Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
АРФАГРАФІЯ (Восстановлен).docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
2.77 Mб
Скачать

Арфаграфія Тэма 1: Паняцце арфаграфіі. Прынцыпы арфаграфіі

Арфаграфія (ад грэч. orphographia – правільна пішу) гэта раздзел навукі аб мове, у якім вывучаюцца правілы перадачы вуснай мовы на пісьме: правілы напісання слоў і іх значымых частак, ужывання вялікай літары, напісання слоў разам, праз злучок і асобна.

У арфаграфіі можна вылучыць некалькі адносна самастойных частак:

1) літарнае абазначэнне гукавога складу мовы;

2) напісанне слоў разам, асобна і праз злучок;

3) ужыванне вялікай літары;

4) правілы пераносу слоў;

5) графічнае скарачэнне слоў (правапіс абрэвіятур).

Арфаграма – правільнае напісанне, якое выбіраецца з шэрагу магчымых і адпавядае правілам арфаграфіі або пунктуацыі.

Арфаграфічнае правіла – гэта палажэнне, якое ў адпаведнасці з канкрэтным прынцыпам прапануе нарматыўнае напісанне слоў і іх форм.

Апорнае напісанне – абазначэнне на пісьме фанемы ў моцнай пазіцыі.

АРФАГРАФІЯ = ПРАВАПІС

Прынцыпы беларускага правапісу (прынцыпы арфаграфіі)

Прынцыпы правапісу – гэта асноўныя заканамернасці, на якіх грунтуюцца і аб’ядноўваюцца ў групы канкрэтныя праыілы напісання.

Фанетычны прынцып

(напісанне слова адпавядае яго літаратурнаму вымаўленню:

бяроза, калоссе)

Марфалагічны прынцып

(прадугледжвае аднастайнае напісанне марфем; вымаўленне і напісанне слова не супадаюць: прсьба, добрушскі)

ПРЫНЦЫПЫ АРФАГРАФІІ

Традыцыйны прынцып

(напісанні перадаюцца па традыцыі і не адпавядаюць сучасным нормам пісьма (выключэнні з правіл))

Дыферэнцыйны прынцып

(служаць для графічнага адрознення слоў з аднолькавым гучаннем, але розным значэннем: танк – Танк (псеўданім),

Барысавым (прозвішча) – Барысавам (горад))

Тэма 2: Напісанні, заснаваныя на фанетычным прынцыпе

Фанетычны прынцып прадугледжвае перадачу гукаў на пісьме ў адпаведнасці з літаратурным вымаўленнем.

Сутнасць прынцыпу:

НАПІСАННЕ СЛОЎ АДПАВЯДАЕ ІХ ФАНЕТЫЧНАЙ ТРАНСКРЫПЦЫІ.

Правілы, заснаваныя на фанетычным прынцыпе:

  1. перадача акання (правапіс о, э, а);

  2. перадача якання (правапіс е, ё, я);

  3. напісанне ы на месцы этымалагічнага [э] у некаторых запазычаных словах, а таксама напісанне ы ў беларускіх словах;

  4. правапіс спалучэнняў галосных у іншамоўных словах;

  5. правапіс галосных у складаных словах;

  6. правапіс прыстаўных галосных і, а;

  7. правапіс прыстаўных зычных в, г;

  8. правапіс прыставак на, -с;

  9. правапіс у і ў;

  10. перадача дзекання;

  11. перадача цекання;

  12. правапіс літар і, ы, й пасля прыставак;

  13. правапіс падоўжаных і падвоеных зычных;

  14. правапіс спалучэнняў зычных здн, рдн, рдц, стн, стл, лнц;

  15. напісанне літары ц на месцы спалучэнняў [тс],[чс], [кс], [цс];

  16. напісанне літары с на месцы гістарычных спалучэнняў [жс], [гс], [шс], [хс] і спалучэння [сс] на стыку кораня і суфікса;

  17. напісанне літары т на месцы спалучэння [дт] на канцы іншамоўных слоў;

  18. напісанне спалучэння чч у геаграфічных назвах тыпу Полаччына, Случчына на месцы спалучэння [цк];

  19. захаванне на пісьме асіміляцыі свісцячых да шыпячых у некаторых словах;

  20. напісанне адной літары с у словах расада, расаднік,расол, расольнік.

ВЫКЛЮЧЭННІ З ПРАВІЛ НЕ АДПАВЯДАЮЦЬ ФАНЕТЫЧНАМУ ПРЫНЦЫПУ!