- •Уводзіны Актуальнасць тэмы дыпломнай работы
- •Аналіз выкарыстанай літаратуры
- •Частка і. Фестывальны рух: гісторыя і сучаснасць
- •Фестываль. Асаблівасці правядзення
- •Гісторыя развіцця фестывальнага руху на Беларусі
- •1.3 Стратэгіі развіцця фестывальнага руху і фальклорных свят у Рэспубліцы Беларусь суадносна з палітыкай дзяржавы
- •1.4 Фестываль народнага гумару: гісторыя і сучаснасць
- •Навізна свята
- •Сцэнарна-рэжысёрская распрацоўка свята
- •2.4 Палажэнне
- •Заключэнне
- •Бліяграфічны спіс
- •Арганізацыйна-вытворчы план свята.
- •Начало по команде
- •Частаванне
- •Другі дзень цэнтральная плошча ( г. Калінкавічы)
- •10.15. Пачынае працаваць аўцюкоўская мытня
- •(Назва калектыва, які выступіў)
- •Фінальная частка. Завяршэнне. Плошча:
- •Узнагароджанне перможцаў Урачыстае закрыццё фестывалю
- •Старшыня калінкавіцкага райвыканкама і.І.Піліпец Каласок і Калінка запрашаюць прысутных на канцертную частку.
Гісторыя развіцця фестывальнага руху на Беларусі
Практыка фестывальнай дзейнасці надзвычай багатая і разнастайная. У канцы ХХ – пачатку ХХI ст. у Беларусі прыкметна ўзрасла актыўнасць у правядзенні фестывальных мерапрыемстваў. У цяперашні час на тэрыторыі Беларусі праводзяцца разнастайныя міжнародныя, рэспубліканскія і абласныя мерапрыемствы. Выявілася жанрава-краявідная дыферэнцыяцыя фестывальных акцый. Найбольш значныя з іх прысутнічаюць у кожным жанры народнай мастацкай творчасці. Яны адлюстроўваюць стан і тэндэнцыі развіцця жанру, садзейнічаюць эфектыўнаму навукова-метадычнаму кіраўніцтву і арганізацыйна-кіраўніцкай падтрымцы калектываў і выканаўцаў.
У гэты час прыметна актывізавалася фестывальная дзейнасць у сферы народнай мастацкай творчасці. Фестываль стаў універсальнай формай, пры дапамозе якой вырашаюцца разнастайныя мастацка-эстэтычныя, сацыяльна-педагагічныя, навукова-метадычныя, матэрыяльна-тэхнічныя і іншыя задачы.
“У перыяд “халоднай” вайны пры дапамозе некаторых фестываляў правяраліся трываласць жалезнай заслоны, ідэалагічная артадаксальнасць і межы талерантнасці. Пасля заканчэння халоднай вайны ў Еўропе адбылося імклівае павелічэнне калькасці фестываляў. З 1989 г. фестываль сталі важным інструментам у пераадоленні назапашанага недаверу паміж Усходам і Захадам, пашырэнні супрацоўніцтва”, - адзначае дырэктар Інстытуа тэатра, прафесар тэатральных даследванняў ва ўніверсітэце Амстэрдама (Нідэрланды), прэзідэнт Еўрапейскага форуму мастацтваў і спадчыны Драган Клаіч” [23, с. 80].
“Гістарычная рэтраспектыва сведчыць пра тое, што фестывальная актыўнасць у пасляваеннай Еўропе актыізавалася ў перыяд фарміравання агульнаеўрапейскай супольнасці. Барыс Пярыль піша: “Большасць з цяпер вядомых і папулярных фестываляў з’явілася ў 1950-я гады ХХ ст. Іх развіццё звязана не толькі з абнаўленнем відаў відовішчных зносін у структуры сучаснай гарадской культуры, але і з глабальнымі палітычнымі зменамі. У гэты час у міжнародных дакументах і ў практычнай палітыцы фарміравалася і сцвярджалася канцэпцыя адзінай еўрапейскай прасторы, у якой кожнай краіна з’яўлялася часткай агульнай міждзяржаўнай прасторы, захоўваючы гістарычна складзеныя палітычныя інстытуты, нацыяльную і культурную самабытнасць. Адначасова з фарміраваннем новага міжнароднага палітычнага парадку гэта прывяло і да складання агульнаеўрапейскай культурнай прасторы, у якой сетка найбуйнейшіх міжнародных фестываляў іграла важную інтэграцыйную ролю ў якасці прэстыжнага поля для міжнароднага артыстычнага абмену, дэманстрацыі лепшых дасягненняў нацыянальных культур” [3, с. 83].
