Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Dyplomny_praekt_Awtsyuki-2015_Gawdulevich.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
427.01 Кб
Скачать

1.3 Стратэгіі развіцця фестывальнага руху і фальклорных свят у Рэспубліцы Беларусь суадносна з палітыкай дзяржавы

Узаемадзеянне паняццяў культура – дзяржава і дзяржава – культура абумоўлена іх узаемнай патрэбай аднаго ў адным. Гэтая патрэба вызначае ў канчатковым выніку ўсе разнастайныя формы іх кантактаў, накіраванасць і глыбіню ўзаемаўплыву. У працэсе ўзаемадачыненняў дзяржава стварае асаблівы інструмент уздзеяння на культуру – культурную палітыку, якая рэалізуецца праз бюджэт, заканадаўства, кадры, легітымнасць тых або іншых культурных артэфактаў, кантроль. Дзяржава выступае таксама ў якасці і гаранта, і заказчыка, і спонсара, падтрымліваючы культурную дзейнасць фінансава і матэрыяльна або шляхам надання прывілей той ці іншай яе сферы. Такім чынам, умяшанне ўрадавых органаў у работу ўстаноў і арганізацый культуры часта просто неабходнае, бо без урадавай падтрымкі яны не змогуць вытрымаць цяжкасцей рознага роду (не толькі фінанасавых, але і прававых, палітычных, сацыякультурных)і перастануць існаваць.

Узаемадзеянне культуры і дзяржавы – гэта праграма іх шматаспектных дачыненняў, пачынаючы ад адказнасці дзяржавы перад народам за стан культуры менавіта ў гэтай дзяржаве і канчаючы тым, што культура можа зрабіць для ўмацавання дзяржавы ў плане выхавання асобы, фарміравання грамадзяніна , узбагачэння духоўнага набытку грамадства, вырашэння сацыяльных праблем розных груп насельніцтва.

У ажыццяўленні культурнай палітыкі зацікаўлена дзяржава, якая не можа пусціць справу культурнага асветніцтва на самацёк. Формы і метады культурнага асветніцтва фарміраваліся паступова і пачатак ХХ ст. аказаліся досыць разнастайнымі – ад народных чытанняў да стварэння бібліятэк і чытальняў, ад народных тэатраў пры чайных да аматарскіх публічных спектакляў мясцовай інтэлігенцыі, ад сямейных музычных вечароў да масавых канцэртаў.

Існуе палажэнне N 349 ад 2009/03/23 аб парадку арганізацыі і правядзення фестываляў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, якія фінансуюцца з рэспубліканскага або мясцовага бюджэту. У палажэнні даецца наступнае тлумачэнне паняцця “фестываль”. Фестываль - грамадска-культурнае, мастацка-творчае мерапрыемства, асноўнымі мэтамі якога з'яўляюцца:

- адраджэнне, развіццё, папулярызацыя лепшых традыцый і дасягненняў нацыянальнай, сусветнай культуры і мастацтва;

- далучэнне да іх шырокіх слаёў грамадства; павышэнне прафесійнага майстэрства яго ўдзельнікаў;

- арганізацыя культурнага вольнага часу і эстэтычнае выхаванне насельніцтва;

- развіццё і ўмацаванне міжнародных культурных сувязяў, абмен духоўнымі і культурнымі каштоўнасцямі;

- паказ дасягненняў у галіне музычнага, тэатральнага, харэаграфічнага, эстраднага, цыркавога, выяўленчага мастацтва, мастацкай літаратуры, кіно, тэлебачання, народнай творчасці.

У рамках фестывалю могуць праходзіць канцэрты, конкурсы, выставы, спектаклі, паказы, агляды, канферэнцыі і іншыя мерапрыемствы, канкрэтны пералік якіх прадугледжваецца ў праграме правядзення фестывалю. Фестываль можа ўтрымліваць элемент спаборнасці. Па ўзроўні правядзення і складу ўдзельнікаў фестывалі дзеляцца на: рэгіянальныя, якія прадугледжваюць удзел калектываў мастацкай творчасці, асобных творчых работнікаў і іншых суб'ектаў культурнай дзейнасці аднаго раёна (горада), вобласці з магчымым запрашэннем прадстаўнікоў з іншых раёнаў (гарадоў), абласцей і замежных удзельнікаў;рэспубліканскія, якія прадугледжваюць удзел калектываў мастацкай творчасці, асобных творчых работнікаў і іншых суб'ектаў культурнай дзейнасці ўсіх (ці большасці) абласцей і г. Мінска з магчымым запрашэннем замежных удзельнікаў;

міжнародныя, якія прадугледжваюць удзел калектываў мастацкай творчасці, асобных творчых работнікаў і іншых суб'ектаў культурнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь і не менш чым з пяці замежных краін. Фестываль праводзіцца па рашэнню дзяржаўнага органа. Рашэнне аб правядзенні рэспубліканскага або міжнароднага фестывалю ўзгадняецца з Міністэрствам культуры, за выключэннем выпадкаў правядзення фестывалю па рашэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь або Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Дзяржаўны орган, які прыняў рашэнне аб правядзенні фэсту сцвярджае:

