Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Dyplomny_praekt_Awtsyuki-2015_Gawdulevich.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
427.01 Кб
Скачать

Заключэнне

Падтрымка святочна-фестывальнай культуры – важны элемент забяспячэння жыццядзейнасці соцыума, неабходны для сацыялізацыі і культурнай камунікацыі кожнай асобы. На сучасным этапе развіцця нашай краіны актыўна разгортваецца фестывальны рух. Набываюць шырокі размах ужо існуючыя фестывалі, нараджаюцца новыя фэсты. Кожны год праводзяцца фестывалі, якія спрыяюць культурнаму росту насельніцтва, даюць багчымасць раскрыцца новым талентам, падтрымліваюць існуючыя калектывы. Асаблівае значэнне надаецца праблемам захавання спадчыны, падтрымке і распаўсюджванню новых плыней у сучасным мастацтве.

Асаблівасці правядзення фестываляў падобны да асаблівасцей правядзення свят. Аднак ёсць адрозненні, якія можна вызначыць:

- фестываль пагружае ў творчую атмасферу, дае магчымасць стаць не толькі гледачом, але і ўдзельнікам мерапрыемства;

- свята часцей за ўсё скіравана на шырокае кола гледачоў, фестывалем жа звычайна цікавіцца кола спецыялістаў у вузкай галіне мастацтва ці жыццядзейнасці, якой ён прысвечаны;

- фестываль садзейнічае творчай ініцыятыве, дапамагае знайсці аднадумцай, дае магчымасць рэалізацыі творчага патэнцыяла;

- фестывалі адбываецца паказ дасягненняў у пэўных відаў мастацтва;

- фестываль працягваецца некалькі дзён і частка паказаў (відовішч) адбываецца на адкрытай прасторы ў асяроддзі архітэктурнага ансамбля горада ці прыроднага ландшафта;

- падчас правядзення фестывальных мерапрыемстваў паспяхова вырашаецца задача арганізацыі карпаратыўных зносін прадстаўнікоў сферы мастацкай творчасці;

- для іх важнае значэнне мае прафесійнае асяроддзе, у якім магчыма авалоданне формамі, метадамі, прыёмамі творчага майстэрства, абмен і ўзбагачэнне новымі тэмамі, ідэямі;

- фестываль заўсёды служыць мэтам абагульнення і распаўсюджвання станоўчага вопыту і ведаў. Адукацыйны кампанент рэалізуецца ў арганізацыі семінараў, “круглых сталоў”, практыкумаў, майстар-класаў, творчых лабараторый, школ перадавога вопыту;

- падчас фэстаў арганізуюцца навукова-практычныя канферэнцыі, фальклорныя чытанні і іншыя мерапрыемствы навукова-асветніцкага характару.

- фестывальная дзейнасць валодае комплексам сродкаў калектыўнай камунікацыі;

- фестывалі з’яўляюцца сродкам задавальнення патрэб людзей у зносінах, мастацкім самавыяўленні, перадачы эстэтычнай інфармацыі, спрыяюць рашэнню важных задач іх сумеснага існавання.

Фестывальны рух мае асаблівасці правядзення, якія заключаны ў некалькіх адметнасцях, менавіта:

-фестывальны рух на сучасным этапе развіцця нашай краіны актыўна разгортваецца. Падтрымка святочна-фестывальнай культуры – важны элемент забяспячэння жыццядзейнасці соцыума, неабходны для сацыялізацыі і культурнай камунікацыі кожнай асобы.

-набываюць шырокі размах традыцыйныя для Беларусі фестывалі, нараджаюцца новыя фэсты. Кожны год праводзяцца фестывалі, якія спрыяюць культурнаму росту насельніцтва, даюць магчымасць раскрыцца новым талентам, падтрымліваюць існуючыя калектывы. Асаблівае значэнне надаецца праблемам захавання спадчыны, падтрымцы і распаўсюджванню новых плыней у сучасным мастацтве.