Фестывальная дзейнасць можа разглядацца як эфектыўны метад стымулявання творчай актыўнасці. Удзел у фестывалях з’яўляецца значным і шматаспектным стымулюючым фактарам як для асобных удзельнікаў, так і калектываў розных жанраў мастацкай творчасці
Фестывальная дзейнасць гістарычна склалася і дынамічна развіваецца ў нашым грамадстве як сацыяльная з’ява, якая адлюстроўвае найбольш актуальныя ідэі і патрэбы грамадства – ідэі гуманізму, духоўнасці, грамадскага прагрэсу, эстэтычнага развіцця асобы і соцыуму.
У канцы ХХ – ХХІ ст. фестывальная дзейнасць выйшла за межы сферы мастацкай творчасці (музыкі,тэатра, харэаграфіі,кіно), пашырыла свае сацыяльна-культурныя вартасці, знайшла прымяненне ў іншых сферах – навуцы і прыродазнаўстве (фестывалі навукі, экалагічныя фестывалі), эканоміцы (фестывалі-кірмашы, фестывалі рэкламы, фестывалі малака), адукацыі (фестываль адукацыйных тэхналогій), спорце (фестываль хакея) і інш.
90-я гады мінулага стагоддзя сталі пераломным этапам не толькі ў эканамічным, палітычным, але і культурным развіцці нашай краіны. Тут, як і ў іншых сферах, адбываецца паступовы пераход да прынцыпаў дэмакратыі, кардынальна мяняюцца грамадскія ідэалы. Характэрнай асаблівасцю новага этапу развіцця беларускага грамадства з сярэдзіны 90-х гг. ХХ ст. сталі змены культуралагічнага парадку, якія выявіліся ў дынаміцы формаў сацыяльна-культурнай актыўнасці. Рух народнай творчасці як з’ява найбольш масавая адлюстроўвае эвалюцыю грамадскай свядомасці ў напрамку яе мнагамернасці, выяўляе ў ёй працэсы паглыблення і пашырэння нацыянальна-культурных інтарэсаў.
Новыя ўмовы развіцця грамадства садзейнічаюць актывізацыі творчай ініцыятывы, узнаўленню традыцый, побыту і звычаяў народа. У адрозненні ад савецкай сістэмы арганізацыі грамадска-культурнага жыцця цяпер відавочнай стала разнакіраванасць вектараў сацыяльна-культурнай ініцыятывы. Сучасныя тэндэнцыі сусветнай культуры, наяўнасць у ёй адначасова цэнтрабежных і цэнтраімклівых тэндэнцый прывяла, па-першае, да змяшчэння цэнтра ўвагі ў бок рэгіёнаў, а па-другое, да памножання культурных інтарэсаў і варыятыўнасці формаў іх праяўлення, якія грунтуюцца на аб’яднанні намаганняў творчых асоб і ўладавых структур пры грамадскай падтрымцы творчай ініцыятывы.
У гэты час намеціўся працэс абнаўлення фестывальнай дзейнасці. Са зменай палітыка-ідэалагічных пастулатаў беларускай дзяржаўнасці адбылося пашырэнне культурных межаў, актывізавалася культурнае ўзаемадзеянне з краінамі Заходняй Еўропы, сталі магчымымі правядзенне міжнародных фестывальных мерапрыемстваў з удзеламі прадстаўнікоў іншых краін і выезд беларускіх калектываў на міжнародныя імпрэзы.