-палажэнне аб фестывалі;

-ўмовы правядзення конкурсу або агляду (пры наяўнасці гэтых мерапрыемстваў у праграме фестывалю);

-склад арганізацыйнага камітэта;

-каштарыс расходаў на арганізацыю і правядзенне фестывалю;

-вызначае колькасць запрашальных білетаў на наведванне праграм фестывалю;

-узгадняе з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі правядзенне фестывалю на іх тэрыторыі (за выключэннем фестываляў, якія праводзяцца па рашэнню адпаведных выканаўчых і распарадчых органаў);

-спіс удзельнікаў фестывалю (па прапанове арганізацыйнага камітэта);

-сумесна з дзяржаўным органам, якія забяспечваюць выдзяленне фінансавых сродкаў на правядзенне фестывалю, ажыццяўляе кантроль за мэтавым выкарыстаннем бюджэтных сродкаў;

-у адпаведнасці з заканадаўствам размяшчае у суб'ектаў культурнай дзейнасці з іх згоды сацыяльна-творчыя заказы на арганізацыю і правядзенне фестывалю.

Дзяржаўны орган, які прыняў рашэнне аб правядзенні фестывалю, мае права дэлегаваць асобныя паўнамоцтвы па арганізацыі і правядзенні фестывалю арганізацыйнаму камітэту фестывалю.

Арганізацыйны камітэт фестывалю фарміруецца з прадстаўнікоў дзяржаўных органаў (са згоды іх кіраўнікоў) і зацікаўленых арганізацый, якія ўдзельнічаюць у правядзенні фестывалю.

Члены арганізацыйнага камітэта ажыццяўляюць свае паўнамоцтвы на грамадскіх пачатках.

Арганізацыйны камітэт фестывалю выконвае шэраг абавязкаў:

-ажыццяўляе кіраўніцтва падрыхтоўкай і правядзеннем фестывалю, пры неабходнасці стварае дырэкцыю фестывалю;

-уносіць на разгляд дзяржаўнага органа, які прыняў рашэнне аб правядзенні фестывалю, прапановы па каштарысе выдаткаў на арганізацыю і правядзенне фестывалю, колькасці запрашальных білетаў на наведванне праграм фестывалю, аб відах заахвочвання ўдзельнікаў фестывальных мерапрыемстваў;

-разглядае і сцвярджае: спіс удзельнікаў фестывалю;

праграму правядзення фестывалю;

-склад журы (экспертнай камісіі), якое фарміруецца з ліку вядомых дзеячаў у галіне культуры і мастацтва;

-фестывальную сімволіку, узоры ўзнагарод, іншую атрыбутыку;

-план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні фестывалю;

-ажыццяўляе ўзаемадзеянне з зацікаўленымі суб'ектамі культурнай дзейнасці, іншымі арганізацыямі па пытаннях падрыхтоўкі, правядзення фестывалю і яго асвятлення ў сродках масавай інфармацыі;

-вызначае віды і формы інфармацыйна-рэкламнай падтрымкі фестывалю;

-вырашае іншыя пытанні, якія ўзнікаюць падчас падрыхтоўкі і правядзення фестывалю.

Суб'екты культурнай дзейнасці, якія атрымалі сацыяльна-творчы заказ на арганізацыю і правядзенне фестывалю, забяспечваюць выкананне плана мерапрыемстваў па яго падрыхтоўцы і правядзенню.

Удзельнікамі фестывалю з'яўляюцца:

-члены арганізацыйнага камітэта, журы (экспертнай камісіі);

-асобныя выканаўцы з ліку творчых работнікаў і суправаджаючыя іх асобы (не больш за тры для кожнага выканаўцы);

-прадстаўнікі замежных сродкаў масавай інфармацыі;

-госці фестывалю - асобы, якія маюць афіцыйнае запрашэнне ад арганізацыйнага камітэта фестывалю;

-іншыя асобы, якія ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы і правядзенні фестывалю.

Фінансаванне падрыхтоўкі і правядзення фестываляў ажыццяўляецца ў межах сродкаў, што прадугледжваюцца дзяржаўным органам у рэспубліканскім і (або) мясцовых бюджэтах на правядзенне цэнтралізаваных мерапрыемстваў. Фінансаванне выдаткаў па ўтрыманні ўдзельнікаў фестывалю (харчаванне, пражыванне, транспартнае забеспячэнне) ажыццяўляецца за кошт бюджэтных сродкаў у адпаведнасці з заканадаўствам. Даходы, атрыманыя ад правядзення фестывалю, пасля выплаты ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку падаткаў накіроўваюцца на памяншэнне расходаў па агульнай каштарысу фестывалю.