Разглядаючы гісторыі развіцця фестывальнага руху на Беларусі, можна зрабіць выснову, што пасля заканчэння “халоднай вайны” у Ўсходняй Еўропе адбылося імклівае павялічэнне калькасці фестываляў. З 1989 г. фестываль сталі важным інструментам у пераадоленні назапашанага недаверу паміж Усходам і Захадам, пашырэнні супрацоўніцтва. У канцы ХХ – ХХІ ст. у нашай краіне прыкметна ўзрасла актыўнасць ў правядзенні фестываляў. У гэты час фестывальная дзейнасць выйшла за межы сферы мастацкай творчасці, пашырыла свае сацыяльна-культурныя вартасці, знайшла прымяненне ў іншых сферах.Фестываль стаў універсальнай формай, пры дапамозе якой вырашаюцца разнастайныя задачы. Большасць з цяпер вядомых і папулярных фестываляў з’явіліся ў 50-я гады ХХ ст. Іх развіццё звязана з глабальнымі палітычнымі зменамі. 90-я гады мінулага стагоддзя сталі пераломнымі не толькі ў эканамічным, палітычным, але і ў культурным жыцці краіны. Адбыўся паступовы пераход да прынцыпаў дэмакратыі, кардынальна змяніліся грамадскія ідэалы. Рух народнай творчасці выявіў працэсы паглыблення і пашырэння нацыянальна-культурных інтарэсаў. У гэты час адбыўся працэс абнаўлення фестывальнай дзейнасці. Стала магчымым пашырэнне культурных межаў, актывізавалася культурнае ўзаемадзеянне з краінамі Заходняў Еўропы. Пачалі праводзіцца міжнародныя фестывальныя мерапрыемствы. Таксама, у гэты час можна назіраць змену акцэнтаў фестывальнай актыўнасці з цэнтра ў перыферыю. Увогуле, на мяжы ХХ – ХХІ стст. У Беларусі быў праведзены шэраг фальклорных фестываляў: рэспубліканскія фестывалі беларускага народнага танца “Беларуская полька” (1993,1994, 1996, 2000), ”Палескі карагод” (1991, 2000), “Пярэзвы” (1992), рэгіянальны фестываль аўтэнтычнага фальклору Беларускага Падняпроўя (1996), рэгіянальны фестываль фальклорнага мастацтва “Берагіня” (2000, 2002, 2004). Гэтыя фестывалі служылі мэтам адраджэння і падтрымкі традыцыйных формаў народнай культуры, стымулявалі развіццё аматарскага мастацтва. Іх задача была ў тым, каб даць найбольш поўнае ўяўленне аб сучасным абліччы народнай культуры. Такім чынам, фальклор ахоплівае ўсе галіны духоўнай, а часам і матэрыяльнай культуры народа.

Фальклорныя фестывалі скіраваны на захаванне і прапаганду гісторыка-культурнай спадчыны, адраджэнне, актуалізацыю і падтрымку традыцыйныйх форм народнага мастацтва як асноўнай часткі нацыянальнай культуры. У Беларусі праводзяцца штогод разнастайныя фальклорныя фестывалі. Вось некаторыя з іх: Усебеларускі фестывалі народнага мастацтва “Беларусь – мая песня”, “Звіняць цымбалы і гармонік”, Усебеларускі фестываль нацыянальных культур і многія іншыя.

Беларуская дзяржава дапамагае захаваць нацыянальны здабытак, спрыяе развіццю фальклорных фестываляў, падтрымлівае, патраніруе, ажыцяўляе апеку маладых талентаў, вядучых дзеячаў культуры і мастацтва, садзейнічае развіццю сучасных, асабліва важных культурных аб’ектаў. На сучасным этапе развіцця дзяржавы палітыка ў галіне культуры павінна ўводзіць інавацыі, якія падтрымліваюць культурную спадчыну і развіваюць яе. Такая палітыка заўсёды будзе канструктыўнай, калі дзяржава з улікам эканамічных магчымасцей будзе і надалей падтрымліваць сацыяльна значныя, прыярытэтныя напрамкі.

Метадычныя рэкамендацыі для рэжысёраў свят па ўдасканаленню арганізацыі і правядзення фестываляў:

- пажадана ў святах выкарыстоўваць сінтэз сродкаў мастацкай выразнасці - аб’яднанне відэарада і пластычнага вырашэння мізансцэн, творчае супрацоўніцтва прафесіянальных і аўтэнтычных калектываў;

- варта надзяляць увагу падчас арганізацыі і правядзення фестываляў святочным падзеям з нагоды юбілеяў знакамітых асоб беларускай зямлі. Напрыклад, у 2011 годзе адзначаецца 120-годдзе са дня нараджэння Максімаа Багдановіч, у 2012 годзе будзе святкавацца 150-годдзе нараджэння знакамітага паэта і крытыка Юрыя Веселоўскага.

- выкарыстоўваць вобразны падыход да адлюстравання гістарычных падзей у свяце.

На сучасным этапе развіцця дзяржавы палітыка ў галіне культуры імкнецца да падтрымкі іннавацыйных праектаў, якія захоўваюць культурную спадчыну і дапамагаюць развіваць яе. Заахвочванне дзейнасці самадзейных і прафесійных фальклорных калектываў заўсёды будзе канструктыўным, бо захаванне непаўторнасці і нацыянальных адметнасцей становіцца адным з прыярытэтных накірункаў ў развіцці беларускай культуры.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]