у сярэдзіне некаторых слоў пішацца ўстаўная літара в: ніводзін, Лявон, Лявончанка, Радзівонаў і інш.

  1. Прыстаўная літара в не пішацца ў запазычаных словах і некаторых уласных імёнах і назвах перад пачатковым націскным [о]опера, оперны, ода, ордэн, офіс, Оксфард, Ом, Омск, Орша і інш.

5. Прыстаўная літара в пішацца:

- перад каранёвым у ў пачатку слоў: вугал, вуда, вугаль, вуж, вузел, вузы, вуліца, вунь, вус, вусны, вуха, вучань, а таксама ў вытворных ад іх словах незалежна ад месца націску: абвуглены, каменнавугальны, чатырохвугольнік, завулак, навудзіць, вудзільна, вузлы, вузлаваты, вусаты, чарнавусы, вусач, вучыцца, навука, навучальны, педвучылішча, вушэй, вушамі, завушніцы, лапавухі, залатавусті інш.;

- перад націскнымі прыстаўкамі  у-, уз- (ус-): вупраж, вузгалаўе, вусцілка, вусціш, вусцішна.

6. Устаўная літара в пішацца ў сярэдзіне слоў:

- перад націскным у: павук, цівун, каравул, есавул, а таксама ў вытворных ад іх словах незалежна ад месца націску: павукі, павуцінне, павучок; цівуном; каравульны; есавульскі;

- перад у ва ўласных імёнах і геаграфічных назвахМатэвуш, Навум, Навумаўка, Тадэвуш.

7.  Прыстаўная літара в не пішацца перад націскным пачатковым у:

- у запазычаных словах: ультра, ультрафіялетавы, унтэр, унікум, унія, урна;але: вустрыца;

- ва ўласных імёнах і назвах: Ульяна, Ула, Умань, Уздзенскі раён, Узда, Урал, Узбекістан, Украіна, Ушачы, Уэльс і інш.

8.  Прыстаўная літара г пішацца ў займенніках гэты, гэтакі, гэтулькі і ў прыслоўях гэтак, гэтаксама, дагэтуль, адгэтуль.

3 прыстаўной літарай г пішуцца выклічнікі: гэй, го, га.

Каментарыі:

1. Правілы правапісу прыстаўных і ўстаўных зычных засталіся практычна без змен. У дадзеным выпадку важна засвоіць спісы слоў, у якіх прыстаўное (устаўное) в пішацца ва ўсіх выпадках без выключэння (напрыклад, вока, востры, восем, вакол; вугал, вуда, вугаль, вуж, вузел, вузы, вуліца, вунь, вус, вусны, вуха, вучань), і спісы слоў, у якіх правапіс прыстаўнога в залежыць ад месца націску (возера, вольха, восень, вокны, ворыва, воблака, вобласць, востраў; але: азёры, альховы, асенні, аканіцы, араць, абласны, астраўны).

2. Згодна з новымі правіламі ўстаўное в пішацца ў словах есавул, есавульскі,якія раней пісаліся без устаўнога в. 

3. Дадатковай увагі патрабуе правапіс прыстаўнога в у складаных словах вогнеахова, вогнеахоўны, вогнезасцерагальны, вогненебяспечны, вогнепаклонства, вогнетушьцель, вогнетрывалы, вогнеўстойлівы, востравугольны, вострадэфіцытны, востраінфекцыйны, востраканечнік, востраканцовы, вострасатырычны, вострасюжэтны. Ва ўсіх гэтых словах націск у другой частцы знаходзіцца не на першым складзе. Таму згодна з правіламі правапicy о  у першай частцы захоўваецца напісанне о і прыстаўнога в перад ім.