Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Dyplomny_praekt_Awtsyuki-2015_Gawdulevich.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
427.01 Кб
Скачать

2.4 Палажэнне

ПАЛАЖЭННЕ

Аб Рэспубліканскім фестывалі

народнага гумару “Аўцюкі”

1.Палажэнне аб Рэспубліканскім фестывалі народнага гумару ”Аўцюкі” (далей -

Палажэнне) устанаўлівае парадак арганізацыі, падрыхтоўкі і правядзення Рэспубліканскага фестывалю народнага гумару “Аўцюкі” ( далей – фестываль).

2.Фестываль праводзіцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь ( далей – Міністэрства культуры),Гомельскім абласным выканаўчым камітэтам,Калінкавіцкім раённым выканаўчым камітэтам, грамадскім аб’яднаннем “Беларускі дзіцячым фонд”

( далей – арганізатары фестывалю).

3.Фестываль праводзіцца ў мэтах падтрымкі народнай творчасці і народных промыслаў ( рамёстваў),пераемнасці нацыянальных мастацкіх традыцый і абрадаў, прапаганды здаровага ладу жыцця, накплення і і сістэматызацыі лепшых узораў народнага гумару, арганізацыі вольнага часу насельніцтва, павышэння мастацкага ўзроўню і выканальніцкага майстэрства аматарскіх калектываў творчасці,узбагачэння іх рэпертуару ,распаўсюджвання новых форм творчай дзейнасці калектываў і выканаўцаў сатырычна-гумарыстычнага фальклору , развіцця традыцый правядзення фестываляў і святаў народнага гумару.

4.Фестывль мае статус пэспубліканскага і прадуглежвае ўдзел творчых дэлегацый усіх абласцей і г.Мінска з магчымым запрашэннем замежных удзельнікаў і гасцей фестывалю.

5.Перыядычнасць правядзення фестывалю – адзін раз у два гады.Канкрэтныя тэрміны яго правядзення зацвярджаюцца Міністэрствам культуры па ўзгадненню з арганізатарамі фестывалю.

6.Месцам правядзення фестывалю з’яўляюцца ўстановы культуры, кнцэртная, сцэнічныя і спецыяльна абсталяваныя пляцоўкі г. Калінкавічы і калінкавіцкага раёна, якія адпавядаюць неабходным патрабаванням канцэртнай і выставачнай дзейнасці і садзейнічаюць вырашэнню задач фестывалю.

7.Кіраўніцтва падрыхтоўкай і правядзеннем фестывалю ажыццяўляе арганізацыйны камітэт фестывалю ( далей – аргкамітэт) . склад якога зацвярджаецца Міністэрствам культуры з улікам прапаноў арганізатараў фестывалю.

8.З мэтай выканання работ па падрыхтоўцы і правядзенню фестывалю, збору і захаванню звестак аб фестывалі пастаянна дзейнічае дырэкцыя фестывалю,функцыі якой выконвае аддзел культуры Калінкавіцкага раёна , Гомельскай вобласці.

9.Аргкамітэт:

9.1. зацвярджае:

умовы правядзення конкурсу, які праводзіцца ў рамках фестывалю;

смету расходаў на арганізацыю і правядзенне фестывалю ;

склад рэжысёрска-пастановачнай групы;

склад журы фестывалю, якое фарміруецца з ліку відных дзячоў культуры і мастацтва;

спіс удзельнікаў фестывалю ;

праграму правядзення фестывалю ;

фестывальную сімволіку, узоры ўзнагарод,іншую атрыбутыку;

план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні фестывалю;

9.2.вызначае:

колькасны склад творчых дэлегацый абласцей і г.Мінска;

віды і формы заахвочвання ўдзельнікаў фестывальных мерапрыемстваў;

віды і формы інфармацыйна-рэкламнай падтрымкі фестывалю;

колькасць запрашальных білетаў на наведыванне праграм фестывалю;

9.3.Вырашае іншыя пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай і правядзеннем фесстывалю.

10.Рэжысёрска-пастановачная група:

10.1.уносіць на разгляд аргкамітэта прапановы па стварэнні агульнай канцэпцыі правядзення фестывалю;

10.2.распрацоўвае сцэнарыі фестывальных мерапрыемстваў;

10.3.праводзіць рэжысёрска-пастановачныя і рэпетыцыйныя работы.

11.Праграма фестывалю прадугледжвае ўрачыстае адкрыццё фестывалю, прэс-канферэнцыю, канкурс аматарскіх калектываў мастацкай творчасці,асобных выканаўцаў і майстроў народных мастацкіх промыслаў(рамёстваў), канцэртныя выступленні калектываў мастацкай творчасці, выствы-кірмашы вырабаў майстроў народных мастацкіх промыслаў ( рамёстваў), творчую лабараторыю, майстр-класы, тэатралізованыя дзеянні і арганізаваныя масавыя гульні, урачыстве закрыццё і гала-канцэрт удзельнікаў фестывалю, святочны феерверк, іншыя мерапрыемствы, якія не супярэчаць мэтам і задачам фестывалю.