Характэрнай для Беларусі асаблівасцю стала перамяшчэнне акцэнтаў фестывальнай актыўнасці з цэнтра на перыфірыю. Многія рэспуліканскія фестывальныя праекты “прыжыліся” ў раённых гарадах. Большасць фестываляў народнай творчасці ўзніклі там, дзе было гістарычна сфарміравана адпаведнае сацыякультурнае асяроддзе. Прыкладам можа служыць фестываль народнага танца “Беларуская полька”. Ён “атрымаў прапіску” ў г. Чачэрску Гомельскай вобласці, дзе гістарычна развіты жанр народна-побытавага танца. У месцы лакалізацыі народна-інструментальнай творчасці, г. Паставы Віцебскай вобласці, паспяхова праводзіцца фестываль народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”. З 1991 г. ён займае сваю адметную нішу на фестывальнай карце Беларусі. Фестываль народнага гумару ўсталяваўся “ў месцы кампактнага пражывання беларускіх жартаўнікоў” – в. Аўцюкі Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці.
Фестывальны рух народнай мастацкай творчасці ў Беларусі – гэта асобная старонка культурнага развіцця нашага народа. Як і любая іншая зява культуры , ён выяўляецца ў розных прасторава-часавых вымярэннях, мае сваю гісторыю, тэорыю і практыку. Па вертыкалі яму ўласцівыя якасныя жанрава-відавыя характарыстыкі, па гарызанталі – тэрытарыяльна-колькасныя. Пазначаныя трансфармацыі адлюстроўваюць дынаміку пэўных культурных працэсаў у нашым грамадстве, сацыядынаміку беларускай культуры ў цэлым.
У формах ініцыіравання фестывальнай дзейнасці, пераарыентацыі яе зместу на актуальныя для самазахавання этнічнай культуры праблемы і сцвярджэнні прынцыпу навуковасці ў 90-я гг. ХХ ст. пачынае адыгрываць індывідуальны фактар. Ініцыятарамі рэспубліканскіх фестывальных мерапрыемстваў выступілі Тадэвуш Стружэцкі (фестывалі народнай музыкі), Мікола Козенка (фестывалі народнага танца), Уладзімір Ліпскі (фестывалі народнага гумару), Валянціна Кірылава (фестывалі студэнцкай творчасці), Ігар Міхна, Дзмітрый Нясцюк (фестывалі сярэдневяковай культуры) і інш.
Вялікае значэнне для стварэння тэарэтычнага падмурку ў фестывальнай дзейнасці мае далучэнне спецыялістаў з багатым практычным вопытам і ведамі, дзякуючы якім на новым узроўні адбываюцца асэнсаванне і прафесійнае вывучэнне нацыянальных фальклорных традыцый, узнаўленне іх у сучаснай фестывальнай практыцы. У выніку спалучэння тэорыі і практыкі некаторыя фестывальныя ініцыятывы, у прыватнасці фестывалі фальклору, набылі навуковы характар і рэалізуюцца ў форме комплексных доўгатэрміновых праграм.
Адначасова адбываецца працэс удасканальвання тэхналогіі фестывальнай дзейнасці, у многім звязаны з дзейнасцю дзяржаўных устаноў культуры і сістэмы арганізацыйна-метадычнага забеспячэння. Добрым правілам у фестывальнай дзейнасці стала правядзенне навукова-практычных канферэнцый, на якіх сустракаюцца навукоўцы, прадстаўнікі адміністрацыйна-кіраўніцкіх структур, работнікі арганізацыйна-метадычных службаў, майстры, госці фестываляў, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі. Гэта дазваляе усебакова абмеркаваць надзённыя праблемы, прыняць неабходныя меры па падтрымцы і развіцці народнай мастацкай творчасці. Вялікую каштоўнасць для беларускай культуры маюць матэрыяльныя вынікі фестывальнай дзейнасці: буклеты, даведнікі, рэпертуарныя зборнікі, метадычныя дапаможнікі, матэрыялы навукова-практычных канферэнцый, аўдыё і відэаматэрыялы.