Можна прывесці прыклады фестываляў, якія праводзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і фінансіруюцца з рэспубліканскага альбо мясцовага бюджэту:

- Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" (г. Віцебск);

- Мінскі міжнародны кінафестываль "Лiстапад" (г. Мінск) ;

- Міжнародны фестываль народнай музыкі "Звiняць цымбалы i гармонiк" (г. Паставы, Віцебская вобласць);

- Міжнародны тэатральны фестываль "Белая вежа" (г. Брэст);

- Міжнародны фестываль тэатральнага мастацтва "Панарама" (г. Мінск);

- Міжнародны фестываль харэаграфічнага мастацтва "Сожскі карагод» (г. Гомель);

- Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў "Тэатральны куфар" (г. Мінск);

Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва "Берагіня" (г.п. Кастрычніцкі, Кастрычніцкі раён, Гомельская вобласць);

- Рэспубліканскі усебеларускі фестываль народнага гумару "Аўцюкi" (в. Вялікія Аўцюкі, Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць).

Палажэнне аб правядзенні фестываля выглядае як свод патрабаванняў да арганізатараў і ўдзельнікаў мерапрыемства. Разгледзем прыклад палажэння аб правядзенні Рэспубліканскага фестываля нацыянальных культур. У ім раскрываецца агульны парадак арганізацыі і правядзення Рэспублiканскага фестывалю нацыянальных культур. Рашэнне аб арганізацыі фестывалю і тэрмінах яго правядзення прымаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь. Мэтай правядзення фестывалю з’яўляецца яднанне народаў Рэспублiкi Беларусь, развiццё мiжнацыянальнага сяброўства, адраджэнне культурных традыцый нацыянальных супольнасцей, адлюстраванне культурнай разнастайнасцi беларускага грамадства. Фестываль арганiзуецца Мiнiстэрствам культуры, Упаўнаважаным па справах рэлiгiй i нацыянальнасцей, Мiнiстэрствам адукацыi, Мiнiстэрствам iнфармацыi, дзяржаўнай установай «Рэспублiканскi цэнтр нацыянальных культур», аблвыканкамамi, Мiнскiм i Гродзенскiм гарвыканкамамi. Каардынацыю работы па арганiзацыi падрыхтоўкi i правядзення фестывалю ажыццяўляе Мiнiстэрства культуры.

Фестываль праводзіцца ў некалькі тураў (раённыя, гарадскія, абласныя і мінскі гарадскі), а таксама ўключае заключныя мерапрыемствы. У фестывалi прымаюць удзел непрафесійныя (аматарскія) калектывы мастацкай творчасцi i выканаўцы нацыянальных грамадскiх аб’яднанняў, арганiзацый культуры i ўстаноў адукацыi, якiя маюць у сваiм рэпертуары творы нацыянальных культур, народныя майстры, установы адукацыi, бiблiятэкi з фондамi дакументаў розных народаў, выдавецкiя арганiзацыi, сродкi масавай iнфармацыi, друкаваныя выданнi нацыянальных грамадскiх аб’яднанняў, а таксама арганiзацыi грамадскага харчавання з нацыянальнымi кухнямi. У якасцi гасцей у мерапрыемствах адкрыцця i закрыцця фестывалю могуць прымаць удзел прафесiйныя калектывы мастацкай творчасцi i выканаўцы з Рэспублiкi Беларусь i этнiчнай радзiмы ўдзельнiкаў нацыянальных грамадскiх аб’яднанняў. Для ажыццяўлення кiраўнiцтва падрыхтоўкай i правядзеннем фестывалю ствараецца арганiзацыйны камiтэт , у склад якога ўваходзяць прадстаўнiкi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб’яднанняў, іншых зацікаўленых арганізацый, што ўдзельнічаюць у правядзенні фестывалю. Склад аргкамітэта зацвярджаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Аргкамітэт выконвае наступныя абавязкі:

- фармiруе і зацвярджае склад рэспублiканскага журы, рэжысёрска-пастановачнай групы i дырэкцыi фестывалю;

- разглядае і зацвярджае спіс удзельнікаў фестывалю;

- зацвярджае фестывальную сімволіку, іншую яго атрыбутыку;

- разглядае пытанні фінансавання фестывалю;

- вызначае арганізацыі для размяшчэння сацыяльна-творчага заказу на падрыхтоўку і правядзенне фестывалю;

- вырашае іншыя пытанні, якія ўзнікаюць пры падрыхтоўцы і правядзенні фестывалю.

