
- •Уводзіны Актуальнасць тэмы дыпломнай работы
- •Аналіз выкарыстанай літаратуры
- •Частка і. Фестывальны рух: гісторыя і сучаснасць
- •Фестываль. Асаблівасці правядзення
- •Гісторыя развіцця фестывальнага руху на Беларусі
- •1.3 Стратэгіі развіцця фестывальнага руху і фальклорных свят у Рэспубліцы Беларусь суадносна з палітыкай дзяржавы
- •1.4 Фестываль народнага гумару: гісторыя і сучаснасць
- •Навізна свята
- •Сцэнарна-рэжысёрская распрацоўка свята
- •2.4 Палажэнне
- •Заключэнне
- •Бліяграфічны спіс
- •Арганізацыйна-вытворчы план свята.
- •Начало по команде
- •Частаванне
- •Другі дзень цэнтральная плошча ( г. Калінкавічы)
- •10.15. Пачынае працаваць аўцюкоўская мытня
- •(Назва калектыва, які выступіў)
- •Фінальная частка. Завяршэнне. Плошча:
- •Узнагароджанне перможцаў Урачыстае закрыццё фестывалю
- •Старшыня калінкавіцкага райвыканкама і.І.Піліпец Каласок і Калінка запрашаюць прысутных на канцертную частку.
Навізна свята
Упершыню даследуецца самабытны фальклорны гумар на пыкладзе “VIIІ Рэспубліканскага фестываля гумару “Аўцюкі – 2015”.
Колькасць удзельнікаў і зацікаўленных арганізацый
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Калінкавіцкі цэнтр вольнага часу
БДУКіМ
Месца правядзення свята
г. Калінкавічы, вёска Малыя Аўцюкі, веска Вялікія Аўцюкі
Тэрмін правядзення свята
27 і 28 ліпеня 2015 г.
Сцэнарна-рэжысёрская распрацоўка свята
Структура свята
“Адкрыццё прэс цэнтра”. Адкрыццё прэс-цэнтра, знаёмства журы і журналістамі.
“Урачыстае адкрыццё фестывалю ”. Адкрыццё фестывалю і музея народнага гумару.
Ідэйна-тэматычны аналіз свята:
Тэма
Раскрыцце развіцця фестывяляў гумару на тэрыторыі Беларусі.
Ідэя
Гумар не ведае мяжы.
Агульны сцэнарны план свята
1-шы дзень.
12.00 - Сустрэча гасцей і творчых дэлегацый абласцей рэспублікі на межах Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобл, размяшчэнне у гасцініцах, інтэрнатах. ( прадстаўнік Калінкавіцкага райыфканкама, фальклорны ансамбль, хлеб-соль, мятровы кавалак сала і да сала)
13.00 - Абед
14.00 - Прэзентацыя удзельнікаў на прэс-канферэнцыі ў Калінкавіцкім райвыканкаме.
15.15 - Ад"езд у в. Малыя Аўцюкі
16.00 - Урачыстае адкрыццё сядзібы Каласка і Калінкі - Дома Урада Рэспублікі Аўцюкі ( музея народнага гумару):
1. Урачыстыя фанфары фестывалю, дыктарcкі тэкст, віншаванне гасцей і ўдзельнікаў са святам.
2. Дыктар абвяшчае аб прабыцці ганаровых гацей, членаў журы і аргкамітэта. Гучыць музыка. На пляцоўцы, аб"язджаючы строй творчых калектываў, з"яўляецца карнавалізаваная працэсія ў складзе:
- група байкераў;
- квадрацыкл са сцягам свята ( выява Каласка і Калінкі на белым фоне);
- група ражаных аўцюкоўкіх "мытнікаў";
- музычны ансамбль;
- Каласок і Калінка на конях, упрыгожаных кветкавымі гірляндамі;
- Конь " Ліпскі" ( у павозцы - ініцыятары фестывалю);
- Конная павозка са старшынёй, сустаршынёй і ганаровымі гасцямі;
- Конная павозка з членамі аргкамітэта.
( коней за узду вядуць конюхі)
Удзельнікі працэсіі выходзяць на пляцоўку сядзібы..
3. Каласок і Калінка вітаюць удзельнікаў фестывалю і запрашаюць да мікрафона ганаровых гасцей, старшыню і сустаршыню аргкамітэта. Гучаць прывітальныя прамовы, жыхары Малых і Вялікіх Аўцюкоў дораць выступоўцам аўцюкоўскія " кветкі" ( бярозавыя венікі).
4. Каласок запрашае да мікрафона старшынь сельсаветаў вёсак Малыя І Вялікія Аўцюкі. Старшыні зачытваюць рашэнне аб"яднанага пасяджэння сельсаветаў аб прысуджэнні звання ганаровых аўцюкоўцаў рупліўцам народнай гумарыстыкі. Ён выклікае на пляцоўку ініцыятараў свята, фундатара пабудовы музея народнага гумару, старшынь аркамітэтаў.
Пад музыку ганаровым аўцюкоўцам уручаюць медалі і пасведчанні, ганаровыя вянкі, а таксама ім надаецца права раз у год бесплатна наведваць лазні Малых і Вялікіх Аўцюкоў і частавацца ў любой хаце ( за свой кошт).