Назіранне за цыклічнасцю, зместам і формамі правядзення тых ці іншых фестывальных мерапрыемстваў, аналіз праграм творчых калектываў не толькі выяўляюць мастацка-культурныя прыярытэты ў развіцці жанраў народнага мастацтва, але і спрыяюць аднаўленню практыкі, удасканаленню сістэмы падтрымкі і развіцця народнай мастацкай творчасці ў краіне.
Звернемся да гісторыя развіцця фестывальнага руху ў свеце. Яскравым прыкладам фестывальнага руху з'яўляецца Авіньёнскі фестываль. Гэта адзін з першых і самых знакамітых тэатральных форумаў свету. Фестываль штогод праходзіць у горадзе Авіньён. Сваю гісторыю фестываль вядзе з лета 1947 года, калі ў унутраным двары Папскага палаца салдаты раскватараванага ў горадзе інжынернага батальёна збудавалі першы тэатральны памост. Фестываль быў заснаваны як распаўсюджванне мастацтва ў народ, як альтэрнатыва буржуазнай традыцыі. Сцэна, на якой ладзяцца спектаклі, уяўляе сабой адкрытыя падмосткі ў глыбіні двара былога Папскага палаца, сам двор служыць глядзельнай залай. Спектаклі праходзяць пад адкрытым небам, заслона і дэкарацыі адсутнічаюць. З 1969 гады Авіньёнскі фестываль мае дзве праграмы: "ON" ("ўнутраную", якая выбіраецца дырэкцыяй фестывалю) і "OFF" ("знешнюю", арганізаваную па ініцыятыве тэатральных калектываў, па-за афіцыйнай праграмы фестывалю). У рамках асноўнай праграмы фестываль імкнецца прадставіць апошнія сусветныя дасягненні ў галіне выканальніцкіх мастацтваў. Кожны год у фестывалі прымаюць удзел каля сарака спектакляў, а месца правядзення фестывалю не абмяжоўваецца Авіньёнам і яго наваколлямі. Акрамя асноўнай праграмы Авіньёнскага фестывалю ў той жа самы час праходзіць OFF - праграма, якая адказвае патрэбнасцям у творчым выражэнні шматлікіх французскіх і замежных тэатральных калектываў. "OFF"-праграма абсалютна незалежна ў сваёй арганізацыі ад Авіньёнскага фестывалю. Ён не прадугледжвае мастацкага адбору і кіраўніцтва.Авіньёнскі фестываль уключае не толькі спектаклі: праводзяцца лекцыі, семінары, майстар-класы.
Таксама варта адзначыць Эдынбургскі міжнародны тэатральны фестываль. Гэта другі па папулярнасці фестываль пасля Авіньёне, асабліва слаўны сваёй OFF - праграмай, якая вельмі часта бывае больш цікавая, чым асноўная. Адначасова з правядзеннем Эдынбургскага тэатральнага фестываля ў горадзе праходзіць яшчэ мноства фестываляў розных відаў мастацтва і культуры: кіно, кніг, палітыкі, мастацтва, ваенных аркестраў, джазу і блюзу і нават «духоўнасці і свету», а таксама найвелізарны эксперыментальны тэатральны фестываль «Фрындж» (у 2007 г., напрыклад, у яго праграме было 2050 спектакляў). «Фрындж» - гэта поўная супрацьлегласць Эдынбургскаму фестывалю: спектаклі для яго ніхто не адбірае, магчымасць удзельнічаць можна купіць, і таму разнастайнасць яго праграмы вельмі ўмоўна.
На Эдынбургскі фестываль дапускаюцца выканаўцы толькі чатыры напрамка: опера,класічная музыка,тэатр,танец. Дырэктар фестывалю аўстраліец Джонатан Милз. Галоўнай задачай лічыць пашырэнне эстэтычнага вопыту гледача. Праходзіць фестываль да 6 верасня ў Шатландыі.