Парадак i тэрмiны правядзення раённых, гарадскіх, абласных і мінскага гарадскога тураў фестывалю вызначаюць Аблвыканкамы, Мiнскi гарвыканкам. Гэтыя арганізацыі ствараюць рабочыя групы, якiя па ўзгадненню з Міністэрствам культуры аказваюць практычную дапамогу ўдзельнiкам фестывалю ў рэалiзацыi запланаваных мерапрыемстваў. Адкрыццё фестывалю адбываецца ў г. Мiнску. Раённыя і гарадскiя туры праводзяцца ў мэтах адбору лепшых удзельнiкаў на абласныя i мiнскi гарадскi туры. У час абласных і мінскага гарадскога тураў рэспублiканскiм журы ажыццяўляецца адбор калектываў i выканаўцаў для ўдзелу ў заключных мерапрыемствах фестывалю. Заключныя мерапрыемствы фестывалю праводзяцца дырэкцыяй фестывалю, Гродзенскiм аблвыканкамам i Гродзенскiм гарвыканкамам у г. Гродне. Гродзенскi гарвыканкам сваiм рашэннем зацвярджае склад рэжысёрска-пастановачнай групы эпiзодаў заключных мерапрыемстваў фестывалю i прадстаўляе на разгляд аргкамiтэта праекты праграмы, каштарыс, эскiзы мастацкага афармлення i iншыя дакументы па правядзенню заключных мерапрыемстваў. Сцэнарыі цырымонiй адкрыцця i закрыцця фестывалю зацвярджае Мiнiстэрства культуры. Па рашэнню рэспублiканскага журы на заключных мерапрыемствах фестывалю дыпломам лаўрэата фестывалю ўзнагароджваюцца лепшыя калектывы i выканаўцы. Асноўнымi крытэрыямi ў вызначэннi калектываў i выканаўцаў для прадстаўлення iх да ўзнагароджання дыпломам лаўрэата з’яўляюцца:

-адметнае ўвасабленне нацыянальнага каларыту супольнасцi;

-выканальнiцкае майстэрства;

-высокамастацкае афармленне мерапрыемстваў фестывалю, сцэнiчных пляцовак i нацыянальных падворкаў.

Рэспублiканскае журы можа вызначаць асобныя тэматычныя намiнацыi i адпаведнае ўзнагароджанне пераможцаў у гэтых намiнацыях.

Мiнiстэрства культуры вызначае сярод удзельнiкаў фестывалю калектывы і выканаўцаў, дзеячаў культуры i мастацтва, якiя паказалi высокае выканальнiцкае майстэрства на мерапрыемствах фестывалю, для прадстаўлення iх да розных вiдаў заахвочвання i арганiзуе iх узнагароджанне. Упаўнаважаны па справах рэлiгiй i нацыянальнасцей з’яўляецца заснавальнікам спецыяльных прызоў, арганiзуе ўзнагароджанне гэтымi прызамi i каштоўнымi падарункамi ўдзельнiкаў i арганiзатараў мерапрыемстваў фестывалю за эфектыўную дапамогу ў ажыццяўленнi статутнай дзейнасцi нацыянальных грамадскiх аб’яднанняў, значны ўклад у справу захавання мiжнацыянальнай згоды ў Рэспублiцы Беларусь. Мiнiстэрства адукацыi вызначае лепшыя ўстановы адукацыi, якiя паказалi высокiя вынiкi ў выхаваннi дзяцей i падлеткаў у мэтах адраджэння і фарміравання культурных традыцый нацыянальных супольнасцей, арганiзуе iх узнагароджанне на заключных мерапрыемствах фестывалю.

Мiнiстэрства iнфармацыi вызначае i ўзнагароджвае лепшыя выданнi нацыянальных грамадскiх аб’яднанняў i iх аўтараў на заключных мерапрыемствах фестывалю. Аблвыканкамы, Мiнскi гарвыканкам самастойна вызначаюць формы заахвочвання ўдзельнiкаў раённых, гарадскiх, абласных i мiнскага гарадскога тураў фестывалю i прымаюць рашэннi па iх узнагароджанню. Падзякай арганiзатараў фестывалю адзначаюцца прадстаўнiкi дзяржаўных органаў i арганiзацый, якiя ўнеслi значны ўклад у рэалiзацыю мерапрыемстваў фестывалю i забяспечылi падтрымку iх удзельнiкаў. Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры, аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам забяспечваюць публікацыю матэрыялаў аб мерапрыемствах фестывалю ў рэспубліканскіх і рэгіянальных сродках масавай інфармацыі на ўсіх этапах яго правядзення. Фiнансаванне на правядзенне раённых, гарадскiх, абласных і мiнскага гарадскога тураў фестывалю, а таксама транспартнае забеспячэнне творчых дэлегацый у мэтах іх удзелу ў мерапрыемствах фестывалю, уключаючы заключныя мерапрыемствы ў г. Гродне, ажыццяўляецца за кошт сродкаў аблвыканкамаў, раённых i гарадскiх выканкамаў, нацыянальных грамадскіх аб’яднанняў, арганiзацый культуры, устаноў адукацыi i iншых арганiзацый, якiя ўдзельнiчаюць у фестывалi. Аплата расходаў, звязаных з арганізацыяй і правядзеннем заключных мерапрыемстваў фестывалю, ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных Міністэрству культуры на правядзенне цэнтралізаваных мерапрыемстваў, а таксама за кошт іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Нацыянальныя грамадскiя аб’яднаннi на добраахвотнай аснове могуць аказваць арганiзацыйна-метадычную, фiнансавую i iншую дапамогу ўдзельнiкам фестывалю па рэалiзацыi яго мерапрыемстваў, прымаць удзел у распрацоўцы канцэпцыi праграмы фестывалю i аздаблення нацыянальных падворкаў.