5. Калінка аб"яўляе аб адкрыцці "алеі зорак" у гонар уладальнікаў Гран-пры Усебеларукага фестывалю народнага гумару.Гучаць фанфары. Дзяўчатыў беларускіх нацыянальных строях здымаюць абрусы з бетонных або металічных
тумб з зоркамі, на якіх напісаны назвы творчых калектываў -уладальнікаў Гран-пры. З зорак уверь ляцяць росыпы брыльянтыстых піратэхнічных фантанаў.
6. Гучаць фанфары і дыктарскі тэкст аб галоўнай падзее - адкрыцці музея народнага гумару - сядзібы Каласка і Калінкі.Старшыня Калінкавіцкага райвыканкама выносіць на падворак жывога ката. Каласок гаворыць, каб усе назіралі за паводзінамі ката: калі ён пабяжыць наперад - сядзібу і свята чакае доўгае і шчаснае жыццё, калі ўбок - многа новых удзельнікаў, калі назад - багатае фінансаванне, а калі застанецца на месцы - будзем крычаць,пакуль не пабяжыць куды-небудзь. Гучыць музыка. Старшыня райвыканкама выпускае ката,усе улюлюкаюць.
7. Калінка гаворыць,што перш, чым увайсці ў хату, трэба прыняць у лік аўцюкоўскіх нашчадкаў новых жыхароў І перш за ўсё - жыхароў в. Сырод, большасць з якіх складаюць былыя насельнікі Малых і Вялікіх Аўцюкоў.Делегацыя в. Сырод выходзіць на пляцоўку выконвае тэатралізаванае прывітанне ( 5 хвілін).
Каласок і Калінка прымаюць у лік аўцоўцаў жыхароў в. Сырод, а затым запрашаюць новых аўцюкоўцаў - тых, хто нарадзіўся ў гэтым годзе у Аўцюках. Пад фанаграму музыкі і гоман немаўлят на пляцоўку бацькі народжаных вывозяць каляскі з дзеткамі. Каласок і Калінка віншуюць бацькоў з нараджэннем прадаўжальнікаў аўцюкоўскіх традыцый.
Дзяўчаты ў беларускіх нацыянальных строях адорваюць бацькоў і дзяцей падарункамі.
Каласок: " Дарагія дзеткі ! Мы прымаем Вас у сям"ю аўцюкоўцаў і жадаем многа год жыцця на славу нашае роднай Маці - Беларусі". Гучыць урачыстая музыка.
Увысь на новапасвяшчэнцаў ляцяць з піратэхнічных гармат росыпы канфеці і серпантына, у небе - гронкі салюта. Бацькі немаўлят з калякамі пакідаюць пляцоўку.
Каласок і Калінка: " Мы запрашаем усіх удзельнікаў свята у сядзібу
Каласка і Калінкі !!! “
8. Ансамбль " Свята " выконвае гімн фестывалю " Аўцюкі". Дыктар па чарзе запрашае ў музей ганаровых гасцей, жыхароў вёсак, творчыя калектывы абласцей Беларусі.
Частка удзельнікаў накіроўваецца ў музей, а частка аглядае падворак,удзельнічае ў танцавальнай праграме ансамбля " Свята", а затым праходзіць у музей.
9. Гучаць пазыўныя фанфар. Дыктар запрашае ўсіх удзельнікаў фестывалю ў падарожжа па Рэспубліке Аўцюкі. Парадак падарожжа:
- Брэсцкая і Віцебская вобл. - Малыя Аўцюкі;
- Гомельская, Гродзенская вобл. і ансамбль " Свята" - Вялікія Аўцюкі;
- Магілёўская, Мінская вобл і г. Мінск - в. Сырод.
17.00 Ганаровыя госці і делегацыі творчых калектываў сядаюць у аўтобусы, накіроўваюцца а ў вызначаныя вёкі аглядаюць конкурсныя падворкі весак Вялікія, Малыя Аўцюкі, Сырод.
20.00 Канцэрты творчых калектываў ў вёсках.
21.30 Узнагароджванне пераможцаў конкурса падворкаў у в.в. Малыя, Вялікія Аўцюкі, Сырод.
22.00 Салют у вёсках Малыя і Вялікія Аўцюкі, Сырод пад выкананне гімна фестывалю " Аўцюкі".
22.10 Танцавальная праграма, гульні, забавы ў вёсках.вячэра творчых калектываў у вёсках)
Мастацкі вобраз свята
У пластычным вырашэнні фестывалю мастацкі вобраз вырашаны праз пластычныя кампазіцыі і нумары на аснове эклектыкі ўсіх гумарыстычных жанраў.
У музычным вырашэнні фестывалю мастацкі вобраз вырашаны праз розныя гукі, іх какафонію, якія з’яўляюцца эмацыянальным сігналам для нараджэня смеха.
У мастацка-дэкаратыўным вырашэнні фестывалю мастацкі вобраз вырашаны праз эмблему, якая з’яўляецца сродкам мастацкага афармлення. У свяце сустракаецца на афішах, запрашальных білетах, касцюмах выканаўцаў.