У канцы 90-х гг. ХХ ст. фестывальная дзейнасць пачала разглядацца ў якасці перспектыўнага напрамаку развіцця дзяржаўнай культурнай палітыкі. Роля каардынатара належыць Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь. У гэты час паўстала праблема рэгламентацыі фестывальнай дзейнасці ў краіне. У мэтах упарадкавання практыкі арганізацыі і правядзення фестывальных мерапрыемстваў, выпрацоўкі адзіных сістэмных падыходаў, узгадненне іх з міжнароднымі стандартамі былі распрацаваны і зацверджаны пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 20 лютага 2003 г. “Прыкладныя правілы правядзення фестываляў у Рэспублікі Беларусь”. У гэтым дакуменце даецца наступнае азначэнне фестывалю: “Фестываль – гэта грамадска-культурная, мастацкая акцыя, якая выражае культурныя інтарэсы сацыяльнай супольнасці, адлюстроўвае ўзровень развіцця відаў і жанраў прафесійнага і аматарскага мастацтва, характарызуецца комплексным вырашэннем эстэтычных, сацыяльных, педагагічных задач.
Фестывалі адлюстроўваюць багатую і паўнаводную плынь народнай мастацкай творчасці ў Беларусі, наглядна дэманструюць узровень развіцця і асэнсаванне той ці іншай мастацкай з характэрнымі прыметамі апошняга дзесяцігоддзя ў правядзенні рэспубліканскіх фестывальных акцый сталі іх жанравыя дыферэнцыяцыя і спецыялізацыя.
Вакальна-харавое мастацтва з’яўляецца генетычна ўласцівым беларускаму этнасу сродкам эстэтычнага асэнсавання рэчаіснасці. Яно знаходзіць сваё ўвасабленне ў разнастайных мастацкіх імпрэзах. Калі фестываль харавой музыкі “Пеўчае поле” ў Мядзеле адічвае сваю гісторыю з 1952г., то рэспубліканскі фестываль-конкурс выканаўцаў беларускай народнай песні “Галасы Радзімы” з 2002 г. Яго арганізатарамі выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. З 1995 г. пачаў рэгулярна праводзіцца Фестываль праваслаўных песнапенняў, які садзейнічае маральнаму і патрыятычнаму выхаванню беларускіх грамадзян.
Падвядзем вынікі аб гісторыі развіцця фестывальнага руху:
- пасля заканчэння “халоднай вайны” ў Еўропе адбылося імклівае павелічэнне калькасці фестываляў;
- з 1989 г. фестываль сталі важным інструментам у пераадоленні назапашанага недаверу паміж Усходам і Захадам, пашырэнні супрацоўніцтва;
- у канцы ХХ – ХХІ ст. у нашай краіне прыкметна ўзрасла актыўнасць ў правядзенні фестываляў. У гэты час фестывальная дзейнасць выйшла за межы сферы мастацкай творчасці, пашырыла свае сацыяльна-культурныя вартасці, знайшла прымяненне ў іншых сферах.Фестываль стаў універсальнай формай, пры дапамозе якой вырашаюцца разнастайныя задачы;
- большасць з цяпер вядомых і папулярных фестываляў з’явіліся ў 50-я гады ХХ ст;
- у 90-я гады намеціўся працэс абнаўлення фестывальнай дзейнасці, пачалі праводзіцца міжнародныя фестывальныя мерапрыемствы;
- у гэтый жа час можна назіраць перамяшчэнне акцэнтаў фестывальнай актыўнасці з цэнтра ў перыфірыю.
Увогуле, ХХ – ХХІ стст. У Беларусі быў праведзены шэраг фальклорных фестываляў: Рэспубліканскія фестывалі беларускага народнага танца “Беларуская полька” (1993,1994, 1996, 2000), ”Палескі карагод” (1991, 2000), “Пярэзвы” (1992), рэгіянальны фестываль аўтэнтычнага фальклору Беларускага Падняпроўя (1996), рэгіянальны фестываль фальклорнага мастацтва “Берагіня” (2000, 2002, 2004). Гэтыя фестывалі служылі мэтам адраджэння і падтрымкі традыцыйных формаў народнай культуры, стымулявалі развіццё аматарскага мастацтва. Іх задача была ў тым, каб даць найбольш поўнае ўяўленне аб сучасным абліччы народнай культуры.