Каб вызначыць агульнае і асаблівае ў правядзенні фестываляў трэба прывесці прыклад палажэння аб правядзенні Рэспубліканскага фестываля фальклорнага мастацтва «Берагіня». Гэтае палажэнне устанаўлівае парадак арганізацыі, падрыхтоўкі і правядзення Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва «Берагіня». Фестываль праводзіцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскім абласным выканаўчым камітэтам, Акцябрскім раённым выканаўчым камітэтам Гомельскай вобласці, грамадскім аб’яднаннем «Беларускі фонд культуры». Фестываль праводзіцца ў мэтах падтрымкі народнай творчасці і народных промыслаў (рамёстваў), захавання рэгіянальнай і мясцовай традыцыйнай культуры, далучэння дзяцей і моладзі да розных відаў традыцыйнага мастацтва, арганізацыі вольнага часу насельніцтва. Фестываль мае статус рэспубліканскага і прадугледжвае ўдзел творчых дэлегацый ад усіх абласцей, г. Мінска з магчымым запрашэннем замежных удзельнікаў. Перыядычнасць правядзення фестывалю – адзін раз у два гады. Канкрэтныя тэрміны яго правядзення вызначаюцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь. Месцам правядзення заключных мерапрыемстваў фестывалю з'яўляюцца ўстановы культуры і адукацыі, канцэртныя, сцэнічныя і спецыяльна абсталяваныя пляцоўкі г.п. Акцябрскі і Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці, якія адпавядаюць неабходным патрабаванням канцэртнай і выставачнай дзейнасці і садзейнічаюць вырашэнню мастацкіх задач фестывалю. Кіраўніцтва па падрыхтоўцы і правядзенню фестывалю ажыццяўляе арганізацыйны камітэт фестывалю. Склад аргкамітэта зацвярджаецца загадам Міністра культуры Рэспублікі Беларусь. Аргкамітэтвыконвае наступныя абавязкі:

- уносіць на разгляд Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, Акцябрскага раённага выканаўчага камітэта Гомельскай вобласці, грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд культуры» прапановы па каштарысе выдаткаў на арганізацыю і правядзенне фестывалю і відах заахвочвання ўдзельнікаў фестывальных мерапрыемстваў;

- разглядае і зацвярджае склад рэжысёрска-пастановачнай групы фестывалю, склад экспертнай камісіі заключных мерапрыемстваў фестывалю, які фарміруецца з ліку відных дзеячоў у галіне культуры і мастацтва, спіс удзельнікаў фестывалю, праграму правядзення фестывалю, фестывальную сімволіку, узоры ўзнагарод, іншую атрыбутыку, план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні фестывалю;

- вызначае віды і формы інфармацыйна-рэкламнай падтрымкі фестывалю,

- вырашае іншыя пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай і правядзеннем фестывалю.

Рэжысёрска-пастановачная група фестывалю мае наступныя абавязкі:

-уносіць на разгляд аргкамітэта прапановы па стварэнні агульнай канцэпцыі правядзення фестывалю;

- распрацоўвае сцэнарыі фестывальных мерапрыемстваў;

- праводзіць рэжысёрска-пастановачныя і рэпетыцыйныя работы.

У фестывальных мерапрыемствах прымаюць удзел дзіцячыя і маладзёжныя калектывы мастацкай творчасці, танцавальныя пары (выканаўцы народных побытавых танцаў) і індывідуальныя выканаўцы па розных відах традыцыйнага мастацтва ва ўзросце да 28 гадоў. Праграма фестывалю прадугледжвае конкурсныя і канцэртныя выступленні фальклорных калектываў мастацкай творчасці і асобных выканаўцаў па розных відах традыцыйнага мастацтва, тэатралізаваныя дзеянні і гульнёва-забаўляльныя мерапрыемствы, выставы работ выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, правядзенне тэарэтычна-практычных паседжанняў (канферэнцый, дыскусій) па пытаннях аднаўлення, пераемнасці, аховы і захавання фальклорных традыцый, дэманстрацыю іншых відаў і напрамкаў творчай дзейнасці, якія не супярэчаць мэтам і задачам фестывалю.

Фестываль праводзіцца ў некалькі этапаў:

-першы этап – мясцовыя мерапрыемствы фестывалю, якія праводзяцца ва ўстановах культуры і адукацыі;

-другі этап – раённыя і гарадскія мерапрыемствы фестывалю;

-трэці этап – абласныя, г. Мінска мерапрыемствы фестывалю;

-чацвёрты этап – заключныя мерапрыемствы фестывалю.