12.Для ўдзелу ў фестывалі упраўленнямі культуры аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама, або ўпаўнаважанымі імі арганізацыямі, фарміруюцца творчыя дэлегацыі і дасылаюцца заяўкі на ўдзеле у фестывалі на адрас дырекцыі фестывалю ў тэрмін, вызначаны аргкамітэтам фестывалю.

13.У склад творчай дэлегацыі могуць уваходзіць аматарскія калектывы мастацкай творчасці і іх кіраўнікі, а таксама індывідуальнвя выканаўцы па разных відах мастацтва, якія маюць у сваім рэпертуары творы народнага гумарыстычнага напрамку, майстры народных промыслаў ( рамёстваў). Адпаведныя спецыялісты ў галіне народнай творчасці, кіраўнікі дэлегацый, наукоўцы, дзеячы культуры і мастацтва, з’яўляюцца ўдзельнікамі мерапріемстваў фестывалю.

14.Заяўка на ўдзел у фестывалі павінна змяшчаць інфармацыю па якаснаму і колькаснаму складу дэлегацыі - агульную колькасць удзельнікаў дэлегацыі, поўную назву калектыва, прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку ( калі такое маецца) кіраўніка калектыву, іх кантактны тэлефон, факс, электронны адрас.

15.Да заяўкі дадаюцца:

поўны спіс удзельнікаў творчай дэлегацыі ( указваюцца прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку ( калі такое маецца) удзельнікаў творчай дэлегацыі з указаннем выконваемай ролі ў складзе творчай дэлегацыі;

поўны спіс выконваемых твораў конкурснай і канцэртнай праграмы ( з указаннем аўтараў твораў, салістаў, часу гучання кожнага твора) ;

інфармацыя аб творчай дзейнасці калектыва мастацкай творчасці і яго кіраўніку, кожным індівідупальным выканаўцы і майстры народных промыслаў

( рамёстваў) ;

каляровыя фота калектыву мастацкай творчасці, кожнага індівідуальнага выканаўцы і майстра народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;

аўдыё- і відэазапісы канцэртных выступленняў калектыву мастацкай твоорчасці ( пры іх наяўнасці).

16.Пералічанныя ў пунктах 14 і 15 гэтага палажэння дакументы рыхтуюцца на беларускай мове і дасылаюцца ў электронным выглядзе ( тэкст -*.doc або *.rtf, Timcs New Roman , 15, фотаздымкі – асобным файлам, *.jpg, *.jpeg, *.tiff, не менш 800х600dpi, відза = фармат *.vod, *.mpeg, *.mpg, *.mp4, не менее 640х480 dpi, аўдыа – фармат *.mp3).

17.Крытэрыямі для адбору аматарскіх калектываў мастацкай творчасці і індывідуальных выканаўцаў у якасці ўдзельнікаў фестывалю ў складзе творчых дэлегацый з’яўляюцца:

самабытнасць;

выканаўчае майстэрства;

сцэнічная культура;

арэгінальны рэпертуар.

18.Склад удзельнікаў творчых дэлегацый вызначаецца аргкамітытам пасля папярэдняга разгляду дасланых заявак на падставе дадзенага Палажэння.

19.Згода на ўдзел у фестывалі пацвяржаецца афіцыйным запрашэннем аргеамітэта да ўдзелу ў фестывальных мерапрыемствах.

20.Для ўдзелу ў фестывалі творчыя дэлегацыі рыхтуюць сваі выступленні згодна праграмы фестывалю.

21.У рамках фестывалю праводзіцца конкурс сярод аматарскіх калектываў мастацкай творчасці і індівідуальных выканаўцаў, умовы правядзення якога зацвярджаюцца аргкамітэтам фестывалю.

22.Удзельнікі творчых дэлегацый прымаюць удзел на ўсіх фестывальных мерапрыемствах.

23.Працягласць канцэртных і конкурсных выступленняў калектываў мастацкай творчасці і індівідуальных выканаўцаў вызначае рэжысёрска- пастановачная група фестывалю.

24.Удзельнікам фестывалю – мастацкім калектывам і індывідуальным выканаўцам могуць уручаюцца памятныя падарункі і спецыяльныя дыпломы фестывалю.

25.Фінансаванне падрыхтоўкі і правядзення фестывалю ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспублікінаскага і мясцовых бюджэтаў у межах сродкаў, прадугледжаных дзяржаўным органам на правядзенне цэнтралізованых мерапрыемстваў, а таксама іншых крыніц, не забароненных заканадаўствам.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]