Першы і другі этапы фестывалю праводзяцца па рашэнні аддзелаў культуры раённых і гарадскіх выканаўчых камітэтаў. Трэці этап фестывалю праводзіцца па рашэнні ўпраўленняў культуры абласных, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў.

Першы этап фестывалю можа ўключаць у сябе:

- фальклорныя і краязнаўчыя экспедыцыі;

- даследаванне і вывучэнне гісторыка-культурнай спадчыны свайго краю (абрадаў, звычаяў, харэаграфічнага, музычнага народна-песеннага і народна-інструментальнага мастацтваў, празаічных жанраў, традыцыйных рамёстваў і іншага);

- навучанне дзяцей і моладзі народным танцам, гульням, песням (абрадавым і прымеркаваным да абрадаў), ігры на народных музычных інструментах, мастацтву ткацтва, традыцыйнай вышыўцы, салома-, лоза-, карункапляценню, пляценню паясоў, выразанню выцінанкі, разьбе па дрэве, іншым відам традыцыйных народных рамёстваў, характэрным для пэўнай мясцовасці;

- аднаўленне этнічных строяў (касцюмаў);

- фальклорныя чытанні;

- фальклорныя танцавальныя і гульнёва-забаўляльныя вечарыны, ранішнікі і іншыя мерапрыемствы, якія адпавядаюць мэтам фестывалю.

Другі этап фестывалю можа ўключаць у сябе:

-раённыя і гарадскія агляды фальклорных калектываў мастацкай творчасці, святы народнай творчасці;

-раённыя і гарадскія конкурсы выканаўцаў народных танцаў, песень, інструментальнай музыкі, твораў народнай прозы;

-раённыя і гарадскія конкурсы на лепшы выраб, выстаўку дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;

-раённыя і гарадскія навукова-практычныя канферэнцыі па праблемах аднаўлення, аховы і захавання традыцыйнай культуры, этнавыхавання падрастаючага пакалення.

Трэці этап фестывалю можа ўключаць у сябе:

-абласныя, г. Мінска агляды, святы народнай творчасці;

-абласныя, г. Мінска конкурсы выканаўцаў народных танцаў, песень, інструментальнай музыкі, твораў народнай прозы;

-абласныя, г. Мінска конкурсы на лепшы выраб, выстаўку дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;

-абласныя, г. Мінска навукова-практычныя канферэнцыі па праблемах аднаўлення, аховы і захавання традыцыйнай культуры, этнавыхавання падрастаючага пакалення.

Чацвёрты этап фестывалю – заключныя мерапрыемствы, у якіх удзельнічаюць творчыя дэлегацыі ад кожнай вобласці, г. Мінска.

Для ўдзелу творчай дэлегацыі ў заключных мерапрыемствах фестывалю ўпраўленнямі культуры абласных, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў дасылаюцца заяўкі згодна з дадзеным Палажэннем у тэрмін, вызначаны аргкамітэтам, на адрас аддзела культуры Акцябрскага раённага выканаўчага камітэта Гомельскай вобласці. Агульная колькасць творчай дэлегацыі заключных мерапрыемстваў фестывалю ад кожнай вобласці, г. Мінска вызначаецца аргкамітэтам фестывалю. У склад творчай дэлегацыі заключных мерапрыемстваў фестывалю ад кожнай вобласці, г. Мінска могуць уваходзіць:

- адзін дзіцячы фальклорны калектыў мастацкай творчасці;

- адзін маладзёжны фальклорны калектыў мастацкай творчасці;

не больш за тры танцавальныя пары – выканаўцы народных побытавых танцаў (узроставыя групы: 5–6 класы, 7–8 класы, 9–11 класы, моладзь – асобы ад 18 да 28 гадоў);

-не больш трох індывідуальных выканаўцаў па розных відах традыцыйнага мастацтва (узроставыя групы: 5–6 класы, 7–8 класы, 9–11 класы, моладзь – асобы ад 18 да 28 гадоў);

- кіраўнік дэлегацыі;

- суправаджаючыя асобы.

Акцябрскі раён Гомельскай вобласці мае права прадставіць на заключных мерапрыемстваў фестывалю па два дзіцячых фальклорных калектываў мастацкай творчасці, маладзёжных фальклорных калектываў мастацкай творчасці, індывідуальных выканаўцаў па розных відах традыцыйнага мастацтва ў кожнай узроставай групе (5–6 класы, 7–8 класы, 9–11 класы, моладзь – асобы ад 18 да 28 гадоў), а таксама па дзве танцавальныя пары ў кожнай узроставай групе (5–6 класы, 7–8 класы, 9–11 класы, моладзь – асобы ад 18 да 28 гадоў).

Склад удзельнікаў творчай дэлегацыі ў заключных мерапрыемствах фестывалю вызначаецца аргкамітэтам пасля папярэдняга разгляду дасланых заявак на падставе дадзенага Палажэння і пацвярджаецца афіцыйным запрашэннем аргкамітэта.

Крытэрыі адбору ўдзельнікаў заключных мерапрыемстваў фестывалю:

- захаванасць у рэпертуары фальклорных калектываў мастацкай творчасці мясцовых традыцый у розных жанравых праявах;

- наяўнасць у дзіцячых і маладзёжных фальклорных калектывах мастацкай творчасці сярод агульнага складу ўдзельнікаў не менш за 45 % хлопчыкаў і юнакоў;

- наяўнасць акампанементу ў ансамблевым выкананні на беларускіх народных інструментах;

- наяўнасць у фальклорных калектывах мастацкай творчасці традыцыйных народных касцюмаў сваёй мясцовасці.

Конкурсныя выступленні дзіцячых і маладзёжных фальклорных калектываў мастацкай творчасці, танцавальных пар і індывідуальных выканаўцаў па розных відах традыцыйнага мастацтва на заключных мерапрыемствах фестывалю ацэньвае экспертная камісія, якая вызначае лепшых выканаўцаў.

Патрабаванні да конкурсных праграм удзельнікаў заключных мерапрыемстваў фестывалю:

-фальклорныя калектывы мастацкай творчасці прадстаўляюць праграмы, якія скіраваны на змястоўнае раскрыццё мастацкіх традыцый сваёй мясцовасці і ўключаюць адноўленыя і бытуючыя песні каляндарнага (вясна, лета), сямейна-родавага (вяселле, хрэсьбіны) цыклаў, пазаабрадавыя песні, народныя танцы (гуртавыя, парныя, сольныя), карагоды, гульні, інструментальную музыку, творы празаічных жанраў і іншае;

- выкананне твораў з іншых рэгіёнаў, а таксама твораў у аўтарскай апрацоўцы не дазваляецца.

- выступленне ўдзельнікаў фестывалю ажыццяўляецца пад акампанемент музычных інструментальных ансамбляў традыцыйнага складу ў жывым гучанні. Перавага аддаецца калектыву мастацкай творчасці, у склад акампаніруючага музычнага інструментальнага ансамбля якога разам з паўналетнімі музыкамі ўваходзяць дзеці і моладзь;

- касцюмы ўдзельнікаў фестывалю павінны ўяўляць сабой шматлікія варыянты арыгіналаў або копій традыцыйных народных касцюмаў сваёй мясцовасці:

- для дзяўчат даўжыня спадніц не павінна быць вышэй за 15 сантыметраў ад падлогі, валасы заплятаюцца ў косы, упрыгожваюцца касічкамі, чаравікі ці туфлі на скураной падэшве, на невысокіх абцасах;

- для хлопчыкаў і юнакоў абавязковым кампанентам касцюма з’яўляецца капялюш ці іншы галаўны ўбор мясцовай традыцыі, чобаты.

Крытэрыямі ацэнкі конкурсных праграм удзельнікаў заключных мерапрыемстваў фестывалю з'яўляюцца:

- жанравая разнастайнасць;

- захаванасць мясцовага мастацкага стылю;

- адпаведнасць фальклорных твораў узросту выканаўцаў;

- здольнасць да імправізацыі;

- узровень выканальніцкага майстэрства.

Удзельнікам заключных мерапрыемстваў фестывалю ўручаюцца спецыяльныя дыпломы, прызы і памятныя падарункі. Па рашэнні аргкамітэта ў якасці гасцей могуць запрашацца замежныя фальклорныя калектывы мастацкай творчасці, лаўрэаты папярэдніх фестываляў «Берагіня», ансамблі народнай музыкі, іншыя прафесійныя і непрафесійныя (аматарскія) калектывы мастацкай творчасці.

Разгледзем палажэнне аб правядзенні фестывалю сучаснай харэаграфіі ў Віцебску. Фестываль праводзіцца ў мэтах інтэграцыі творчага патэнцыялу Беларусі ў галіне сучаснай харэаграфіі ў сусветную культурную прастору, папулярызацыі мастацтва сучаснага танца як аднаго з найбольш бурна якія развіваючыхся кірункаў сусветнага мастацтва, а таксама развіццём і ўмацаваннем міжнародных культурных сувязяў, абмен духоўнымі і культурнымі каштоўнасцямі. Кіраўніцтва па падрыхтоўцы і правядзенню фестывалю ажыццяўляе арганізацыйны камітэт, склад якога зацвярджаецца Міністэрствам культуры. Удзельнікамі фестывалю з’яўляюцца дарослыя прафесійныя калектывы мастацкай творчасці танцавальнага жанру.

Свята-конкурс праводзіцца ў два этапы:

-першы этап – высылаецца заяўка па прыкладаемай форме і DVD, альбо медыя-файл на адрас электроннай пошты дырэкцыі, з запісам прадстаўляюцца харэаграфічных твораў не пазней да 20 кастрычніка на адрас дырэкцыі фестывалю.;

-другі этап – фінал конкурсу у Віцебску.

Працягласць конкурснага выступлення кожнага творчага калектыву – да 20 хвілін. Конкурсныя выступленні творчых калектываў на выніковых канцэртах ацэньвае журы, склад якога зацвярджаецца аргкамітэтам фестывалю.

Фестываль праводзіцца па пяці намінацыях:

-Лепшая пастаноўка;

- Харэограф;

- Выканальніцкае майстэрства;

- Артыстызм;

- Постскрыптум.

Конкурсныя выступленні творчых калектываў ацэньваюцца на пасяджэннях вызначаюць лаўрэатаў конкурсу шляхам абмеркавання і адкрытага галасавання.

Па выніках правядзення конкурсных выступленняў творчых калектываў Рэспубліканскае журы фестывалю вызначае лаўрэатаў. Міжнароднае журы можа не прысуджаць тую ці іншую прэмію, абвешчаныя ў Палажэнні, а таксама, па выніках конкурсу, заявіць іншую. Калектыву можа быць прысуджана не больш за два прэмій конкурсу. Удзельнікам фестывалю на гала- ручваюцца спецыяльныя дыпломы, грашовыя прызыі.

Фінанасаванне падрытхоўкі і правядзення фестывалю ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў на правядзенне цэнтралізаваных мерапрыемстваў, пазабюджэтных сродкаў.

Калі параўнаць прыведзенныя палажэнні аб правядзенні фестываляў, то можна адзначыць у іх агульнае і асаблівае. Разглядаючы мэты правядзення фестываляў трэба адзначыць, што у фестывалі нацыянальных культур асаблівае месца займае яднанне народаў Рэспублікі Беларусь і развіццё міжнацыянальнага сяброўства. У той жа час галоўнай мэтай правядзення фестываля “Берагіня” з’яўляецца падтрымка народнай творчасці, захаванне мясцовай традыцыйнай культуры. Фестываль сучаснай харэаграфіі ў Віцебску асноўнай мэтай перад сабой ставіт развіццё мадэрн-харэаграфіі мастацтва, павышэння мастацкага майстэрства. Усе прыведзеныя вышэй фестывалі праводзіліся ў некалькі этапаў і малі наступныя крытэрыі ў вызначэнні калектываў да ўзнагароджвання. Так фестываль нацыянальных культур ацэньвае наступныя рысы:

-адметнае ўвасабленне нацыянальнага каларыту супольнасці;

-выканальніцкае майстэрства;

-высокамастацкае афармленне мерапрыемстваў фестывалю.

Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва “Берагіня” вылучае наступныя крытэрыі ацэнкі конкурсных праграм:

- жанравая разнастайнасць;

- захаванасць мясцовага мастацкага стылю;

- адпаведнасць фальклорных твораў узросту выканаўцаў;

- здольнасць да імправізацыі;

- узровень выканальніцкага майстэрства.

Свята-конкурс вакальна-харавых калектываў ацэньваў сваіх удзельнікаў па наступных крытэрыях:

- выканальніцкае майстэрства;

- сцэнічная культура і касцюміраванне;

- захаванне рэгіянальных традыцый і асаблівасцей народных песенных твораў;

- раскрыццё музычна-вобразнага зместу і рэжысура конкурснай праграмы;

- творчая арыгінальнасць і музычна-асветніцкая дзейнасць калектыву.

Разважаючы над агульным і асаблівым у правядзенні гэтых фестывальных рухаў трэба адзначыць, што незалежна ад таго, што ўсе гэтыя фестывалі існуюць асобна і праводзяцца ў розных мясцінах нашай краіны, яны скіраваны на падтрымку народнай творчасці, захаванне сваеасаблівых традыцый, якія складываліся стагоддзямі і якія мы не маем права стрпачваць. Гэтыя фестывалі падтрымліваюцьнародную культуру нашага краю і маюць вельмі важнае значэнне ў захаванні беларускага фальклора.

Такім чынам можна зрабіць выснову, што палітыка беларускай дзяржава скіравана на:

- захаванне нацыянальнага здабытку;

- развіццё фальклорных фестываляў;

- падтрымку і ажыцяўленне апекі маладых талентаў, вядучых дзеячаў культуры і мастацтва;

- развіццё сучасных, асабліва важных культурных аб’ектаў.

На сучасным этапе развіцця дзяржавы палітыка ў галіне культуры павінна ўводзіць інавацыі, якія падтрымліваюць культурную спадчыну і развіваюць яе. Такая палітыка заўсёды будзе канструктыўнай, калі дзяржава з улікам эканамічных магчымасцей будзе і надалей падтрымліваць сацыяльна значныя, прыярытэтныя напрамкі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]